Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Куба аб узаемных бязвiзавых паездках грамадзян"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 9 апреля 1999 г. N 3/12 -------------------------------- <*> Вступило в силу 10 марта 1999 года. Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Куба, якiя далей называюцца "Бакi", кiруючыся жаданнем развiваць дружалюбныя адносiны памiж дзвюма дзяржавамi, на аснове прынцыпаў раўнапраўя i ўзаемнай выгады дамовiлiся аб наступным: Артыкул 11. Грамадзяне адной Дзяржавы, якiя маюць сапраўдныя дакументы, пералiчаныя ў Дадатку да гэтага Пагаднення, могуць уязджаць, выязджаць, праязджаць транзiтам, а таксама знаходзiцца на тэрыторыi другой Дзяржавы без вiз тэрмiнам да трыццацi дзён. 2. Палажэннi пункта 1 прымяняюцца таксама ў адносiнах да непаўналетнiх дзяцей, якiя маюць дакументы, указаныя ў Дадатку да гэтага Пагаднення, або якiя ажыццяўляюць паездкi ў суправаджэннi бацькоў цi iншых законных прадстаўнiкоў, калi дзецi запiсаны ў iх дакументы. 3. Кампетэнтныя органы адной Дзяржавы пры наяўнасцi абгрунтаваных матываў i па афiцыйнай просьбе могуць падоўжыць тэрмiн бязвiзавага знаходжання на сваёй тэрыторыi грамадзянам iншай Дзяржавы. Артыкул 2Грамадзяне адной Дзяржавы, якiя ўязджаюць на тэрыторыю другой Дзяржавы на тэрмiн больш за трыццаць дзён, а таксама з мэтай ажыццяўлення працоўнай дзейнасцi або на пастаяннае жыхарства, павiнны мець вiзу гэтай Дзяржавы. Артыкул 31. Грамадзяне адной Дзяржавы, якiя маюць сапраўдныя дыпламатычныя або службовыя пашпарты i якiя з'яўляюцца супрацоўнiкамi дыпламатычных прадстаўнiцтваў, консульскiх устаноў або мiжнародных арганiзацый, якiя знаходзяцца на тэрыторыi другой Дзяржавы, могуць уязджаць, выязджаць i знаходзiцца на тэрыторыi гэтай Дзяржавы без вiз на працягу ўсяго тэрмiну акрэдытавання або працы ў мiжнароднай арганiзацыi. 2. Члены сем'яў асоб, указаных у пункце 1, якiя маюць сапраўдныя дыпламатычныя або службовыя пашпарты, могуць уязджаць, выязджаць i знаходзiцца на тэрыторыi другой Дзяржавы без вiз на працягу тэрмiну, прадугледжанага ў пункце 1. Артыкул 4Уезд грамадзян адной Дзяржавы на тэрыторыю другой Дзяржавы i iх выезд з тэрыторыi гэтай Дзяржавы ажыццяўляюцца праз дзеючыя пункты пропуску, адкрытыя для мiжнародных зносiн. Артыкул 5Бакi будуць неадкладна iнфармаваць адзiн аднаго па дыпламатычных каналах аб змяненнях у дзеючым у iх дзяржавах парадку ўезду, знаходжання, транзiту i выезду. Артыкул 6Грамадзяне адной Дзяржавы падчас знаходжання на тэрыторыi другой Дзяржавы абавязаны выконваць законы i правiлы гэтай Дзяржавы. Артыкул 71. Гэта Пагадненне не закранае права кожнага з Бакоў адмовiць ва ўездзе або знаходжаннi на сваёй тэрыторыi грамадзянам другой Дзяржавы ў iнтарэсах забеспячэння дзяржаўнай бяспекi, аховы грамадскага парадку i здароўя насельнiцтва. 2. Кожны з Бакоў будзе бесперашкодна прымаць на сваю тэрыторыю грамадзян сваёй Дзяржавы. Артыкул 8Грамадзяне адной Дзяржавы, якiя страцiлi ўказаныя ў Дадатку да гэтага Пагаднення дакументы на тэрыторыi другой Дзяржавы, выязджаюць з тэрыторыi гэтай Дзяржавы без вiз на падставе выязнога дакумента, выданага дыпламатычным прадстаўнiцтвам або консульскай установай сваёй Дзяржавы. Артыкул 9Бакi могуць прыпынiць поўнасцю або часткова дзеянне палажэнняў гэтага Пагаднення ў iнтарэсах забеспячэння дзяржаўнай бяспекi, аховы грамадскага парадку або здароўя насельнiцтва, а таксама па iншых прычынах, за выключэннем выпадкаў, указаных у пункце 2 артыкула 7. Аб увядзеннi i адмене такiх мер кожны з Бакоў павiнен неадкладна iнфармаваць другi Бок па дыпламатычных каналах. Артыкул 101. Бакi абмяняюцца па дыпламатычных каналах узорамi дзеючых дакументаў, указаных у Дадатку да гэтага Пагаднення, не пазней чым за трыццаць дзён да ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення. 2. У выпадку ўнясення змяненняў у дзеючыя дакументы, указаныя ў Дадатку да гэтага Пагаднення, або ўвядзення новых дакументаў Бакi па дыпламатычных каналах паведамяць адзiн аднаму аб гэтым i прадставяць узоры змененых або новых дакументаў з iнфармацыяй аб iх прымяненнi не пазней чым за трыццаць дзён да ўвядзення ў дзеянне гэтых дакументаў. Артыкул 11У гэта Пагадненне могуць уносiцца дапаўненнi i змяненнi па ўзаемнай згодзе Бакоў. Артыкул 12Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу праз трыццаць дзён з дня абмену нотамi аб выкананнi кожным з Бакоў унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сiлу. Артыкул 13Гэта Пагадненне заключана на нявызначаны тэрмiн. Кожны з Бакоў можа дэнансаваць гэта Пагадненне шляхам накiравання пiсьмовага паведамлення другому Боку па дыпламатычных каналах. Дзеянне гэтага Пагаднення спыняецца праз трыццаць дзён з дня атрымання пiсьмовага паведамлення другiм Бокам. Здзейснена ў Гаване 1 лiпеня 1997 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай i iспанскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу. За Урад За Урад Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Куба Подпiс Подпiс ДАДАТАК ДА ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI КУБА АБ УЗАЕМНЫХ БЯЗВIЗАВЫХ ПАЕЗДКАХ ГРАМАДЗЯНСапраўднымi дакументамi для мэтаў гэтага Пагаднення з'яўляюцца: 1. Для грамадзян Рэспублiкi Беларусь: - дыпламатычны пашпарт; - службовы пашпарт; - пашпарт грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь; - агульнаграмадзянскi замежны пашпарт СССР з адзнакай аб прыналежнасцi да грамадзянства Рэспублiкi Беларусь; - пасведчанне асобы марака; - пасведчанне на вяртанне ў Рэспублiку Беларусь. 2. Для грамадзян Рэспублiкi Куба: - дыпламатычны пашпарт; - афiцыйны пашпарт; - службовы пашпарт; - пашпарт марака; - агульнаграмадзянскi пашпарт; - пасведчанне асобы i падарожжаў. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|