Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Гандлёвае пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Кiпр"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 19 августа 2004 г. N 3/1513 -------------------------------- <*> Вступило в силу 12 июля 1997 года. Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Кiпр, якiя ў далейшым называюцца Дагаворныя Бакi, кiруючыся прынцыпамi рыначнай эканомiкi, роўнасцi, недыскрымiнацыi i ўзаемнай выгады; iмкнучыся ўмацоўваць i развiваць гандлёвыя адносiны памiж iх краiнамi; прымаючы пад увагу абавязацельствы Рэспублiкi Кiпр як члена Сусветнай Гандлёвай Арганiзацыi (СГА), i намаганнi Рэспублiкi Беларусь прытрымлiвацца норм i правiлаў, якiя агульнапрызнаны ў сiстэме мiжнароднага гандлю, уключаючы нормы i правiлы СГА; дамовiлiся аб нiжэйпададзеным: Артыкул 1Дагаворныя Бакi будуць прымаць неабходныя меры для садзейнiчання развiццю гандлю памiж iх краiнамi ў адпаведнасцi з заканадаўствам кожнай з дзяржаў. Артыкул 2Дагаворныя Бакi прадстаўляюць адзiн аднаму рэжым найбольшага спрыяння ў адносiнах да: мытных пошлiн i збораў, якiя прымяняюцца ў адносiнах да iмпарту i экспарту; спосабаў спагнання такiх пошлiн i збораў; правiлаў i фармальнасцей, якiя датычацца мытнага афармлення, транзiта, складзiравання i перагрузкi; падаткаў i iншых унутраных збораў, якiя спаганяюцца прама або ўскосна з iмпартуемых або экспартуемых тавараў; спосабаў плацяжоў i пераводу такiх плацяжоў; правiлаў, якiя закранаюць продаж, пакупку, транспарцiроўку i выкарыстанне тавараў на ўнутраным рынку. Гэты рэжым не распаўсюджваецца, аднак, на перавагi, якiя: (а) любы з Дагаворных Бакоў прадастаўляе суседнiм краiнам у мэтах развiцця прыгранiчнага гандлю; (б) Дагаворныя Бакi прадастаўляюць або могуць прадаставiць у межах мытнага саюза, зоны вольнага гандлю або рэгiянальнай эканамiчнай групiроўкi; (в) прадастаўляюцца краiнам, якiя сталi на шлях развiцця, на падставе мiжнародных пагадненняў. Артыкул 3Кожны з Дагаворных Бакоў не будзе прымаць дыскрымiнацыйных мер у дачыненнi да тавараў, якiя паходзяць з тэрыторыi або экспартуюцца на тэрыторыю другога Дагаворнага Боку, у адносiнах да iмпарту i экспарту, а таксама палажэнняў, што рэгулююць абарачэнне валюты, у тым лiку тых, якiя датычацца валютных асiгнаванняў, што патрабуюцца для ўплаты па iмпарце. Гэты рэжым не распаўсюджваецца, аднак, на перавагi, якiя вынiкаюць з удзелу любога з Дагаворных Бакоў ў мытным саюзе, зоне вольнага гандлю або рэгiянальнай эканамiчнай групiроўцы. Артыкул 41. У мэтах пашырэння гандлю памiж дзвюма краiнамi Дагаворныя Бакi садзейнiчаюць удзелу iх арганiзацый i прадпрыемстваў у гандлёвых кiрмашах i камерцыйных выставах, якiя адбываюцца на iх тэрыторыях. 2. Экспанаты, якiя прызначаны для такiх кiрмашоў i выстаў, а таксама малыя iнструменты i прылады, якiя выкарыстоўваюцца для зборкi, у адпаведнасцi з заканадаўствам кожнай з дзяржаў будуць вызвалены ад абкладання мытнымi пошлiнамi, але не павiнны быць выкарыстаны ў iншых мэтах, чым кiрмашы i выставы без папярэдняга дазволу кампетэнтнага органа краiны-iмпарцёра i ўплаты адпаведных мытных пошлiн. 3. Згодна з адпаведным заканадаўствам, узоры, каталогi, прэйскуранты i матэрыялы, якiя не маюць камерцыйнай каштоўнасцi i прызначаны для камерцыйнай i турыстычнай рэкламы, таксама будуць вызвалены ад мытных пошлiн. Артыкул 5Плацяжы памiж дзвюма краiнамi павiнны ажыццяўляцца ў свабодна канверсуемай валюце ў адпаведнасцi з заканадаўствам, што дзейнiчае ў абедзвюх краiнах на момант ажыццяўлення плацяжоў. Артыкул 6Для забеспячэння выканання гэтага Пагаднення i разгляду пытанняў, якiя датычацца гандлю памiж дзвюма краiнамi, прадстаўнiкi абодвух Дагаворных Бакоў будуць сустракацца па чарзе ў Нiкасii i Мiнску па просьбе любога з iх, дзе будзе разглядацца стан гандлю памiж дзвюма краiнамi, унасiцца рэкамендацыi i прапановы з мэтай яго актывiзацыi, а таксама праекты вырашэння пытанняў, якiя могуць узнiкнуць у гэтай сувязi. Артыкул 7Дагаворныя Бакi згадзiлiся, што Рэспублiка Беларусь зможа заснаваць сваё гандлёвае прадстаўнiцтва ў Рэспублiцы Кiпр, i Рэспублiка Кiпр зможа заснаваць сваё гандлёвае прадстаўнiцтва ў Рэспублiцы Беларусь. Артыкул 81. Спрэчкi памiж Дагаворнымi Бакамi аб тлумачэннi i прымяненнi гэтага Пагаднення будуць вырашацца шляхам перагавораў i кансультацый памiж Дагаворнымi Бакамi. 2. Дагаворныя Бакi садзейнiчаюць у аказаннi дапамогi пры ўрэгуляваннi спрэчных пытанняў па кантрактах, якiя былi заключаны памiж фiзiчнымi або юрыдычнымi асобамi абедзвюх краiн i прымяненню арбiтражных правiлаў, якiя былi распрацаваны Камiсiяй Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый па праву мiжнароднага гандлю (ЮНСIТРАЛ), праз дзейнасць Гандлёва-Прамысловых Палат абедзвюх краiн у адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам. Артыкул 9Гэта Пагадненне можа быць зменена i / або дапоўнена па ўзаемнай згодзе Дагаворных Бакоў. Артыкул 10Гэта Пагадненне застаецца ў сiле пасля заканчэння тэрмiну яго дзеяння ў адносiнах да падпiсаных кантрактаў i плацёжных пагадненняў, заключаных у перыяд дзеяння Пагаднення, пакуль такiя кантракты i плацёжныя пагадненнi не будуць цалкам выкананы. Артыкул 11Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу праз 30 дзён пасля таго, як Дагаворныя Бакi пiсьмова паведамяць адзiн аднаму па дыпламатычных каналах аб выкананнi iмi ўсiх унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення. Гэта Пагадненне будзе заставацца ў сiле да таго, пакуль адзiн з Дагаворных Бакоў не дэнансуе яго, паведамiўшы аб гэтым у пiсьмовай форме другому Дагаворнаму Боку за шэсць месяцаў. Здзейснена ў г.Мiнску 14 красавiка 1997 г. в двух экзэмплярах, кожны на беларускай, грэчаскай i англiйскай мовах. Усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. У выпадку разыходжання ў тлумачэннi перавагу мае тэкст на англiйскай мове. За Урад За Урад Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Кiпр Подпiс Подпiс |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|