Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Украiны аб сумесных дзеяннях па мiнiмiзацыi i пераадоленню наступстваў Чарнобыльскай катастрофы"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 19 августа 2004 г. N 3/1516



--------------------------------

<*> Вступило в силу 27 июня 1997 года.


Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Украiны, надалей "Бакi",

прызнаючы, што аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыi 26 красавiка 1986 года па сваiх маштабах i нанесенаму ўрону адносiцца да лiку глабальных катастроф,

улiчваючы складанасць праблем i аб'ем выдаткаў на мерапрыемствы па пераадоленню наступстваў чарнобыльскай катастрофы,

усведамляючы адказнасць перад народамi абедзвюх дзяржаў за цяжкiя наступствы катастрофы, якiя яшчэ вельмi доўга будуць негатыўна адбiвацца на ўмовах жыццядзейнасцi насельнiцтва, эканомiцы, асаблiва на забруджаных тэрыторыях,

адзначаючы, што вызначальнай умовай па пераадоленню наступстваў катастрофы з'яўляюцца сумесныя намаганнi пацярпеўшых дзяржаў i мiжнароднай супольнасцi, а таксама ўзгодненая мэтанакiраваная дзейнасць па распрацоўцы i рэалiзацыi адпаведных праграм,

усведамляючы, што катастрофа працягвае аказваць негатыўнае ўздзеянне на здароўе людзей, асаблiва дзяцей, найперш у пацярпеўшых раенах,

улiчваючы пагадненнi памiж Рэспублiкай Беларусь i Украiнай па праблемах мiнiмiзацыi наступстваў катастрофы,

пагадзiлiся аб наступным:



Артыкул 1

Бакi, апiраючыся на назапашаны iмi навуковы i практычны патэнцыял, будуць пашыраць i паглыбляць супрацоўнiцтва ў галiне змякчэння i лiквiдацыi наступстваў чарнобыльскай катастрофы. Для распрацоўкi канкрэтнага плана дзеянняў Бакi вызначаюць адпаведныя ўстановы.



Артыкул 2

Бакi, зыходзячы з таго, што прыярытэтнымi задачамi мiнiмiзацыi наступстваў катастрофы з'яўляюцца знiжэнне дозавай нагрузкi на насельнiцтва, забеспячэнне эфектыўнага медыцынскага абслугоўвання, рэабiлiтацыя забруджаных радыенуклiдамi тэрыторый, вызначаюць сферу свайго супрацоўнiцтва на наступных напрамках:

навукова-даследчыя работы, звязаныя з аховай насельнiцтва i навакольнага асяроддзя ад уздзеяння радыяцыi;

абмен iнфармацыяй аб праектах i вынiках радыяцыйнага манiторынга, навукова-даследчых работ па чарнобыльскай праблематыцы;

паляпшэнне ўмоў жыцця насельнiцтва на забруджаных тэрыторыях, ацэнка рызыкi для здароўя, аказанне эфектыўнай медыцынскай дапамогi, аздараўленне i санаторна-курортнае лячэнне пацярпелага насельнiцтва;

псiхалагiчная ахова i рэабiлiтацыя насельнiцтва, якое жыве на забруджаных тэрыторыях;

ацэнка экалагiчнай рызыкi, звязанай з мiграцыяй радыенуклiдаў у навакольным асяроддзi;

узгадненне методык вызначэння доз апраменьвання насельнiцтва, якое жыве на забруджаных тэрыторыях;

узгадненне прынцыпаў вылучэння зон радыеактыўнай забруджанасцi тэрыторый;

узгадненне дапушчальных узроўняў забруджанасцi сельска-гаспадарчай i харчовай прадукцыi, вады радыенуклiдамi чарнобыльскага паходжання;

узгадненне методык i сiстэм комплекснага радыеэкалагiчнага манiторынгу прыроднага асяроддзя i населеных пунктаў, размешчаных у розных ландшафтна-геахiмiчных умовах;

узаемнае iнфармаванне i ўзгадненне праграм работ у галiне дазiметрычнага i радыеметрычнага прыборабудаўнiцтва;

узгадненне пытанняў метралагiчнага забеспячэння вымярэнняў;

абмен iнфармацыяй па арганiзацыi i функцыянаванню сiстэм радыяцыйнага кантролю мiнiстэрстваў, ведамстваў i на рэгiянальным (тэрытарыяльным) узроўнях;

узаемадзеянне па пытаннях утрымання беларускага i ўкраiнскага сектараў зоны адчужэння Чарнобыльскай АЭС, уключаючы праблемы знiжэння пажарнай i паводкавай небяспекi, узгаднення дзейнасцi па рэгуляванню воднага рэжыму ракi Прыпяць у межах зоны адчужэння Чарнобыльскай АЭС, арганiзацыi i змянення гаспадарчай дзейнасцi на гэтай тэрыторыi;

узаемадзеянне па кiраванню чыгункай на ўчастку, якi знаходзiцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i абслугоўваецца Чарнобыльскай АЭС;

узаемадзеянне па пытаннях аховы ўчастка дзяржаўнай мяжы памiж Рэспублiкай Беларусь i Украiнай у межах зон адчужэння i безумоўнага (абавязковага) адсялення;

распрацоўка навукова-практычных прынцыпаў рэабiлiтацыi забруджаных тэрыторый, вяртанне адчужаных земляў у сельскагаспдарчае карыстанне;

вырашэнне комплексу праблем, звязаных з пераўтварэннем аб'екта "Укрыцце" Чарнобыльскай АЭС у экалагiчна бяспечную сiстэму;

сумесныя дзеяннi ў арганiзацыi вытворчасцей для забяспячэння насельнiцтва дзiцячым харчаваннем, вiтамiнамi, лекамi i г.д.;

вызначэнне спрошчанага парадку мытнага дагляду i пропуску асоб, транспартных сродкаў i грузаў для забяспячэння функцыянавання Чарнобыльскай АЭС, якiя праязджаюць праз пункт пропуску "Славуцiч" (Украiна) - "Камарын" (Рэспублiка Беларусь) i па калiдору "Славуцiч - Чарнобыльская АЭС";

сацыяльная ахова грамадзян абедзвюх краiн, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;

абмен спецыялiстамi з мэтай вывучэння вопыту i павышэння квалiфiкацыi;

выпрацоўка рэкамендацый адносна дзеянняў ва ўмовах экстрэмальных сiтуацый, змяншэння негатыўных наступстваў ад iх.



Артыкул 3

Бакi дамаўляюцца аб узаемным абмене iнфармацыяй памiж кампетэнтнымi органамi Рэспублiкi Беларусь i Украiны аб наяўных сiлах i сродках, прызначаных для лiквiдацыi наступстваў надзвычайных сiтуацый на Чарнобыльскай АЭС, у зонах адчужэння i безумоўнага (абавязковага) адсялення.

Бакi распрацоўваюць механiзм ранняга апавяшчэння, а таксама абавязковага ўзаемнага апавяшчэння праз аператыўна-дзяржаўныя службы адпаведных кампетэнтных органаў Бакоў аб пагрозе ўзнiкнення надзвычайных сiтуацый на Чарнобыльскай АЭС, а таксама ў зонах адчужэння i безумоўнага (абавязковага) адсялення тэрыторый абедзвюх дзяржаў.

Рэалiзацыю гэтага механiзму ўскласцi на адпаведныя кампетэнтныя органы:

з боку Рэспублiкi Беларусь - Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь;

з боку Украiны - Мiнiстэрства Украiны па пытаннях надзвычайных сiтуацый i па справах аховы насельнiцтва ад надступстваў Чарнобыльскай катастрофы.

Кожны з Бакоў неадкладна паведамiць у пiсьмовай форме другому Боку ў выпадку, калi кампетэнтны орган пазбаўляецца паўнамоцтваў па выкананню ўскладзеных на яго функцый, i ў найкарацейшы тэрмiн, але не пазней чым за 60 дзен з моманту паведамлення, паведамiць у пiсьмовай форме другому Боку аб правапераемнiку кампетэнтнага органа.



Артыкул 4

Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь i Украiны, пацярпеўшыя ў вынiку чарнобыльскай катастрофы, у выпадку пераезду на пастаяннае месца жыхарства на тэрыторыю дзяржавы другога Боку карыстаюцца льготамi, прадугледжанымi адпаведна Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб сацыяльнай ахове грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС" i Законам Украiны "Аб статусе i сацыяльнай ахове грамадзян, пацярпеўшых у вынiку Чарнобыльскай катастрофы".



Артыкул 5

Бакi абавязваюцца ўстрымлiвацца ад рэалiзацыi на тэрыторыях сваiх дзяржаў (у сектарах зоны адчужэння або па-за iмi) праектаў, якiя прама цi апасродкавана могуць пагоршыць радыеэкалагiчны стан тэрыторыi другога Боку.



Артыкул 6

Бакi прадугледжваюць правядзенне кансультацый i абмен iнфармацыяй па праблемах мiнiмiзацыi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.



Артыкул 7

Бакi не пазней, чым праз месяц з даты набыцця Пагадненнем сiлы, вызначаюць нацыянальныя органы, адказныя за рэалiзацыю дасягнутых дамоўленасцей.

Праз два месяцы пасля набыцця Пагадненнем сiлы Бакi праводзяць нараду кiраўнiкоў адпаведных нацыянальных органаў для вызначэння першачарговых мер па яго рэалiзацыi.

Для арганiзацыi i каардынацыi работы па выкананню гэтага Пагаднення Бакi ствараюць рабочую групу з роўным прадстаўнiцтвам кожнага з Бакоў.



Артыкул 8

Рознагалоссе ў тлумачэннi i прымяненнi гэтага Пагаднення, якое не можа быць лiквiдавана шляхам кансультацый памiж кампетэнтнымi органамi, вырашаецца па дыпламатычных каналах або шляхам перамоў памiж Бакамi з афармленнем адпаведных пратаколаў.



Артыкул 9

Гэта Пагадненне заключана на неакрэслены тэрмiн i набывае сiлу з даты атрымання апошняга пiсьмовага паведамлення аб выкананнi Бакамi ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для набыцця iм сiлы.

Пагадненне можа быць дэнансавана кожным з Бакоў шляхам пiсьмовага паведамлення. Пагадненне страчвае сiлу праз 6 месяцаў з даты атрымання адным з Бакоў пiсьмовага паведамлення аб намеры спынiць дзеянне Пагаднення.

У такiм выпадку палажэннi гэтага Пагаднення будуць працягваць прымяняцца да ўсiх кантрактаў i абавязацельстваў, якiя ўзнiклi на яго аснове i не былi выкананы на момант спынення яго дзеяння, да поўнага выканання такiх кантрактаў i абавязацельстваў.


Здзейснена ў г.Кiеве 12 мая 1997 года ў двух экземплярах, кожны на беларускай i ўкраiнскай мовах, пры гэтым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.



За Урад Рэспублiкi Беларусь                          За Урад Украiны
                     Подпiс                                   Подпiс





Архіў дакументаў
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList