Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 17.01.1997 № 18 "Аб зацвярджэннi Парадку прыёму ў дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь на 1997 год"

Документ утратил силу
< Главная страница


Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации

Республики Беларусь 21 января 1997 г. N 1724/12


У мэтах далейшага ўдасканалення работы па арганiзацыi i правядзенню прыёму студэнтаў у дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы i на падставе рашэння Калегii Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь ад 23.12.1996 г. ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзiць Парадак прыёму ў дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь на 1997 год (дадаецца).

2. Рэктарам вышэйшых навучальных устаноў незалежна ад ведамаснай прыналежнасцi:

2.1. Стварыць прыёмныя i экзаменацыйныя камiсii ў адпаведнасцi з Палажэннем аб прыёмнай камiсii вышэйшай навучальнай установы Рэспублiкi Беларусь (дадатак N 1 да загада ад 8.02.1994 г. N 37), копii загадаў аб стварэннi камiсiй прадставiць Галоўнаму ўпраўленню вышэйшай адукацыi да 15.02.1997 г.

2.2. Распрацаваць уласныя правiлы прыёму i ўзгаднiць iх з органамi кiравання па падпарадкаванасцi i Мiнiстэрствам адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь ва ўстаноўленыя тэрмiны.

3. Лiчыць страцiўшым сiлу загад ад 29.12.1995 г. N 498. (Рэг.N 1217/12).

4. Указаны Парадак увесцi ў дзеянне з моманту ўнясення яго ў Рэестр Дзяржаўнай рэгiстрацыi Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь i яго афiцыйнага апублiкавання.

5. Кантроль за выкананнем загада ўскласцi на намеснiка мiнiстра У.Ф.Валадзько.



Мiнiстр В.I.Стражаў



                                               ЗАЦВЕРДЖАНЫ
                                               загадам Мiнiстра адукацыi
                                               i навукi Рэспублiкi Беларусь
                                               17.01.1997 г. N 18


1. Асобы, якiя маюць сярэднюю адукацыю i пастаянна пражываюць у рэспублiцы, а таксама грамадзяне Беларусi i беларусы, якiя пражываюць за яе межамi, грамадзяне Расiйскай Федэрацыi, маюць права атрымаць на конкурснай аснове бясплатную вышэйшую адукацыю ў дзяржаўных вышэйшых навучальных установах Рэспублiкi Беларусь, калi адукацыя дадзенага ўзроўню атрымлiваецца ўпершыню.

Парадак прыёму грамадзян замежных дзяржаў вызначае ВНУ, калi iншае не прадугледжана мiждзяржаўнымi пагадненнямi.

2. Звыш кантрольных лiчбаў прыёму, якiя фiнансуюцца за кошт бюджэтных сродкаў, вышэйшыя навучальныя ўстановы могуць ажыццяўляць прыём студэнтаў па ўсiх формах навучання на падставе дагавораў з аплатай юрыдычнымi альбо фiзiчнымi асобамi.

На дадатковыя месцы, колькасць якiх вызначае вышэйшая навучальная установа ў першачарговым парадку залiчваюцца абiтурыенты, якiя станоўча здалi ўступныя выпрабаваннi, але не прайшлi па конкурсе ў гэтую ВНУ. На месцы, што засталiся пасля iх залiчэння, могуць залiчвацца таксама абiтурыенты па вынiках субяседавання па прадметах уступных экзаменаў. Заключэнне дагавораў да правядзення канкурсу забараняецца.

Памер аплаты навучання вызначае вышэйшая навучальная ўстанова ў залежнасцi ад яе профiлю, спецыяльнасцi, матэрыяльнага становiшча грамадзян; ён не павiнен перавышаць фактычных затрат на падрыхтоўку спецыялiста ў гэтай навучальнай установе.

3. Пры прыёме вышэйшыя навучальныя ўстановы павiнны забяспечыць захаванне правоў грамадзян на адукацыю, якiя прадугледжаны заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, галоснасць i адкрытасць работы прыёмных камiсiй, аб'ектыўнасць ацэнкi здольнасцяў i схiльнасцяў абiтурыентаў.

Iнфармацыя аб умовах прыёму, парадку падачы апеляцый, а таксама аб усiх рашэннях прыёмнай камiсii павiнна своечасова даводзiцца да ведама абiтурыентаў.

4. На дзённую форму навучання заявы прымаюцца з 26 чэрвеня па 15 лiпеня, уступныя выпрабаваннi праводзяцца з 16 лiпеня, залiчэнне: па плану - да 5 жнiўня, на ўмовах аплаты - да 25 жнiўня.

На спецыяльнасцi мастацтва, ваенныя, а таксама на навучанне без адрыву ад вытворчасцi прыём праводзiцца ў тэрмiны, што вызначаюцца органамi кiравання па падпарадкаваннi.

5. Паступаючыя ў вышэйшыя навучальныя ўстановы падаюць у прыёмную камiсiю цi дасылаюць наступныя дакументы: заяву на iмя рэктара, дакумент аб сярэдняй адукацыi ў арыгiнале, 6 фотакартак памерам 3 x 4, медыцынскую даведку па форме 086У; на навучанне без адрыву ад вытворчасцi - дадаткова выпiску (копiю) з працоўнай кнiжкi; асобы, якiя знаходзяцца на ўлiку ў службе занятасцi насельнiцтва, - дакумент, якi аб гэтым сведчыць. Могуць быць прадстаўлены iншыя дакументы, якiя пацвярджаюць асабiстыя таленты i ўменнi абiтурыентаў.

Пашпарт прад'яўляецца абiтурыентам асабiста.

6. Колькасць (3 - 5), пералiк i форма правядзення ўступных выпрабаванняў вызначаюцца вышэйшымi навучальнымi ўстановамi ў адпаведнасцi з профiлем спецыяльнасцi.

Да уступных выпрабаванняў акрамя экзаменаў могуць быць аднесены: субяседаванне, тэсцiраванне, аўдзiраванне, праслухоўванне, прагляд i г.д., якiя праводзяцца, як правiла, да пачатку ўступных экзаменаў.

ВНУ маюць права аднесцi частку ўступных выпрабаванняў да профiльных (конкурсных), якiя праводзяцца, як правiла, у пiсьмовай форме.

Абавязковы экзамен па беларускай мове i лiтаратуры цi па рускай мове i лiтаратуры абiтурыенты маюць права здаваць па выбары. Выключэннем з'яўляюцца фiлалагiчныя спецыяльнасцi, пры паступленнi на якiя неабходна здаваць гэтыя экзамены ў адпаведнасцi з абранай спецыяльнасцю.

Абiтурыенты, якiя паступаюць на спецыяльнасцi: прыродазнаўчыя, тэхнiчныя, эканамiчныя, сельскагаспадарчыя, ваенныя здаюць пiсьмовы экзамен па беларускай цi па рускай мове i лiтаратуры пiсьмова (сачыненне цi пераказ).

Уступныя выпрабаваннi (акрамя выпрабаванняў па асобных спецыяльнасцях) праводзяцца па праграмах, якiя складзены ў адпаведнасцi з вучэбнымi праграмамi агульнай сярэдняй адукацыi i зацверджаны Мiнiстэрствам адукацыi i навукi.

Паступаючыя на асобныя спецыяльнасцi культуры, мастацтва, фiзiчнага выхавання праходзяць выпрабаванне па спецыяльнасцi, а паступаючыя ў ВНУ ваенныя i ўнутраных спраў па фiзiчнай падрыхтоўцы. Выпрабаваннi па спецыяльнасцi i фiзiчнай падрыхтоўцы праводзяцца ў першую чаргу.

Паступаючыя маюць права здаваць уступныя выпрабаваннi па выбары на беларускай цi на рускай мове.

Уступны экзамен па замежнай мове (англiйскай, французскай, нямецкай, iспанскай), абiтурыенты могуць здаваць па выбары, незалежна ад таго, якую замежную мову яны вывучалi ў сярэдняй навучальнай установе. Выключэннем з'яўляюцца спецыяльнасцi замежных моў i сучасных замежных моў i лiтаратур, пры паступленнi на якiя абiтурыенты здаюць уступны экзамен па замежнай мове ў адпаведнасцi з абранай спецыяльнасцю.

Выпускнiкам сельскiх школ, а таксама пражываючым у зонах радыяцыйнага забруджвання, прадстаўляецца права замест уступнага экзамена па замежнай мове здаваць уступны экзамен па беларускай мове, калi абавязковы экзамен яны здаюць па рускай мове, цi па рускай мове, калi абавязковы экзамен яны здаюць па беларускай мове. Выключэннем з'яўляюцца спецыяльнасцi: замежных моў, мiжнародныя адносiны, мiжнароднае права, сусветная эканомiка i мiжнародныя эканамiчныя адносiны, журналiстыка, пры паступленнi на якiя неабходна здаваць уступны экзамен па замежнай мове.

Расклад уступных выпрабаванняў у ВНУ абвяшчаецца за тыдзень да пачатку iх правядзення.

7. Абiтурыенты, якiя не з'явiлiся на выпрабаванне без уважлiвых прычын або атрымалi нездавальняючую ацэнку, да астатнiх выпрабаванняў не дапускаюцца.

8. Залiчэнне ў ВНУ праводзiцца па конкурсе ў адпаведнасцi з колькасцю балаў, набраных абiтурыентамi на конкурсных уступных выпрабаваннях. Конкурс можа праводзiцца па спецыяльнасцях, па факультэце, па ВНУ.

Асобы, якiя прайшлi навучанне праз разнастайныя формы даiнстытуцкай падрыхтоўкi, залiчваюцца ў адпаведнасцi з палажэннямi аб iх.

Колькасць абiтурыентаў, залiчаных на падставе сумяшчэння выпускных i ўступных экзаменаў, не павiнна перавышаць 20% ад усiх залiчаных у ВНУ па дадзенай спецыяльнасцi.

Дазволiць абiтурыентам, якiя не прайшлi па конкурсе ў Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт, Беларускi дзяржаўны эканамiчны унiверсiтэт, Мiнскi дзяржаўны лiнгвiстычны унiверсiтэт, Ваенную акадэмiю Рэспублiкi Беларусь удзельнiчаць у агульным конкурсе на аналагiчныя спецыяльнасцi iншых вышэйшых навучальных устаноў пры ўмове здачы адпаведных уступных выпрабаванняў незалежна ад формы iх правядзення.

9. ВНУ вызначаюць парадак залiчэння асоб, якiя скончылi сярэднюю навучальную ўстанову з медалём, сярэднюю спецыяльную цi прафесiйна-тэхнiчную навучальную ўстанову (на аснове базавай школы з атрыманнем сярэдняй адукацыi) з дыпломам з адзнакай, пераможцаў алiмпiяд i конкурсаў.

10. Па-за конкурсам пры атрыманнi станоўчых ацэнак на ўступных выпрабаваннях па ўсiх формах навучання залiчваюцца:

воiны-iнтэрнацыяналiсты;

круглыя сiроты i дзецi, што засталiся без апекi бацькоў;

дзецi з сем'яў загiнуўшых (памёршых) цi стаўшых iнвалiдамi ў час праходжання вайсковай службы або працы ў складзе савецкiх войск на тэрыторыi дзяржаў, дзе вялiся баявыя дзеяннi, а таксама дзецi з сем'яў ваеннаслужачых, загiнуўшых (памёршых) у мiрны час пры праходжаннi вайсковай службы;

iнвалiды I i II груп, якiм у адпаведнасцi з заключэннем медыка-рэабiлiтацыйных экспертных камiсiй не супрацьпаказана навучанне ў ВНУ i якiя могуць наведваць заняткi;

асобы, якiя маюць iльготы ў адпаведнасцi з арт. 18 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС".

11. Пераважнае права на залiчэнне пры iншых роўных умовах маюць iнвалiды III групы пры адсутнасцi медыцынскiх супрацьпаказанняў i асобы, якiя маюць iльготы ў адпаведнасцi з арт. 19, 20, 23, 24, 25 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС".

12. Залiчэнне абiтурыентаў на ўмовах мэтавай кантрактнай падрыхтоўкi спецыялiстаў ажыццяўляецца згодна даведзенага плана мэтавага набору, адпаведных палажэнняў i правiлаў прыёму ВНУ.

13. Вышэйшыя навучальныя ўстановы могуць ажыццяўляць прыём выпускнiкоў сярэднiх спецыяльных i прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў на скарочаны тэрмiн навучання. Парадак i ўмовы такога прыёму вызначаюць ВНУ ў адпаведнасцi з дзеючымi нарматыўнымi дакументамi.

14. Парадак залiчэння на навучанне без адрыву ад вытворчасцi вызначаюць вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Пераважным правам пры залiчэннi карыстаюцца:

iнвалiды, якiм не супрацьпаказана навучанне;

ваеннаслужачыя, звольненыя ў запас на працягу трох апошнiх гадоў;

жанчыны, у якiх ёсць дзецi ва ўзросце да трох гадоў;

асобы, якiя маюць сярэднюю спецыяльную цi прафесiйна-тэхнiчную

адукацыю або стаж практычнай работы пры паступленнi на

адпаведныя цi роднасныя спецыяльнасцi.

15. Для атрымання другой вышэйшай адукацыi ў ВНУ рэспублiкi па дзённай, вячэрняй, завочнай формах навучання могуць прымацца асобы на ўмовах поўнай аплаты навучання. Парадак залiчэння гэтых асоб вызначаецца адпаведным палажэннем.

16. За тры месяцы да пачатку прыёму вышэйшыя навучальныя ўстановы распрацоўваюць уласныя правiлы прыёму, якiя не павiнны супярэчыць заканадаўству Рэспублiкi Беларусь, дадзенаму Парадку прыёму i ўзгадняюць iх з органамi кiравання па падпарадкаванасцi i Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

17. Усе iншыя пытаннi, звязанныя з прыёмам, якiя не адлюстраваны ў Парадку прыёму, канчаткова вырашаюцца прыёмнымi камiсiямi вышэйшых навучальных устаноў.

18. Кантроль за правядзеннем прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы ажыццяўляюць:

Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь;

Дзяржаўная iнспекцыя навучальных устаноў Мiнiстэрства адукацыi;

мiнiстэрствы i iншыя органы дзяржаўнага кiравання, якiя маюць у падпарадкаваннi ВНУ;

грамадскiя камiсii.






Archiv Dokumente
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList