Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Пратакол аб супрацоўнiцтве памiж Бундэсархiвам Германii i Камiтэтам па архiвах i справаводству Рэспублiкi Беларусь"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 15 мая 2010 г. N 3/2519 -------------------------------- <*> Набыў моц 16 жнiўня 1996 года. Бундэсархiў Германii i Камiтэт па архiвах i справаводству Рэспублiкi Беларусь пры ўзаемнай згодзе на падставе артыкулаў 2 i 3 Пагаднення, якое было заключана 3 сакавiка 1994 года, аб культурным супрацоўнiцтве, а таксама ўлiчваючы вынiкi перамоў, што былi праведзены памiж двума Бакамi ў кастрычнiку 1992 года, i ў мэтах паспяховага развiцця адносiн у галiне архiўнай справы падпiсалi наступны пратакол: Артыкул 1Абодва Бакi абавязуюцца ажыццяўляць абмен вопытам у розных галiнах архiўнай справы. З гэтай мэтай яны штогод запрашаюць з рабочым вiзiтам аднаго архiвiста ў парадку абмену на перыяд да 10 каляндарных дзён. Узгадненне мэтаў, задач i часу знаходжання павiнна праводзiцца не менш чым за два месяцы. У гэтых выпадках прымаючы Бок бярэ на сябе выдаткi па знаходжаннi, а накiроўваючы Бок - кошт мiжнароднага праезду. Артыкул 2Абодва Бакi падтрымлiваюць таксама iншыя формы кантактаў, напрыклад, удзельнiчаюць у курсах павышэння квалiфiкацыi, рэгiянальных нарадах, накiроўваюць экспертаў. Абодва Бакi ўзгадняюць умовы супрацоўнiцтва ў кожным канкрэтным выпадку. Артыкул 3Абодва Бакi iнфармуюць адзiн аднаго ў парадку абмену iнфармацыяй аб новых прававых i спецыяльных нарматыўных актах у галiне архiўнай справы (у тым лiку законах, указаннях, прадпiсаннях, навуковых i тэхнiчных навiнах), асаблiва па пытаннях рэстаўрацыi, кансервацыi i забеспячэння захаванасцi архiўных матэрыялаў. Артыкул 4Абодва Бакi абменьваюцца мiкрафiльмамi цi iншымi копiямi дакументаў на основе ўзаемнай выгады. Пры гэтым, у першую чаргу, улiчваецца папаўненне ўласнага нацыянальнага архiўнага фонду. Артыкул 5Абодва Бакi дамаўляюцца аб абмене архiўнымi публiкацыямi, дапаможнiкамi, вопiсамi i iншай навукова-даведачнай лiтаратурай па праблемах архiўнай справы. Артыкул 6Абодва Бакi абавязуюцца выкарыстоўваць архiўныя фонды i дакументы даследчыкамi i заяўнiкамi дзяржаў-партнёраў у адпаведнасцi з юрыдычнымi нормамi. Асаблiвую ўвагу Бакi абавязуюцца надаваць высвятленню лёсаў асоб у гады Другой сусветнай вайны i пасляваенны час. Артыкул 7Абодва Бакi падтрымлiваюць падрыхтоўку i публiкацыю дапаможнiкаў дакументаў па гiсторыi нямецка-беларускiх адносiн. Артыкул 8Абодва Бакi згодныя ў тым, што архiўныя дакументы ваеннага часу павiнны быць вернуты на месца паходжання. Артыкул 9Абодва Бакi абавязуюцца супрацоўнiчаць пры падрыхтоўцы, арганiзацыi i правядзеннi выстаў. Яны ўзгадняюць умовы i дэталi ў кожным канкрэтным выпадку. Бундэсархiў абавязуецца ў рамках сваiх магчымасцей правесцi распаўсюджванне падрыхтаванай Белкамархiвам фотавыставы аб Чарнобыльскай трагедыi (1986 год), яе вынiках, а таксама далейшую распрацоўку праектаў па гэтай тэматыцы ў Германii. Артыкул 10Па ўзаемнай згодзе абодва Бакi маюць права ўносiць дапаўненнi цi змяненнi ў азначаныя артыкулы. Падпiсана ў г. Кобленцы. За Бундэсархiў За Камiтэт па архiвах Ф.Каленберг i справаводству Рэспублiкi Беларусь А.М.Мiхальчанка |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|