Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Примерное положение Министерства культуры Республики Беларусь от 22.11.1995 "Прыкладнае палажэнне аб Цэнтры рамёстваў"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 6 декабря 1999 г. N 8/1938 ЗАЦВЕРДЖАНА Мiнiстрэрствам культуры i друку Рэспублiкi Беларусь 22.11.1995 1. Агульная частка1. Цэнтр рамёстваў з'яўляецца дзяржаўнай культурна-асветнай установай, дзейнасць якой накiравана на захаванне, зберажэнне i прапаганду лепшых здабыткаў народных рамёстваў. Цэнтр выконвае культурна-асветныя, навучальна-вытворчыя, кансультатыўна-метадычныя, камерцыйныя функцыi. 2. Цэнтр рамёстваў утвараецца рашэннем адпаведнага выканкама па прапановах органаў культуры, грамадскiх арганiзацый i саюзаў i падпарадкоўваецца выканкаму. 3. У сваёй дзейнасцi Цэнтр рамёстваў кiруецца дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, агульнымi прынцыпамi дзейнасцi культурна-асветных устаноў, сваiм палажэннем, зробленым на аснове сапраўднага Палажэння. 4. Цэнтр рамёстваў ажыццяўляе сваю дзейнасць у цесным узаемадзеяннi з дзяржаўнымi i грамадскiмi арганiзацыямi, творчымi саюзамi, навучальнымi ўстановамi, добраахвотнымi таварыствамi, iншымi дзяржаўнымi i недзяржаўнымi структурамi, якiя садзейнiчаюць развiццю народнага мастацтва, мастацкiх промыслаў i рамёстваў. 5. Кантроль за дзейнасцю Цэнтра рамёстваў, аказанне дапамогi ў арганiзацыi работы, паляпшэннi матэрыяльна-тэхнiчнай базы ажыццяўляюць мясцовыя ўлады. 2. Мэты i задачыЦэнтр рамёстваў ставiць сваiмi асноўнымi мэтамi: - падтрымку i стварэнне ўмоў для натуральнага iснавання i аднаўлення нацыянальных рамеснiцкiх традыцый у iх нацыянальна-самабытных формах, раскрыццё унiкальных талентаў; - выхаванне нацыянальна свядомага грамадства на аснове лепшых традыцый народнай мастацкай творчасцi; - далучэнне да традыцыйнага народнага мастацтва шырокiх кругоў насельнiцтва i асаблiва моладзi; - квалiфiкаванае збiранне, надзейнае захаванне, квалiфiкацыю i сiстэматызацыю традыцыйных рамёстваў; - адраджэнне традыцыйных унiкальных тэхналогiй, вытворчасць вырабаў паводле старадаўнiх мясцовых узораў; - захаванне унiкальнага асяроддзя натуральнага iснавання рамёстваў; - прапаганду i распаўсюджванне лепшых узораў беларускiх рамёстваў. Для рэалiзацыi гэтых мэт Цэнтр рамёстваў: - праводзiць даследчую працу па выяўленню мясцовых i рэгiянальных асаблiвасцей традыцыйных рамёстваў, супрацоўнiчае з навучальнымi i навуковымi ўстановамi, асобнымi спецыялiстамi ў галiне традыцыйнай мастацкай культуры, прымае ўдзел у навукова-даследчай рабоце мясцовых метадычных службаў; - наладжвае экспедыцыi, канферэнцыi, праводзiць збор i музеефiкацыю найбольш каштоўных мастацкiх рамёстваў; - праводзiць аналiз сучаснага стану i працэсаў развiцця традыцыйных мастацкiх рамёстваў рэгiёна; - стварае i забяспечвае працу творчых майстэрань па ўсiх вiдах беларускiх рамёстваў (ганчарства, кавальства, ткацтва, разьбярства, саломапляценне, вышыўка, выцiнанка i iншых вiдаў рамёстваў, распаўсюджаных у рэгiёне); - наладжвае працу навукова-даследчых лабараторый па адраджэнню старажытных саматужных тэхналогiй; - арганiзуе семiнары, платныя курсы i гурткi на базе майстэрняў i непасрэдна ў майстроў на месцы iх пражывання; - надае асаблiвую ўвагу ўсталяванню трывалых сувязей з мясцовымi майстрамi народнай вытворчасцi, аказвае iм арганiзацыйную i метадычную дапамогу, садзейнiчае ў пытаннях набыцця матэрыялаў i прылад працы, атрыманнi на iльготных умовах зямельных участкаў для будаўнiцтва творчых майстэрняў i вырошчвання сыравiны; - арганiзуе выстаўкi, выстаўкi-продажы, кiрмашы, аукцыёны, святы народнага мастацтва i асобных яго вiдаў; - садзейнiчае майстрам у атрыманнi заказаў на пэўныя вырабы, продажу твораў майстроў праз прадпрыемствы дзяржаўнага i кааператыўнага гандлю, крамы, салоны, кiёскi; - набывае вырабы майстроў для выставак, экспазiцый музейных i навуковых фондаў; - арганiзуе экскурсii i сустрэчы з майстрамi; - распрацоўвае турыстычныя маршруты, прысвечаныя знакамiтым землякам, асветнiкам, майстрам; - супрацоўнiчае з прэсай, радыё, тэлебачаннем; - ажыццяўляе выдавецкую дзейнасць па праблемах народнага мастацтва; - спрыяе выпуску вучэбных, навуковых, рэгiянальных i папулярных выданняў, iнфармацыйных бюлетэняў, календароў, афiш, буклетаў; - вядзе супрацоўнiцтва з замежнымi i мiжнароднымi арганiзацыямi i суполкамi. 3. Правы ЦэнтраЦэнтр мае права: - самастойнасцi ў ажыццяўленнi сваёй творчай i гаспадарчай дзейнасцi, сацыяльнага развiцця калектыву ў межах творчых i гаспадарчых рэсурсаў i задач, прадугледжаных Палажэннем; - для ажыццяўлення сваiх задач самастойна планаваць сваю дзейнасць i фармiраваць творча-вытворчую праграму згодна з дагаворамi i заяўкамi ад арганiзацый культуры i iншых арганiзацый; - адкрываць рахункi ў банках для захоўвання грашовых сродкаў i ажыццяўлення ўсiх разлiковых, крэдытных i iншых аперацый; - ствараць фiлiялы, прадстаўнiцтвы i iншыя адасобленыя аддзяленнi з правам адкрыцця адпаведных рахункаў i зацвярджаць палажэннi аб iх; - заключаць дагаворы з дзяржаўнымi i iншымi арганiзацыямi; - займацца прадпрымальнiцкай дзейнасцю, не забароненай заканадаўствам, для выканання сваiх мэт i задач; - займацца рэкламна-выдавецкай i iнфармацыйнай дзейнасцю. 4. Абавязкi ЦэнтраЦэнтр абавязаны: - ажыццяўляць сваю дзейнасць на аснове свайго канкрэтнага палажэння, распрацаванага ў адпаведнасцi з сапраўдным Палажэннем, заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i зацверджанага мясцовымi органамi ўлады; - своечасова прадстаўляць справаздачы, баланс i iншыя матэрыялы ўтваральнiку, дзяржаўным службам кантролю i статыстыкi; - забяспечваць выкананне дагаворных, крэдытных, разлiковых i падатковых абавязацельстваў. 5. Штаты, структура, кiраваннеКiраўнiцтва Цэнтрам рамёстваў ажыццяўляецца на аснове спалучэння адмiнiстрацыйнага кiравання i самакiравання. 1. Цэнтр рамёстваў узначальвае дырэктар, якi прызначаецца загадам адпаведнага органа кiравання па ўзгадненню з мясцовым выканаўчым камiтэтам. 2. Дырэктар забяспечвае выкананне ўсiх задач, прадугледжаных сапраўдным Палажэннем. 3. Дырэктар арганiзуе работу Цэнтра рамёстваў на аснове перспектыўных i бягучых планаў з прыцягненнем актыва творчай iнтэлiгенцыi, краязнаўцаў, вядучых майстроў, прадстаўнiкоў грамадскiх арганiзацый. 4. Дырэктар распрацоўвае службовыя iнструкцыi для ўсiх штатных работнiкаў Цэнтра рамёстваў, накiроўвае i кантралюе iх выкананне, нясе адказнасць за выкарыстанне фiнансавых сродкаў, ахову маёмасцi, прызначае iншыя матэрыяльна адказныя асобы, адказвае за выкананне правiлаў тэхнiчнай i пажарнай бяспекi, набывае матэрыяльныя каштоўнасцi, адказвае за iх захаванне i правiльнасць эксплуатацыi. 5. Дырэктар прымае на работу спецыялiстаў i тэхнiчных работнiкаў, распрацоўвае i зацвярджае штатны расклад у межах фонду аплаты працы, вызначае памеры прэмiй i надбавак. 6. Дырэктар прадстаўляе сваю ўстанову ў iншых арганiзацыях, распараджаецца маёмасцю ўстановы у межах правоў, вызначных уласнiкам, заключае дагаворы, дае даручэннi, адкрывае разлiковыя i iншыя рахункi, выдае загады ў межах установы. 7. Даплату i надбаўку дырэктару Цэнтра рамёстваў вызначае вышэйстаячы орган кiравання ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам. 8. Пры Цэнтры рамёстваў могуць iснаваць творча-вытворчыя падраздзяленнi i грамадскiя аб'яднаннi (цэхi, майстэрнi, гурткi, выставачная зала, салон па продажу мастацкiх вырабаў, iнфармацыйны цэнтр, навукова-даследчая лабараторыя, бiблiятэка, кiна-, фота-, вiдэаархiў i iншыя падраздзяленнi, якiя адпавядаюць статутным мэтам i задачам). 9. Пры Цэнтры рамёстваў могуць працаваць грамадскiя органы: каардынацыйны савет, мастацкi савет, ацэначная камiсiя. 10. У мастацкi савет уваходзяць мастацтвазнаўцы, лепшыя майстры, iншыя кампетэнтныя асобы. Савет вызначае творчыя накiрункi дзейнасцi ўстановы, праводзiць мастацкую ацэнку твораў, выставак, садзейнiчае павышэнню мастацкага ўзроўню творчасцi майстроў. 11. Каардынацыйны савет аб'ядноўвае прадстаўнiкоў грамадскiх арганiзацый, дзяржаўных устаноў, камерцыйных структур, прыватных асоб i ўсiх зацiкаўленых у адраджэннi традыцыйных рамёстваў. 12. Для ацэнкi мастацкай i матэрыяльнай вартасцi вырабаў майстроў пры цэнтрах рамёстваў утвараецца ацэначная (закупачная) камiсiя. 6. Планаванне i матэрыяльная база1. Усе свае планы Цэнтр рамёстваў распрацоўвае самастойна з улiкам усiх напрамкаў дзейнасцi - творчай, даследчай, музейнай, навучальнай, культурна-асветнiцкай, творча-гаспадарчай. 2. Дакументацыя Цэнтра рамёстваў вядзецца згодна з узорамi, зацверджанымi Мiнiстэрствам культуры i друку Рэспублiкi Беларусь. 3. Работа Цэнтра рамёстваў фiксуецца ў спецыяльных журналах улiку штодзённай работы. 4. Справаздача перад вышэйстаячымi органамi культуры робiцца па форме адпаведнай статыстычнай справаздачы 1 раз у год. Справаздача прадстаўляецца ў адпаведнасцi з патрабаваннямi Мiнстатыстыкi Рэспублiкi Беларусь. 5. Матэрыяльная база Цэнтра рамёстваў складаецца з будынкаў, памяшканняў, абсталявання, транспарту, грашовых сродкаў i iншай маёмасцi. 6. Будынкi i збудаваннi Цэнтра рамёстваў могуць знаходзiцца на балансе самастойным, цi выканкама, прадпрыемстваў, гаспадарак i арганiзацый, а таксама выкарыстоўвацца па прызначэнню на ўмовах арэнднай платы, частковага цi поўнага гаспадарчага ўтрымання ў сельскагаспадарчых i прамысловых прадпрыемствах, аб'яднаннях i калектывах, грамадскiх i iншых арганiзацыях на дагаворнай аснове. 7. Узаемаадносiны з землеўладальнiкамi будуюцца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам, агульнымi прынцыпамi дзейнасцi культурна-асветнiцкiх устаноў. 7. Фiнансава-гаспадарчая дзейнасць1. Фiнансы Цэнтра рамёстваў складаюцца з бюджэтных асiгнаванняў, уласных i спонсарскiх сродкаў i iншых паступленняў. 2. Дадатковымi крынiцамi фiнансавання Цэнтра рамёстваў з'яўляюцца: - сродкi ад рэалiзацыi вырабаў уласнай вытворчай дзейнасцi на выстаўках-продажах, аукцыёнах, кiрмашах; - правядзенне платных мерапрыемстваў (латарэй, платных курсаў); - арганiзацыя выставачнай, экскурсiйнай, лекцыйнай работы; - выкананне заказаў устаноў i прыватных асоб; - уклады ўстаноў-заснавальнiкаў; - адлiчэннi дзяржаўных, грамадскiх арганiзацый, прадпрыемстваў, адлiчэннi i добраахвотныя ўзносы грамадзян. 3. Цэнтр рамёстваў можа атрымлiваць ва ўстаноўленым парадку ад банкаў i iншых фiнансавых устаноў рэспублiкi доўга- i кароткатэрмiновыя крэдыты. 4. Усе сродкi, якiя паступаюць з крынiц, залiчваюцца на рахунак Цэнтра. Павелiчэнне сродкаў, што паступаюць з розных крынiц, не з'яўляецца абгрунтаваннем для памяншэння памера бюджэтных асiгнаванняў. 5. Фармiраванне фондаў, фiнансавыя аперацыi i кантроль здзяйсняюцца ва ўстаноўленым парадку ў адпаведнасцi з дзеючымi нарматыўнымi дакументамi, з улiкам спецыфiкi i магчымасцей гэтых устаноў. 6. Бухгалтарскi ўлiк i фiнансавыя аперацыi праводзiць цэнтралiзаваная бухгалтэрыя аддзела культуры выканкама альбо бухгалтэрыя Цэнтра адпаведна распрацаванаму гадавому каштарысу. 7. Далучэнне Цэнтра рамёстваў да асобнай групы па аплаце працы праводзiцца па паказчыках, устаноўленых для культурна-асветнiцкiх устаноў. 8. Прыём i здача спраў i маёмасцi ажыццяўляецца па акце ва ўстаноўленым парадку. 9. Цэнтр рамёстваў карыстаецца iльготамi па адлiчэнню падаткаў у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам. 8. Прававы статусЦэнтр рамёстваў з'яўляецца юрыдычна самастойнай установай, мае самастойны баланс, разлiковыя i iншыя рахункi ў банках, гербавую пячатку з поўнай назвай установы, вуглавыя штампы, фiрменныя бланкi, рэквiзiты. Узаемаадносiны Цэнтра рамёстваў з iншымi дзяржаўнымi i недзяржаўнымi ўстановамi, грамадзянамi, утваральнiкамi будуюцца на дагаворнай аснове. 9. Спыненне дзейнасцi1. Спыненне дзейнасцi ажыццяўляецца ў форме рэарганiзацыi цi лiквiдацыi ў адпаведнасцi з iснуючым заканадаўствам. 2. Пры рэарганiзацыi правы i абавязкi пераходзяць да правапераймальнiка. 3. У выпадку рэарганiзацыi цi лiквiдацыi Цэнтра звальняемым гарантуецца абарона iх правоў i iнтарэсаў у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам. 4. Стварэнне, рэарганiзацыя i лiквiдацыя Цэнтра рамёстваў адбываецца ў адпаведнасцi з артыкулам 16 Закона "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь". |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|