Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановление Кабинет Министров Республики Беларусь от 17.01.1996 № 37 "Аб зацвярджэннi апiсанняў нацыянальных дыпломаў доктара навук i кандыдата навук"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 22 августа 2001 г. N 5/7427 У адпаведнасцi з артыкулам 26 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi ў Рэспублiкi Беларусь" Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Зацвердзiць апiсаннi нацыянальных дыпломаў доктара навук i кандыдата навук (прыкладаюцца). 2. Дазволiць Вышэйшаму атэстацыйнаму камiтэту выкарыстаць на выраб нацыянальных дыпломаў доктара навук, кандыдата навук i вокладак да iх сродкi з рэспублiканскага бюджэту, выдзеленыя ў 1995 годзе на атэстацыю кадраў вышэйшай навуковай квалiфiкацыi. Намеснiк Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ ЗАЦВЕРДЖАНА пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь 17.01.1996 N 37 АПIСАННЕ НАЦЫЯНАЛЬНАГА ДЫПЛОМА ДОКТАРА НАВУКДыплом доктара навук вырабляецца са спецыяльнай паперы памерам 105 x 160 мм у складзеным выглядзе i замацоўваецца стужкай на згiбе вокладкi дыплома ў выглядзе папкi з ледэрыну. N 589) На вонкавым баку вокладкi дыплома пасярэдзiне выцiснута выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь. На вонкавым баку дыплома зверху ў цэнтры змешчана выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, злева ад герба надрукавана слова "Рэспублiка", справа - "Беларусь". Нiжэй у адзiн радок надрукаваны словы: "Вышэйшы атэстацыйны камiтэт". Пасярэдзiне гэтай старонкi надрукаваны ў два радкi словы: "Дыплом доктара навук", наложаныя на слова "ВАК". На левым унутраным баку дыплома надрукаваны ў тры радкi словы: "Рашэннем Вышэйшага атэстацыйнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь". Нiжэй з водступам на 25 мм (месца для запiсу даты прыняцця рашэння Вышэйшым атэстацыйным камiтэтам, нумара пратакола i прозвiшча, iмя, iмя па бацьку доктара навук) у цэнтры старонкi, наложаныя на слова "ВАК", надрукаваны ў два радкi словы: "Прысуджана вучоная ступень доктара". Нiжэй з водступам на 20 мм (месца для запiсу назвы галiны навукi, па якой прысуджана вучоная ступень доктара) у левым нiжнiм вуглу старонкi надрукаваны словы: "Старшыня Вышэйшага атэстацыйнага камiтэта" (у два радкi), "Галоўны вучоны сакратар Вышэйшага атэстацыйнага камiтэта" (у два радкi). Нiжэй злева змешчаны рэгiстрацыйны нумар дыплома, перад якiм указана серыя "ДН", а сiметрычна справа надрукавана слова "г.Мiнск". На правым унутраным баку дыплома, выкананым такiм жа чынам, як i левы бок, тэксты i запiсы ажыццяўляюцца на рускай мове. Заўвагi: 1. Побач з подпiсамi Старшынi i галоўнага вучонага сакратара Вышэйшага атэстацыйнага камiтэта, якiя завяраюцца гербавай пячаткай гэтага Камiтэта, указваюцца iх iнiцыялы i прозвiшчы. 2. Усе запiсы робяцца з дапамогай друкавальных апаратаў або ад рукi чорнай тушшу. ЗАЦВЕРДЖАНА пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь 17.01.1996 N 37 АПIСАННЕ НАЦЫЯНАЛЬНАГА ДЫПЛОМА КАНДЫДАТА НАВУКДыплом кандыдата навук вырабляецца са спецыяльнай паперы памерам 105 x 160 мм у складзеным выглядзе i замацоўваецца стужкай на згiбе вокладкi дыплома ў выглядзе папкi з ледэрыну. N 589) На вонкавым баку вокладкi дыплома пасярэдзiне выцiснута выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь. На вонкавым баку дыплома зверху ў цэнтры змешчана выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, злева ад герба надрукавана слова "Рэспублiка", справа - "Беларусь". Нiжэй у адзiн радок надрукаваны словы: "Вышэйшы атэстацыйны камiтэт". Пасярэдзiне гэтай старонкi надрукаваны ў два радкi словы: "Дыплом кандыдата навук", наложаныя на слова "ВАК". На левым унутраным баку дыплома зверху надрукаваны ў два радкi словы: "Рашэннем савета па абароне дысертацый". Нiжэй з водступам на 30 мм (для запiсу нумара савета па абароне дысертацый i назвы ўстановы, у якой ён створаны, даты прыняцця рашэння саветам па абароне дысертацый, нумара пратакола i прозвiшча, iмя, iмя па бацьку кандыдата навук) у цэнтры старонкi, наложаныя на слова "ВАК", надрукаваны ў два радкi словы: "Прысуджана вучоная ступень кандыдата". Нiжэй з водступам на 15 мм (для запiсу назвы галiны навукi, па якой прысуджана вучоная ступень кандыдата) у левым нiжнiм вуглу старонкi надрукаваны словы: "Старшыня савета па абароне дысертацый" (у два радкi), "Вучоны сакратар савета па абароне дысертацый" (у два радкi). Нiжэй злева змешчаны рэгiстрацыйны нумар дыплома, перад якiм указана серыя "КН", а сiметрычна справа надрукавана слова "г.Мiнск". На гэтай жа старонцы ўнiзе ў цэнтры надрукаваны словы: "Рэспублiка Беларусь". На правым унутраным баку дыплома, выкананым такiм жа чынам, як i левы бок, тэксты i запiсы ажыццяўляюцца на рускай мове. Заўвагi: 1. Побач з подпiсамi старшынi i вучонага сакратара савета па абароне дысертацый, якiя завяраюцца гербавай пячаткай той арганiзацыi, дзе дзейнiчае савет па абароне дысертацый, указваюцца iх iнiцыялы i прозвiшчы. 2. Усе запiсы робяцца з дапамогай друкавальных апаратаў або ад рукi чорнай тушшу. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|