Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 20.06.1997 № 336 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб размеркаваннi выпускнiкоў дзяржаўных вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь"

Документ утратил силу
< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2340



З мэтай паляпшэння кадравага забеспячэння спецыялiстамi галiн гаспадаркi, аказання садзеяння ў працаўладкаваннi выпускнiкоў дзяржаўных навучальных устаноў, узмацнення гарантый iх сацыяльнай абароны i ў адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 02.04.97 г. N 276 "Аб размеркаваннi выпускнiкоў дзяржаўных вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь" ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзiць Палажэнне "Аб размеркаваннi выпускнiкоў дзяржаўных вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь" (дадаецца).

2. Палажэнне аб размеркаваннi ўвесцi ў дзеянне з 1 лiпеня 1997 г.

3. Лiчыць страцiўшымi сiлу:

- Палажэнне аб размеркаваннi выпускнiкоў дзяржаўных педагагiчных вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, зацверджанае загадам мiнiстра адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь ад 5.08.96 г. N 346;

- Часовае палажэнне аб размеркаваннi выпускнiкоў вышэйшых, сярэднiх спецыяльных i прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў, зацверджанае загадам мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 15.03.93 г., у частцы размеркавання выпускнiкоў вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў.

4. Упраўленню па рабоце з кадрамi i прававым забеспячэннi (Пыжоў А.А.) давесцi дадзены загад да ведама мiнiстэрстваў, iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, якiя маюць у сваiм падпарадкаваннi навучальныя ўстановы, рэктараў вышэйшых i дырэктараў сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, падведамных Мiнiстэрству адукацыi.

5. Кантроль за выкананнем загада ўскласцi на першага намеснiка мiнiстра Хрусталёва Б.М.



Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ



                     ЗАЦВЯРДЖАНА              ЗАЦВЕРДЖАНА
                     Мiнiстэрства працы       Загад
                     Рэспублiкi Беларусь      Мiнiстра адукацыi
                     Намеснiк мiнiстра        Рэспублiкi Беларусь
                     Е.П.Колас                20.06.1997 N 336

                     ЗАЦВЕРДЖАНА              ЗАЦВЕРДЖАНА
                     Мiнiстэрства эканомiкi   Мiнiстэрства фiнансаў
                     Рэспублiкi Беларусь      Рэспублiкi Беларусь
                     Намеснiк мiнiстра        Намеснiк мiнiстра
                     А.Н.Тур                  А.I.Сверж

                     ЗАЦВЕРДЖАНА
                     Мiнiстэрства юстыцыi
                     Рэспублiкi Беларусь
                     Намеснiк мiнiстра
                     Г.В.Бачкова


1. Агульныя палажэннi

1.1. З мэтай выканання пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 02.04.1997 г. N 276 "Аб размеркаваннi выпускнiкоў дзяржаўных вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў" i ў адпаведнасцi з Законамi "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь", "Аб занятасцi насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь", праграмай кадравага забеспячэння эканамiчнай рэформы, зацверджанай пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16.11.92 г. N 690, Палажэннем аб парадку заключэння дагавораў на падрыхтоўку спецыялiстаў i рабочых кадраў у навучальных установах Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным загадам Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 14.06.94 г. N 170, Палажэннем аб мэтавай падрыхтоўцы спецыялiстаў, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 28 сакавiка 2000 г. N 406 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., N 33, 5/2876), распрацавана Палажэнне "Аб размеркаваннi выпускнiкоў дзяржаўных вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь".

1.2. Дадзенае Палажэнне з'яўляецца абавязковым для выканання ўсiмi мiнiстэрствамi, iншымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, прадпрыемствамi, установамi i арганiзацыямi i iншымi юрыдычнымi асобамi незалежна ад форм уласнасцi.

Палажэнне прадугледжвае парадак персанальнага размеркавання <*> выпускнiкоў дзенных аддзяленняў дзяржаўных вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў.

--------------------------------

<*> У далейшым размеркаванне.


1.3. Размеркаванне выпускнiкоў дзяржаўных вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў <**> ажыццяўляецца для задавальнення патрэбнасцi ў спецыялiстах розных галiн гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь, а таксама для павышэння сацыяльнай абароны выпускнiкоў па наступных групах:

--------------------------------

<**> У далейшым выпускнiкi.


1.3.1. выпускнiкi, якiя паступiлi ў навучальныя ўстановы на навучанне на агульных падставах.

1.3.2. выпускнiкi, якiя паступiлi ў навучальныя ўстановы па планах мэтавай падрыхтоўкi.

1.3.3. исключен. - Постановление Минобразования, Минтруда, Минэкономики, Минфина, Минюста от 21.07.2000 N 18/81/28/64/21;

1.3.4. выпускнiкi, якiя навучалiся за кошт пазабюджэтных сродкаў.

1.4. Выпускнiк, якi закончыў поўны курс навучання i накiраваны на работу камiсiяй па персанальным размеркаваннi (пры наяўнасцi пасведчання), лiчыцца маладым спецыялiстам i абавязаны адпрацаваць па накiраваннi на работу 2 гады з дня заключэння працоўнага дагавору памiж iм i наймальнiкам.

Час службы ва Узброеных Сiлах Рэспублiкi Беларусь, пасля заканчэння навучальнай установы, залiчваецца ў тэрмiн абавязковай работы маладога спецыялiста па накiраваннi.

1.5. Кантроль за арганiзацыяй працаўладкавання выпускнiкоў, правiльнасцю выдачы дакументаў ажыццяўляюць адпаведныя мiнiстэрствы, iншыя рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы, якiя маюць у сваiм падпарадкаваннi навучальныя ўстановы.



2. Парадак размеркавання выпускнiкоў

2.1. Размеркаванне выпускнiкоў праводзiцца камiсiяй па персанальным размеркаваннi <*> не пазней чым за два месяцы да заканчэння выпускнiкамi навучальных устаноў. Састаў камiсii па размеркаваннi зацвярджаецца рэктарам (дырэктарам) навучальнай установы.

--------------------------------

<*> У далейшым камiсii.


У вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных установах, у якiх колькасць выпускнiкоў перавышае 500 чалавек, дапускаецца стварэнне некалькiх камiсiй па персанальным размеркаваннi.

У рабоце камiсiй па размеркаваннi могуць прымаць удзел прадстаўнiкi галiновых i рэгiянальных органаў прафсаюзаў, мiнiстэрстваў, iншых органаў дзяржаўнага кiравання, прадпрыемстваў, арганiзацый i устаноў, зацiкаўленых у спецыялiстах пэўнага профiлю, прадстаўнiкi органаў дзяржаўнай службы занятасцi.

2.2. Кiраўнiкi навучальных устаноў абавязаны да пачатку работы камiсii па персанальным размеркаваннi арганiзаваць работу па азнаямленнi выпускнiкоў з гэтым палажэннем, месцамi i планамi размеркавання, дагаворамi, якiя заключаны навучальнымi ўстановамi з прадпрыемствамi, арганiзацыямi, установамi на падрыхтоўку спецыялiстаў, заяўкамi на спецыялiстаў, з парадкам работы камiсiй.

2.3. Выпускнiкi, якiя навучалiся за кошт бюджэтных сродкаў, размяркоўваюцца на работу ў адпаведнасцi з заяўкамi прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў, адпаведных мiнiстэрстваў i iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання.

Выпускнiкi вышэйшых, сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, якiя навучалiся на дагаворных умовах на падрыхтоўку спецыялiстаў, або на ўмовах мэтавай падрыхтоўкi спецыялiстаў, накiроўваюцца на работу ў адпаведнасцi з дагаворам.

Выпускнiкi, якiя навучалiся за кошт пазабюджэтных сродкаў, пры наяўнасцi вакантных месцаў працаўладкавання або персанальнай заяўкi, з iх згоды накiроўваюцца на работу або атрымлiваюць даведку аб самастойным працаўладкаваннi.

Парадак работы камiсiй, чарговасць размеркавання выпускнiкоў вызначаецца навучальнай установай.

2.4. Выпускнiкi сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў з iх згоды могуць накiроўвацца на работу ў якасцi рабочых у адпаведнасцi з разрадам i квалiфiкацыяй, устаноўленых iм пры праходжаннi вытворчай практыкi.

2.5. Камiсiя па персанальным размеркаваннi вядзе пратакол пасяджэння i ведамасць персанальнага размеркавання выпускнiкоў (дадатак, форма N 1).

Камiсiя знаёмiцца з дадзенымi выпускнiка: вынiкамi паспяховасцi, станам здароўя, удзеле ў навукова-даследчай, грамадскай рабоце, заслухоўвае i абмяркоўвае рэкамендацыi навучальнай установы аб найбольш мэтазгодным накiраваннi яго на работу, асабiстыя пажаданнi выпускнiка аб яго будучай рабоце, улiчвае сямейнае становiшча.

Работу выпускнiку ад iмя камiсii прапаноўвае старшыня.

2.6. Накiраванне выпускнiкоў на работу ажыццяўляецца навучальнай установай шляхам выдачы пасведчання аб накiраваннi на работу (дадатак, форма N 2).

2.7. Выпускнiкi, якiя закончылi навучальныя ўстановы, але не абаранiлi дыпломныя работы або не здалi дзяржаўныя экзамены, падлягаюць размеркаванню i накiраванню на работу ў адпаведнасцi з рашэннем камiсii па персанальным размеркаваннi.

2.8. Рашэнне аб накiраваннi на работу выпускнiкоў прымаецца, як правiла, у прысутнасцi выпускнiка.

Рашэнне аб накiраваннi на работу выпускнiкоў, якiя не з'явiлiся на пасяджэнне камiсii, прымаецца ў iх адсутнасць. Пры размеркаваннi могуць улiчвацца раней выказаныя пажаданнi выпускнiка.

Камiсiя прымае рашэнне ў ходзе адкрытага галасавання большасцю галасоў. Пры аднолькавай колькасцi галасоў меркаванне старшынi камiсii з'яўляецца рашаючым.

2.9. Выпускнiкам, якiя маюць iнвалiднасць першай цi другой групы, работа прадастаўляецца з улiкам стану iх здароўя, па месцы пастаяннага жыхарства бацькоў, супруга (супругi) або з iх згоды ў адно з наяўных месцаў працаўладкавання маладых спецыялiстаў.

Выпускнiкам, якiя маюць аднаго з бацькоў цi супруга (супругу) iнвалiда I цi II групы, работа прадастаўляецца з улiкам iх просьбы па магчымасцi па месцы пастаяннага жыхарства бацькоў, супруга (супругi).

2.10. Выпускнiкам - жонцы (мужу) ваеннаслужачых афiцэрскага саставу, прапаршчыкаў, мiчманаў i ваеннаслужачым звыштэрмiновай службы Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, органаў Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь работа прадастаўляецца па месцы праходжання службы iх мужа (жонкi).

На супругаў ваеннаслужачых тэрмiновай службы, а таксама курсантаў ваенных вучылiшчаў дзеянне дадзенага пункта Палажэння не распаўсюджваецца.

2.11. Супругам, якiя заканчваюць навучальную ўстанову адначасова, работа прадастаўляецца прадпрыемствамi, арганiзацыямi, установамi, размешчанымi ў адным населеным пункце.

Калi адзiн з супругаў размеркаваны раней, то другому супругу работа, па магчымасцi, прадастаўляецца ў тым жа населеным пункце.

Калi адзiн з выпускнiкоў (супруга, супруг) размяркоўваецца ў адпаведнасцi з заключаным дагаворам на падрыхтоўку спецыялiста на ўмовах мэтавай падрыхтоўкi спецыялiстаў, то другому супругу (супрузе) работа прапаноўваецца ў тым жа горадзе (раёне), дзе знаходзiцца прадпрыемства, арганiзацыя, установа, для якiх ажыццяўлялася падрыхтоўка спецыялiста.

Калi абодва супругi навучалiся на дагаворных умовах з прадпрыемствамi, арганiзацыямi i ўстановамi, якiя знаходзяцца не ў адной мясцовасцi, то месца iх работы вызначаецца камiсiяй па размеркаваннi па дамоўленасцi з прадпрыемствамi, арганiзацыямi i ўстановамi з улiкам пажаданняў выпускнiкоў.

2.12. Выпускнiкам - цяжарным жанчынам, мацi цi бацьку, якiя маюць дзiцё ва ўзросце да 3 гадоў на момант заканчэння навучальнай установы, работа прадастаўляецца па iх просьбе па месцы пастаяннага жыхарства сям'i (мужа, жонкi, бацькоў).

2.13. Калi камiсiя па персанальным размеркаваннi не можа прадаставiць работу выпускнiку ў сувязi з адсутнасцю месцаў працаўладкавання па атрыманай спецыяльнасцi i квалiфiкацыi, а таксама ў выпадках, якiя прадугледжаны пунктамi 2.9 - 2.12 гэтага Палажэння, яму прадастаўляецца магчымасць самастойнага працаўладкавання з выдачай даведкi (дадатак, форма N 3).

Па просьбе гэтых асоб i са згоды прымаючай iх арганiзацыi, прадпрыемства, установы, мiнiстэрствы, iншыя рэспублiканскiя органы кiравання маюць права аформiць iм накiраванне на работу шляхам выдачы пасведчання ўстаноўленага ўзору (дадатак, форма N 2).

2.14. Выдача пасведчанняў аб накiраваннi на работу або даведак аб праве на самастойнае працаўладкаванне выпускнiкам ажыццяўляецца навучальнай установай не пазней чым за 5 дзён пасля заканчэння iмi вучобы.



3. Гарантыi i кампенсацыi

3.1. Мiнiстэрствы, iншыя рэспублiканскiя органы кiравання, мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы, кiраўнiкi прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў абавязаны забяспечыць рацыянальнае выкарыстанне маладых спецыялiстаў у адпаведнасцi са спецыяльнасцю i квалiфiкацыяй, атрыманымi ў навучальнай установе, павышэнне iх тэарэтычнага i прафесiйнага ўзроўню, прымяненне эфектыўных сiстэм стымулявання творчай iнiцыятывы спецыялiстаў, стварыць для iх неабходныя жыллёвыя i бытавыя ўмовы.

3.2. Выпускнiкам, якiя атрымалi накiраванне на работу, па заканчэннi навучальнай установы даецца адпачынак працягласцю ў адзiн каляндарны месяц незалежна ад таго, калi яны мелi апошнiя канiкулы ў навучальнай установе. За перыяд адпачынку iм выплачваецца грашовая дапамога ў памеры месячнай стыпендыi, атрыманай у апошнiм семестры, за кошт сродкаў прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый, у якiя выпускнiкi накiраваны на работу.

Выпускнiкам педагагiчных спецыяльнасцей выплачваецца грашовая дапамога з разлiку месячнай стыпендыi, якую выпускнiк атрымлiваў у апошнiм перад выпускам семестры за 45 каляндарных дзён за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту. У гэты тэрмiн уключаецца месячны водпуск, незалежна ад таго, калi яны мелi апошнiя канiкулы ў навучальнай установе.

У тых выпадках, калi выпускнiк не атрымлiваў стыпендыi ў апошнiм перад выпускам семестры, адпаведная грашовая дапамога яму выплачваецца, зыходзячы з разлiку сацыяльнай стыпендыi.

Выпускнiкам вышэйшых, сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, за час адпачынку акрамя стыпендыi выплачваецца грашовая кампенсацыя за харчаванне, зыходзячы з устаноўленых норм.

Акрамя вышэйазначанага, выпускнiкам з лiку дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, пасля заканчэння навучальнай установы выдаецца адзенне, мяккi iнвентар, абсталяванне i грашовая дапамога ў адпаведнасцi з дзеючымi на гэты час пастановамi ўрада Рэспублiкi Беларусь.

3.3. Выпускнiкам вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, якiя атрымалi магчымасць самастойнага працаўладкавання, грашовая дапамога за час адпачынку не выплачваецца.

3.4. Выпускнiкам, якiя накiраваны пасля заканчэння навучальнай установы ў iншую мясцовасць, гарантуюцца выплаты, прадугледжаныя заканадаўствам аб працы.

3.5. Выпускнiкi па прыбыццi да месца працы забяспечваюцца жыллем у парадку, вызначаным жыллёвым заканадаўствам рэспублiкi.

3.6. Выканаўчыя i распарадчыя органы мясцовых Саветаў дэпутатаў, а таксама прадпрыемствы, арганiзацыi, установы пры недастатковасцi ўласнага жыллёвага фонду могуць арэндаваць у грамадзян жылыя памяшканнi для выпускнiкоў навучальных устаноў, якiя прыбылi на працу ў сельскую мясцовасць па персанальным размеркаваннi.

3.7. Прадпрыемствы, арганiзацыi, установы могуць выдаваць маладым спецыялiстам пазыкi на iндывiдуальнае будаўнiцтва, набыццё мэблi i iншага жыллёва-бытавога i сельскагаспадарчага iнвентару, прымаць без чаргi ў жыллёва-будаўнiчыя кааператывы.

3.8. Наймальнiкам, незалежна ад форм уласнасцi, не дазваляецца пераводзiць выпускнiкоў на работу, якая не звязана з атрыманай спецыяльнасцю, квалiфiкацыяй, на працягу 2 гадоў пасля заканчэння iмi навучальнай установы.

3.9. Наймальнiкам незалежна ад форм уласнасцi забараняецца на працягу двух гадоў пасля заканчэння навучальнай установы прымаць на работу выпускнiкоў дзяржаўных вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, якiя навучалiся за кошт бюджэтных сродкаў, без пасведчання аб накiраваннi на работу або даведкi аб магчымасцi самастойнага працаўладкавання i звальняць iх да заканчэння абавязковага тэрмiну работы, за выключэннем звальнення па iнiцыятыве наймальнiка за вiноўныя дзеяннi.

У выпадку невыканання ўстаноўленага абзацам першым дадзенага пункта парадку прыёму на работу i звальнення выпускнiкоў дзяржаўных вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў наймальнiк вяртае сродкi, затрачаныя на навучанне выпускнiка, у бюджэт, з якога ажыццяўлялася фiнансаванне яго навучання.

У выпадку адмаўлення ад добраахвотнага кампенсавання грашовых сродкаў за навучанне iх спагнанне ажыццяўляецца ў судовым парадку.

З работнiкамi (выпускнiкамi дзяржаўных сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў), якiя паступiлi на дзённую форму навучання ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, а таксама работнiкамi, якiя закончылi дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы (выпускнiкамi дзяржаўных медыцынскiх вышэйшых навучальных устаноў - пасля заканчэння стажыроўкi) i якiя паступiлi на дзённую форму навучання ў аспiрантуру (ардынатуру), працоўны дагавор можа быць скасаваны па жаданнi работнiка ў адпаведнасцi з часткай чацвёртай артыкула 40 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь (Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., N 26-27, ст. 432; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., N 80, N 2/70) пры прадстаўленнi адпаведных дакументаў аб паступленнi.

Работнiкi, якiя працуюць па размеркаваннi пасля заканчэння дзяржаўных вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, могуць быць (з iх згоды) звольнены ў парадку пераводу да другога наймальнiка цi пераходу на выбарную пасаду (пункт 4 артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь), а таксама па абставiнах, незалежных ад волi бакоў (пункт 6 артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь).

3.10. На маладых спецыялiстаў, накiраваных на работу на прадпрыемствы, арганiзацыi, установы, якiя размешчаны ў зонах радыяцыйнага забруджання, распаўсюджваюцца iльготы i кампенсацыi, прадугледжаныя нарматыўнымi актамi Урада Рэспублiкi Беларусь.



4. Парадак улiку размеркавання i працаўладкавання выпускнiкоў

4.1. Асноўнымi дакументамi ўлiку размеркавання i працаўладкавання выпускнiкоў вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў з'яўляюцца:

- Пратаколы пасяджэнняў камiсii па персанальным размеркаваннi выпускнiкоў;

- Ведамасць персанальнага размеркавання выпускнiкоў;

- Пасведчанне аб накiраваннi на работу;

- Паведамленне да пасведчання аб накiраваннi на работу;

- Пацвярджэнне прыбыцця да пасведчання аб накiраваннi на работу;

- Даведка аб самастойным працаўладкаваннi;

- Пацвярджэнне аб прыёме на работу на падставе даведкi аб самастойным працаўладкаваннi;

- Кнiга ўлiку выдачы пасведчанняў аб накiраваннi на работу;

- Кнiга ўлiку даведак аб самастойным працаўладкаваннi;

- Кнiга ўлiку пацвярджэнняў аб прыёме на работу;

- Справаздача аб размеркаваннi i працаўладкаваннi выпускнiкоў.

4.2. Формы справаздачна-улiковай дакументацыi зацвярджаюцца Мiнiстэрствам статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь.

4.3. Справаздачу аб размеркаваннi i працаўладкаваннi выпускнiкоў навучальныя ўстановы прадстаўляюць:

- абласному (Мiнскаму гарадскому) упраўленням статыстыкi;

- сваёй вышэйстаячай арганiзацыi;

- Мiнiстэрству адукацыi Рэспублiкi Беларусь.



Дадатак

                                                           Форма N 1

                                        Разлiковы рахунак ВНУ (ССНУ)
                                        N __________________________
                                        Галоўны бухгалтар __________
                                                           (подпiс)

                             ВЕДАМАСЦЬ
  персанальнага размеркавання маладых спецыялiстаў, якiя закончылi
            ____________________________________________
                    (назва навучальнай установы)
                    у __________________ 199__ г.
                            (месяц)

---+----------+---T------+------+-----------------+----------------T
¦NN¦Фамiлiя,  ¦Пол¦Год   ¦Сямей-¦Адрас пастаяннага¦Спецыяльнасць i ¦
¦пп¦iмя, iмя  ¦   ¦нарад-¦нае   ¦месца жыхарства  ¦спецыялiзацыя   ¦
¦  ¦па бацьку ¦   ¦жэння ¦стано-¦(адрас бацькоў)  ¦выпускнiка      ¦
¦  ¦          ¦   ¦      ¦вiшча ¦                 ¦                ¦
+--+----------+---+------+------+-----------------+----------------+
¦  ¦          ¦   ¦      ¦      ¦                 ¦                ¦
L--+----------+---+------+------+-----------------+-----------------

                                                         Прадаўжэнне

------------------------------------+----------------+---------
¦На якую работу накiроўваецца       ¦Прадастаўленне  ¦Подпiс       ¦
+------------+-------------+--------+права           ¦спецыялiста  ¦
¦Назва       ¦Назва        ¦Пасада  ¦самастойнага    ¦             ¦
¦мiнiстэрства¦ўстановы     ¦        ¦працаўладкавання¦             ¦
¦(ведамства) ¦(арганiзацыi)¦        ¦                ¦             ¦
+------------+-------------+--------+----------------+-------------+
¦            ¦             ¦        ¦                ¦             ¦
¦------------+-------------+--------+----------------+--------------

Старшыня камiсii
Намеснiк старшынi
Члены камiсii

                                                           Форма N 2

Назва  навучальнай установы ________________________________________
____________________________________________________________________

                           ПАСВЕДЧАННЕ N

____________________________________________________________________
             (прозвiшча, iмя i iмя па бацьку поўнасцю)
закончыў(ла) у "____" месяцы 199_ г. _______________________________
                                          (назва навучальнай
____________________________________________________________________
                         установы поўнасцю)
па  спецыяльнасцi __________________________________________________
____________________________________________________________________
накiроўваецца  ў распараджэнне _____________________________________
____________________________________________________________________
для работы на пасадзе ______________________________________________
з  месячным акладам згодна штатнага раскладу _______________________
____________________________________________________________________
забяспечыць  жылплошчай у адпаведнасцi з заканадаўствам ____________
____________________________________________________________________
Тэрмiн прыбыцця "___" ______________ 199__ г.

Рэктар (дырэктар)                               ____________
навучальнай установы                              (подпiс)
     М.П.
"___" _______________ 199__ г.

