Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Приказ Государственного высшего аттестационного комитета Республики Беларусь от 08.07.1997 № 12а-Д "Аб зацвярджэннi нарматыўна-прававога акта"Документ утратил силу
< Главная страница ДЗЯРЖАЎНЫ ВЫШЭЙШЫ АТЭСТАЦЫЙНЫ КАМIТЭТ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ 8 лiпеня 1997 г. N 12а-Д г.Мiнск Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов Республики Беларусь 28.10.1999, регистрационный номер 8/1230. ЗАГАД АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI НАРМАТЫЎНА-ПРАВАВОГА АКТА У мэтах устанаўлення адзiнага парадку зняцця дысертацыi з разгляду ў ВАК Беларусi па заяве суiскальнiка загадваю: Зацвердзiць Парадак зняцця дысертацыi з разгляду ў Дзяржаўным вышэйшым атэстацыйным камiтэце Рэспублiкi Беларусь па заяве суiскальнiка (гл. дадатак). Старшыня А.П.Дастанка ЗАЦВЕРДЖАНА Загад Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь 08.07.1997 N 12а-Д ПАРАДАК зняцця дысертацыi з разгляду ў Дзяржаўным вышэйшым атэстацыйным камiтэце Рэспублiкi Беларусь па заяве суiскальнiка У адпаведнасцi з п.34 Палажэння аб прысуджэннi вучоных ступеняў i прысваеннi вучоных званняў, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16 мая 1997 г. N 499, суiскальнiк мае права зняць дысертацыю з разгляду на любым этапе яе абмеркавання, у тым лiку ў ВАК Беларусi - да прыняцця рашэння па пытаннi аб прысуджэннi вучонай ступенi доктара навук або зацвярджэннi рашэння савета па абароне дысертацый аб прысуджэннi вучонай ступенi кандыдата навук. 1. Суiскальнiк, калi ён вырашыў зняць дысертацыю з разгляду ў ВАК Беларусi, павiнен падаць пiсьмовую заяву ў ВАК Беларусi. Пытанне аб зняццi дысертацыi з разгляду ў ВАК Беларусi павiнна быць вырашана на працягу 15 дзён. 2. Заява суiскальнiка рэгiструецца ва ўстаноўленым парадку i накiроўваецца Старшынi ВАК Беларусi. 3. Старшыня ВАК Беларусi разглядае заяву суiскальнiка i накiроўвае яе для падрыхтоўкi матэрыялаў аб вырашэннi пытання аб зняццi дысертацыi з разгляду ў ВАК Беларусi начальнiку адпаведнага атэстацыйнага аддзела. 4. Начальнiк атэстацыйнага аддзела з улiкам абставiн, якiя з'явiлiся прычынай для падачы суiскальнiкам заявы аб зняццi дысертацыi з разгляду ў ВАК Беларусi, падрыхтоўвае даведку аддзела з прапановай вырашэння дадзенага пытання, праект распараджэння i разам з заявай суiскальнiка прадстаўляе iх Старшынi ВАК Беларусi. 5. Старшыня ВАК Беларусi разглядае даведку аддзела па пытаннi аб зняццi дысертацыi з разгляду ў ВАК Беларусi па пiсьмовай заяве суiскальнiка i прымае адпаведнае рашэнне, якое даводзiцца да ведама адпаведнага атэстацыйнага аддзела. 6. Пры станоўчым вырашэннi пытання аб зняццi дысертацыi з разгляду Старшыня ВАК Беларусi падпiсвае распараджэнне. Пасля гэтага начальнiк атэстацыйнага аддзела прыпыняе справаводства па разглядзе дадзенай дысертацыi. Атэстацыйны аддзел афармляе атэстацыйную справу суiкальнiка як справу, па якой справаводства закончана. У атэстацыйнай справе i дысертацыi робяцца адзнакi "Знята з разгляду ў ВАК Беларусi па пiсьмовай заяве суiскальнiка. Распараджэнне ВАК Беларусi ад (дата).". Атэстацыйны аддзел рыхтуе паведамленне суiскальнiку аб прынятым рашэннi за подпiсам галоўнага вучонага сакратара i здае дысертацыю ў арганiзацыйна-аналiтычны аддзел пад роспiс у кнiзе ўлiку дысертацый у аддзеле. Суiскальнiк можа забраць дысертацыю ў арганiзацыйна-аналiтычным аддзеле пад роспiс. Калi суiскальнiк не забiрае дысертацыю на працягу аднаго месяца, то яна вяртаецца ў савет па абароне дысертацый. Атэстацыйная справа суiскальнiка захоўваецца ў ВАК Беларусi ва ўстаноўленым парадку. 7. Атэстацыйны аддзел рыхтуе пiсьмо на iмя старшынi савета па абароне дысертацый за подпiсам галоўнага вучонага сакратара, у якiм iнфармуе савет аб спыненнi разгляду пытання па дадзенай атэстацыйнай справе i дысертацыi на падставе пiсьмовай заявы суiскальнiка аб зняццi дысертацыi з разгляду i распараджэння ВАК Беларусi па дадзеным пытаннi. 8. Пры адмоўным рашэннi па пытаннi аб зняццi дысертацыi з разгляду начальнiк адпаведнага атэстацыйнага аддзела арганiзуе далейшы разгляд дысертацыi i атэстацыйнай справы ва ўстаноўленым парадку. 9. Распараджэнне ВАК Беларусi аб зняццi дысертацыi з разгляду ў ВАК Беларусi па пiсьмовай заяве суiскальнiка з'яўляецца канчатковым. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|