Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Пагадненне памiж Рэспублiкай Беларусь i Каралеўствам Данiя аб мiжнародных аўтамабiльных перавозках пасажыраў i грузаў"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 19 августа 2004 г. N 3/1509 -------------------------------- <*> Вступило в силу 7 июня 1997 года. Рэспублiка Беларусь i Каралеўства Данiя, якiя называюцца далей "Дагаворныя Бакi", Урады якiх, жадаючы садзейнiчаць аўтамабiльным перавозкам пасажыраў i грузаў памiж дзвюма дзяржавамi, а таксама транзiтам праз iх тэрыторыi ў трэцiя дзяржавы, пагадзiлiся аб наступным: I. ПАСАЖЫРСКIЯ ПЕРАВОЗКIАртыкул 11. Пасажырскiя перавозкi, якiя ажыццяўляюцца аўтатранспартнымi сродкамi за свой кошт або за кошт трэцiх асоб памiж дзвюма дзяржавамi або транзiтам праз iх тэрыторыi, акрамя тых, якiя азначаны ў Артыкуле 3, выконваюцца на падставе дазволаў. 2. "Пасажырскi транспартны сродак" азначае любы транспартны сродак з механiчным прывадам, якi мае больш чым дзевяць месяцаў, уключаючы месца вадзiцеля, i якi зарэгiстраваны ў адным з Дагаворных Бакоў. Артыкул 2 Рэгулярныя перавозкi1. Рашэнне аб рэгулярных перавозках памiж дзвюма дзяржавамi або транзiтам праз iх тэрыторыi павiнна прымацца сумесна кампетэнтнымi органамi Дагаворных Бакоў. 2. "Рэгулярныя перавозкi" азначаюць перавозкi пасажыраў, якiя ажыццяўляюцца з пэўнай рэгулярнасцю па маршрутах, прычым падчас перавозкi высадка i пасадка пасажыраў можа выконвацца на загадзя вызначаных прыпынках. 3. Кожны кампетэнтны орган павiнен выдаваць дазвол на той участак маршруту, якi праходзiць па тэрыторыi яго дзяржавы. 4. Кампетэнтныя органы павiнны сумесна вызначаць умовы выдачы дазволу, менавiта: тэрмiн яго дзеяння, частату выконвання рэйсаў, расклады i тарыфы, якiя прымяняюцца, а таксама любыя iншыя даныя, неабходныя для бесперашкоднага i эфектыўнага выконвання рэгулярных перавозак. 5. Заяўка на дазвол павiнна быць накiравана кампетэнтнаму органу дзяржавы рэгiстрацыi транспартнага сродку, якi мае права прыняць яе або адхiлiць. 6. Заяўка павiнна быць прадстаўлена разам з дакументамi, у якiх утрымлiваюцца неабходныя даныя (меркаваныя расклады, тарыфы i маршрут, перыяд, падчас якога на працягу года будуць ажыццяўляцца перавозкi, i дата меркаванага пачатку абслугоўвання). Кампетэнтны орган можа запатрабаваць тыя даныя, якiя ён палiчыць неабходнымi. Артыкул 3 Нерэгулярныя перавозкi1. Не патрабуюцца дазволы на выкананне нерэгулярных перавозак пасажыраў. Перавозка лiчыцца нерэгулярнай, калi адны i тыя ж асобы перавозяцца адным i тым жа пасажырскiм аўтатранспартным сродкам або: а) па "кальцавому туру пры зачыненых дзвярах", якi пачынаецца i павiнен скончыцца ў дзяржаве рэгiстрацыi, або б) па маршруту, якi пачынаецца ў дзяржаве рэгiстрацыi транспартнага сродку i заканчваецца ў пункце прызначэння на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку пры ўмове, калi iншае не абумоўлена, то транспартны сродак вяртаецца парожнiм у дзяржаву рэгiстрацыi, або в) у выпадках, азначаных у пункце 1 пп. а) i б), у вадзiцеля на транспартным сродку падчас перавозкi павiнен быць запоўнены дарожны лiст са спiсам пасажыраў, падпiсаны перавозчыкам i замацаваны пячаткай кампетэнтных кантралюючых органаў. Артыкул 4 Нерэгулярныя перавозкi, для якiх патрэбна атрыманне дазволуДля любых iншых нерэгулярных перавозак, якiя не падпадаюць пад палажэннi Артыкула 3, патрабуецца атрыманне дазволу. Заяўкi на атрыманне дазволаў павiнны накiроўвацца кампетэнтнаму органу Дагаворнаму Боку, на тэрыторыi якога зарэгiстраваны перавозчык, якi не пазней, чым за 30 дзён да адкрыцця зносiн перадае гэтыя заяўкi кампетэнтнаму органу другога Дагаворнага Боку са сваiмi заўвагамi. Заяўкi павiнны уключаюць назву перавозчыка, тэрмiн дзеяння патрабуемага дазволу, частату i дакладную колькасць паездак, а таксама пункты адпраўлення i прызначэння. Падчас такой перавозкi ў вадзiцеля павiнен быць спiс пасажыраў. II. ГРУЗАВЫЯ ПЕРАВОЗКIАртыкул 5 Умовы атрымання дазволаў1. Перавозчыкi аднаго Дагаворнага Боку, якiя ў адпаведнасцi са сваiмi нацыянальнымi заканадаўствамi маюць права выконваць мiжнародныя перавозкi грузаў, выкарыстоўваючы камерцыйныя аўтатранспартныя сродкi, могуць выконваць такiя перавозкi, акрамя тых выпадкаў, якiя зазначаны ў артыкуле 7, памiж тэрыторыямi двух Дагаворных Бакоў i транзiтам праз гэтыя тэрыторыi, з дазволам на мiжнародныя перавозкi, выданым Дагаворнымi Бакамi ў адпаведнасцi з працэдурамi i кантынгентам дазволаў i парадкамi, вызначанымi Змешанай Камiсiяй, азначанай у Артыкуле 13, якая можа прыняць рашэнне аб тым, што аўтамабiльныя перавозкi могуць выконвацца без дазволаў. 2. "Камерцыйны аўтатранспартны сродак" азначае любы транспартны сродак з механiчным прывадам, якi звычайна выкарыстоўваецца для перавозкi грузаў аўтамабiльным транспартам. Для мэтаў гэтага Пагаднення тэрмiн "камерцыйны аўтатранспартны сродак" таксама прымяняецца для назвы любога прычэпу або паўпрычэпу, якi счэплены з якiм-небудзь камерцыйным транспартным сродкам, а таксама любой камбiнацыi транспартных сродкаў. Цягач або грузавiк павiнен быць зарэгiстраваны ў адным з Дагаворных Бакоў. Артыкул 6Не патрабуюцца дазволы для наступных транспартных сродкаў (з грузам / парожнiх), якiя перавозяць: а) грузы i абсталяванне, прызначаныя для ярмарак i выстаў; б) тэатральныя дэкарацыi i рэквiзiт; в) музыкальныя iнструменты, абсталяванне для радыё- i тэлевiзiйных перадач або для кiназдымкаў; г) каней для спаборнiцтваў, транспартныя сродкi i iншы спартыўны iнвентар, прызначаны для правядзення спартыўных мерапрыемстваў; д) пашкоджаныя транспартныя сродкi; е) целы i прах памёршых; ж) рухомую маёмасць пры перасяленнi; з) паштовыя адпраўленнi; i) грузы аўтатранспартнымi сродкамi, агульная дапушчальная маса з грузам якiх, уключаючы прычэпы, не перавышае 6 тон, або дазволеная грузапад'ёмнасць якiх, уключаючы прычэпы, не перавышае 3,5 тоны; к) медыцынскае абсталяванне i матэрыялы для прадастаўлення тэрмiновай дапамогi пры стыхiйных або iншых бедствах. III. IНШЫЯ ПАЛАЖЭННIАртыкул 7 Кабатаж i перавозкi ў трэцiя дзяржавы1. Перавозчык, якi зарэгiстраваны на тэрыторыi аднаго Дагаворнага Боку, не павiнен выконваць перавозкi пасажыраў або грузаў памiж двума пунктамi на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку пакуль не будзе дадзены спецыяльны дазвол кампетэнтным органам другога Дагаворнага Боку. 2. Выкананне перавозкi перавозчыкам адным з двух Дагаворных Бакоў з тэрыторыi другога ў якую-небудзь трэцюю дзяржаву i наадварот забаронена, калi не будзе дадзены спецыяльны дазвол кампетэнтнага органа другога Дагаворнага Боку. Артыкул 8 Маса i габарыты транспартных сродкаў1. У адносiнах да масы i габарытаў транспартных сродкаў кожны Дагаворны Бок прымае на сябе абавязацельства не прымяняць да транспартных сродкаў, якiя зарэгiстраваны на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, умоў, якiя з'яўляюцца больш абмежавальнымi, чым тыя, якiя прымяняюцца для транспартных сродкаў, зарэгiстраваных у сваёй уласнай краiне. 2. Перавозчыкi аднаго з Дагаворных Бакоў павiнны выконваць законы i правiлы другога Дагаворнага Боку адносна масы i габарытаў транспартных сродкаў пры ўездзе на тэрыторыю гэтага Боку. 3. У тым выпадку, калi маса i / або габарыты транспартнага сродку, якi выкарыстоўваецца для перавозак, перавышаюць максiмальную масу i / або габарыты, дазволеныя на тэрыторыi Дагаворнага Боку, дзе павiнна выконвацца перавозка, перавозчык павiнен загадзя атрымаць спецыяльны дазвол ад кампетэнтнага органа таго Дагаворнага Боку. Гэта таксама павiнна выконвацца пры перавозцы небяспечных грузаў у адпаведнасцi з патрабаваннямi Канвенцыi ДОПОГ. 4. Калi дазвол, азначаны ў пункце 3 гэтага Артыкула, абмяжоўвае рух транспартных сродкаў па пэўнаму маршруту, то перавозка павiнна ажыццяўляцца толькi па гэтаму маршруту. Артыкул 9 Падаткi i зборыПеравозка пасажыраў i грузаў транспартнымi сродкамi i перамяшчэнне транспартных сродкаў аднаго з Дагаворных Бакоў па тэрыторыi другога Дагаворнага Боку ажыццяўляецца на падставе гэтага Пагаднення. Падаткi, уключаючы транзiтны збор, падатак на дадатковую вартасць, дарожныя зборы, зборы з карыстальнiка, мытныя пошлiны i акцызныя падаткi на палiва транспартных сродкаў з механiчным прывадам, могуць спаганяцца толькi ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам Дагаворных Бакоў. Артыкул 10 Мытныя правiлыЗапасныя часткi, якiя патрабуюцца для рамонту транспартнага сродку, якi ўжо ўехаў, павiнны быць дапушчаны часова па дакументу на часовы ўвоз без аплаты пошлiн на iмпарт i iншых падаткаў, i вызваляюцца ад забароны i абмежаванняў на iмпарт. Замененыя часткi павiнны прайсцi мытную ачыстку, быць вывезены або знiшчаны пад мытным кантролем i наглядам. Артыкул 11 Нацыянальнае заканадаўстваПа ўсiх пытаннях, якiя не рэгулююцца палажэннямi гэтага Пагаднення або палажэннямi мiжнародных канвенцый i пагадненняў, удзельнiкамi якiх з'яўляюцца абедзве дзяржавы, перавозчыкi i вадзiцелi транспартных сродкаў аднаго Дагаворнага Боку абавязаны выконваць законы i правiлы другога Дагаворнага Боку пры iх знаходжаннi на тэрыторыi апошняга. Артыкул 12 Парушэнне Пагаднення1. Калi перавозчык аднаго Дагаворнага Боку, знаходзячыся на тэрыторыi другога, парушае якое-небудзь палажэнне гэтага Пагаднення, кампетэнтны орган Дагаворнага Боку, на чыёй тэрыторыi было зроблена парушэнне, можа непрадузята ў адносiнах да якой-небудзь заканадаўчай санкцыi, якая прымяняецца на яго тэрыторыi, iнфармаваць другi Дагаворны Бок аб акалiчнасцях парушэння. 2. У выпадку якога-небудзь парушэння, азначанага ў пункце 1 гэтага Артыкула, кампетэнтны орган Дагаворнага Боку, на чыёй тэрыторыi мела месца парушэнне, можа патрабаваць ад кампетэнтнага органа другога Дагаворнага Боку: а) папярэдзiць перавозчыка, з боку якога было дапушчана парушэнне, што любое наступнае парушэнне можа прывесцi да забароны на ўезд яго транспартнага сродку на тэрыторыю Дагаворнага Боку, дзе адбылося парушэнне, на такi перыяд часу, якi можа быць вызначаны (устаноўлены) кампетентным органам гэтага Дагаворнага Боку, б) уведамiць перавозчыка, што ўезд яго транспартных сродкаў на тэрыторыю другога Дагаворнага Боку забаронены часова або на пэўны тэрмiн. 3. Кампетэнтны орган Дагаворнага Боку, атрымлiваючы любое такое патрабаванне ад кампетэнтнага органа другога Дагаворнага Боку, павiнен выканаць яго i ў вельмi сцiслыя тэрмiны праiнфармаваць другi Дагаворны Бок аб дзеяннях, якiя выкананы. Артыкул 13 Кампетэнтныя органы. Змешаная Камiсiя1. Кожны Дагаворны Бок павiнен паведамiць другому Дагаворнаму Боку аб кампетэнтных органах, надзеленых паўнамоцтвамi вырашаць справы, якiя звязаны з прымяненнем гэтага Пагаднення. 2. Кампетэнтныя органы Дагаворных Бакоў павiнны падтрымлiваць пастаянную сувязь адзiн з другiм адносна любога пытання, якое ўзнiкае ў сувязi з прымяненнем гэтага Пагаднення. 3. Прадстаўнiкi кампетэнтных органаў могуць сустракацца, калi гэта неабходна, у саставе Змешанай Камiсii ў мэтах устанаўлення працэдур i кантынгенту дазволаў, рэгулявання iншай транспартнай дзейнасцi i вырашэння праблем, якiя могуць узнiкнуць у сувязi з прымяненнем гэтага Пагаднення. Артыкул 14 Уступленне ў сiлу, дзеянне1. Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу на 30-ы дзень пасля таго, як Дагаворныя Бакi паведамiлi адзiн другога аб тым, што неабходныя заканадаўчыя працэдуры ў кожнай дзяржаве былi выкананы. 2. Гэта пагадненне захоўвае сiлу на працягу двух гадоў з даты ўступлення яго ў сiлу, i яго дзеянне з гэтага часу прадоўжваецца з года ў год да таго часу, пакуль адзiн з Дагаворных Бакоў не дэнансуе яго не менш чым за 3 месяцы да сканчэння каляндарнага года. Здзейснена ў Капенгагене 19 лютага 1997 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай, датскай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. Пры ўзнiкненнi рознагалоссяў па тэксту Пагаднення перавагу будзе мець тэкст на англiйскай мове. За Рэспублiку Беларусь За Каралеўства Данiя Для мэтаў гэтага Пагаднення кампетэнтнымi органамi з'яўляюцца з Беларускага Боку: па артыкулу 2, 4, 5, 7, 8, 12 i 13: Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый вул.Чычэрына, 21 220029, г.Мiнск тэл.: 239-43-00 факс: 32-83-91 з Датскага Боку: а) па Артыкулах 2, 4, 5, 7, 8 i 12: Danish Rood Safety and Transport Agency (Faerdselsstyrelsen) Adelgade 13 1304 Gopenhagen K Tel.: (45) 33 92 91 00 Fax: (45) 33 93 22 92 б) па Артыкулу 13: Ministry of Transport Nytorv 11 DK - 1450 Kobenhagen K Tel.: (45) 33 92 33 55 Fax: (45) 33 92 27 80 Для належнага выканання Пагаднення Дагаворныя Бакi пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным: па Артыкулу 6: Дазвол з'яўляецца сапраўдным для цягача з прычэпам або для цягача з паўпрычэпам. Беларускi Бок прыме пад увагу перавозкi, лiбералiзаваныя ў адпаведнасцi з рэалiзацыяй 44 ЕIСМТ, хоць яны i не ўключаны ў Артыкул 6 Пагаднення. Змешаная Камiсiя ўпаўнаважана пашырыць пералiк перавозак, лiбералiзаваных Артыкулам 6, якi заснаваны на рэзалюцыi 44 ЕIСМТ. Гэты Пратакол з'яўляецца неад'емнай часткай Пагаднення памiж Рэспублiкай Беларусь i Каралеўствам Данiя аб мiжнародных аўтамабiльных перавозках пасажыраў i грузаў. Здзейснена ў Капенгагене 19 лютага 1997 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай, датскай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. Пры ўзнiкненнi рознагалоссяў перавагу будзе мець тэкст на англiйскай мове. За Рэспублiку Беларусь За Каралеўства Данiя |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|