Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Решение Министерства культуры Республики Беларусь от 09.04.1997 № 5п.7 "Аб Ганаровай грамаце Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 6 декабря 1999 г. N 8/1964 Калегiя Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Зацвердзiць узор Ганаровай граматы Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (узор дадаецца). 2. Зацвердзiць Палажэнне аб Ганаровай грамаце Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь. Старшыня калегii, Мiнiстр А.У.САСНОЎСКI 1. Ганаровая грамата Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь з'яўляецца заахвочваннем за значны ўклад у захаванне нацыянальнай спадчыны, развiццё культуры i мастацтва, культурна-асветнiцкай работы, падрыхтоўку спецыялiстаў культуры i мастацтва. 2. Ганаровай граматай Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь узнагараджваюцца грамадзяне, творчыя калектывы, прадпрыемствы, установы, арганiзацыi Рэспублiкi Беларусь, а таксама фiзiчныя i юрыдычныя асобы замежных краiн. 3. Рашэнне аб узнагароджаннi Ганаровай граматай Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь прымаецца Мiнiстрам культуры Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню ўпраўленняў культуры аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама, прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый рэспублiканскага падпарадкавання, або па ўласнай iнiцыятыве. 4. Разгляду пытанняў аб узнагароджаннi папярэднiчае абмеркаванне ў адпаведных структурных падраздзяленнях цэнтральнага апарату Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь. 5. Аб узнагароджаннi Ганаровай граматай Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь Мiнiстр культуры Рэспублiкi Беларусь выдае загады. 6. Уручэнне Ганаровай граматы Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь праводзiцца ва ўрачыстай абстаноўцы Мiнiстрам культуры Рэспублiкi Беларусь цi па яго даручэнню iншымi службовамi асобамi. 7. Грамадзянам, узнагароджаным Ганаровай граматай Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь можа выдавацца грашовая прэмiя ў памеры пяцi мiнiмальных заработных плат са сродкаў Мiнiстэрства культуры. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|