Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ-постановление Министерства образования Республики Беларусь, Министерства труда Республики Беларусь от 09.10.1996 № 434/74 "Змяненнi ў "Тыпавое палажэнне аб бесперапынным прафесiйным навучаннi рабочых", зацверджанае загадам i пастановай Мiнiстэрства адукацыi i навукi i Мiнiстэрства працы Рэспублiкi Беларусь ад 2 чэрвеня 1995 г. № 201/51"

Документ утратил силу
< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2301



п. 3.2 першы абзац выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Падрыхтоўка рабочых ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з квалiфiкацыйнымi патрабаваннямi дзеючага Адзiнага тарыфна-квалiфiкацыйнага даведнiка";

п. 3.4 выкласцi ў рэдакцыi: "Мадэлi вучэбных планаў, тыпавыя вучэбныя планы i праграмы па прафесiях (спецыялiзацыях), якiя ўключаны ў Пералiк вучэбных прафесiй, што зацвярджаецца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь, распрацоўваюцца i зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi з удзелам адпаведных галiновых мiнiстэрстваў i iншых цэнтральных органаў кiравання.

Тыпавыя вучэбныя планы i праграмы па прафесiях, якiя не ўключаны ў Пералiк вучэбных прафесiй, распрацоўваюцца i зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi па заказу i з удзелам галiновых мiнiстэрстваў, iншых цэнтральных органаў кiравання на аснове квалiфiкацыйных патрабаванняў (квалiфiкацыйных характарыстык), якiя зацвярджаюцца ва ўстаноўленым парадку.

Вучэбныя планы i праграмы па асобных прафесiях з тэрмiнам навучання менш 1 месяца распрацоўваюцца i зацвярджаюцца навучальнымi ўстановамi (падраздзяленнямi), прадпрыемствамi, дзе праводзiцца падрыхтоўка рабочых";

п. 3.5 выкласцi ў рэдакцыi: "Рабочыя вучэбныя планы i праграмы распрацоўваюцца на аснове тыпавых адпаведнымi навучальнымi ўстановамi (падраздзяленнямi), прадпрыемствамi, дзе праводзiцца падрыхтоўка рабочых, з удзелам суб'ектаў гаспадарання, для якiх рыхтуюцца кадры, i зацвярджаюцца ўпраўленнямi адукацыi аблвыканкамаў, Мiнгарвыканкама";

п. 4.3 выкласцi ў рэдакцыi: "Распрацоўку i зацвярджэнне рабочых вучэбных планаў i праграм для перападрыхтоўкi (пераабучэння), а таксама вызначэнне тэрмiнаў перападрыхтоўкi (пераабучэння) ажыццяўляюць навучальныя ўстановы (падраздзяленнi), прадпрыемствы, дзе праводзiцца перападрыхтоўка (пераабучэнне) рабочых, з удзелам суб'ектаў гаспадарання, для якiх рыхтуюцца кадры, у прымяненнi да тыпавых i рабочых вучэбных планаў i праграм для падрыхтоўкi рабочых па адпаведных прафесiях. Пры гэтым дапускаецца скарачэнне праграм за кошт выключэння раней вывучанага матэрыялу з улiкам фактычнага ўзроўню прафесiйных i эканамiчных ведаў, уменняў i навыкаў навучэнцаў".






Архив документов
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList