Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 17.07.1997 № 404 "Аб Палажэннi аб педагагiчным савеце дзiцячай дашкольнай установы Рэспублiкi Беларусь"

Документ утратил силу
< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2347



ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзiць Палажэнне аб педагагiчным савеце дзiцячай дашкольнай установы Рэспублiкi Беларусь (дадаецца).

2. Упраўленню дашкольнага выхавання (Карасцялёва Т.М.) да 1 жнiўня 1997 г. давесцi да ведама дашкольных устаноў, упраўленняў i аддзелаў адукацыi Палажэнне аб педагагiчным савеце дашкольнай установы Рэспублiкi Беларусь.



Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ



                                               Зацверджана
                                               загадам
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               17.07.1997 N 404


Педагагiчны савет з'яўляецца пастаянна дзеючым калегiяльным органам дашкольнай установы. Ён ствараецца ў дашкольных установах усiх вiдаў, тыпаў i профiльнасцi незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасцi, дзе працуе больш за тры выхавацелi.

У сваёй дзейнасцi педагагiчны савет кiруецца Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь", прыкладным Палажэннем аб дзiцячай дашкольнай установе i гэтым Палажэннем.



I. ЗАДАЧЫ ПЕДАГАГIЧНАГА САВЕТА

Галоўнымi задачамi педагагiчнага савета з'яўляюцца:

- вызначэнне шляхоў рэалiзацыi выбранага зместу выхавання i навучання (планаў, праграм выхавання i навучання дзяцей дашкольнага ўзросту);

- мабiлiзацыя намаганняў педагагiчнага калектыву на павышэнне ўзроўню выхаваўча-навучальнага працэсу, развiццё здольнасцей i iнтарэсаў дзяцей;

- павышэнне навукова-педагагiчнай квалiфiкацыi педагогаў, развiццё iх творчых iнiцыятыў;

- укараненне ў практыку дасягненняў педагагiчнай навукi i перадавога педагагiчнага вопыту.



II. ЗМЕСТ РАБОТЫ ПЕДАГАГIЧНАГА САВЕТА

У адпаведнасцi з ускладзенымi на яго задачамi педагагiчны савет вырашае наступныя пытаннi:

- разглядае i зацвярджае планы работы дашкольнай установы i савета;

- пры неабходнасцi ўносiць прапановы ў гарадскiя (раённыя) аддзелы адукацыi па рэжыму работы дашкольнай установы;

- вызначае шляхi дыферэнцыяцыi навучальнага працэсу;

- прымае рашэнне аб правядзеннi эксперыментальнай работы па ўсiх напрамках дзейнасцi.

На пасяджэннях педагагiчнага савета могуць заслухоўвацца пытаннi арганiзацыi i якасцi выхаваўча-навучальнага працэсу, асобных вiдаў дзейнасцi, iнфармацыi, справаздачы, паведамленнi загадчыка, яго намеснiкаў i супрацоўнiкаў, прадстаўнiкоў прадпрыемстваў, медыцынскiх, грамадскiх i iншых арганiзацый па розных напрамках дзейнасцi дашкольнай установы.

Кожнае пасяджэнне пачынаецца, як правiла, з iнфармацыi адказных асоб або загадчыка аб выкананнi папярэднiх рашэнняў цi даручэнняў.



III. СКЛАД ПЕДАГАГIЧНАГА САВЕТА I АРГАНIЗАЦЫЯ ЯГО ДЗЕЙНАСЦI

У склад педагагiчнага савета ўваходзяць: загадчык дашкольнай установы (старшыня), намеснiкi старшынi, выхавацелi, выхавацель-метадыст, музычныя кiраўнiкi, кiраўнiк фiзiчнага выхавання, iншыя педагагiчныя работнiкi.

Члены педагагiчнага савета маюць права ў межах кампетэнцыi савета ўносiць на разгляд савета пытаннi, звязаныя з удасканаленнем работы дашкольнай установы.

У неабходных выпадках на пасяджэннi педсавета запрашаюцца старшыня i члены савета дашкольнай установы, медыцынскiя работнiкi, прадстаўнiкi прадпрыемстваў i грамадскiх арганiзацый, бацькi i iншыя асобы. Усе запрошаныя карыстаюцца правам дарадчага голасу.

Педагагiчны савет выбiрае са свайго складу сакратара тэрмiнам на адзiн год.

Педагагiчны савет працуе па плану, якi зацвярджаеца саветам на кожны навучальны год. У выпадках неабходнасцi могуць праводзiцца пазапланавыя пасяджэннi. Парадак работы педагагiчнага савета вызначаецца статутам дашкольнай установы.

Рашэннi педагагiчнага савета прымаюцца простай большасцю галасоў пры наяўнасцi дзвюх трэцiх яго членаў. Пры роўнай колькасцi галасоў рашаючым з'яўляецца голас старшынi савета (загадчыка дашкольнай установы).

Арганiзацыю дзейнасцi па выкананню абавязковых рашэнняў, а таксама рэкамендацый педагагiчнага савета ажыццяўляе загадчык дашкольнай установы. У выпадку нязгоды з рашэннем савета ён прыпыняе правядзенне рашэння ў жыццё i выносiць вырашэнне дадзенага пытання на разгляд савета дашкольнай установы цi гарадскога (раённага) аддзела адукацыi.

На пасяджэннях педагагiчнага савета вядзецца пратакол, дзе фiксуецца ход абмеркавання пытанняў, якiя вынесены на педагагiчны савет, прапановы i заўвагi яго членаў i адпаведнае рашэнне. Пратакольна афармляюцца вынiкi работы дашкольнай установы па асобных пытаннях выхаваўча-навучальнага працэсу, прынятыя педагагiчным саветам. Кожны пратакол падпiсваецца старшынёй i сакратаром педагагiчнага савета.

Кнiга пратаколаў педагагiчнага савета пранумароўваецца, прашнуроўваецца, змацоўваецца подпiсам загадчыка дашкольнай установы i пячаткай дашкольнай установы.

Нумарацыя пратаколаў аднаўляецца з пачатку кожнага навучальнага года.

Поруч з пратаколамi педсавета могуць быць дадаткi да яго з дакладамi i выступленнямi, якiя не ўвайшлi ў пратакол, з паметкай "Даклад (выступленне) дадаецца".

Кнiга пратаколаў захоўваецца ў справах дашкольнай установы ў адпаведнасцi з Iнструкцыяй аб вядзеннi дакументацыi, зацверджанай Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.






dokumenty archiwalne
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList