Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Приказ Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 24.07.1997 № 161 "Аб зацвярджэннi форм дзяржаўнай справаздачнасцi па статыстыцы капiтальнага будаўнiцтва"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 12 сентября 2000 г. N 8/4089 У мэтах стварэння надзейнай iнфармацыйнай базы, для эканамiчнага аналiзу, ацэнкi эфектыўнасцi работы народнай гаспадаркi i прыняцця рашэнняў на усiх узроўнях упраўлення ва ўмовах пераходу Рэспублiкi Беларусь на прынятую ў мiжнароднай практыцы сiстэму ўлiку i статыстыкi ЗАГАДВАЮ: 1. Зацвердзiць прыкладзеныя формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi i ўвесцi iх у дзеянне: гадавыя са справаздачы за 1997 год: 1-ИЖС "Справаздача аб уводзе ў дзеянне iндывiдуальных жылых дамоў" <*>; 2-кс (гадавая) "Спразаздача аб уводзе ў дзеянне аб'ектаў i асваеннi капiтальных укладанняў" <*>; 6-кс "Справаздача аб аб'ектах вытворчага i невытворчага прызначэння, якiя знаходзяцца ў незавершаным будаўнiцтве" <*>; 12-будаўнiцтва "Справаздача аб наяўнасцi асноўных будаўнiчых машын" <*>; 18-кс "Справаздача аб капiтальных укладаннях на ахову навакольнага асяроддзя i рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў" <*>; перыядычныя са студзеня 1998 года: 1-кс "Справаздача аб уводзе ў дзеянне аб'ектаў i выкананнi падрадных работ" <*>, месячная; 1-кс (дагавор) "Справаздача пра аб'ем заказаў на 1998 год" <*>, 5 разоў у год; 1-ИЖС (тэрмiновая) "Тэрмiновая справаздача аб уводзе ў дзеянне iндывiдуальных жылых дамоў" <*>, месячная; 2-кс (тэрмiновая) "Тэрмiновая справаздача аб уводзе ў дзеянне аб'ектаў i асваеннi капiтальных укладанняў" <*>, месячная; Дадатак 1 да формы 2-кс (тэрмiновая) "Тзрмiновая справаздача аб выкананнi заданняў па жыллёваму будаўнiцтву" <*>, месячная; 2-кс (план) "Намер забудоўшчыкаў аб будаўнiцтве аб'ектаў вытворчага i невытворчага прызначэння" <*>, 3 разы ў год; 2-кс (Чарнобыль) "Справаздача аб будаўнiцтве аб'ектаў за кошт сродкаў, вылучаных на лiквiдацыю вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС" <*>, месячная; 2-кс (будоўля) "Тэрмiновая справаздача аб будаўнiцтве аб'ектаў вытворчага i невытворчага прызначзння" <*>, месячная; 2-кс (сельгасмагутнасцi) "Справаздача аб будаўнiцтве аб'ектаў вытворчага прызначэння" <*>, 4 разы ў год; 4-кс "Справаздача аб асноўных паказчыках дзейнасцi арганiзацыi, якая ажыццяўляе праектаванне i iнжынерныя пошукi для капiтальнага будаўнiцтва" <*>, 2 разы ў год. ------------------------------- <*> Не прыводзiцца. 2. Распаўсюдзiць указаныя ў пункце 1 гэтага загада формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на прадпрыемствы, арганiзацыi, аб'яднаннi i ўстановы ўсiх вiдаў эканамiчнай дзейнасцi незалежна ад падначаленасцi i формаў уласнасцi. 3. 3 уводам ў дзеянне ўказаных форм адмянiць формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi, зацверджаныя загадам Мiнiстра статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь N 223 ад 13 августа 1996 г., 2-кс (гадавая), 12-будаўнiцтва, 18-кс, 1-ИЖС, 6-кс, 1-кс (тэрмiновая), 1-кс (дагавор), 2-кс (тэрмiновая), 2-кс (будоўля), 2-кс (сельгасмагутнасцi), 2-кс (Чарнобыль), 4-кс, 2-кс (план), 2-кс (переоценка), 1-ИЖС (тэрмiновая). Мiнiстр |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|