Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча аб узаемным працаўладкаваннi грамадзян"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 6 мая 2005 г. N 3/1756 Уступiла ў сiлу 26 лютага 1996 года Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Польшча, называемыя ў далейшым "Дагаворныя Бакi", дамовiлiся аб наступным: Артыкул 1Гэтае Пагадненне распаўсюджваецца на грамадзян Рэспублiкi Беларусь i грамадзян Рэспублiкi Польшча, пастаянна пражываючых адпаведна на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь або тэрыторыi Рэспублiкi Польшча, якiя: 1. працаўладкоўваюцца ў наймальнiка на тэрыторыi другой дзяржавы, называемыя ў далейшым "работнiкамi", 2. накiроўваюцца на тэрыторыю другой дзяржавы на падставе дагавораў (кантрактаў) памiж суб'ектамi гаспадарчай дзейнасцi абедзвюх дзяржаў з мэтай ажыццяўлення будаўнiчых i другiх работ i паслуг, называемыя ў далейшым "кантрактнымi работнiкамi". Артыкул 21. Працаўладкаванне работнiкаў патрабуе атрымання дазволу адпаведнага органа дзяржавы працаўладкавання ў парадку i на ўмовах, вызначаных заканадаўствам дзяржавы працаўладкавання. 2. Дазвол на працу выдаецца на тэрмiн выканання работы ў пэўнага наймальнiка. 3. Дазвол на працу выдаецца з умовай, што работнiк не будзе займацца другой дзейнасцю, якая аплочваецца, акрамя той, на якую выдадзены дазвол. У выпадку выяўлення, што работнiк займаўся iншай аплочваемай дзейнасцю або самавольна змянiў наймальнiка, дазвол будзе ануляваны. 4. Пры падпiсаннi працоўнага дагавора работнiк дае пiсьмовае абавязацельства, што не будзе знаходзiцца ў дзяржаве працаўладкавання пасля тэрмiну, на якi атрымаў дазвол, i не будзе займацца другой дзейнасцю, акрамя той, якая была вызначана ў выдадзеным дазволе. Артыкул 31. Тэрмiн працаўладкавання работнiкаў не можа перавышаць 12 месяцаў. У выключных выпадках гэты тэрмiн можа быць прадоўжаны да 18 месяцаў толькi па прапанове наймальнiка i са згоды работнiка. 2. З мэтай прадаўжэння працоўнага дагавора з работнiкам наймальнiк павiнен ва ўстаноўленым парадку ўнесцi абгрунтаваныя прапановы ў тэрытарыяльнае ведамства па працы, аднак, не пазней чым за месяц да заканчэння тэрмiну, на якi быў выдадзены дазвол. Артыкул 4Перад выездам на работу работнiкi i кантрактныя работнiкi абавязаны атрымаць у консульскай установе дзяржавы працаўладкавання дазвол на знаходжанне ў краiне ў сувязi з уладкаваннем на працу. Артыкул 51. Кантрактным работнiкам дазволы на працу выдаюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам дзяржавы, у якой рэалiзуецца кантракт, на тэрмiн, прадугледжаны яго працягласцю, але не больш чым на два гады. У выпадках, калi выкананне кантракта цягнецца больш двух гадоў, дазвол можа быць прадоўжаны ва ўстаноўленым парадку, але не больш чым на 6 месяцаў. 2. Дазволы для работнiкаў выдаюцца толькi высокаквалiфiкаваным кантрактным работнiкам, якiя патрабуюцца для рэалiзацыi кантракта. Артыкул 61. Умовы працы i аплаты для работнiкаў вызначаюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам дзяржавы працаўладкавання. 2. Работнiк перад выездам на працу атрымлiвае праект працоўнага дагавора, падпiсаны наймальнiкам. 3. Працоўны дагавор заключаецца непасрэдна памiж работнiкам i наймальнiкам i вызначае ўмовы працы i аплаты, пачатак i заканчэнне тэрмiну дзеяння працоўнага дагавора i iншыя ўмовы, звязаныя з працаўладкаваннем i пражываннем. 4. Узнагароджаннi, атрыманыя работнiкам, падлягаюць падаткаабкладанню згодна Пагадненню памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча аб выключэннi двайнога падаткаабкладання ў галiне падаткаў з даходаў i маёмасцi. Артыкул 7На работнiкаў i кантрактных работнiкаў распаўсюджваюцца правiлы сацыяльнага страхавання, абавязковыя ў дзяржаве працаўладкавання, калi iншае не прадугледжана мiжнароднымi пагадненнямi, удзельнiкамi якiх з'яўляюцца Дагаворныя Бакi. Артыкул 8У выпадку смерцi работнiка ў перыяд працоўнай дзейнасцi наймальнiк забяспечвае перавозку астанкаў памершага да месца яго пастаяннага жыхарства, нясе звязаныя з гэтым расходы, а таксама расходы па перавозцы асабiстых рэчаў, пераводзiць яго законнаму наследнiку зберажэннi i пасмяротныя дапамогi ў канвертуемай валюце ў адпаведнасцi з валютным закандаўствам дзяржавы працаўладкавання. Наймальнiк неадкладна iнфармуе аб смерцi работнiка орган дзяржавы працаўладкавання, якi выдаў дазвол на працу, i прадстаўляе пасведчанне аб смерцi ў Консульскую ўстанову дзяржавы, грамадзянiнам якой быў памершы. Артыкул 9Прававая абарона работнiкаў гарантуецца заканадаўствам дзяржавы, на тэрыторыi якой ажыццяўляецца працаўладкаванне, а таксама ўмовамi Пагаднення памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Польшча аб прававой дапамозе i прававых адносiнах па грамадзянскiх, сямейных, працоўных i крымiнальных справах. Артыкул 10У сферы працоўнага заканадаўства да кантрактных работнiкаў прымяняюцца правiлы дзяржавы, якая накiравала работнiка. Артыкул 111. Упаўнаважанымi па рэалiзацыi палажэнняў гэтага Пагаднення з'яўляюцца: з боку Рэспублiкi Беларусь - Мiнiстэрства працы; з боку Рэспублiкi Польшча - Мiнiстр працы i сацыяльнай палiтыкi. 2. Упаўнаважаныя могуць склiкаць двухбаковую рабочую групу з мэтай кансультавання па пытаннях, якiя звязаны з выкананнем гэтага Пагаднення. 3. Пры неабходнасцi, у залежнасцi ад эканамiчнай сiтуацыi на рынках працы, Упаўнаважаныя могуць у рамках выканаўчых пратаколаў вызначаць прафесiйную структуру i колькасць прымаемых работнiкаў. 4. Упаўнаважаныя не пазней месячнага тэрмiну з дня падпiсання гэтага Пагаднення вызначаюць органы, адказныя за выкананне абавязацельстваў па гэтаму Пагадненню. Гэтыя органы неадкладна вызначаюць умовы ўзаемадзейнасцi. Артыкул 12Працаўладкаванне ў рамках гэтага Пагаднення можа адбывацца толькi пры пасрэднiцтве органаў, якiя ўказаны ў пункце 4 артыкула 11, або iншых арганiзацый, якiя на гэта ўпаўнаважаны. Артыкул 131. Усе фармальнасцi, звязаныя з пасрэднiцтвам па працаўладкаванню, ажыццяўляюцца для работнiка бясплатна. 2. Працэдуру прыцягнення кантрактных работнiкаў вызначаюць органы, якiя указаны у пункце 4 артыкула 11. Артыкул 141. Работнiкi i кантрактныя работнiкi могуць пасылаць заработную плату ў дзяржаву свайго пастаяннага пражывання ў суадносiнах з валютным заканадаўствам дзяржавы працаўладкавання i дзяржавы выканання кантракта, калi iншае не прадугледжана мiжнароднымi пагадненнямi, удзельнiкамi якiх з'яўляюцца Дагаворныя бакi. 2. Увоз i вываз рэчаў, прызначаных для бытавога або прафесiйнага выкарыстання работнiкамi, адбываюцца на ўмовах, вызначаных ва ўнутраным заканадаўстве Дагаворных Бакоў. Артыкул 15Працаўладкаванне работнiкаў, указаных у артыкуле 1, з парушэннем гэтага Пагаднення забараняецца. Артыкул 16Умовы гэтага Пагаднення будуць прымяняцца часова з дня яго падпiсання. Артыкул 17У выпадку заканчэння тэрмiну дзеяння гэтага Пагаднення дазволы на працаўладкаванне i працу, выдадзеныя згодна гэтаму Пагадненню, застаюцца сапраўднымi на працягу тэрмiну, на якi яны выдадзены. Артыкул 181. Гэтае Пагадненне падлягае прыняццю ў адпаведнасцi з заканадаўствам Дагаворных Бакоў, што будзе пацверджана шляхам абмену нотамi. Датай уступлення Пагаднення ў сiлу будзе лiчыцца дзень атрымання апошняй ноты. 2. Пагадненне заключана на тэрмiн у тры гады. Пагадненне падлягае аўтаматычнаму падоўжанню на кожны наступны год, калi нi адзiн з Дагаворных Бакоў за шэсць месяцаў да заканчэння тэрмiну дзеяння Пагаднення пiсьмова не заявiў аб намеры дэнансаваць гэтае Пагадненне. Выканана ў г. Варшаве 27 верасня 1995 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай i польскай мовах, пры гэтым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу. За Урад Рэспублiкi Беларусь За Урад Рэспублiкi Польшча Подпiс Подпiс |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|