Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Положение Министерства культуры Республики Беларусь от 26.12.1996 "Аб Цэнтральнай экспертнай камiсii Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 6 декабря 1999 г. N 8/1954 ЗАЦВЕРДЖАНА Мiнiстр культуры Рэспублiкi Беларусь А.У.Сасноўскi 26.12.1996 1. Агульныя палажэннi1.1. Цэнтральная экспертная камiсiя (ЦЭК) ствараецца ў мэтах арганiзацыi i правядзення работ па экспертызе каштоўнасцi дакументаў, iх адбору на пастаяннае захоўванне i знiшчэнне. 1.2. ЦЭК прызначаецца загадам мiнiстра з лiку найбольш квалiфiкаваных спецыялiстаў пад кiраўнiцтвам намеснiка мiнiстра. У склад камiсii ўключаюцца супрацоўнiкi бухгалтэрыi, аддзела кадраў, архiва. 1.3. Сакратаром камiсii з'яўляецца работнiк, адказны за справаводства ў мiнiстэрстве. 1.4. У сваёй дзейнасцi ЦЭК кiруецца Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб Нацыянальным архiўным фондзе i архiвах у Рэспублiцы Беларусь", Палажэннем "Аб архiве Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь", указаннямi i рэкамендацыямi Камiтэта па архiвах i справаводству Рэспублiкi Беларусь, гэтым Палажэннем. 2. ФункцыiЦЭК ажыццяўляе наступныя функцыi: 2.1. Арганiзуе i праводзiць сумесна з Кiраўнiцтвам спраў штогадовы адбор дакументаў мiнiстэрства для далейшага захоўвання цi знiшчэння. 2.2. Ажыццяўляе кантроль за правiльнасцю фармiравання, афармлення i стану захоўвання спраў у структурных падраздзяленнях. 2.3. Разглядае i прымае рашэннi аб зацвярджэннi i прадстаўленнi на ўзгадненне ў Экспертную мiжведамасную камiсiю (ЭМК) Нацыянальнага архiва Рэспублiкi Беларусь: - зводных гадавых разделаў вопiсаў дакументаў па асабоваму складу; - наменклатуры спраў мiнiстэрства; - актаў аб выдзяленнi да знiшчэння дакументаў, тэрмiны захоўвання якiх у архiве мiнiстэрства скончылiся. 2.4. Разглядае прапановы аб змяненнi тэрмiнаў захоўвання асобных катэгорый дакументаў, не прадугледжаных Пералiкам тыповых дакументаў, якiя ўтвараюцца ў дзейнасцi дзяржкамiтэтаў, мiнiстэрстваў, ведамстваў i iншых устаноў, арганiзацый, прадпрыемстваў з указаннем тэрмiнаў захоўвання i выносiць рашэнне аб прадстаўленнi гэтых прапаноў на ўзгадненне ЭМК Нацыянальнага архiва Рэспублiкi Беларусь. 3. ПравыЦЭК мае права: 3.1. Вызначаць тэрмiны, парадак афармлення i падрыхтоўкi дакументаў структурнымi падрадзяленнямi мiнiстэрства для перадачы iх на архiўнае захоўванне. 3.2. Патрабаваць ад кiраўнiкоў структурных падраздзяленняў мiнiстэрства пошуку адсутных спраў, якiя належаць перадачы на захоўванне i Нацыянальны архiў Рэспублiкi Беларусь i прадстаўлення пiсьмовага тлумачэння ў выпадку iх страты. 3.3. Запытваць ад структурных падраздзяленняў мiнiстэрства звесткi i заключэннi, неабходныя для вызначэння каштоўнасцi i тэрмiнаў захоўвання дакументаў. 4. Арганiзацыя работы4.1. Цэнтральная экспертная камiсiя ажыццяўляе сваю дзейнасць у непасрэдным кантакце з ЭМК Нацыянальнага архiва Рэспублiкi Беларусь i ў адпаведнасцi з яе арганiзацыйна-метадычнымi ўказаннямi ЭМК. 4.2. Пытаннi, якiя тычацца дзейнасцi i кампетэнцыi ЦЭК, разглядаюцца на яе пасяджэннях, праводзiмых па меры неабходнасцi, але не менш двух разоў у год. 4.3. Рашэннi ЦЭК прымаюцца большасцю галасоў. Пасяджэннi афармляюцца пратаколам. 4.4. Вядзенне справаводства па пытаннях работы Цэнтральнай экспертнай камiсii i захоўванне яе дакументаў ускладаецца на спецыялiста I катэгорыi, адказнага за архiў. УЗГОДНЕНА Дырэктар Нацыянальнага архiва Рэспублiкi Беларусь В.Д.Селяменеў |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|