Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 14.05.1996 № 193 "Аб парадку прыёму грамадзян Расiйскай Федэрацыi ў навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации Республики Беларусь 15 мая 1996 г. N 1419/12 У адпаведнасцi з пастановай Выканаўчага Камiтэта Супольнасцi Беларусi i Расii ад 11 красавiка 1996 г. N 1 "Аб роўных правах грамадзян на атрыманне адукацыi" у мэтах стварэння адзiнай адукацыйнай прасторы ЗАГАДВАЮ: 1. Унесцi наступныя дапаўненнi ў нарматыўную дакументацыю па прыёму ў вышэйшыя, сярэднiя спецыяльныя i прафесiйна-тэхнiчныя навучальныя установы: 1.1. п. 1 "Парадка прыёму ў дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь на 1996 год", зацверджанага загадам мiнiстра адукацыi i навукi ад 29.12.1995 г. N 498 i зарэгiстраванага ў Рэестры Дзяржаўнай рэгiстрацыi 29 снежня 1995 г., рэгiстрацыйны N 1217/12 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "У вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь прымаюцца асобы, якiя маюць сярэднюю адукацыю i пастаянна пражываюць у рэспублiцы, а таксама грамадзяне Беларусi i беларусы, якiя пражываюць за яе межамi, грамадзяне Расiйскай Федэрацыi. Указаныя грамадзяне маюць права атрымаць на конкурснай аснове бясплатную вышэйшую адукацыю ў дзяржаўных вышэйшых навучальных установах, калi адукацыя дадзенага ўзроўню атрымлiваецца ўпершыню". 1.2. п. 1 "Правiлаў прыёму ў дзяржаўныя сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь", зацверджаных загадам мiнiстра адукацыi i навукi ад 17.01.1996 г. N 11 i зарэгiстраваных у Рэестры Дзяржаўнай рэгiстрацыi 24 студзеня 1996 г., рэгiстрацыйны N 1264/12 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "У сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы (ССНУ) Рэспублiкi Беларусь на конкурснай аснове прымаюцца асобы, якiя пастаянна пражываюць у рэспублiцы, а таксама грамадзяне Беларусi i беларусы, якiя пражываюць за яе межамi, грамадзяне Расiйскай Федэрацыi. Указаныя грамадзяне маюць права атрымаць на конкурснай аснове бясплатную сярэднюю спецыяльную адукацыю ў дзяржаўных сярэднiх спецыяльных навучальных установах, калi адукацыя дадзенага ўзроўню атрымлiваецца ўпершыню". 1.3. п. 1.1 "Тыпавых правiлаў прыёму ў прафесiйна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь", зацверджаных загадам мiнiстра адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь ад 19 лютага 1996 г. N 61 i зарэгiстраваных у Рэестры Дзяржаўнай рэгiстрацыi ад 21 лютага 1996 г. , рэгiстрацыйны N 1313/12 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Грамадзяне, якiя пастаянна пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, а таксама грамадзяне Беларусi i беларусы, якiя пражываюць за яе межамi i грамадзяне Расiйскай Федэрацыi маюць права на конкурснай аснове атрымаць бясплатную прафесiйна-тэхнiчную адукацыю ў дзяржаўных прафесiйна-тэхнiчных навучальных установах (ПТНУ), калi прафесiйна-тэхнiчная адукацыя атрымлiваецца ўпершыню". 1.4. п. 1.2 "Тыпавых правiлаў прыёму ў прафесiйна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы" пасля слоў: "...грамадзян дзяржаў-удзельнiц СНД" дапоўнiць словамi ў дужках "акрамя грамадзян Расiйскай Федэрацыi". 2. Прыём грамадзян Расiйскай Федэрацыi ў магiстратуру, аспiрантуру i дактарантуру вышэйшых навучальных i навукова-даследчых устаноў Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляць на агульных падставах з грамадзянамi Беларусi. 3. Рэктарам дзяржаўных вышэйшых, дырэктарам сярэднiх спецыяльных i прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў унесцi неабходныя дапаўненнi ва ўласныя правiлы прыёму на 1996 год. 4. Кантроль за выкананнем загада ўскласцi на начальнiкаў: Галоўнага ўпраўлення вышэйшай адукацыi (Даманеўскi Д.С.), упраўлення сярэдняй спецыяльнай адукацыi (Кiрылюк Л.Я.), упраўлення прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi (Ганчар Э.М.), упраўлення падрыхтоўкi навуковых кадраў i каардынацыi навуковых даследаванняў (Рэут А.П.). Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|