Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Письмо Министерства культуры Республики Беларусь от 07.06.1996 № 03-18/2024 "Тыпавыя штаты цэнтралiзаваных бiблiятэчных сiстэм Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 18 апреля 2012 г. N 8/25322 Упраўленнi культуры аблвыканкамаў Накiроўваем для кiраўнiцтва Тыпавыя штаты цэнтралiзаваных бiблiятэчных сiстэм Мiнiстэрства культуры, узгодненыя з Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь 31.05.96 N 06-6/533, узамен Тыпавых штатаў цэнтралiзаваных бiблiятэчных сiстэм, зацверджаных загадам Мiнiстэрства культуры i друку Рэспублiкi Беларусь ад 08.01.96 N 5. Першы намеснiк Мiнiстра У.П.Рылатка ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ ЦЭНТРАЛIЗАВАНЫХ БIБЛIЯТЭЧНЫХ СIСТЭМ МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ----------------------------+--------------------------+------------------- ¦ Колькасць адзiнак ¦ +--------------------------+ Назва пасад ¦ група па аплаце працы ¦ Заўвагi +-----+------+------+------+ ¦ I ¦ II ¦ III ¦ IV ¦ ----------------------------+-----+------+------+------+------------------- Цэнтральная гарадская, раённая бiблiятэка Адмiнiстрацыя Дырэктар 1 1 1 1 Намеснiк дырэктара 2 2 1 1 Сакратар-машынiстка 1 1 - - Аддзел абслугоўвання i iнфармацыi (чытальная зала, абанемент, даведачная служба, МБА) Загадчык аддзела 1 1 1 1 Галоўны бiблiятэкар 1 1 1 - Вядучы бiблiятэкар 2 - - - Бiблiятэкар (пры 2-зменным 4 4 4 4 рэжыме работы) Загадчык iнфармацыйна- 1 1 - - бiблiяграфiчнага сектара Галоўны бiблiёграф 1 1 1 - Бiблiёграф 1 1 1 1 Аддзел камплектавання, апрацоўкi i арганiзацыi адзiнага фонду Загадчык аддзела 1 1 1 1 Галоўны бiблiятэкар 1 1 1 - Вядучы бiблiятэкар 1 - - - Бiблiятэкар 3 3 2 2 Аддзел бiблiятэчнага маркетынгу Загадчык аддзела 1 1 1 1 Галоўны бiблiятэкар 1 1 1 - Вядучы бiблiятэкар 1 - - - Метадыст 2 2 1 1 Бiблiятэкар 1 1 1 1 Мастак-афармiцель 1 1 1 1 Аддзел матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння i гаспадарчага абслугоўвання Загадчык аддзела 1 1 1 1 Падсобны рабочы 1 1 1 1 Вадзiцель 1 1 1 1 Пры наяўнасцi аўтатранспарту Аператар размнажальнай 1 1 1 1 Пры наянасцi тэхнiкi размнажальна- капiравальных апаратаў Iнжынер 1 1 1 1 Пры наяўнасцi ЭВМ Пераплётчык 3 2 1 1 --------------------------------------------------------------------------- Заўвагi: 1. Дырэктар цэнтралiзаванай бiблiятэчнай сiстэмы з'яўляецца адначасова кiраўнiком цэнтральнай бiблiятэкi. 2. Пасада iнспектара па кадрах уводзiцца пры наяўнасцi не менш за 80 адзiнак па штатнаму раскладу. 3. Колькасць работнiкаў аддзела абслугоўвання i iнфармацыi ўстаноўлена зыходзячы з нарматываў нагрузкi работнiкаў аддзела i наступных паказчыкаў па цэнтральнай бiблiятэцы. ----------------------------+----------------+----------------------------- Група па аплаце працы ЦБС ¦ Колькасць ¦ Колькасць кнiгавыдач (тыс.) ¦ чытачоў ¦ ----------------------------+----------------+----------------------------- I 3850 55 II - III 2450 35 IV 1750 25 --------------------------------------------------------------------------- Пры колькасцi чытачоў i кнiгавыдач звыш азначаных дадаткова ўводзяцца пасады бiблiятэчных работнiкаў з разлiку адна адзiнка на кожныя наступныя 700 чытачоў i 10 тыс. кнiгавыдач, 0,5 адзiнкi - на кожныя наступныя 350 чытачоў i 5 тыс. кнiгавыдач. 4. У iнфармацыйна-бiблiяграфiчным сектары цэнтральнай бiблiятэкi пры колькасцi чытачоў у сiстэме звыш 45 тыс. i 800 тыс. кнiгавыдач у год апрача адзiнак, якiя прадугледжаны тыпавымi штатамi, дадаткова ўводзiцца адна адзiнка бiблiёграфа на кожныя 20 тыс. чытачоў сiстэмы. 5. У цэнтральных бiблiятэках i бiблiятэках-фiлiялах могуць стварацца спецыялiзаваныя аддзелы (сектары): абслугоўвання вучняў старэйшых, малодшых класаў, мастацтва, нотна-музычныя, юнацкiя; абанементы, чытальныя залы або сектары кнiг па замежных мовах; фанатэкi i г.д. Аддзелы (сектары) ствараюцца ў межах колькасцi адзiнак бiблiятэчных работнiкаў, якiя вызначаны ў адпаведнасцi з п. 3. 6. У аддзеле камплектавання, апрацоўкi i арганiзацыi адзiнага фонду цэнтральнай бiблiятэкi апрача адзiнак, якiя прадугледжаны тыпавымi штатамi, дадаткова ўводзяцца штатныя адзiнкi бiблiятэчных работнiкаў: галоўныя бiблiятэкары, вядучыя бiблiятэкары, бiблiятэкары. Пры гэтым агульная колькасць штатных пасад устанаўлiваецца з разлiку 1 адзiнка на 6 тыс. экз. паступленняў i выбыцця бiблiятэчнага фонду (кнiг, часопiсаў, газет, аўдыёвiзуальных матэрыялаў). Пасада бiблiятэчнага работнiка па арганiзацыi адзiнага фонду i ўнутрысiстэмнаму кнiгаабмену ўводзiцца на кожныя 300 тыс. экз. бiблiятэчнага фонду цэнтралiзаванай бiблiятэчнай сiстэмы. 7. У аддзеле бiблiятэчнага маркетынгу апрача адзiнак, якiя прадугледжаны тыпавымi штатамi, дадаткова ўводзiцца пасада метадыста з разлiку адна адзiнка на кожныя 15 бiблiятэк у раённай ЦБС i 10 бiблiятэк у гарадской ЦБС. 8. У гарадскiх i гарпасялковых фiлiялах агульная колькасць бiблiятэчных работнiкаў (акрамя загадчыка фiлiяла) вызначаецца з разлiку 1 штатная адзiнка на кожныя 700 чытачоў i 10 тыс. кнiгавыдач у год, у дзiцячых фiлiялах - 600 чытачоў i 9 тыс. кнiгавыдач у год, у сельскiх фiлiялах - на кожныя 450 чытачоў i 6 тыс. кнiгавыдач у год. 9. У сельскай бiблiятэцы-фiлiяле з колькасцю чытачоў ад 250 да 450 i ад 3,3 да 6 тыс. кнiгавыдач уводзiцца адна пасада бiблiятэкара. 10. Пасада загадчыка фiлiяла ўводзiцца пры колькасцi чытачоў i кнiгавыдач у: гарадской бiблiятэцы-фiлiяле звыш 2000 чытачоў i 30 тыс. кнiгавыдач; гарадской (раённай) дзiцячай бiблiятэцы-фiлiяле звыш 1600 чытачоў i 27 тыс. кнiгавыдач; гарпасялковай бiблiятэцы-фiлiяле звыш 1400 чытачоў i 21 тыс. кнiгавыдач; гарпасялковай дзiцячай бiблiятэцы-фiлiяле звыш 600 чытачоў i 9 тыс. кнiгавыдач; сельскай бiблiятэцы-фiлiяле звыш 700 чытачоў i 10 тыс. кнiгавыдач. 11. Нарматывы нагрузкi па колькасцi чытачоў i кнiгавыдач для загадчыкаў аддзелаў абслугоўвання i iнфармацыi, камплектавання, апрацоўкi i арганiзацыi адзiнага фонду, iнфармацыйна-бiблiяграфiчнага сектара, фiлiялаў устанаўлiваюцца ў памеры 50% ад норм, якiя прадугледжаны для бiблiятэчных работнiкаў адпаведных падраздзяленняў ЦБС. На iншыя кiруючыя пасады ўказаныя нарматывы не распаўсюджваюцца. 12. Для цэнтралiзаваных бiблiятэчных сiстэм з колькасцю чытачоў звыш 95 тыс. у год i 1520 тыс. кнiгавыдач структура i штаты вызначаюцца ў iндывiдуальным парадку па ўзгадненнi з адпаведнымi органамi кiравання. 13. Пасада прыбiральшчыка ўводзiцца з разлiку 1 адзiнка на кожныя 300 кв.м плошчы, якая падлягае ўборцы. Пры агульнай плошчы ўборкi да 300 кв.м колькасць прыбiральшчыкаў вызначаецца з разлiку 0,5 адзiнкi на кожныя 150 кв.м, менш за 150 кв.м - уводзiцца 0,25 адзiнкi прыбiральшчыка. Пры наяўнасцi пячнога ацяплення ўводзiцца адна адзiнка прыбiральшчыка на кожныя 150 кв.м плошчы ўборкi i 0,5 адзiнкi пры плошчы ўборкi менш за 150 кв.м. 14. Пасада гардэробшчыка ўстанаўлiваецца з разлiку 0,5 адзiнкi на кожныя 80 нумароў у гардэробе. 15. Пасада дворнiка ўводзiцца ў адпаведнасцi з нормамi плошчы, якая прыбiраецца. Нормы ўстанаўлiваюцца выканкамамi органаў мясцовай улады. 16. Пры наяўнасцi абагравальных катлоў на ацяпляльны сезон устанаўлiваюцца пасады качагараў з разлiку 1 адзiнка ў змену. З агульнай колькасцi качагараў 1 пасада ўстанаўлiваецца на круглы год. 17. Пасады рабочых па абслугоўваннi i бягучым рамонце памяшканняў, збудаванняў i абсталявання ўводзяцца з разлiку 1 адзiнка на кожныя 1500 кв.м плошчы, абсталяванай вадаправодам i каналiзацыяй, пры плошчы менш за вызначаную норму - 0,5 адзiнкi, адна адзiнка на кожныя 350 асвятляльных кропак, а пры наяўнасцi электракропак менш за вызначаную норму - 0,5 адзiнкi. 18. Зыходзячы з канкрэтных умоў i аб'ёмаў работы ў штаты ўстаноў з дазволу органаў кiравання, якiя выдаткоўваюць сродкi на iх утрыманне, могуць быць уведзены iншыя пасады спецыялiстаў i рабочых. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|