                                                         Прадаўжэнне

Належыць звароту  ў  запоўненым  вiдзе  ў  навучальную  ўстанову   ў
пяцiдзённы тэрмiн з дня прыбыцця

тэрмiн з дня прыбыцця маладога  спецыялiста да месца

                ПАЦВЯРДЖЭННЕ ПРЫБЫЦЦЯ ДА ПАСВЕДЧАННЯ

N _______
____________________________________________________________________
        (назва i адрас прадпрыемства, установы, арганiзацыi)

паведамляем,  што гр-н(ка) _________________________________________
                                        (прозвiшча,
____________________________________________________________________
                   iмя i iмя па бацьку поўнасцю)
закончыў(ла) _______________________________________________________
                           (назва навучальнай установы)
прыбыў(ла) на месца работы "__" ________ 199__ г.
i назначаны на пасаду ______________________________________________
з месячным акладам ____________________________________________ руб.
Забяспечыць  жылплошчай ____________________________________________
                               (вiд прадастаўлення жылплошчы)

Кiраўнiк навучальнай
установы (арганiзацыi)                       __________________
                                                    (подпiс)
Начальнiк АК                                 __________________
                                                    (подпiс)
     М.П.
"___" ___________ 199__ г.

Назва навучальнай установы _________________________________________
____________________________________________________________________

                   ПАВЕДАМЛЕННЕ ДА ПАСВЕДЧАННЯ N

____________________________________________________________________
             (прозвiшча, iмя i iмя па бацьку поўнасцю)
закончыў(ла) у "__" месяцы 199__ г. ________________________________
                                        (назва навучальнай
____________________________________________________________________
                         установы поўнасцю)
па  спецыяльнасцi __________________________________________________
____________________________________________________________________
накiроўваецца  ў распараджэнне _____________________________________
                                          (назва i адрас
____________________________________________________________________
               прадпрыемства, установы, арганiзацыi)
для  работы на пасадзе _____________________________________________
____________________________________________________________________
з  месячным акладам згодна штатнага раскладу _______________________
____________________________________________________________________
забяспечыць  жылплошчай у адпаведнасцi з заканадаўствам ____________
____________________________________________________________________
Тэрмiн прыбыцця "___" ___________ 199__ г.

Начальнiк АК                                       _________________
                                                        (подпiс)
"___" ___________ 199__ г.

     У  пяцiдзённы тэрмiн па прыбыццi маладога спецыялiста на работу
належыць  выслаць  пацвярджэнне  аб  прыбыццi,  у  выпадку,  калi да
ўстаноўленага  тэрмiну  спецыялiст не з'явiўся на месца накiравання,
неабходна паведамiць у Мiнiстэрства.

Выдадзены:
1. Аванс на праезд у суме __________________________________________
2. Дапамога за водпуск у памеры стыпендыi за месяц _________________

Галоўны  бухгалтар навучальнай                           ___________
установы                                                   подпiс
  М.П.

                                                           Форма N 3

        ___________________________________________________
                    (назва навучальнай установы)

                              ДАВЕДКА
                  аб самастойным працаўладкаваннi
                                 N
____________________________________________________________________
                  (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
закончыў(ла) у __________________ 199__ г. _________________________
                                                    (назва
____________________________________________________________________
                    навучальнай установы)
па спецыяльнасцi ___________________________________________________
даецца  магчымасць самастойнага працаўладкавання  на  работу  згодна
пункту  _________ Палажэння аб размеркаваннi  выпускнiкоў дзяржаўных
вышэйшых  i  сярэднiх  спецыяльных  навучальных  устаноў  Рэспублiкi
Беларусь.

Рэктар (дырэктар)
навучальнай установы                        _______________
                                                (подпiс)
М.П.
"__" _______________ 199__ г.

     Належыць звароту ў запоўненым выглядзе ў навучальную ўстанову ў
пяцiдзённы тэрмiн з дня прыбыцця спецыялiста да месца работы

                                                         Прадаўжэнне

        ___________________________________________________
                    (назва навучальнай установы)

                            ПАЦВЯРДЖЭННЕ
        прыбыцця да даведкi аб самастойным працаўладкаваннi
                               N____

____________________________________________________________________
                  (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
закончыў(ла) у ________________ 199__ г. ___________________________
                                                  (назва
____________________________________________________________________
                    навучальнай установы)
прыняты(а) на работу "___" __________________ 199__ г.
i  назначаны(а) на пасаду __________________________________________
____________________________________________________________________
            (назва прадпрыемства, арганiзацыi, установы)
____________________________________________________________________
                     (вiд выдзеленай жылплошчы)

Начальнiк АК
"___" _____________199__ г.





Архіў дакументаў
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList