Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Указы Президента РБ

Указ Президента Республики Беларусь от 19.10.1995 № 429 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Палажэнне аб Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii Рэспублiкi Беларусь, зацверджанае Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 28 верасня 1994 г. № 128"

Документ утратил силу
< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 23 февраля 2001 г. N 1/2108



У адпаведнасцi з Заключэннем Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь ад 14 красавiка 1995 г. N 3-12/95 ПАСТАНАЎЛЯЮ:

Унесцi ў Палажэнне аб Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii Рэспублiкi Беларусь, зацверджанае Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 28 верасня 1994 г. N 128, наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1. Пункт 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"1. Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанiя Рэспублiкi Беларусь (Белтэлерадыёкампанiя) выступае ў якасцi цэнтральнага органа дзяржаўнага кiравання, створанага на базе маёмасцi скасаванага Дзяржаўнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь па тэлебачанню i радыёвяшчанню, i падпарадкоўваецца Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь".

2. Пункт 4 выключыць.

3. Пункт 5 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"5. Сiстэму Белтэлерадыёкампанii ўтвараюць яе цэнтральны апарат, непасрэдна падпарадкаваныя яму абласныя тэлерадыёаб'яднаннi, творча-вытворчыя падраздзяленнi (рэдакцыi, студыi, творчыя аб'яднаннi), прадпрыемствы.

Белтэлерадыёкампанiя ажыццяўляе сваю дзейнасць у рэгiёнах рэспублiкi самастойна, а таксама праз абласныя тэлерадыёаб'яднаннi".

4. У пункце 9:

абзац дваццаць пяты часткi першай выключыць;

дапоўнiць пункт часткай наступнага зместу:

"Белтэлерадыёкампанiя ажыццяўляе свае паўнамоцтвы толькi ў адносiнах да падведамных ёй структурных падраздзяленняў, прадпрыемстваў, аб'яднанняў i арганiзацый".

5. У пункце 18:

абзац другi выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"карыстацца тэлерадыётрансляцыйнымi сродкамi ў адпаведнасцi з дагаворамi, заключанымi з Мiнiстэрствам сувязi i iнфарматыкi";

абзац трэцi выключыць;

абзац сёмы пасля слова "работнiкаў" дапоўнiць словам "Белтэлерадыёкампанii";

абзац адзiнаццаты пасля слова "арганiзацыi" дапоўнiць словамi: "з iх згоды".

6. Абзац чацвёрты пункта 19 выключыць.

7. У абзацы шостым пункта 24 словы: "назначае супрацоўнiкаў падведамных Белтэлерадыёкампанii прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый, кiраўнiкоў i намеснiкаў кiраўнiкоў абласных тэлерадыёаб'яднанняў" замянiць словамi: "назначае на пасады i вызваляе ад пасад кiраўнiкоў i намеснiкаў кiраўнiкоў абласных тэлерадыёаб'яднанняў i падведамных Белтэлерадыёкампанii прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый".

8. Пункт 30 дапоўнiць часткай наступнага зместу:

"На служачых цэнтральнага апарату Белтэлерадыёкампанii, акрамя асоб, якiя ажыццяўляюць тэхнiчнае абслугоўванне i забяспечваюць функцыянаванне гэтага апарату, распаўсюджваецца дзеянне заканадаўства аб службе ў дзяржаўным апараце".



Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА






dokumenty archiwalne
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList