Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Письмо Министерства образования Республики Беларусь от 08.11.1995 № 10-9/277 "Аб дзiцячых дашкольных установах з кароткачасовым знаходжаннем дзяцей"

Документ утратил силу
< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2258



Згодна з прыкладным Палажэннем аб дзiцячай дашкольнай установе рэжым работы дашкольнай установы ўстанаўлiваецца рашэннем мясцовага Савета дэпутатаў па прадстаўленню ўпраўлення (аддзела) адукацыi або прадпрыемства, установы, арганiзацыi, асоб, у распараджэннi якiх яна знаходзiцца.

Дашкольныя ўстановы або асобныя iх групы могуць працаваць 5 i 6 дзён у тыдзень па рэжыму дзённага i кругласутачнага знаходжання ў iх дзяцей з адным або двума выхаднымi.

З мэтай дапамогi сям'i ў выхаваннi дзяцей, з улiкам пажаданняў бацькоў у дашкольнай установе на аснове самаакупнасцi могуць стварацца групы кароткачасовага знаходжання дзяцей з працягласцю работы ад 1 да 6 гадзiн.

Па прыналежнасцi i формах арганiзацыi дашкольныя ўстановы (групы) з гiбкiм рэжымам работы могуць быць наступных вiдаў уласнасцi:

- дзяржаўныя;

- калектыўныя (арэндных прадпрыемстваў, кааператываў, акцыянерных таварыстваў, прыватныя);

- змешаныя (дзяржаўна-кааператыўныя, дзяржаўна-грамадскiя i iнш.).

Дашкольныя ўстановы (групы) з гiбкiм рэжымам работы па прызначэнню могуць быць дашкольнымi ўстановамi (групамi) агульнага развiцця, з паглыбленым накiрункам у рабоце, па догляду, назiранню, аздараўленню, кампенсуючыя.

У дашкольнай установе могуць стварацца дзяржаўныя вячэрнiя групы, а таксама групы, якiя працуюць у суботнiя, нядзельныя i святочныя днi.

Групы з кароткачасовым знаходжаннем дзяцей могуць быць:

- прагулачнымi;

- па падрыхтоўцы дзяцей да школы;

- кампенсуючымi (карэкцыйная работа з дзецьмi, якiя маюць недахопы ў фiзiчным i разумовым развiццi);

- мастацкага, эстэтычнага выхавання;

- з вывучэннем замежнай мовы.

Выхаваўча-адукацыйная работа з дзецьмi ў дашкольных установах i групах з гiбкiм рэжымам будуецца на аснове праграм, зацверджаных Мiнiстэрствам адукацыi i навукi, праграмы "Гiбкi рэжым у дзiцячым садзе", а таксама на аснове спецыяльных падпраграм i аўтарскiх праграм.

Колькасць дзяцей у групах з кароткачасовым знаходжаннем вызначаецца патрэбнасцю i наяўнасцю ўмоў для жыццядзейнасцi дзяцей, але яна не павiнна перавышаць устаноўленыя нормы напаўняльнасцi адпаведных груп дашкольных устаноў.

Групы з гiбкiм рэжымам работы могуць камплектавацца па аднаўзроставаму прынцыпу або дзецьмi рознага ўзросту.

Штаты ў гэтых групах устанаўлiваюцца ўстановамi, арганiзацыямi, пры якiх яны функцыянiруюць, з улiкам пажаданняў бацькоў. Аплата працы выхавацеляў, медыцынскiх работнiкаў, музычных кiраўнiкоў, кiраўнiкоў фiзiчнага выхаваня i iншых катэгорый работнiкаў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.

Дашкольныя ўстановы заключаюць дагаворы з бацькамi, якiя рэгламентуюць адносiны памiж дашкольнай установай i бацькамi па выхаванню, навучанню, догляду, харчаванню i медыцынскаму абслугоўванню дзяцей дашкольнага ўзросту ў групах з гiбкiм рэжымам работы.

Бацькоўская плата за ўтрыманне дзяцей у дашкольных установах (групах) з кароткачасовым знаходжаннем вызначаецца ў адпаведнасцi з каштарысам выдаткаў на iх утрыманне.

Лiчыць страцiўшым сiлу пiсьмо Мiнiстэрства народнай адукацыi ад 8 жнiўня 1990 г. N 02-06-10 "Аб дзiцячых дашкольных установах з кароткачасовым знаходжаннем дзяцей i тэматычным ухiлам".



Намеснiк Мiнiстра
А.У.КАЗУЛIН






Архив документов
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList