Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Iсламаскай Рэспублiкi Пакiстан аб гандлёвым i эканамiчным супрацоўнiцтве"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 19 августа 2004 г. N 3/1514 -------------------------------- <*> Вступило в силу 5 мая 1997 года. Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Iсламскай Рэспублiкi Пакiстан, якiя ў далейшым называюцца "Дагаворныя Бакi", iмкнучыся развiваць i пашыраць сяброўства i супрацоўнiцтва, жадаючы далейшага ўмацавання гандлёвых i эканамiчных сувязей памiж дзвюма дзяржавамi на прынцыпах роўнасцi i ўзаемнай выгады, беручы пад увагу абавязацельствы Iсламскай Рэспублiкi Пакiстан як члена Сусветнай Гандлёвай Арганiзацыi (СГА) i намаганнi Рэспублiкi Беларусь па ўступленню ў гэтую арганiзацыю, дамовiлiся аб нiжэйпададзеным: Артыкул IДагаворныя Бакi ў адпаведнасцi з заканадаўствам iх дзяржаў садзейнiчаюць гандлёва-эканамiчнаму супрацоўнiцтву памiж дзвюма дзяржавамi на доўгатэрмiновай i стабiльнай аснове. Артыкул IIДагаворныя Бакi прадстаўляюць адзiн аднаму рэжым найбольшага спрыяння ва ўсiх галiнах, якiя датычацца: мытных пошлiн i збораў, якiя прымяняюцца ў адносiнах да iмпарту i экспарту, уключаючы метад спагнання такiх пошлiн i збораў; мытнага афармлення, складзiравання i перагрузкi; падаткаў i iншых унутраных збораў, якiя спаганяюцца прама або ўскосна з iмпартуемых тавараў; спосабаў плацяжоў i пераводу такiх плацяжоў; правiлаў продажу, пакупкi, транспарцiроўкi i размеркавання тавараў на ўнутраным рынку. Артыкул IIIПалажэннi Артыкула 2 не распаўсюджваюцца, аднак, на перавагi, якiя: а) кожны з Дагаворных Бакоў прадстаўляе суседнiм дзяржавам у мэтах развiцця прыгранiчнага гандлю; б) прадастаўляюцца па любой схеме для пашырэння гандлю памiж краiнамi, што сталi на шлях развiцця, i па якой кожны з Дагаворных Бакоў з'яўляецца або можа стаць удзельнiкам гандлёвых пагадненняў; в) вынiкаюць з рэальнага або магчымага ўдзелу любога з Дагаворных Бакоў у мытным саюзе i/або зоне вольнага гандлю. Артыкул IVДагаворныя Бакi спрыяюць развiццю кантактаў памiж фiзiчнымi i юрыдычнымi асобамi дзвюх дзяржаў, у прыватнасцi, шляхам абмену вiзiтамi дэлегацый прадпрымальнiкаў, удзелу ў кiрмашах i выставах, а таксама абмену iнфармацыяй. Дагаворныя Бакi спрыяюць адкрыццю на тэрыторыях дзвюх дзяржаў фiлiялаў знешнегандлёвых арганiзацый, кампанiй, фiрм, банкаўскiх i iншых падобных да iх арганiзацый, у адпаведнасцi з заканадаўствам кожнай з дзяржаў. Артыкул VДагаворныя Бакi садзейнiчаюць развiццю адносiн у iншых галiнах, якiя выклiкаюць узаемную цiкавасць i маглi б унесцi ўклад ва ўмацаванне эканамiчнага супрацоўнiцтва. Артыкул VIIмпарт i экспарт тавараў i паслуг ажыццяўляецца на падставе кантрактаў, якiя заключаюцца памiж фiзiчнымi i юрыдычнымi асобамi абедзвюх дзяржаў, на аснове канкурэнтаздольных цэн у адпаведнасцi з заканадаўствам кожнай з дзяржаў i згодна з мiжнароднай гандлёвай практыкай. Дагаворныя Бакi не нясуць адказнасцi па абавязацельствах фiзiчных i юрыдычных асоб па камерцыйных аперацыях. Артыкул