Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 08.07.1997 № 381 "Аб зацвярджэннi Прыкладнага палажэння аб вучэбных аб'яднаннях прафесiйна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў"

Документ утратил силу
< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2346



У мэтах стварэння ўмоў для развiцця сiстэмы бесперапыннай прафесiйнай адукацыi, удасканалення падрыхтоўкi квалiфiкаваных рабочых i спецыялiстаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзiць Прыкладнае палажэнне аб вучэбных аб'яднаннях прафесiйна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў. Увесцi ў дзеянне ўказанае Палажэнне з 1 жнiўня 1997 г.

2. Упраўленням прафесiйна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi (Ганчар Э.М., Кiрылюк Л.Я.) давесцi Прыкладнае палажэнне да ведама ўпраўленняў адукацыi абл(Мiнгар)выканкамаў, дырэктараў прафесiйна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў i забяспечыць кантроль за вызначаным парадкам стварэння вучэбных аб'днанняў.



Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ



                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Загад
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               08.07.1997 N 381


1. Агульныя палажэннi

1. Вучэбнае аб'яднанне "Прафесiйна-тэхнiчная навучальная ўстанова - сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова" ("ПТНУ - ССНУ") (далей - аб'яднанне) з'яўляецца адной з форм практычнай рэалiзацыi прынцыпа бесперапыннасцi прафесiйнай адукацыi i ствараецца ў мэтах найбольш эфектыўнага выкарыстання ў навучальным працэсе пераваг агульнаспецыяльнай i прафiлюючай падрыхтоўкi ў сярэдняй спецыяльнай i прафесiйна-практычнай падрыхтоўкi ў прафесiйна-тэхнiчных навучальных установах.

2. Галоўнымi задачамi аб'яднання з'яўляюцца:

- стварэнне спрыяльных умоў для рэалiзацыi адукацыйных запытаў асобы ў галiне прафесiйнай адукацыi, яе прафесiянальнага станаўлення i росту;

- удасканаленне вучэбна-выхаваўчага працэсу, якое мае на ўвазе бесперапыннасць, адкрытасць, гiбкасць, варыятыўнасць i пераемнасць у змесце, формах i метадах падрыхтоўкi квалiфiкаваных рабочых i спецыялiстаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, распрацоўка i апрабацыя новых методык i тэхналогiй навучання i выхавання навучэнцаў ПТНУ i ССНУ;

- задавальненне патрэбнасцi народнай гаспадаркi ў квалiфiкаваных кадрах розных узроўняў адукацыi i квалiфiкацыi;

- карэннае павышэнне якасцi прафесiйнай падрыхтоўкi навучэнцаў за кошт пераемнасцi i ўзаемасувязi зместу сярэдняй спецыяльнай i прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi, больш поўнага i эфектыўнага выкарыстання наяўнага кадравага патэнцыялу i вучэбна-матэрыяльнай базы навучальных устаноў, якiя ўваходзяць у аб'яднанне;

- удасканаленне iснуючых механiзмаў адбору абiтурыентаў i фармiравання кантынгенту сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, забеспячэнне высокага ўзроўню агульнаадукацыйнай i прафесiйнай падрыхтоўкi выпускнiкоў, якi дазваляе паспяхова працягваць навучанне ў ВНУ па сiстэме бесперапыннай прафесiйнай адукацыi.

3. У сваей дзейнасцi аб'яднанне кiруецца дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, прыкладнымi палажэнямi аб сярэднiх спецыяльных (вучылiшча, тэхнiкум, каледж, вышэйшы каледж) i прафесiйна-тэхнiчных (прафесiйна-тэхнiчнае вучылiшча, вышэйшае прафесiйнае i тэхнiчнае вучылiшча, рэгiянальныя цэнтры прафесiйнай адукацыi) навучальных установах, нарматыўнымi дакументамi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, iншых органаў кiравання, у непасрэдным падпарадкаваннi якiх знаходзяцца ўваходзячыя ў аб'яднанне навучальныя ўстановы, i гэтым Палажэннем.

4. Аб'яднанне навучальных устаноў сiстэмы Мiнадукацыi ствараецца загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь на падставе сумесных прапаноў навучальных устаноў i ўпраўленняў адукацыi абл(Мiнгар)выканкамаў, якiм непасрэдна падпарадкаваны прафесiйна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы.

Аб'яднанне навучальных устаноў, не ўваходзячых ў сiстэму Мiнадукацыi, ствараецца па iх сумеснай прапанове загадам рэспублiканскага органа дзяржаўнага кiравання, якому падпарадкаваны гэтыя навучальныя ўстановы.

Аб'яднанне навучальных устаноў, якiя ўваходзяць у сiстэмы розных мiнiстэрстваў i iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, ствараецца сумесным загадам адпаведных рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання на падставе сумесных прапаноў навучальных устаноў i органаў кiравання, якiм яны непасрэдна падпарадкаваны.

5. Сярэднiя спецыяльныя i прафесiйна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы ўваходзяць у аб'яднанне на правах поўнай юрыдычнай i фiнансавай самастойнасцi.

Кожная навучальная ўстанова, што ўваходзiць у аб'яднане, мае права свабоднага выхаду з яго.

Спыненне дзейнасцi аб'яднання (выхад удзельнiкаў з саставу аб'яднання) ажыццяўляецца ў аналагiчным парадку, на падставе адпаведных прапаноў удзельнiкаў (удзельнiка) аб'яднання.

6. Аб'яднанне арганiзуе сваю дзейнасць на падставе гадавога (цi на iншы, устаноўлены саветам аб'яднання тэрмiн) i перспектыўных планаў работы.



2. Арганiзацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу

7. Бесперапынная падрыхтоўка рабочых i спецыялiстаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй у рамках аб'яднання ажыццяўляецца па прынцыпу паэтапнага авалодання адукацыйнымi ўзроўнямi па адзiных (узгодненых) вучэбных планах i праграмах, распрацаваных аб'яднаннем (навучальнымi ўстановамi) i зацверджаных ва ўстаноўленым парадку Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

8. На першым этапе навучання (у ПТНУ), як правiла, прадугледжваецца завяршэнне агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi i прыманне рабочай квалiфiкацыi (квалiфiкацый) па прафесii (прафесiях) на ўзроўнi не нiжэй 2 - 3-га квалiфiкацыйнага разраду.

9. Пераход навучэнцаў на другi этап навучання (у ССНУ) для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыi ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з Палажэннем аб умовах i парадку залiчэння навучэнцаў ПТНУ у ССНУ у рамках вучэбнага аб'яднання "ПТНУ - ССНУ", распрацаванага аб'яднаннем самастойна з улiкам патрабаваняў Тыпавых правiлаў прыему ў ССНУ i зацверджанага Саветам аб'яднання па ўзгадненню з органам кiравання, загадам якога створана аб'яднанне.

10. Тэрмiны навучання на кожным з этапаў вызначаюцца вучэбнымi планамi.

11. Пералiк спецыяльнасцей, па якiх ажыццяўляецца паэтапнае бесперапыннае навучанне квалiфiкаваных рабочых i спецыялiстаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй у рамках аб'яднання ўзгадняецца з органам кiравання, загадам якога створана аб'яднанне.



3. Кiраванне аб'яднаннем

12. Кiраўнiцтва дзейнасцю аб'яднання ажыццяўляе Савет аб'яднання, якi ствараецца на парытэтных пачатках з прадстаўнiкоў гэтых навучальных устаноў. У састаў Савета ўваходзяць прадстаўнiкi ад адмiнiстрацыi, выкладчыкаў, майстроў вытворчага навучання i грамадскiх арганiзацый ССНУ i ПТНУ.

13. Савет узначальваюць сустаршынi - кiраўнiкi ўдзельнiчаючых у аб'яднаннi навучальных устаноў, якiя маюць роўныя правы.

14. Савет аб'яднання:

- арганiзуе (пры неабходнасцi) распрацоўку i зацвярджае палажэнне аб аб'яднаннi;

- распрацоўвае i зацвярджае гадавыя i перспектыўныя планы работы аб'яднання;

- арганiзуе распрацоўку i ўдасканаленне вучэбных планаў i праграм бесперапыннай падрыхтоўкi рабочых i спецыялiстаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй з улiкам запытаў заказчыкаў кадраў i iнтарэсаў навучальных устаноў, што ўваходзяць у аб'яднанне;

- арганiзуе распрацоўку i зацвярджае па ўзгадненню з органам кiравання, загадам якога створана аб'яднанне, Палажэнне аб умовах i парадку залiчэння навучэнцаў ПТНУ ў ССНУ ў рамках вучэбнага аб'яднання "ПТНУ - ССНУ";

- арганiзуе падрыхтоўку i правядзенне сумесных пасяджэнняў педагагiчных саветаў, метадычных i цыклавых камiсiй, канферэнцый, семiнараў, творчых выстаў i iншых мерапрыемстваў, абмен вопытам работы.

15. Пасяджэннi Савета праводзяцца не радзей 2 разоў у год, а таксама па меры неабходнасцi, у перыяд памiж пасяджэннямi Савета рашэннi бягучых пытанняў ажыццяўляюцца сустаршынямi.

16. Для арганiзацыi метадычнага забеспячэння вучэбна-выхаваўчага працэсу з лiку адмiнiстрацыi, выкладчыкаў i майстроў вытворчага навучання i каледжа можа стварацца метадычны савет аб'яднання, якi каардынуе метадычную работу навучальных устаноў, якiя ўваходзяць у аб'яднанне i дзейнiчае на падставе Палажэння, зацверджанага Саветам аб'яднання.



4. Правы i абавязкi навучальных устаноў - удзельнiкаў аб'яднання

17. Правы i абавязкi ўдзельнiкаў аб'яднання вызначаюцца Палажэннямi аб сярэдняй спецыяльнай i прафесiйна-тэхнiчнай навучальных установах (ПТВ, ВПВ, ВТВ, ЦПА), дадзеным Палажэннем, а таксама двухбаковымi дагаворамi, якiя могуць заключацца ва ўстаноўленым парадку.

18. Удзельнiкi аб'яднання маюць права ва ўстаноўленым парадку ўносiць на разгляд органа кiравання, загадам якога яно створана, прапановы па ўдасканаленню i спыненню дзейнасцi аб'яднання, пры гэтым спыненне дзейнасцi аб'яднання не мяняе статуса ўваходзячых у яго навучальных устаноў.

19. Сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова:

- ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялiстаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй з лiку асоб, залiчаных у ССНУ ў адпаведнасцi з Палажэннем аб умовах i парадку залiчэння навучэнцаў ПТНУ у ССНУ у рамках вучэбнага аб'яднання "ПТНУ - ССНУ";

- аказвае дапамогу выкладчыкам вучылiшча ў павышэннi квалiфiкацыi, прадстаўляе магчымасць карыстацца тэхнiчнай i метадычнай дакументацыяй;

- прадстаўляе магчымасць выкладчыкам i навучэнцам ПТНУ карыстацца бiблiятэкай, вучэбнымi лабараторыямi, спартыўнай базай ССНУ;

- па меры неабходнасцi накiроўвае сваiх выкладчыкаў i спецыялiстаў для правядзення заняткаў з навучэнцамi ПТНУ i ўдзелу ў рабоце экзаменацыйнай камiсii.

20. Прафесiйна-тэхнiчная навучальная ўстанова:

- праводзiць прафарыентацыйную работу па прыцягненню на навучанне найбольш падрыхтаваных выпускнiкоў школ;

- ажыццяўляе адбор i падрыхтоўку навучэнцаў для прадаўжэння навучання ў ССНУ па iнтэгрыраваным планам;

- прадастаўляе магчымасць выкладчыкам, спецыялiстам i навучэнцам ССНУ карыстацца бiблiятэкай, лабараторыямi i майстэрнямi, спартыўнай базай ПТНУ.

21. Аб'яднанне дзейнiчае ў адпаведнасцi з гэтым Прыкладным палажэннем або распрацоўвае на яго падставе свае уласнае палажэнне, у якiм адлюстроўваецца спецыфiка яго дзейнасцi i дзейнасцi ўваходзячых у аб'яднанне навучальных устаноў, i якое зацвярджаецца Саветам аб'яднання.






Archive documents
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList