Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Iндыя аб паветраных зносiнах"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 19 августа 2004 г. N 3/1523 -------------------------------- <*> Вступило в силу 27 сентября 1997 года. Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Iндыя, якiя называюцца далей "Дагаворныя Бакi", з'яўляючыся ўдзельнiкамi Канвенцыi аб мiжнароднай грамадзянскай авiяцыi, якая адкрыта для падпiсання ў Чыкага 7 снежня 1944 года, жадаючы садзейнiчаць развiццю ўзаемаадносiн у галiне грамадзянскай авiяцыi i заключыць Пагадненне з мэтай устанаўлення паветраных зносiн памiж адпаведнымi тэрыторыямi iх дзяржаў, пагадзiлiся аб наступным: Артыкул 1 АзначэннiУ мэтах дадзенага Пагаднення, калi iншае не прадугледжана ў кантэксце: а) тэрмiн "авiяцыйныя ўлады" абазначае ў адносiнах да Рэспублiкi Беларусь - Дзяржаўны камiтэт па авiяцыi, а ў адносiнах да Рэспублiкi Iндыя - Генеральнага дырэктара грамадзянскай авiяцыi або, у абодвух выпадках, любая асоба або орган, упаўнаважаныя выконваць функцыi, якiя ў сучасны момант выконваюцца ўпамянутымi ўладамi; б) тэрмiн "ёмiстасць": (i) у дачыненнi да паветранага судна абазначае камерцыйную загрузку дадзенага паветранага судна на маршруце або частцы маршруту; (ii) у дачыненнi да дагаворнай лiнii абазначае ёмiстасць паветранага судна, якое выкарыстоўваецца на такой лiнii, памножаную на частату палётаў, што выкананы дадзеным суднам на працягу пэўнага перыяду на маршруце або частцы маршруту; в) тэрмiн "Канвенцыя" абазначае Канвенцыю аб мiжнароднай грамадзянскай авiяцыi, якая адкрыта для падпiсання ў Чыкага 7 снежня 1944 года, i ўключае любы Дадатак, што прыняты згодна з Артыкулам 90 дадзенай Канвенцыi, i любую папраўку да Канвенцыi або да Дадаткаў згодна з Артыкулам 94 i 90 упамянутага вышэй, у той ступенi, у якой гэтыя Дадаткi i папраўкi ўступiлi ў сiлу для абодвух Бакоў; г) тэрмiн "прызначае авiяпрадпрыемства" абазначае авiяпрадпрыемства, якое было прызначана i ўпаўнаважана ў адпаведнасцi з Артыкулам 3 дадзенага Пагаднення; д) тэрмiн "тэрыторыя" ў дачыненнi да дзяржавы мае значэнне, якое акрэслена ў Артыкуле 2 Канвенцыi; е) тэрмiн "паветраныя зносiны", "мiжнародныя паветраныя зносiны", "авiяпрадпрыемства" i "спыненне з некамерцыйнымi мэтамi" маюць значэннi, якiя адпаведна вызначаны ў Артыкуле 96 Канвенцыi; ж) тэрмiн "дадзенае Пагадненне" ўключае Дадатак да дадзенага Пагаднення i папраўку да яго або да дадзенага Пагаднення; з) тэрмiн "тарыф" абазначае цэны, якiя павiнны быць аплачаны за перавозку пасажыраў, багажу i грузу, i ўмовы, у адпаведнасцi з якiмi гэтыя цэны прымяняюцца, уключаючы цэны i ўмовы за агенцкiя i iншыя дадатковыя паслугi, але выключаючы ўзнагароджанне за перавозку пошты i яго ўмовы; i i) тэрмiн "зборы з карыстальнiкаў" абазначае зборы, якiя бяруцца з авiяпрадпрыемстваў кампетэнтнымi ўладамi, або дазволены iмi для збiрання за прадастаўленне ўласнасцi або збудаванняў аэрапортаў або аэранавiгацыйных сродкаў, уключаючы звязаныя з iмi паслугi i абсталяванне, а таксама за паветраныя судны, iх экiпажы, пасажыраў i грузы. Артыкул 2 Прадастаўленне правоў1. Кожны Дагаворны Бок прадастаўляе другому Дагаворнаму Боку правы, якiя прадугледжаны дадзеным Пагадненнем, у мэтах устанаўлення рэгулярных мiжнародных паветраных лiнiй па маршрутах, што названы ў адпаведным раздзеле Дадатку да дадзенага Пагаднення. Такiя лiнii i маршруты называюцца ў далейшым адпаведна "дагаворныя лiнii" i "ўстаноўленыя маршруты". 2. У адпаведнасцi з палажэннямi дадзенага Пагаднення авiяпрадпрыемствы, прызначаныя кожным Дагаворным Бокам, будуць карыстацца наступнымi правамi: а) ажыццяўляць палёты праз тэрыторыю другога Дагаворнага Боку без права пасадкi; б) ажыццяўляць пасадкi на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку з некамерцыйнымi мэтамi; i в) пры эксплуатацыi дагаворных лiнiй па ўстаноўленых маршрутах авiяпрадпрыемствы, прызначаныя кожным Дагаворным Бокам, будуць таксама карыстацца правам прымаць на борт i выгружаць на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку у пункце(ах), устаноўленых для дадзенага маршруту ў Дадатку да дадзенага Пагаднення, пасажыраў i грузы мiжнародных зносiн, уключаючы пошту, якiя перавозяцца разам або асобна. 3. У адпаведнасцi з умовамi пунктаў 3 i 4 Артыкула 3 дадзенага Пагаднення iншае авiяпрадпрыемства(вы) кожнага Дагаворнага Боку, якое адрознiваецца ад авiяпрадпрыемства(ваў), прызначанага згодна з Артыкулам 3 дадзенага Пагаднення, будзе таксама карыстацца правамi, што абумоўлены ў падпунктах а) i б) пункта 2 дадзенага Артыкула. 4. Нiшто ў палажэннях пункта 2 дадзенага Артыкула не будзе разглядацца як прадастаўленне прызначаным авiяпрадпрыемствам аднаго Дагаворнага Боку права прымаць на борт на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку пасажыраў i грузы, уключаючы пошту, якiя прызначаны ў другi пункт на тэрыторыi гэтага другога Дагаворнага Боку. Артыкул 3 Прызначэнне авiяпрадпрыемстваў i прадастаўленне дазволу на права выканання палётаў1. Кожны Дагаворны Бок мае права прызначаць да двух авiяпрадпрыемстваў у мэтах эксплуатацыi дагаворных лiнiй па ўстаноўленых маршрутах, паведамiўшы пiсьмова другому Боку, а таксама адмяняць або змяняць такое прызначэнне. 2. Пасля атрымання такога прызначэння другi Дагаворны Бок, у адпаведнасцi з палажэннямi пунктаў 3 i 4 дадзенага Артыкула, неадкладна прадаставiць прызначаным авiяпрадпрыемствам адпаведны дазвол(ы) на права выканання палётаў. 3. Авiяцыйныя ўлады аднаго Дагаворнага Боку могуць патрабаваць ад прадпрыемства, прызначанага другiм Дагаворным Бокам, доказаў таго, што яно здольна выконваць умовы, прадпiсаныя законамi i правiламi, якiя звычайна прымяняюцца такiмi ўладамi пры эксплуатацыi мiжнародных паветраных лiнiй у адпаведнасцi з палажэннямi Канвенцыi. 4. Кожны Дагаворны Бок мае права адмовiць у прадастаўленнi дазволу(лаў) на права выканання палётаў, названых у пункце 2 дадзенага Артыкула, або запатрабаваць выканання такiх умоў, якiя ён можа палiчыць неабходнымi пры выкарыстаннi прызначаным авiяпрадпрыемствам правоў, абумоўленых у артыкуле 2 (2) дадзенага Пагаднення, у любым выпадку, калi вышэйназваны Дагаворны Бок не мае доказаў таго, што пераважнае валоданне i сапраўдны кантроль над дадзеным прадпрыемствам належыць Дагаворнаму Боку, якi прызначыў авiяпрадпрыемства, або грамадзянам яго дзяржавы. У мэтах дадзенага пункта выраз "пераважнае валоданне i сапраўдны кантроль" абазначае, што ў любым выпадку, калi прызначанае авiяпрадпрыемства эксплуатуе дагаворныя лiнii, уступiўшы ў любое пагадненне (выключаючы фiнансавыя лiзiнгавыя пагадненнi) з авiяпрадпрыемствам любой другой краiны або Урадам цi грамадзянамi такой другой краiны, то не лiчыцца, што Дагаворны Бок, якi прызначыў авiяпрадпрыемства, або яго грамадзяне маюць пераважнае валоданне або сапраўдны кантроль над прызначаным авiяпрадпрыемствам, калi Дагаворны Бок або яго грамадзяне, у дадатак да валодання большай часткай фондаў прызначанага авiяпрадпрыемства, не маюць таксама: (i) сапраўднага кантролю ў кiраваннi прызначаным авiяпрадпрыемствам;i (ii) валодання i сапраўднага кантролю над большай часткай парка паветраных суднаў i абсталявання прызначанага авiяпрадпрыемства. 5. Пасля таго як авiяпрадпрыемства было прызначана i ўпаўнаважана, яно можа пачаць эксплуатацыю дагаворных лiнiй пры ўмове, што авiяпрадпрыемства прытрымлiваецца прымяняемых палажэнняў дадзенага Пагаднення. Артыкул 4 Адмена або прыпыненне дазволаў на права выканання палётаў1. Кожны Дагаворны Бок захоўвае за сабой права адмянiць або часова прыпынiць дзеянне дазволу на права выканання палётаў, прадастаўленага авiяпрадпрыемству, якое прызначана другiм Дагаворным Бокам, або патрэбаваць выканання такiх умоў, якiя ён можа палiчыць неабходнымi пры выкарыстаннi правоў, прадугледжаных у Артыкуле 2 (2) дадзенага Пагаднення: а) у любым выпадку, калi ён не мае доказаў таго, што пераважнае валоданне i сапраўдны кантроль над авiяпрадпрыемствам належыць Дагаворнаму Боку, якi прызначыў авiяпрадпрыемства, або грамадзянам такога Дагаворнага Боку; або б) у выпадку, калi дадзенае авiяпрадпрыемства не выконвае законы i / або правiлы, якiя звычайна прымяняюцца Дагаворным Бокам, што прадаставiў гэтыя правы; або в) у выпадку, калi авiяпрадпрыемства якiм-небудзь iншым спосабам эксплуатуе лiнiю не ў адпаведнасцi з умовамi, прадугледжанымi дадзеным Пагадненнем. 2. Калi толькi неадкладная адмена або прыпыненне дазволу на права выканання палётаў цi патрабаванне выканання ўмоў, упамянутых у пункце 1 дадзенага Артыкула, не з'яўляюцца неабходнымi для папярэджання далейшага парушэння законаў i / або правiлаў цi палажэнняў дадзенага Пагаднення, такое права будзе выкарыстана толькi пасля кансультацый з авiяцыйнымi ўладамi другога Дагаворнага Боку ў адпаведнасцi з Артыкулам 15 дадзенага Пагаднення. Артыкул 5 Зборы з карыстальнiкаў1. Нi адзiн з Дагаворных Бакоў не павiнен браць з прызначанага авiяпрадпрыемства(ваў) другога Дагаворнага Боку або дазваляць зборы за карыстанне, якiя перавышалi б зборы, што бяруцца з яго ўласных авiяпрадпрыемстваў, якiя эксплуатуюць аналагiчныя мiжнародныя паветраныя лiнii. 2. Кожны Дагаворны Бок павiнен заахвочваць кансультацыi ў адносiнах збораў за карыстанне памiж яго кампетэнтнымi ўладамi, якiя бяруць зборы, i авiяпрадпрыемствамi, што выкарыстоўваюць паслугi i сродкi, прадастаўляемыя дадзенымi ўладамi, якiя бяруць зборы, дзе гэта магчыма, праз прадстаўнiцтвы дадзеных авiяпрадпрыемстваў. Абгрунтаванае паведамленне аб любых прапановах па змяненнi збораў за карыстанне павiнна накiроўвацца такiм карыстальнiкам, каб дазволiць iм выказаць сваё меркаванне да таго часу, калi будуць зроблены змены. Артыкул 6 Мытныя пошлiны i працэдуры1. Паветраным суднам, якiя эксплуатуюцца ў мiжнародных паветраных зносiнах прызначаным авiяпрадпрыемствам(вамi) любога з Дагаворных Бакоў, а таксама iх камплектнаму бартавому абсталяванню, запасам палiва i змазачных матэрыялаў, бартавым запасам, што знаходзяцца на борце, увезеным або прынятым на борт такога паветранага судна i прызначаным выключна для выкарыстання такiм паветраным суднам або на такiм паветраным судне, у адносiнах усiх мытных пошлiн, iнспекцыйных збораў i iншых аналагiчных збораў прадастаўляецца рэжым спрыяння на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку не менш спрыяльны, чым рэжым, што прадстаўляецца другiм Дагаворным Бокам яго ўласнаму авiяпрадпрыемству(вам), якое эксплуатуе рэгулярныя мiжнародныя паветраныя лiнii, або авiяпрадпрыемствам нацыi найбольшага спрыяння. 2. Такi ж рэжым спрыяння прадастаўляецца ў адносiнах да запасных частак, увезеных на тэрыторыю любога з Дагаворных Бакоў для тэхнiчнага абслугоўвання або рамонту паветранага судна, якое выкарыстоўваецца ў мiжнародных зносiнах прызначаным авiяпрадпрыемствам(вамi) другога Дагаворнага Боку. 3. Нi адзiн з Дагаворных Бакоў не будзе абавязаны прадастаўляць прызначанаму авiяпрадпрыемству(вам) другога Дагаворнага Боку вызваленне ад мытных пошлiн, iнспекцыйных збораў або аналагiчных збораў, калi гэты другi Дагаворны Бок не прадаставiць вызваленне ад такiх збораў прызначанаму авiяпрадпрыемству(вам) першага Дагаворнага Боку. 4. Камплектнае бартавое абсталяванне, а таксама матэрыялы i запасы, якiя захоўваюцца на борце паветранага судна любога з Дагаворных Бакоў, могуць быць выгружаны на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку толькi са згоды мытных улад такой тэрыторыi. 5. Названыя ў пунктах а) i б) матэрыялы могуць быць па патрабаванню пастаўлены пад нагляд або кантроль мытных улад. Артыкул 7 Прадстаўнiцтвы1. Прызначанае авiяпрадпрыемства аднаго Дагаворнага Боку будзе мець права на ўзаемнай аснове мець на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку свае прадстаўнiцтвы i камерцыйны, аператыўны штат супрацоўнiкаў у той колькасцi, якая патрабуецца ў сувязi з эксплуатацыяй дагаворных лiнiй. 2. Патрэбнасцi ў такiм штаце супрацоўнiкаў, па выбару прызначанага авiяпрадпрыемства, могуць быць задаволены за кошт яго ўласнага персаналу або за кошт выкарыстання паслуг другой арганiзацыi, кампанii або авiякампанii, якiя дзейнiчаюць на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку i маюць права выконваць такiя паслугi на тэрыторыi гэтага Дагаворнага Боку. 3. На прадстаўнiцтвы i штат супрацоўнiкаў будуць распаўсюджвацца дзеючыя законы i правiлы другога Дагаворнага Боку i, у адпаведнасцi з такiмi законамi i правiламi, гэты Дагаворны Бок павiнен неадкладна, на ўзаемнай аснове, выдаць неабходныя дазволы i вiзы на работу або iншыя аналагiчныя дакументы прадстаўнiцтвам i штату супрацоўнiкаў, названым у пункце 1 дадзенага Артыкула. 4. Грунтуючыся на прынцыпе ўзаемнасцi, кожны Дагаворны Бок прадастаўляе прызначанаму авiяпрадпрыемству(вам) другога Дагаворнага Боку права ажыццяўляць продаж паветраных перавозак на яго тэрыторыях непасрэдна самiм прызначаным авiяпрадпрыемствам i, па яго меркаванню, праз яго агентаў. Кожнае прызначанае авiяпрадпрыемства мае права прадаваць, а любая асоба купляць такую перавозку ў мясцовай валюце або ў любой iншай свабодна канверсоўнай валюце. Артыкул 8 Прымянiмасць законаў1. Законы i правiлы аднаго Дагаворнага Боку, якiя рэгулююць прылёт на яго тэрыторыю i вылет з яго тэрыторыi паветраных суднаў, што заняты ў мiжнароднай аэранавiгацыi, або рэгулююць эксплуатацыю i навiгацыю такiх паветраных суднаў у часе знаходжання ў межах яго тэрыторыi, павiнны прымяняцца да паветраных суднаў прызначанага авiяпрадпрыемства другога Дагаворнага Боку. 2. Законы i правiлы аднаго Дагаворнага Боку, якiя рэгулююць прыбыццё на яго тэрыторыю, прабыванне ў межах яго тэрыторыi i адпраўленне з яго тэрыторыi пасажыраў, экiпажа i грузу, уключаючы пошту, такiя, як правiлы, што закранаюць пашпартны, мытны, валютны, медыцынскi кантроль i каранцiн, будуць прымяняцца да пасажыраў, экiпажа, грузу i пошты, якiя перавозяцца паветраным суднам прызначанага авiяпрадпрыемства другога Дагаворнага Боку, у час iх знаходжання ў межах названай тэрыторыi. 3. Нi адзiн з Дагаворных Бакоў не будзе аддаваць перавагу свайму ўласнаму або якому-небудзь iншаму авiяпрадпрыемству ў адносiнах да прызначанага авiяпрадпрыемства другога Дагаворнага Боку, занятага ў аналагiчных мiжнародных паветраных зносiнах, пры прымяненнi яго мытных, iмiграцыйных, каранцiнных i iншых адпаведных правiлаў. 4. Пасажыры, якiя накiроўваюцца прамым транзiтам праз тэрыторыю любога з Дагаворных Бакоў, будуць падвяргацца спрошчанаму кантролю. Багаж i груз, якiя накiроўваюцца прамым транзiтам, будуць вызваляцца ад мытных пошлiн i iншых аналагiчных збораў. Артыкул 9 Прынцыпы, якiя рэгулююць эксплуатацыю дагаворных лiнiй1. Прызначаным авiяпрадпрыемствам абодвух Дагаворных Бакоў будуць прадастаўлены справядлiвыя i аднолькавыя магчымасцi эксплуатацыi дагаворных лiнiй па ўстаноўленых маршрутах памiж iх адпаведнымi тэрыторыямi. 2. Пры эксплуатацыi дагаворных лiнiй прызначанае авiяпрадпрыемства(вы) аднаго Дагаворнага Боку павiнна браць пад увагу iнтарэсы прызначанага авiяпрадпрыемства(ваў) другога Дагаворнага Боку з тым, каб не нанесцi ўрону перавозкам, якiя прадастаўляюцца апошнiм(i) па гэтаму ж маршруту або яго частцы. 3. ёмiстасць, якая павiнна быць прадастаўлена на дагаворных лiнiях прызначанымi авiяпрадпрыемствамi, павiнна адпавядаць меркаваным грамадскiм патрэбнасцям у авiяперавозках памiж тэрыторыямi Дагаворных Бакоў. 4. Грунтуючыся на прынцыпах, названых у папярэднiх пунктах, авiяцыйныя ўлады Дагаворных Бакоў узгадняюць памiж сабой пытаннi аб ёмiстасцi, якая павiнна быць прадастаўлена, i аб частаце палётаў, якiя павiнны выконвацца прызначанымi авiяпрадпрыемствамi кожнага з Дагаворных Бакоў. 5. Любое павелiчэнне прадастаўляемай ёмiстасцi i / або частаты палётаў, якiя выконваюцца прызначанымi авiяпрадпрыемствамi любога з Дагаворных Бакоў, павiнна ў першую чаргу грунтавацца на павелiчэннi патрэбнасцi ў перавозках памiж тэрыторыямi Дагаворных Бакоў i павiнна быць прадметам дагаворанасцi памiж абедзвюма авiяцыйнымi ўладамi. Да дасягнення такой дагаворанасцi або прыняцця рашэння прэвалiруюць ужо дзеючыя дазволы ў адносiнах да ёмiстасцi i частаты. Артыкул 10 Прадастаўленне аператыўнай iнфармацыi1. Авiяцыйныя ўлады аднаго з Дагаворных Бакоў могуць патрэбаваць ад прызначанага авiяпрадпрыемства(ваў) другога Дагаворнага Боку накiраваць для iх разгляду i зацвярджэння не менш чым за шэсцьдзесят (60) дзён да пачатку эксплуатацыi дагаворных лiнiй iнфармацыю, якая датычыць вiду перавозак, частаты, тыпу выкарыстоўваемага паветранага судна i раскладу рэйсаў. Калi ўносяцца якiя-небудзь змены, што датычаць эксплуатацыi дагаворных лiнiй, то падобную iнфармацыю неабходна таксама прадаставiць папярэдне, не менш чым за 30 дзён. 2. Прызначанае авiяпрадпрыемства(вы) павiнна таксама прадаставiць любую iншую iнфармацыю, якая можа спатрэбiцца для доказу авiяцыйным уладам другога Дагаворнага Боку таго, што патрабаваннi дадзенага Пагаднення належным чынам выконваюцца. Артыкул 11 Прадастаўленне статыстычных даных1. Авiяцыйныя ўлады аднаго Дагаворнага Боку павiнны забяспечваць або садзейнiчаць таму, каб яго прызначанае авiяпрадпрыемства(вы) прадастаўляла авiяцыйным уладам другога Дагаворнага Боку статыстычныя даныя, што датычаць перавозак, выкананых на працягу кожнага месяца па дагаворных лiнiях на/з тэрыторыi гэтага другога Дагаворнага Боку, якiя ўказваюць на пункты загрузкi i выгрузкi такiх перавозак. Такiя статыстычныя даныя павiнны быць прадастаўлены па магчымасцi хутчэй пасля заканчэння кожнага месяца, але не пазней 30 дзён пасля заканчэння месяца, да якога гэтыя даныя адносяцца. 2. Авiяцыйныя ўлады аднаго з Дагаворных Бакоў павiнны па запатрабаванню забяспечваць або садзейнiчаць таму, каб яго прызначанае авiяпрадпрыемства(вы) прадастаўляла авiяцыйным уладам другога Дагаворнага Боку статыстычныя даныя, якiя датычаць пунктаў адпраўлення i пунктаў прызначэння перавозак, выкананых на i з тэрыторыi другога Дагаворнага Боку на працягу перыяду, якi не перавышае адзiн сезон перавозак, устаноўлены МАПТ, як абумоўлена ў запыце. Артыкул 12 Тарыфы1. Тарыфы, якiя павiнны брацца прызначаным авiяпрадпрыемствам(амi) аднаго Дагаворнага Боку за перавозку на тэрыторыю або з тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, павiнны ўстанаўлiвацца ў разумных межах з улiкам усiх адпаведных фактараў, уключаючы эксплуатацыйныя расходы, разумны прыбытак i тарыфы, якiя прымяняюцца iншымi авiяпрадпрыемствамi. 2. Тарыфы, названыя ў пункце 1 дадзенага Артыкула, павiнны, па магчымасцi, узгадняцца памiж прызначанымi авiяпрадпрыемствамi абодвух Дагаворных Бакоў, i такая згода павiнна быць, па магчымасцi, дасягнута з прымяненнем працэдур Мiжнароднай Асацыяцыi Паветранага Транспарту. 3. Узгодненыя такiм чынам тарыфы будуць прадстаўлены на зацвярджэнне авiяцыйным уладам абодвух Дагаворных Бакоў сама меней за сорак пяць (45) дзён да прапаноўваемай даты iх увядзення. У асобных выпадках гэты тэрмiн можа быць скарочаны пры ўмове згоды вышэйназваных улад. 4. Згода з тарыфам павiнна быць пэўна выяўлена. Калi нi адна з авiяцыйных улад не выказала сваёй нязгоды на працягу трыццацi (30) дзён, пачынаючы з даты ўручэння, гэтыя тарыфы будуць лiчыцца зацверджанымi. У выпадку, калi тэрмiн падачы скарочаны, як прадугледжана ў пункце 3, авiяцыйныя ўлады могуць дагаварыцца аб тым, што тэрмiн, на працягу якога належыць паведамiць аб любой нязгодзе, будзе меншы за трыццаць (30) дзён. 5. Калi тарыф не можа быць узгоднены ў адпаведнасцi з пунктам 2 дадзенага Артыкула, або калi на працягу перыяду, якi прымяняецца ў адпаведнасцi з пунктам 4 дадзенага Артыкула, авiяцыйныя ўлады аднаго Дагаворнага Боку накiроўваюць авiяцыйным уладам другога Дагаворнага Боку паведамленне аб сваёй нязгодзе з любым тарыфам, узгодненым у адпаведнасцi з умовамi пункта 2, авiяцыйныя ўлады абодвух Дагаворных Бакоў павiнны паспрабаваць устанавiць тарыф па ўзаемнай згодзе. 6. Калi авiяцыйныя ўлады Дагаворных Бакоў не могуць прыйсцi да згоды па любому тарыфу, прадстаўленаму iм адпаведна пункту 3 дадзенага Артыкула, або па ўстанаўленню любога тарыфу ў адпаведнасцi з пунктам 5 дадзенага Артыкула, спрэчнае пытанне вырашаецца ў адпаведнасцi з палажэннямi Артыкула 16 дадзенага Пагаднення. 7. Тарыф, устаноўлены ў адпаведнасцi з палажэннямi дадзенага Артыкула, будзе заставацца ў сiле да таго часу, пакуль не будзе ўстаноўлены новы тарыф. Артыкул 13 Перавод даходаў1. Кожны Дагаворны Бок прадастаўляе прызначанаму авiяпрадпрыемству(вам) другога Дагаворнага Боку права пераводзiць у яго галоўны офiс сальда даходаў, атрыманых на тэрыторыi першага Дагаворнага Боку. Такiя пераводы будуць ажыццяўляцца ў любой свабодна канверсоўнай валюце ў адпаведнасцi з правiламi валютнага рэгулявання Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога адбылося назапашванне даходаў. 2. Такiя пераводы павiнны ажыццяўляцца на аснове афiцыйнага абменнага курсу, якi прымяняецца для ажыццяўлення валютных плацяжоў, або ў выпадках, калi адсутнiчаюць афiцыйныя абменныя курсы, перавод будзе ажыццяўляцца на аснове дзеючых рыначных абменных курсаў, якiя прымяняюцца для ажыццяўлення валютных плацяжоў. 3. У выпадках, калi памiж абодвума Дагаворнымi Бакамi дзейнiчаюць асобыя дамоўленасцi, рэгулюючыя правядзенне плацяжоў, то ўмовы такiх дамоўленасцей будуць прымяняцца да пераводу сум згодна з пунктам 1 дадзенага Артыкула. Артыкул 14 Авiяцыйная бяспека1. У адпаведнасцi са сваiмi правамi i абавязацельствамi па мiжнароднаму праву Дагаворныя Бакi яшчэ раз пацвярджаюць, што ўзятае iмi ў адносiнах адзiн да аднаго абавязацельства абараняць бяспеку грамадзянскай авiяцыi ад актаў незаконнага ўмяшання складае неад'емную частку дадзенага Пагаднення. Не абмяжоўваючы агульную прымянiмасць сваiх правоў i абавязацельстваў па мiжнароднаму праву, Дагаворныя Бакi, у прыватнасцi, дзейнiчаюць у адпаведнасцi з палажэннямi "Канвенцыi аб злачынствах i некаторых iншых актах, якiя ўчыняюцца на борце паветраных суднаў", падпiсанай у Токiо 14 верасня 1963 года, "Канвенцыi аб барацьбе з незаконным захопам паветраных суднаў", падпiсанай у Гаазе 16 снежня 1970 года, "Канвенцыi аб барацьбе з незаконнымi актамi, накiраваннымi супраць бяспекi грамадзянскай авiяцыi", падпiсанай у Манрэалi 23 верасня 1971 года, i "Пратакола аб барацьбе з незаконнымi актамi насiлля ў аэрапортах, якiя абслугоўваюць мiжнародную грамадзянскую авiяцыю", падпiсанага ў Манрэалi 24 лютага 1988 года. 2. Дагаворныя Бакi будуць аказваць па просьбе ўсю неабходную дапамогу адзiн аднаму па прадухiленню актаў незаконнага захопу паветраных суднаў i iншых незаконных актаў, накiраваных супраць бяспекi такiх паветраных суднаў, iх пасажыраў i экiпажаў, аэрапортаў i авiянавiгацыйных сродкаў, а таксама любой iншай пагрозы бяспецы грамадзянскай авiяцыi. 3. Бакi ў сваiх узаемаадносiнах будуць дзейнiчаць у адпаведнасцi з палажэннямi па авiяцыйнай бяспецы, устаноўленымi Мiжнароднай арганiзацыяй грамадзянскай авiяцыi i вызначанымi як "Дадаткi да Канвенцыi аб мiжнароднай грамадзянскай авiяцыi", у той ступенi, у якой такiя палажэннi аб бяспецы прымянiмыя ў адносiнах да Бакоў. Яны будуць патрабаваць, каб эксплуатанты паветраных суднаў iх рэгiстрацыi або эксплуатанты паветраных суднаў, асноўнае месца дзейнасцi або пастаяннае месцазнаходжанне якiх знаходзiцца на iх тэрыторыi, а таксама эксплуатанты аэрапортаў на iх тэрыторыi дзейнiчалi ў адпаведнасцi з такiмi палажэннямi па авiяцыйнай бяспецы. 4. Кожны Дагаворны Бок згаджаецца з тым, што ад такiх эксплуатантаў паветраных суднаў можна патрабаваць выканання палажэнняў па авiяцыйнай бяспецы, упамянутых у пункце 3 вышэй, якiя прадугледжваюцца другiм Дагаворным Бокам для ўезду, выезду або знаходжання ў межах тэрыторыi гэтага другога Дагаворнага Боку. Кожны Дагаворны Бок будзе забяспечваць эфектыўнае прымяненне належных мер у межах тэрыторыi яго дзяржавы для абароны паветраных суднаў i праверкi пасажыраў, экiпажа, ручной паклажы, багажу, грузу i бартавых запасаў да i ў час пасадкi або загрузкi. Кожны Дагаворны Бок таксама добразычлiва разгледзiць любую просьбу другога Дагаворнага Боку аб прыняццi абгрунтаваных спецыяльных мер бяспекi ў сувязi з канкрэтнай пагрозай. 5. Калi мае месца iнцыдэнт або пагроза iнцыдэнту, звязаная з незаконным захопам грамадзянскiх паветраных суднаў або з iншымi незаконнымi актамi, накiраванымi супраць бяспекi такiх паветраных суднаў, iх пасажыраў i экiпажа, аэрапортаў або аэранавiгацыйных сродкаў, Дагаворныя Бакi будуць аказваць адзiн аднаму дапамогу праз аблягчэнне сувязi i прыняцце адпаведных мер, накiраваных на хуткае i бяспечнае спыненне такога iнцыдэнту або пагрозы ўпамянутага вышэй. 6. Кожны Дагаворны Бок прымае меры, якiя ён можа палiчыць магчымымi для забеспячэння таго, каб паветранае судна, падвергнутае акту незаконнага захопу або iншым актам незаконнага ўмяшання, якое зрабiла пасадку на яго тэрыторыi, было затрымана на зямлi, калi толькi яго адпраўленне не выклiкана неабходнасцю, звязанай з абавязкам па абароне чалавечых жыццяў. Такiя меры павiнны быць прыняты, калi гэта магчыма, на аснове ўзаемных кансультацый. Артыкул 15 Кансультацыi i папраўкi1. Любы з Дагаворных Бакоў можа ў любы час запытаць кансультацыi ў адносiнах выканання, тлумачэння, прымянення або паправак да дадзенага Пагаднення. Такiя кансультацыi, якiя могуць праводзiцца памiж авiяцыйнымi ўладамi шляхам абмеркаванняў або перапiскi, павiнны пачацца на працягу шасцiдзесяцi (60) дзён з дня атрымання другiм Дагаворным Бокам пiсьмовай просьбы. 2. Любое змяненне да дадзенага Пагаднення, узгодненае ў вынiку кансультацый, увойдзе ў сiлу пасля яго пацвярджэння шляхам абмену дыпламатычнымi нотамi. 3. Змяненнi маршрутаў, названых у Дадатку, могуць, аднак, праводзiцца шляхам прамой дамоўленасцi памiж авiяцыйнымi ўладамi Дагаворных Бакоў i ўступяць у сiлу, пачынаючы з даты, вызначанай iмi. Артыкул 16 Урэгуляванне спрэчакКалi ўзнiкае якое-небудзь спрэчнае пытанне ў адносiнах да тлумачэння або прымянення дадзенага Пагаднення, авiяцыйныя ўлады Дагаворных Бакоў паспрабуюць урэгуляваць яго шляхам перамоў памiж iмi. У выпадку, калi спрэчнае пытанне не будзе ўрэгулявана iмi, яно будзе перададзена для вырашэння Дагаворным Бакам. Артыкул 17 Прымянiмасць шматбаковых Канвенцый аб паветраных зносiнах1. У той меры, у якой яны прымяняюцца да паветраных зносiн, устаноўленых у адпаведнасцi з дадзеным Пагадненнем, палажэннi Канвенцыi ў дадзенай фармулёўцы застаюцца ў сiле памiж Дагаворнымi Бакамi на працягу тэрмiну дзеяння дадзенага Пагаднення, так, як бы былi яны неад'емнай часткай Пагаднення, калi толькi абодва Дагаворныя Бакi не ратыфiкавалi якую-небудзь папраўку да Канвенцыi, якая належным чынам уступiла ў сiлу. У гэтым выпадку Канвенцыя з унесенымi папраўкамi будзе заставацца ў сiле на працягу тэрмiну дзеяння дадзенага Пагаднення. 2. Калi агульная шматбаковая Канвенцыя аб паветраных зносiнах уступае ў сiлу ў адносiнах да абодвух Дагаворных Бакоў, палажэннi такой Канвенцыi з'яўляюцца прэвалiруючымi. Артыкул 18 Тэрмiн дзеянняЛюбы з Дагаворных Бакоў можа ў любы час накiраваць паведамленне ў пiсьмовай форме другому Дагаворнаму Боку аб сваiм намеры спынiць дзеянне дадзенага Пагаднення. Такое паведамленне павiнна быць адначасова накiравана ў Мiжнародную арганiзацыю грамадзянскай авiяцыi. Калi такое паведамленне накiравана, дадзенае Пагадненне спынiць сваё дзеянне праз дванаццаць (12) месяцаў з дня атрымання паведамлення другiм Дагаворным Бокам, калi толькi паведамленне аб спыненнi дзеяння Пагаднення не будзе адклiкана па ўзаемнай згодзе да сканчэння гэтага тэрмiну. У выпадку адсутнасцi пацвярджэння ад другога Дагаворнага Боку аб атрыманнi паведамлення яно будзе лiчыцца атрыманым праз чатырнаццаць (14) дзён пасля атрымання паведамлення Мiжнароднай арганiзацыяй грамадзянскай авiяцыi. Артыкул 19 Уступленне ў сiлуДадзенае Пагадненне ўступае ў сiлу з даты падпiсання. У засведчанне чаго нiжэйпадпiсаныя, належным чынам упаўнаважаныя iх адпаведнымi Урадамi, падпiсалi дадзенае Пагадненне. Здзейснена ў горадзе Дэлi 27 верасня 1997 года ў двух сапраўдных экзэмплярах, кожны на беларускай, хiндзi i англiйскай мовах, прычым усе тэксты з'яўляюцца аднолькава аўтэнтычнымi. У выпадку ўзнiкнення якiх-небудзь супярэчнасцей у тлумачэннi, тэксту на англiйскай мове аддаецца перавага. За Урад За Урад Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Iндыя Подпiс Подпiс Дадатак ГРАФIК МАРШРУТАЎРаздзел 1Авiяпрадпрыемства(вы), прызначанае Урадам Рэспублiкi Беларусь, будзе мець права эксплуатаваць дагаворныя лiнii ў абодвух напрамках па наступных маршрутах: ------------+------------+----------------------+-------------- ¦ Пункты ¦ Пункты ¦ Пункты ¦ Пункты ¦ ¦адпраўлення¦ прамежныя ¦ прызначэння ¦ за межамi ¦ +-----------+------------+----------------------+------------------+ ¦ (1) ¦ (2) ¦ (3) ¦ (4) ¦ +-----------+------------+----------------------+------------------+ ¦Мiнск ¦павiнны быць¦або Нью-Дэлi, або любы¦павiнны быць ¦ ¦ ¦узгоднены ¦другi пункт па выбару ¦узгоднены ¦ ¦-----------+------------+----------------------+------------------- Раздзел 2Авiяпрадпрыемства(вы), прызначанае Урадам Рэспублiкi Iндыя, будзе мець права эксплуатаваць дагаворныя лiнii ў абодвух напрамках па наступных маршрутах: ------------+------------+---------------------+--------------- ¦ Пункты ¦ Пункты ¦ Пункты прызначэння ¦ Пункты ¦ ¦адпраўлення¦ прамежныя ¦ ¦ за межамi ¦ +-----------+------------+---------------------+-------------------+ ¦ (1) ¦ (2) ¦ (3) ¦ (4) ¦ +-----------+------------+---------------------+-------------------+ ¦Нью-Дэлi ¦павiнны быць¦або Мiнск, або любы ¦павiнны быць ¦ ¦ ¦узгоднены ¦другi пункт па выбару¦узгоднены ¦ ¦-----------+------------+---------------------+-------------------- Заўвага. 1. Прызначанае авiяпрадпрыемства любога з Дагаворных Бакоў можа на якiм-небудзь або на ўсiх рэйсах выключыць пасадку ў любым з прамежных пунктаў за межамi тэрыторыi пры ўмове, што дагаворныя лiнii па дадзеных маршрутах пачынаюцца / заканчваюцца ў пункце, якi знаходзiцца на тэрыторыi Дагаворнага Боку, прызначыўшага авiяпрадпрыемства(вы). 2. Прамежныя пункты i / або пункты за межамi тэрыторый, не абумоўленыя, могуць абслугоўвацца прызначаным авiяпрадпрыемствам(мi) любога з Дагаворных Бакоў без выкарыстання камерцыйных правоў пятай свабоды. 3. Пытанне выкарыстання камерцыйных правоў пятай свабоды прызначаным авiяпрадпрыемствам(мi) аднаго Дагаворнага Боку на або з тэрыторыi другога Дагаворнага Боку будзе ўзгадняцца памiж авiяцыйнымi ўладамi Дагаворных Бакоў. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|