VIIУсе разлiкi па камерцыйным i некамерцыйным аперацыям памiж Рэспублiкай Беларусь i Iсламскай Рэспублiкай Пакiстан ажыццяўляюцца ў свабодна канверсуемых валютах, калi iншае спецыяльна не ўзгоднена Дагаворнымi Бакамi. Артыкул VIIIIмпарт i экспарт тавараў i паслуг свабодна ажыццяўляецца фiзiчнымi i юрыдычнымi асобамi абедзвюх дзяржаў на падставе сустрэчнага гандлю, кампенсацыйных пагадненняў, арэнды i здзелак па зваротнай закупцы або любой iншай формы супрацоўнiцтва, якая атрымала мiжнароднае прызнанне, у адпаведнасцi з заканадаўствам кожнай з дзяржаў. Артыкул IXДагаворныя Бакi садзейнiчаюць развiццю супрацоўнiцтва памiж iх дзяржавамi ў галiне iнвестыцый i тэхналогiй, у тым лiку, шляхам стварэння на тэрыторыях iх дзяржаў сумесных прадпрыемстваў, дзейнасць якiх будзе накiравана, як на мясцовыя рынкi, так i на рынкi трэцiх дзяржаў. Артыкул XЗ мэтай забеспячэння поўнага i эфектыўнага выканання палажэнняў гэтага Пагаднення ствараецца Сумесная Беларуска-Пакiстанская Камiсiя, якая складаецца з прадстаўнiкоў абодвух Дагаворных Бакоў. Пасяджэннi Камiсii будуць праходзiць па чарзе ў сталiцах абедзвюх дзяржаў па просьбе аднаго з Дагаворных Бакоў. У задачы Сумеснай Камiсii будуць уваходзiць: аналiз развiцця двухбаковых эканамiчных адносiн, якiя ўключаюць вывучэнне ўсiх перашкод на шляху развiцця гандлю; вызначэнне новых форм супрацоўнiцтва i шляхоў iх рэалiзацыi, а таксама абмен iнфармацыяй, якая патрабуецца для эканамiчнага супрацоўнiцтва; распрацоўка рэкамендацый Урадам сваiх дзяржаў па паляпшэнню ўмоў гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва. Артыкул XIДагаворныя Бакi, па просьбе любога з iх, будуць кансультавацца адзiн з адным па пытаннях, якiя звязаны з выкананнем гэтага Пагаднення, а таксама для вырашэння любых спрэчных пытанняў, якiя могуць узнiкнуць пры тлумачэннi i выкананнi гэтага Пагаднення. Артыкул XIIЗ узаемнай згоды Дагаворных Бакоў у гэта Пагадненне могуць быць унесены змяненнi i дапаўненнi, якiя павiнны быць аформлены у пiсьмовым выглядзе. Артыкул XIIIГэта Пагадненне ўступае ў сiлу з даты яго падпiсання i дзейнiчае на працягу пяцi гадоў. Тэрмiн дзеяння гэтага Пагаднення аўтаматычна працягваецца на кожны наступны год, калi нi адзiн з Дагаворных Бакоў не паведамiць пiсьмова другому Дагаворнаму Боку аб сваiм намеры спынiць дзеянне гэтага Пагаднення, не пазней чым за шэсць месяцаў да заканчэння тэрмiну яго дзеяння. Па заканчэннi тэрмiну дзеяння гэтага Пагаднення яго палажэннi працягваюць прымяняцца да ўсiх кантрактаў, заключаных у перыяд яго дзеяння i нявыкананых часткова або цалкам да моманту заканчэння тэрмiну дзеяння гэтага Пагаднення. Здзейснена ў г.Iсламабадзе 5 мая 1997 года ў двух экзэмплярах на беларускай i англiйскай мовах, абодвы тэксты з'яўляюцца роўна аўтэнтычнымi. У выпадку разыходжання ў тлумачэннi палажэнняў гэтага Пагаднення перавагу мае тэкст на англiйскай мове. За Урад Рэспублiкi Беларусь За Урад Iсламскай Рэспублiкi Пакiстан подпiс подпiс |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|