Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Положение Министерства культуры Республики Беларусь от 21.04.1997 "Аб Рэспублiканскай экспертнай камiсii па прадухiленню прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi"

Документ утратил силу
< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 6 декабря 1999 г. N 8/1966

Зацверджана
Мiнiстэрствам культуры
Рэспублiкi Беларусь
21 апреля 1997 г.


1. Агульныя палажэннi


1.1. Рэспублiканская экспертная камiсiя па прадухiленню прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi <*> створана ў адпаведнасцi з Пастановай Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 21 студзеня 1992 г. "Аб мерах па спыненню прапаганды парнаграфii, культу насiлля i жорсткасцi" i Распараджэннем Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 18 лютага 1992 г. N 136р.

-------------------------------

<*> У далейшым - РЭК.


1.2. РЭК функцыянiруе пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь i ажыццяўляе сваю дзейнасць ва ўзаемадзеяннi з iншымi мiнiстэрствамi, дзяржаўнымi арганiзацыямi i грамадскiмi аб'яднаннямi рэспублiкi, якiя маюць непасрэднае дачыненне да фармiравання маральнай культуры грамадства, здаровага ладу жыцця людзей.

1.3. У сваей рабоце РЭК кiруецца дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i дадзеным Палажэннем.


2. Задачы i функцыi РЭК


2.1. Асноўнымi задачамi РЭК з'яўляюцца:

рэгулярная экспертная ацэнка кiнатэатральных i канцэртна-вiдовiшчных праграм, мастацкiх твораў, альбомаў, буклетаў, часопiсаў i iншых друкаваных выданняў, запланаваных да публiчнай дэманстрацыi i распаўсюджвання з мэтай недапушчэння прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi;

экспертная ацэнка аўдыевiзуальных твораў i радыепраграм па заяўках iх стваральнiкаў i iнiцыятараў пракату (юрыдычных i фiзiчных асоб);

распрацоўка i ўдасканаленне навуковых крытэрыяў экспертнай ацэнкi твораў i прадметаў, якiя могуць утрымлiваць прыкметы парнаграфii, насiлля i жорсткасцi;

метадычная i практычная дапамога, каардынацыя дзейнасцi аналагiчных абласных камiсiй.

2.2. У адпаведнасцi з асноўнымi задачамi РЭК мае тэарэтыка-метадалагiчную, асветнiцкую, каардынацыйную, прафiлактычную функцыi, дзеля чаго ажыццяўляе экспертызу, разгляд канфлiктных сiтуацый зацiкаўленых бакоў, пiсьмовых зваротаў грамадзян, iнфармаванне насельнiцтва аб сваей дзейнасцi праз сродкi масавай iнфармацыi i камунiкацыi.


3. Структура i склад РЭК


3.1. Склад РЭК фармiруецца з квалiфiкаваных спецыялiстаў-экспертаў у галiнах мастацтвазнаўства, эстэтыкi, этыкi, лiтаратуразнаўства, сацыялогii, юрыспрудэнцыi, медыцыны, педагогiкi, псiхалогii i iншых па прапановах зацiкаўленых мiнiстэрстваў.

Персанальны склад РЭК узгадняецца з зацiкаўленымi мiнiстэрствамi i зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь тэрмiнам на 3 гады.

На першым пасяджэннi РЭК з яе лiку выбiраецца бюро ў складзе 6 чалавек (старшыня, намеснiк старшынi, сакратар, iншыя члены РЭК) для вядзення бягучых спраў, якiя не патрабуюць склiкання ўсiх членаў РЭК.

3.2. Узначальвае РЭК старшыня, а ў яго адсутнасць - намеснiк старшынi. Падрыхтоўка матэрыялаў для разгляду на пасяджэннях РЭК (вядзенне пратаколаў нарад, iншай дакументацыi) ўскладаецца на сакратара РЭК.

3.3. Абласныя камiсii ў сваей дзейнасцi кансультуюцца з РЭК.

3.4. Членам РЭК выдаюцца Мiнiстэрствам культуры адпаведныя пасведчаннi.


4. Правы i абавязкi членаў РЭК


4.1. Члены РЭК маюць права:

з мэтай экспертызы бясплатна наведваць усе вiды кiнатэатральных i канцэртна-вiдовiшчных мерапрыемстваў, выстаўкi, а таксама ўстановы, якiя займаюцца дэманстрацыяй кiнааўдыевiзуальнай i iншай прадукцыi (незалежна ад форм уласнасцi);

прысутнiчаць на пасяджэннях мастацкiх i навуковых саветаў творчых арганiзацый, устаноў культуры i адукацыi, рэдакцыйных калегiй выдавецтваў i сродкаў масавай iнфармацыi;

выступаць у сродках масавай iнфармацыi, на семiнарах, канферэнцыях, якiя абмяркоўваюць праблемы маральна-эстэтычнага i палавога выхавання насельнiцтва.

4.2. Члены РЭК павiнны:

выконваць патрабаваннi дадзенага Палажэння;

выконваць рашэннi i даручэннi старшынi;

выступаючы ад iмя РЭК, узгадняць свае дзеяннi, кансультацыi з яе кiраўнiцтвам;

кансультаваць прадстаўнiкоў адпаведных абласных камiсiй.


5. Дзейнасць РЭК, яе фiнансаванне i матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне


5.1. Пасяджэннi РЭК праводзяцца не радзей чым адзiн раз у 2 месяцы, а ў выпадку неабходнасцi па рашэнню старшынi склiкаецца нечарговае пасяджэнне.

Пасяджэннi праводзяцца ў форме свабоднай дыскусii, пасля якой праходзiць адкрытае або тайнае галасаванне па абвешчаных пытаннях. Рашэнне прымаецца большасцю галасоў i афармляецца ў выглядзе пратаколу i экспертнага заключэння РЭК. Рашэнне РЭК можа быць абскарджана ў судзе ва ўстаноўленым парадку.

Пасяджэннi бюро праводзяцца па меры неабходнасцi.

5.2. Iнфармацыя аб рашэннях РЭК па меры неабходнасцi даводзiцца да зацiкаўленых дзяржаўных або iншых устаноў i фiзiчных асоб, публiкуецца ў сродках масавай iнфармацыi рэспублiкi.

5.3. РЭК дае свае заключэннi i квалiфiкацыйныя ацэнкi, як правiла, на падставе экспертыз галiновых спецыялiстаў: дзеячаў культуры, лiтаратуры i мастацтва. Рашэнне аб прыцягненнi канкрэтных экспертаў прымае старшыня РЭК.

У выпадку неабходнасцi старшыня РЭК за кошт асобы, якая падала заяву на правядзенне экспертызы, можа прызначыць экспертную камiсiю ў складзе асоб, якiя не ўваходзяць у РЭК.

Аўтары, творы якiх падвяргаюцца ацэнцы экспертаў, маюць права, па ўзгадненнi са старшыней РЭК, прысутнiчаць на пасяджэннях камiсiй.

5.4. Пры РЭК працуе рэспублiканскi семiнар, якi праводзiцца не менш чым два разы ў год, на якiм абмяркоўваюцца вынiкi работы адпаведных абласных камiсiй i найбольш важныя пытаннi ў межах кампетэнцыi РЭК.

Матэрыялы семiнара, сацыялагiчныя даследаваннi, тэзiсы дакладаў i паведамленняў публiкуюцца ў iнфармацыйных бюлетэнях i ў перыядычным друку.

5.5. Матэрыяльна-тэхнiчнае i фiнансавае забеспячэнне работы РЭК ажыццяўляе Дзяржаўны рэгiстр кiнавiдэафiльмаў i кiнавiдэапраграм за кошт пазабюджэтных крынiц, у тым лiку штомесячнай аплаты працы старшынi РЭК у памеры паловы стаўкi галоўнага спецыялiста.

5.6. РЭК карыстаецца юрыдычным адрасам i памяшканнем Дзяржрэгiстра, мае ўласную пячатку i бланк.


6. Парадак паступлення матэрыялаў на экспертызу, iх абмеркаванне i афармленне рашэнняў РЭК


6.1. Уся без выключэння прадукцыя эратычнага характару цi якая ўтрымлiвае элементы насiлля i жорсткасцi (друкаваная, электронных сродкаў масавай iнфармацыi, кiнатэатральная, канцэртна-вiдовiшчная, выяўленчага мастацтва; прэпараты, сродкi i прадметы сексуальнага прызначэння) на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь перад публiчным яе паказам i распаўсюджваннем, а таксама вытворчасцю любым спосабам юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi абавязкова павiнна мець экспертнае заключэнне РЭК.

6.2. На тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь на любы вiд прадукцыi эратычнага характару (а таксама прадукцыю, якая ўтрымлiвае элементы насiлля i жорсткасцi) экспертныя заключэннi i лiцэнзii, выдадзеныя экспертнымi камiсiямi i ўстановамi iншых дзяржаў, не маюць юрыдычнай сiлы.

6.3. Iнiцыiраваць экспертызу акрамя РЭК могуць любыя дзяржаўныя арганiзацыi i грамадскiя аб'яднаннi, юрыдычныя i фiзiчныя асобы, як стваральнiкi адзначаных вышэй вырабаў i прадукцыi, так i iх распаўсюджвальнiкi, звярнуўшыся з пiсьмом на iмя старшынi камiсii.

6.4. Паступiўшыя ў адрас РЭК дакументы i матэрыялы для экспертнай ацэнкi, а таксама зыходзячыя дакументы рэгiструюцца ў спецыяльным журнале (прашытым i апячатаным), якi знаходзiцца ў сакратара камiсii, i заносяцца ў памяць камп'ютэра.

6.5. Даручэнне эксперту (цi экспертам) афармляецца рэзалюцыяй старшынi камiсii.

Рашэнню РЭК папярэднiчае заключэнне эксперта (цi групы экспертаў), якому даручана экспертыза.

6.6. Рашэнне РЭК афармляецца пратаколам пасяджэння камiсii, а на рукi заяўнiку выдаецца рашэнне цi экспертнае заключэнне, надрукаванае на фiрменным бланку РЭК, падпiсанае старшыней камiсii (у яго адсутнасць - намеснiкам), i экспертам-выканаўцам, заверанае пячаткай РЭК.

6.7. Юрыдычная цi фiзiчныя асобы, якiя звярнулiся ў РЭК з просьбай аб правядзеннi экспертызы, заключаюць дагавор з РЭК на правядзенне ўказанай работы i выплачваюць па завяршэннi экспертызы i афармленнi адпаведных экспертных заключэнняў аўтарскае ўзнагароджанне ў адпаведнасцi з пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 1 лiстапада 1996 г. N 697 "Аб мiнiмальных стаўках аўтарскага ўзнагароджання за выданне твораў навукi, лiтаратуры i мастацтва" (дадатак 1, п.1,9; 2,4):

кнiжная цi часопiсная прадукцыя, брашуры (да 1 аўтарскага аркуша - 4-7 мiнiмальных заработных плат);

тэксты газет, плакатаў, лiставых выданняў (за 4 паласы - 3 мiнiмальныя заработныя платы);

выяўленчая, фотапрадукцыя (за 1 лiст цi выяву - 0,2 мiнiмальнай заработнай платы);

экспертыза малааб'емных (да 200 тактаў) музычных твораў (за 1 найменне - 0,2 мiнiмальнай заработнай платы);

экспертыза сцэнарыяў перадач, праграм i асобных матэрыялаў (да 0,3 мiнiмальнай заработнай платы);

экспертыза сцэнарыяў перадач, праграм i асобных матэрыялаў (да 0,3 мiнiмальнай заработнай платы);

экспертыза, анатацыя на фiльм, вiдэапрадукцыю, рэцэнзаванне (за 60 мiнут - 0,4 мiнiмальнай заработнай платы);

экспертыза матэрыялаў, запiсаных на пленку, цi якiя iдуць у прамым эфiры (за адзiнку - 0,4 мiнiмальнай заработнай платы);

пераклад матэрыялаў з замежнай мовы на рускую цi беларускую (за адну старонку тэкста - 0,4 мiнiмальнай заработнай платы).

Разлiк затрат на правядзенне экспертызы ў РЭК уключае вышэйпералiчаныя тарыфныя стаўкi за кожную экспертную адзiнку, памножаныя на колькасць экспертаў (для экспертыз прадукцыi эратычнага зместу - не менш 2-х экспертаў, у спрэчных выпадках - да 5-цi экспертаў).

6.8. Экспертныя заключэннi РЭК выдаюцца толькi пасля правядзення поўнага разлiку з РЭК.


7. Кантроль за дзейнасцю РЭК


7.1. Аб сваей дзейнасцi РЭК робiць справаздачу перад Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, iнфармуе Нацыянальны сход Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.






dokumenty archiwalne
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList