Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Порядок Министерства культуры Республики Беларусь от 14.03.1997 "Падпiсання службовых дакументаў кiраўнiцтвам Мiнiстэрства культуры"

Документ утратил силу
< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 6 декабря 1999 г. N 8/1962



                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Мiнiстр культуры
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 А.У.Сасноўскi
                                                 14.03.1997


У мэтах упарадкавання службовай перапiскi i ў адпаведнасцi з размеркаваннем абавязкаў памiж мiнiстрам i намеснiкамi мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь устанавiць:

1. Права подпiсу службовых дакументаў, якiя афiцыйна накiроўваюцца Прэзiдэнту, Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта, Нацыянальнаму Сходу i Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, мае толькi мiнiстр культуры, а ў яго адсутнасць толькi першы намеснiк мiнiстра.

2. Дакументы, якiя носяць мiждзяржаўны характар (пагадненнi, пратаколы, перапiска з Мiнiстэрствам замежных спраў, пасольствамi, замежнымi краiнамi), рыхтуюцца зацiкаўленымi структурнымi падраздзяленнямi мiнiстэрства сумесна з упраўленнем мiжнародных сувязей, вiзуюцца юрыстам i падпiсваюцца мiнiстрам, цi па яго даручэнню намеснiкам мiнiстра, цi начальнiкам упраўлення мiжнародных сувязей.

3. Нарматыўна-прававыя дакументы (загад, распараджэннi, рашэннi калегii, статуты, кантракты i iнш.) вiзуюцца начальнiкам аддзела юрыдычнай i кадравай работы i намеснiкам мiнiстра па накiрунках i падпiсваюцца мiнiстрам.

4. Дагаворы, сацыяльна-творчыя заказы на выкананне работ, фiнансаванне якiх праводзiцца з цэнтралiзаваных сродкаў, перад iх зацвярджэннем у мiнiстра абавязкова вiзуюцца першым намеснiкам мiнiстра.

5. Дакументы ўнутранага службовага характару (запiскi, даведкi, iнфармацыi, справаздачы) супрацоўнiкаў апарату на iмя мiнiстра культуры папярэдне ўзгадняюцца (вiзуюцца) з начальнiкам структурнага падраздзялення i намеснiкам мiнiстра - па накiрунках.

6. Усе службовыя дакументы падаюцца на подпiс мiнiстру праз памочнiка мiнiстра.






dokumenty archiwalne
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList