Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 22.04.1997 № 211 "Аб зацвярджэннi Iнструкцый па правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2326 У адпаведнасцi з Тыпавым палажэннем аб атэстацыi i акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 1997 г. N 4 i зарэгiстраваным у Рэестры Дзяржаўнай рэгiстрацыi Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь 12 сакавiка 1997 г. N 1772/12, ЗАГАДВАЮ: 1. Зацвердзiць прыкладаемыя iнструкцыi па правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi: - дашкольных устаноў; - агульнаадукацыйных навучальных устаноў (усiх тыпаў); - прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў; - сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў; - вышэйшых навучальных устаноў. 2. Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў Мiнiстэрства адукацыi (Канановiч У.Я.) прадставiць на дзяржаўную рэгiстрацыю ў Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь вышэйназваныя iнструкцыi. 3. Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў Мiнiстэрства адукацыi, мiнiстэрствам, дзяржаўным камiтэтам, другiм рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання, у падпарадкаваннi якiх знаходзяцца навучальныя ўстановы, упраўленням адукацыi аблвыканкамаў i Мiнгарвыканкама, аддзелам адукацыi рай(гар)выканкамаў прыняць да кiраўнiцтва названыя iнструкцыi. 4. Iнструкцыi i метадычныя рэкамендацыi па правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь, зацверджаныя загадам ад 4 жнiўня 1994 г. N 227, лiчыць страцiўшымi сiлу (рэгiстрацыйны N 549/12, 551/12, 553/12, 552/12, 554/12 ад 26 верасня 1994 г.). Мiнiстр В.I.Стражаў |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|