Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 09.01.1997 № 5 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Прыкладнае палажэнне аб вышэйшай навучальнай установе (рэгiстрацыйны № 90/12 от 12.11.93 г.)"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2315



З мэтай упарадкаванасцi дзейнасцi вышэйшых навучальных устаноў ЗАГАДВАЮ:

1. Унесцi наступныя змяненнi i дапаўненнi ў Прыкладнае палажэнне аб вышэйшай навучальнай установе, зацверджанае загадам мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 28 чэрвеня 1993 г. N 203. (Дадаецца).

2. Рэктарам дзяржаўных i недзяржаўных вышэйшых навучальных устаноў у тэрмiн да 1 верасня 1997 г. правесцi мерапрыемствы па выкананню патрабаванняў да вышэйшых навучальных устаноў у сувязi з унясеннем змяненняў i дапаўненняў у Прыкладнае палажэнне аб вышэйшай навучальнай установе.

Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў (Канановiч У.Я.), Галоўнаму ўпраўленню вышэйшай адукацыi (Дабранскi В.М.) на працягу 1997/1998 навучальнага года ажыццявiць праверку выканання патрабаванняў Прыкладнага палажэння аб вышэйшай навучальнай установе са змяненнямi i дапаўненнямi ва ўсiх недзяржаўных ВНУ Рэспублiкi Беларусь.

У выпадку неадпаведнасцi ўстаноўленым патрабаванням унесцi прапановы аб лiквiдацыi ўказаных ВНУ.

3. Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў (Канановiч У.Я.) пры правядзеннi планавых атэстацый у адпаведнасцi з зацверджаным планам-графiкам ажыццявiць праверку дзеючых унiверсiтэтаў i акадэмiй на адпаведнасць наяўнаму статусу, калi з моманту атрымання iмi адпаведнага статуса прайшло не менш 5 гадоў. Пры неадпаведнасцi апошнiх устаноўленым патрабаванням унесцi прапановы аб змене статуса гэтай навучальнай установы.

4. Галоўнаму ўпраўленню вышэйшай адукацыi, Рэспублiканскаму iнстытуту вышэйшай школы i гуманiтарнай адукацыi, Навукова-метадычнаму цэнтру вучэбнай кнiгi i сродкаў навучання ў Даведнiку для паступаючых у вышэйшыя навучальныя ўстановы, iншых публiкацыях аб прыёме ў вышэйшыя навучальныя ўстановы называць недзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы, якiя маюць лiцэнзii на адукацыйную дзейнасць, з указаннем акрэдытаваных ва ўстаноўленым парадку ў гэтых ВНУ спецыяльнасцей i спецыялiзацый.

5. Кантроль за выкананнем данага загада ўскласцi на намеснiка мiнiстра У.Ф.Валадзько.



Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ



Намеснiк мiнiстра У.Ф.ВАЛАДЗЬКО



Начальнiк Галоўнага ўпраўлення

вышэйшай адукацыi Д.С.ДАМАНЕЎСКI



Начальнiк упраўлення

па рабоце з кадрамi,

прававому забеспячэнню А.А.ПЫЖОЎ



Начальнiк дзяржаўнай iнспекцыi

навучальных устаноў У.Я.КАНАНОВIЧ



                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               загадам Мiнiстра
                                               адукацыi i навукi
                                               ад  09.01.1997 г. N 5

УЗГОДНЕНА                                      УЗГОДНЕНА
Мiнiстэрства фiнансаў                          Мiнiстэрства працы
Рэспублiкi Беларусь                            Рэспублiкi Беларусь
намеснiк Мiнiстра                              намеснiк Мiнiстра
А.I.Сверж                                      А.П.Колас


ЗМЯНЕННI I ДАПАЎНЕННI Ў ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ АБ ВЫШЭЙШАЙ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЕ, ЗАЦВЕРДЖАНАЕ ЗАГАДАМ МIНIСТРА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 28 ЧЭРВЕНЯ 1993 Г. N 203

Раздзел II

1.1. Абзац сёмы выкласцi ў рэдакцыi - "Статус унiверсiтэта або акадэмii надаецца ВНУ пасля iх атэстацыi ва ўстаноўленым парадку".

1.2. Абзац дзесяты запiсаць у рэдакцыi: "падрыхтоўка спецыялiстаў у ВНУ ажыццяўляецца па спецыяльнасцях i спецыялiзацыях пры ўмове выканання патрабаванняў, выкладзеных у дадзеным палажэннi ў дзяржаўных ВНУ - органамi iх кiравання па падпарадкаванасцi, у недзяржаўных ВНУ - на падставе лiцэнзii, выдадзенай Мiнiстэрствам адукацыi".

1.3. У абзацы адзiнаццатым словы "падрыхтоўка да паступлення ў ВНУ" - выключыць.



Раздзел IV

1.4. У абзацы першым у другiм сказе замест слоў "на падставе тыпавых правiлаў прыёму", запiсаць: "на падставе Парадку прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, зацверджанага Мiнiстэрствам адукацыi".



Раздзел V

1.5. У абзацы першым замест слоў "зацвярджаемых Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь" запiсаць: "на падставе патрабаванняў, устанаўлiваемых Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь".

1.6. У абзацы трэцiм другi сказ выключыць.

1.7. Увесцi раздзел 9.



IX. Патрабаваннi да матэрыяльна-тэхнiчнай базы, вучэбна-метадычнага i кадравага забеспячэння вучэбнага працэса ў вышэйшых навучальных установах

1. Матэрыяльна-тэхнiчная база.

Агульная плошча памяшканняў, выкарыстоўваемых для навучальнага працэса, уключаючы арэндуемую, павiнна адпавядаць нарматывам, прадугледжаным ВБН-51-86 для навучальных устаноў данага тыпу.

Павiнны быць у наяўнасцi ўсе неабходныя для выканання вучэбных планаў прадугледжаныя нарматывамi тыпы лабараторый, кабiнеты, iншыя памяшканнi, а таксама абсталяванне i сродкi тэхнiчнай аснашчанасцi.

Колькасць наяўных дзеючых сродкаў тэхнiчнага забеспячэння, камп'ютараў, рабочых месцаў павiнна поўнасцю адпавядаць патрабаванням праграм выкладання дысцыплiн з улiкам неабходнасцi правядзення самастойнай работы студэнтаў па-за сеткай асноўных заняткаў.

2. Вучэбна-метадычнае забеспячэнне.

У структурных падраздзяленнях ВНУ, на факультэтах, кафедрах, адказных за арганiзацыю вучэбнага працэса i якасць навучання, павiнны быць у наяўнасцi рабочыя вучэбныя планы i рабочыя праграмы дысцыплiн на бягучы навучальны год, распрацаваныя i зацверджаныя ва ўстаноўленым парадку.

Забяспечанасць студэнтаў вучэбна-метадычнай лiтаратурай па ўсiх агульнанавуковых i спецыяльных дысцыплiнах, што выносяцца на курсавыя i дзяржаўныя экзамены, павiнна складаць:

- для студэнтаў дзённай формы навучання - не менш 5 экземпляраў падручнiкаў, вучэбных дапаможнiкаў, канспектаў лекцый, вучэбна-метадычных распрацовак на кожныя 25 студэнтаў, якiя вывучаюць гэтыя дысцыплiны;

- для студэнтаў завочнай формы навучання - па аднаму камплекту вучэбна-метадычных матэрыялаў i кантрольных заданняў, прадугледжаных праграмай кожнай дысцыплiны на студэнта;

- па лабараторных работах i самастойных занятках, уключаючы курсавыя i дыпломныя работы - па аднаму камплекту вучэбна-метадычных матэрыялаў па кожнай дысцыплiне на студэнта.

Да экземпляраў вучэбна-метадычнай лiтаратуры прыраўноўваюцца ксеракопii вучэбна-метадычных матэрыялаў i копii на гнуткiх магнiтных дысках, iншых машынных носьбiтах iнфармацыi, якiя выдаюцца студэнтам для iндывiдуальнага карыстання.

3. Кадравае забеспячэнне.

Выкладчыкi вышэйшай навучальнай установы, iншыя педагагiчныя работнiкi, якiя ўдзельнiчаюць у навучальным працэсе, павiнны мець адпаведную прафесiйна-педагагiчную падрыхтоўку.

Штатнымi выкладчыкамi павiнна выконвацца не менш 50% ад агульнага аб'ёму вучэбнай работы, прадугледжанай вучэбным планам на бягучы год.

Колькасць выкладчыкаў, якiя знаходзяцца ў штаце данай ВНУ, павiнна быць не менш 6-цi на кожныя 100 студэнтаў дзённай формы навучання i не менш 3-х на кожныя 100 студэнтаў завочнай формы навучання.

Колькасныя суадносiны штатных выкладчыкаў, якiя маюць вучоныя ступенi i званнi i якiя iх не маюць, устанаўлiваюцца ў адпаведнасцi са статусам ВНУ з улiкам неабходнасцi забеспячэння лекцыйных курсаў высокаквалiфiкаванымi лектарамi, якiя, як правiла, маюць вопыт навуковай i практычнай работы ў адпаведнай галiне.






dokumenty archiwalne
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList