Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Дагавор памiж Рэспублiкай Беларусь i Украiнай аб дзяржаўнай гранiцы"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 19 мая 2010 г. N 3/2523



Рэспублiка Беларусь i Украiна, якiя далей называюцца "Дагаворныя Бакi",

зыходзячы з прынцыпаў суверэннай роўнасцi, тэрытарыяльнай цэласнасцi дзяржаў i непарушнасцi гранiц,

кiруючыся мэтамi i прынцыпамi Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый, палажэннямi Хельсiнкскага Заключнага акта i iншых дакументаў Арганiзацыi па бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе,

грунтуючыся на палажэннях Дагавора аб дружбе, добрасуседстве i супрацоўнiцтве памiж Рэспублiкай Беларусь i Украiнай ад 17 лiпеня 1995 года,

паважаючы волю народаў Рэспублiкi Беларусь i Украiны да далейшага развiцця дружалюбных, добрасуседскiх адносiн,

жадаючы ўсталяваць дзяржаўную гранiцу памiж Рэспублiкай Беларусь i Украiнай,

дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:



Артыкул 1

Усталяваць дзяржаўную гранiцу памiж Рэспублiкай Беларусь i Украiнай згодна з дакументамi, што з'яўляюцца неад'емнай часткай гэтага Дагавора:

1. Пратаколам-апiсаннем пралягання лiнii дзяржаўнай гранiцы памiж Рэспублiкай Беларусь i Украiнай.

2. Альбомам тапаграфiчных карт з графiчна нанесенай на iх лiнiяй дзяржаўнай гранiцы.



Артыкул 2

Дзяржаўная гранiца ёсць лiнiя i вертыкальная паверхня, што па гэтай лiнii праходзiць, якiя вызначаюць мяжу тэрыторый Дагаворных Бакоў - сушы, водаў, нетраў, паветранай прасторы.



Артыкул 3

Дэмаркацыя дзяржаўнай гранiцы памiж Дагаворнымi Бакамi ажыццяўляецца Сумеснай камiсiяй.

Сумесная камiсiя праводзiць сваю дзейнасць на падставе Палажэння аб дэмаркацыi дзяржаўнай гранiцы, якое зацвярджаецца ўрадамi Дагаворных Бакоў.



Артыкул 4

Рэжым дзяржаўнай гранiцы памiж Рэспублiкай Беларусь i Украiнай вызначаецца асобным дагаворам.

Парадак карыстання зямельнымi ўчасткамi, якiя размешчаны за лiнiяй дзяржаўнай гранiцы, але знаходзяцца ў карыстаннi суб'ектаў гаспадарання другога Дагаворнага Боку, вызначаецца асобным пагадненнем.



Артыкул 5

Дагаворныя Бакi абменьваюцца тапаграфiчна-геадэзiчнымi звесткамi, картаграфiчнымi i аэрафотаздымнымi матэрыяламi з грыфам "Сакрэтна", неабходнымi для падрыхтоўкi дакументаў дэлiмiтацыi, дэмаркацыi, праверкi пралягання дзяржаўнай гранiцы, i забяспечваюць ахову гэтых даных i матэрыялаў у адпаведнасцi з дзеючымi памiж Дагаворнымi Бакамi пагадненнямi.



Артыкул 6

Выдаткi, звязаныя з дэмаркацыяй дзяржаўнай гранiцы, Дагаворныя Бакi нясуць паасобку.



Артыкул 7

Гэты Дагавор з'яўляецца бестэрмiновым.

Гэты Дагавор падлягае ратыфiкацыi i ўступае ў сiлу з моманту абмену ратыфiкацыйнымi граматамi, якi адбудзецца ў г. Мiнску.


Здзейснена ў г. Кiеве 12 мая 1997 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай i ўкраiнскай мовах, прычым абодва тэксты аўтэнтычныя.



За Рэспублiку Беларусь                                       За Украiну
         Подпiс                                                      Подпiс





Archive documents
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList