Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 23.08.1996 № 370 "Аб зацвярджэннi дапаўненняў i змяненняў у Прыкладнае палажэнне аб прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2294 У мэтах вырашэння iснуючых праблем у сiстэме прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, функцыянавання прафесiянальна-тэхнiчных вучылiшчаў ЗАГАДВАЮ: 1. Зацвердзiць узгодненые з Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам працы Рэспублiкi Беларусь дапаўненнi i змяненнi ў Прыкладнае палажэнне аб прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы (дадаюцца). 2. Упраўленню прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi (Ганчар Э.М.) давесцi загад да ведама ўпраўленняў адукацыi аблвыканкамаў, Мiнгарвыканкама i падведамных прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў. Першы намеснiк мiнiстра В.П.СТАЎРОЎ УЗГОДНЕНА ЗАЦВЕРДЖАНА Мiнiстэрства працы загадам мiнiстра Рэспублiкi Беларусь адукацыi i навукi Намеснiк мiнiстра Рэспублiкi Беларусь Е.П.Колас 23.08.1996 г. N 370 21.08.1996 г. УЗГОДНЕНА Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь Намеснiк мiнiстра А.Ф.Галаў 20.08.1996 г. 1. Пункт 2 раздзела 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Галоўнымi задачамi прафесiянальна-тэхнiчнага вучылiшча з'яўляюцца: - забеспячэнне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi моладзi i дарослага насельнiцтва; - забеспячэнне ўмоў для атрымання i ўдасканалення агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi навучэнцаў, пераемнасцi адукацыi; - садзейнiчанне гарманiчнаму, усебаковаму развiццю асобы, поўнай рэалiзацыi яе творчых здольнасцей, падрыхтоўцы да жыцця i адаптацыi ў грамадстве; - стварэнне ўмоў для фiзiчнага ўдасканалення, захавання здароўя i засваення навыкаў здаровага ладу жыцця; фармiраванне адказнасцi за сваё здароў'е". 2. Абазначыць у раздзеле 1 на першай старонцы пасля 2 пункта прапушчаны пункт лiчбай - "3", якi пачынаецца сказам "Прафесiянальна-тэхнiчнае вучылiшча з'яўляецца асноўнай навучальнай установай, якая забяспечвае:" i далей па тэксту. 3. У пункт 3 раздзела 1 пасля 4 абзаца дабавiць наступны абзац: "- мэтавую вучобу, падрыхтоўку, перападрыхтоўку i павышенне квалiфiкацыi рабочых кадраў масавых прафесiй i спецыялiстаў для сельскагаспадарчай вытворчасцi". 4. Другi абзац пункта 4 раздзела 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: " У прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы могуць стварацца: - аддзяленнi па адной або некалькiх сумежных прафесiях (спецыяльнасцях); - спецыяльныя аддзяленнi па перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi кадраў, вызваляемых работнiкаў i незанятага насельнiцтва; - спецыяльныя аддзяленнi па працоўнаму (прафесiянальнаму) навучанню вучняў школ; - спецыяльныя аддзяленнi па мэтавай вучобе, падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi рабочых кадраў масавых прафесiй i спецыялiстаў сельскагаспадарчай вытворчасцi пры перадачы вучэбна-курсавых камбiнатаў Мiнсельгасхарча на базу ПТВ; - спецыяльныя аддзяленнi для асоб з недахопамi разумовага i фiзiчнага развiцця; - другiя спецыяльныя аддзяленнi; - фiлiялы, якiя дзейнiчаюць на аснове палажэнняў аб iх i статута навучальнай установы." 5. У пункце 6 раздзела 1, пункце 25 раздзела 3 словы "Савет Мiнiстраў" замянiць на "Кабiнет Мiнiстраў". 6. У пункце 31 раздзела 3 слова "агульнаадукацыйных" замянiць на словы "агульнапрафесiянальных". 7. Пункт 11 раздзела 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Вучэбна-выхаваўчы працэс у прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы будуецца на прынцыпах дэмакратызацыi i гуманiзацыi адносiн навучэнцаў i педагогаў i ажыццяўляецца на аснове культурных традыцый i каштоўнасцей беларускага народа, iншых нацыянальных супольнасцей рэспублiкi, дасягненняў сусветнай культуры, адзiнства навучання i выхавання, духоўнага i фiзiчнага ўдасканалення. Выбар сродкаў, метадаў i форм выхавання ажыццяўляецца з улiкам iнтарэсаў i здольнасцей навучэнцаў, iх вопыту i ведаў. Рэзультатыўнасць i эфектыўнасць выхавання навучэнцаў забяспечваецца агульнымi намаганнямi ўсяго педагагiчнага калектыву ў цеснай сувязi з бацькамi, дзяржаўнымi i грамадскiмi арганiзацыямi. Прафесiянальна-тэхнiчнае вучылiшча стварае ўмовы для работы гурткоў, клубаў, секцый i другiх грамадскiх аб'яднанняў навучэнцаў i работнiкаў." 8. Дапоўнiць пункт 12 раздзела 2 наступным сказам: "Вучэбна-праграмная дакументацыя для навучання распрацоўваецца i зацвярджаецца ва ўстаноўленым парадку". 9. У другiм абзацы пункта 13 раздзела 2 словы "Дзяржаўным камiтэтам Рэспублiкi Беларусь па працы i сацыяльнай абароне насельнiцтва" замянiць на "Мiнiстэрствам працы Рэспублiкi Беларусь". 10. Пункт 13 раздзела 2 дапоўнiць абзацам: "Вучэбныя кабiнеты, лабараторыi, майстэрнi, палiгоны, аўтатрактарадромы, другiя вучэбна-вытворчыя аб'екты, тэхнiка, абсталяванне, iнструменты i iншыя сродкi навучання эксплуатуюцца ў адпаведнасцi з правiламi i нормамi па ахове працы i санiтарна-гiгiенiчнымi нормамi." 11. Пункт 18 раздзела 2 дапоўнiць наступным абзацам: "Умовы навучання i выхавання навучэнцаў прафесiянальна-тэхнiчных вучылiшчаў павiнны адпавядаць Закону Рэспублiкi Беларусь "Аб санiтарна-эпiдэмiчным дабрабыце насельнiцтва" i санiтарным нормам." 12. Дапоўнiць пункт 34 раздзела 4 наступным абзацам: Вучэбная нагрузка майстроў вытворчага навучання вызначаецца вучэбнымi планамi па прафесii (спецыяльнасцi) зыходзячы з спецыфiкi навучальнага працэсу, iснуючых форм арганiзацыi вытворчага навучання (майстар - майстэрня, майстар - вучэбная група i другiх форм правядзення заняткаў па вытворчаму навучанню), прадугледжаных статутам навучальнай установы i калектыўным дагаворам." 13. У пункце 25 Прыкладнага палажэння аб прафесiянальна-тэхнiчным вучылiшчы Рэспублiкi Беларусь выключыць слова "народных". |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|