Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства труда Республики Беларусь от 22.09.1995 № 79 "Аб аплаце працы работнiкаў апарата Сакратарыята Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница


Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации

Республики Беларусь 6 октября 1995 г. N 1100/12


У мэтах выканання Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 13 лiпеня 1995 г. N 271 i даручэння Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь Мiнiстэрства працы па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Устанавiць, што службовыя аклады работнiкаў Сакратарыята Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў устанаўлiваюцца ў кратным памеры тарыфнай стаўкi першага разраду згодна з дадаткамi NN 1 - 2.

У тых выпадках, калi ўведзеныя для работнiкаў, указаных у гэтым пункце, аклады з улiкам надбавак аказваюцца нiжэй дзейнiчаючых акладаў з улiкам надбавак, гэтым работнiкам у далейшым да змянення тарыфнай стаўкi першага разраду выплачваецца адпаведная рознiца ў заработнай плаце.

2. Распаўсюдзiць на службовых асоб, названых у пункце 1 гэтай пастановы, iншыя ўмовы аплаты працы, прадугледжаныя дадаткам N 1 да пастановы Мiнпрацы Рэспублiкi Беларусь ад 9 сакавiка 1995 г. N 23 (рэгiстрацыйны N 790/12 ад 20.03.95 г).

3. Аплата працы рабочых, якiя знаходзяцца ў штате Сакратарыята Вярхоўнага Савета, Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню рэферэндумаў Рэспублiкi Беларусь устанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з агульнымi ўмовамi аплаты працы, што прадугледжаны для работнiкаў бюджэтных галiн, акрамя прэмiравання.

Прэмiраванне i аказанне матэрыяльнай дапамогi рабочым ўстанаўлiваецца ў парадку i памерах, прадугледжаных для работнiкаў органаў дзяржаўнага кiравання.

4. Дадзеная пастанова ўводзiцца ў дзеянне з 1 жнiўня 1995 года.



Мiнiстр працы А.В.САСНОЎ



УЗГОДНЕНА

Мiнiстр фiнансаў

Рэспублiкi Беларусь

П.У. Дзiк

22.09.1995



Дадатак 1
да пастановы Мiнпрацы
Рэспублiкi Беларусь
22.09.1995 N 79



КРАТНЫЯ ПАМЕРЫ ТАРЫФНАЙ СТАЎКI ПЕРШАГА РАЗРАДУ ДЛЯ РАЗЛIКУ СЛУЖБОВЫХ АКЛАДАЎ РАБОТНIКАЎ АПАРАТА САКРАТАРЫЯТА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ, ЦЭНТРАЛЬНАЙ КАМIСII ПА ВЫБАРАХ I ПРАВЯДЗЕННЮ РЭСПУБЛIКАНСКIХ РЭФЕРЭНДУМАЎ

-----------------------------------------------+---------------
¦                 Назва пасады                 ¦  Кратныя памеры   ¦
+----------------------------------------------+-------------------+
¦                   1                          ¦         2         ¦
+----------------------------------------------+-------------------+
¦Першы намеснiк Начальнiка Сакратарыята        ¦              13,1 ¦
+----------------------------------------------+-------------------+
¦Намеснiк Начальнiка Сакратарыята              ¦              12,8 ¦
+----------------------------------------------+-------------------+
¦Начальнiк упраўлення                          ¦              12,4 ¦
+----------------------------------------------+-------------------+
¦Памочнiк Старшынi Вярхоўнага Савета,          ¦                   ¦
¦загадчык аддзела, намеснiк начальнiка         ¦                   ¦
¦ўпраўлення                                    ¦              11,7 ¦
+----------------------------------------------+-------------------+
¦Намеснiк загадчыка аддзела,                   ¦                   ¦
¦галоўны бухгалтар, загадчык прэс-цэнтра,      ¦                   ¦
¦прэс-сакратар                                 ¦              11,0 ¦
+----------------------------------------------+-------------------+
¦Другi памочнiк Старшынi Вярхоўнага Савета,    ¦                   ¦
¦Памочнiк Першага Намеснiка Старшынi Вярхоўнага¦                   ¦
¦Савета, загадчык сектара, намеснiк галоўнага  ¦                   ¦
¦бухгалтара                                    ¦              10,5 ¦
+----------------------------------------------+-------------------+
¦Саветнiк Старшынi Вярхоўнага Савета,          ¦                   ¦
¦Памочнiк намеснiка Старшынi Вярхоўнага Савета ¦              10,0 ¦
+----------------------------------------------+-------------------+
¦Загадчык групы, галоўны спецыялiст            ¦               9,5 ¦
+----------------------------------------------+-------------------+
¦Кансультант, вядучы спецыялiст                ¦               9,0 ¦
+----------------------------------------------+-------------------+
¦Спецыялiст I катэгорыi, рэферэнт,             ¦                   ¦
¦загадчык бюро, архiва                         ¦               7,8 ¦
+----------------------------------------------+-------------------+
¦Спецыялiст II катэгорыi                       ¦               7,4 ¦
+----------------------------------------------+-------------------+
¦Спецыялiст                                    ¦               7,0 ¦
+----------------------------------------------+-------------------+
¦Кiраўнiк спраў, сакратар Цэнтральнай камiсii  ¦                   ¦
¦па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх      ¦                   ¦
¦рэферэндумаў                                  ¦              11,7 ¦
+----------------------------------------------+-------------------+
¦Старшы iнспектар, стэнаграфiстка I катэгорыi  ¦               6,1 ¦
+----------------------------------------------+-------------------+
¦Iнспектар, машынiстка I катэгорыi,            ¦                   ¦
¦машынiстка дыктафоннай групы                  ¦               5,7 ¦
+----------------------------------------------+-------------------+
¦Машынiстка, справавод                         ¦               5,4 ¦
+----------------------------------------------+-------------------+
¦Касiр                                         ¦               4,69¦
¦----------------------------------------------+--------------------


Дадатак 2
да пастановы Мiнпрацы
Рэспублiкi Беларусь
22.09.1995 N 79



ТАРЫФНЫЯ РАЗРАДЫ I КАЭФIЦЫЕНТЫ ПАСАД АСОБНЫХ КАТЭГОРЫЙ РАБОТНIКАЎ САКРАТАРЫЯТА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

----------------------------------------+------+---------------
¦            Назва пасады               ¦Разрад¦ Тарыфны каэфiцыент¦
+---------------------------------------+------+-------------------+
¦Дзяжурны па Сакратарыяту,              ¦      ¦                   ¦
¦загадчык складам, старшы тэхнiк        ¦    10¦               3,34¦
+---------------------------------------+------+-------------------+
¦Тэхнiк I катэгорыi                     ¦     9¦               3,15¦
+---------------------------------------+------+-------------------+
¦Загадчык пункта грамадзянскай абароны  ¦    12¦               3,75¦
¦---------------------------------------+------+--------------------





Archive documents
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList