Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 10.01.1997 № 11 "Аб зацвярджэннi дапаўненняў да Тыпавога палажэння аб спецыяльным факультэце па перападрыхтоўцы кадраў"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2316 У мэтах удасканалення iснуючай нарматыўна-правовой базы сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў ЗАГАДВАЮ: 1. Зацвердзiць узгодненыя з Мiнфiнам i Мiнпрацы Рэспублiкi Беларусь, другiмi мiнiстэрствамi, аблвыканкамамi i Мiнскiм гарвыканкамам дапаўненнi да пункта 2 дзеючага Тыпавога палажэння аб спецыяльным факультэце па перападрыхтоўцы кадраў (дадаюцца). 2. Упраўленню павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi спецыялiстаў (Абрамаў А.I.): 2.1. Да 20.01.97 г. забяспечыць ва ўстаноўленым парадку рэгiстрацыю адзначаных дапаўненняў да Тыпавога палажэння аб спецыяльным факультэце па перападрыхтоўцы кадраў у Мiнiстэрстве юстыцыi Рэспублiкi Беларусь. 2.2. Давесцi дадзеныя дапаўненнi да мiнiстэрстваў, iншых цэнтральных органаў кiравання, падначаленых ВНУ i IПК. 3. Кантроль за выкананнем дадзенага загаду ўскласцi на намеснiка мiнiстра адукацыi i навукi Гарнака А.М. Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ ЗАЦВЕРДЖАНА загадам мiнiстра адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь 10 студзеня 1997 г. N 11 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Мiнiстэрства фiнансаў Мiнiстэрства працы Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь Намеснiк мiнiстра Намеснiк мiнiстра А.I.Сверж А.П.Колас 4 студзеня 1997 г. 4 студзеня 1997 г. ДАПАЎНЕННЕ ДА РАЗДЕЛА 2 (АБЗАЦ 2 ПУНКТА 2.3) ТЫПАВОГА ПАЛАЖЭННЯ АБ СПЕЦЫЯЛЬНЫМ ФАКУЛЬТЭЦЕ ПА ПЕРАПАДРЫХТОЎЦЫ КАДРАЎ"Пры неадпаведнасцi базавай адукацыi слухача профiлю перападрыхтоўкi квалiфiкацыя можа прысваiвацца толькi пры ўмове здачы экзамена па прафiлiруючай дысцыплiне перападрыхтоўкi. Парадак арганiзацыi i правядзення адзначанага экзамена вызначаецца Iнструкцыяй аб парадку правядзення экзамена пры перападрыхтоўцы кадраў, базавая адукацыя якiх не адпавядае профiлю перападрыхтоўкi. Адзначаная Iнструкцыя зацвярджаецца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь." |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|