Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Регламент Министерства культуры Республики Беларусь от 01.07.1996 "Работы калегii Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь"

Документ утратил силу
< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 6 декабря 1999 г. N 8/1944

                                              ЗАЦВЕРДЖАНА
                                              Мiнiстэрствам культуры
                                              Рэспублiкi Беларусь
                                              01.07.1996


1. Пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 7 мая 1996 г. N 312 у мэтах выпрацоўкi i прыняцця калектыўнага рашэння па найбольш значных пытаннях галiны культуры зацверджана ў якасцi пастаяннага органа калегiя Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь. У яе састаў уваходзяць 13 чалавек, у тым лiку Мiнiстр - старшыня калегii, намеснiкi Мiнiстра i iншыя адказныя асобы.

Калегiя Мiнiстэрства культуры працуе ў адпаведнасцi з гадавым планам работы i планам асноўных мерапрыемстваў Мiнiстэрства, якiя разглядаюцца i зацвярджаюцца на пасяджэннi калегii, як правiла, у апошнi месяц года.

Пасяджэннi калегii праводзяцца па меры неабходнасцi, але не радзей аднаго разу ў месяц. У выпадку змянення тэрмiну або адмены пасяджэння сакратар калегii паведамляе аб гэтым усiм зацiкаўленым. З мэтай больш дэтальнай прапрацоўкi пытанняў, паглыбленага вывучэння сiтуацыi на месцах могуць праводзiцца выязныя пасяджэннi калегii.

Старшынствуе на пасяджэннi калегii Мiнiстр, а ў яго адсутнасць, па яго даручэнню - адзiн з намеснiкаў Мiнiстра. Пасяджэнне калегii лiчыцца правамоцным пры ўмове прысутнасцi на iм больш паловы членаў калегii. Рашэннi прымаюцца большасцю галасоў. У выпадку роўнасцi галасоў лiчыцца прынятым рашэнне, за якое прагаласаваў старшыня.

2. У пасяджэннях калегii, акрамя яе членаў, прымаюць удзел i запрошаныя асобы, што пазначаецца ў парадку дня.

3. Парадак дня ўключае пералiк пытанняў, якiя падлягаюць разгляду на пасяджэннi калегii, прозвiшчы дакладчыкаў i запрошаных, тэрмiны здачы матэрыялаў i адказных за iх падрыхтоўку.

Парадак дня пасяджэння калегii складаецца сакратаром калегii па ўзгадненню з начальнiкамi ўпраўленняў, аддзелаў Мiнiстэрства i намеснiкамi Мiнiстра на пачатку кожнага месяца, зацвярджаецца старшынёй i дасылаецца членам калегii, выканаўцам i iншым зацiкаўленым.

4. Кiраўнiкi структурных падраздзяленняў, адказныя за падрыхтоўку пытання, павiнны за 7 дзён да пасяджэння калегii прадставiць сакратару калегii ўзгоднены з намеснiкам Мiнiстра (куратарам) першы экземпляр наступных матэрыялаў:

- праект рашэння (не больш 5-цi старонак) або пастановы (не больш 3 старонак);

- даведку-абгрунтаванне (не больш 10-цi старонак);

- iншыя вiды тлумачальных дакументаў у сцiслым выглядзе (пры неабходнасцi);

- удакладнёны спiс прысутных.

Прадстаўленыя праекты дакументаў сакратар узгадняе са старшынёй, забяспечвае iх друкаванне i размнажэнне, даводзiць да ведама членаў калегii не пазней чым за 2 днi да пачатку пасяджэння.

Адказныя за падрыхтоўку пытанняў, пры неабходнасцi, знаёмяць з матэрыяламi кiраўнiкоў падведамных арганiзацый, апавяшчаюць i рыхтуюць выступаючых.

5. Пры абмеркаваннi пытанняў на пасяджэннi калегii дакладчыку даецца час да 20-цi хвiлiн, а выступаючым - да 10-цi хвiлiн.

6. Ход абмеркавання пытанняў фiксуецца ў пратаколах.

Пратакол складаецца сакратаром калегii на аснове рукапiсных, стэнаграфiчных або магнiтафонных запiсаў, а таксама такiх дакументаў, як парадак дня, тэзiсы выступленняў, праекты рашэнняў, пастаноў.

Пратакол пасяджэння калегii павiнен адпавядаць устаноўленай форме (дадатак 1). На афармленне пратакола вызначаецца тэрмiн да 6-цi дзён пасяджэння калегii.

7. Прынятыя калегiяй рашэннi (пастановы), а таксама выдаваемыя ў адпаведнасцi з iмi загады друкуюцца на бланку вызначанага ўзору. Канчаткова адпрацоўваюцца i рэдагуюцца структурнымi падраздзяленнямi, адказнымi за падрыхтоўку пытання, i павiнны мець вiзы першага намеснiка Мiнiстра, намеснiка Мiнiстра (куратара), начальнiка ўпраўлення (аддзела), юрысконсульта з указаннем даты вiзiравання.

Узгадненне i разгляд матэрыялаў памiж службамi Мiнiстэрства павiнны ажыццяўляцца, як правiла, у той жа дзень. У тэрмiн не пазней 3 дзён з дня пасяджэння калегii дапрацаваныя матэрыялы праз сакратара калегii прадстаўляюцца на подпiс Мiнiстру (старшынi калегii).

У тым выпадку, калi пытанне разглядалася на пасяджэннi калегii, але па розных прычынах рашэнне (пастанова) не прымалася, старшынствуючы вызначае адказных асоб i тэрмiн дапрацоўкi праектаў матэрыялаў, што абавязкова адзначаецца ў пратаколе. У асобных выпадках старшыня калегii мае права вызначыць iншы тэрмiн.

Рашэнне (пастанова) афармляецца ў адпаведнасцi з iснуючымi патрабаваннямi на арганiзацыйна-распарадчую дакументацыю (дадатак 2).

Падпiсаныя i аформленыя ў вызначаным парадку дакументы паступаюць у Кiраўнiцтва спраў. Сакратар калегii арганiзуе рэгiстрацыю, ксеракапiраванне i адпраўку рашэнняў (пастаноў) калегii.

Недапрацаваныя або няправiльна аформленыя дакументы вяртаюцца на дапрацоўку выканаўцам. Кiраўнiкi структурных падраздзяленняў Мiнiстэрства нясуць персанальную адказнасць за правiльнасць i паўнату афармлення дакументаў па пытаннях, якiя ўносяцца iмi на разгляд. Усе матэрыялы фармiруюцца ў асобную справу ў адпаведнасцi з Наменклатурай спраў Мiнiстэрства i захоўваюцца ў архiве.



Кiраўнiк спраў Л.М.ГАЛЕНЧЫК



Дадатак 1


З пункту гледжання асвятлення ходу пасяджэння пратаколы падзяляюцца на кароткiя i поўныя. Пратакол кароткай формы складаецца пры наяўнасцi стэнаграмы, тэзiсаў выступленняў, якiя з'яўляюцца дадаткамi.

Тэкст пратакола мае дзве часткi: уводную i асноўную.

Уводная частка кароткага пратакола ўтрымлiвае прозвiшчы старшынi, сакратара, членаў калегii, запрошаных асоб з указаннем пасад i арганiзацый, якiм яны прадстаўляюць. Прозвiшчы прысутных размяшчаюцца ў алфавiтным парадку.

У пратаколе поўнай формы пасля раздзела "прысутнiчалi" даецца пералiк абмяркоўваемых пытанняў, пасады дакладчыкаў, iх прозвiшчы i iнiцыялы.

Асноўная частка пратакола поўнай формы будуецца па схеме: "СЛУХАЛI - ВЫСТУПIЛI - ВЫРАШЫЛI (ПАСТАНАВIЛI)" - асобна па кожнаму пытанню згодна з парадкам дня. Асноўны змест дакладаў i выступленняў змяшчаецца ў пратаколе або прыкладаецца да яго.

Пратакол падпiсваецца старшынствуючым на пасяджэннi калегii i сакратаром.

Дата пратакола павiнна адпавядаць даце правядзення пасяджэння. Пратаколы нумаруюцца парадкавымi нумарамi ў межах каляндарнага года.



Дадатак 2



ПАРАДАК АФАРМЛЕННЯ РАШЭННЯ (ПАСТАНОВЫ)

Рашэнне (пастанова) павiнна ўтрымлiваць наступныя абавязковыя рэквiзiты:

- назву Мiнiстэрства;

- назву дакумента;

- рэгiстрацыйны нумар;

- загаловак;

- тэкст;

- вiзы;

- подпiс.

У рашэннi (пастанове) калегii выразна фармулююцца даручэннi, указваюцца выканаўцы i тэрмiны.

Тэкст рашэння (пастановы) складаецца з канстатуючай i распараджальнай частак.

У канстатуючай частцы прыводзяцца факты, якiя паслужылi падставай для выдання дакумента, або назва, дата, нумар i загаловак распараджальнага дакумента вышэйстаячага дзяржаўнага органа.

Калi распараджальная частка рашэння (пастановы) не мае патрэбы ў абгрунтаваннi, канстатуючая частка адсутнiчае.

Распараджальная частка рашэння (пастановы) пачынаецца словамi "РАШЫЛI (ПАСТАНАВIЛI)" i разбiваецца на пункты, падпункты. Заканчваецца ўказаннем асобы, на якую ўскладаецца кантроль за выкананнем i спiсам рассылкi.

У тым выпадку, калi рашэнне (пастанова) адмяняе, змяняе або дапаўняе раней выданы дакумент, то апошнi пункт павiнен змяшчаць спасылку на адменены дакумент з указаннем яго даты, нумара i загалоўка. Пры гэтым прымяняецца ўстойлiвы абарот: "Лiчыць страцiўшым сiлу рашэнне (пастанову) ад _________ N _______".






Архів документів
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList