Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Пагадненне памiж Рэспублiкай Беларусь i Федэратыўнай Рэспублiкай Германiя аб паветраных зносiнах"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 25 августа 2000 г. N 3/117 -------------------------------- <*> Вступило в силу 9 сентября 2000 года. Рэспублiка Беларусь i Федэратыўная Рэспублiка Германiя, з'яўляючыся ўдзельнiкамi Канвенцыi аб мiжнароднай грамадзянскай авiяцыi, адкрытай для падпiсання ў Чыкага 7 снежня 1944 года, жадаючы заключыць Пагадненне адносна ўсталявання i выканання рэгулярных паветраных зносiн памiж iх тэрыторыямi i па-за iх межамi, пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным: Артыкул 1 Вызначэннi(1) Для мэтаў гэтага Пагаднення, калi ў тэксце не прадугледжана iншае: а) тэрмiн "Канвенцыя" азначае Канвенцыю аб мiжнароднай грамадзянскай авiяцыi, адкрытую для падпiсання ў Чыкага 7 снежня 1944 года, i ўключае любы Дадатак, прыняты згодна з Артыкуламi 90 гэтай Канвенцыi, i любую папраўку да Дадатку або да Канвенцыi, згодна з Артыкулам 90 i 94 Канвенцыi, калi такiя Дадаткi i папраўкi ўступiлi ў сiлу або былi ратыфiкаваны для абодвух Дагаворных Бакоў; б) тэрмiн "авiяцыйныя ўлады" азначае ў адносiнах да Рэспублiкi Беларусь - Дзяржаўны Камiтэт па авiяцыi; у адносiнах да Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя - Федэральнае Мiнiстэрства Транспарту; або ў абодвух выпадках любую iншую асобу або арганiзацыю, упаўнаважаных выконваць функцыi, ускладзеныя на памянёныя ўлады; в) тэрмiн "назначанае авiяпрадпрыемства" азначае любое авiяпрадпрыемства, якое адзiн з Дагаворных Бакоў у адпаведнасцi з Артыкулам 3 гэтага Пагаднення назначыў шляхам пiсьмовага паведамлення другому Дагаворнаму Боку ў якасцi авiяпрадпрыемства, якое будзе ажыццяўляць мiжнародныя паветраныя зносiны па маршрутах, устаноўленых згодна з пунктам 2 Артыкула 2 гэтага Пагаднення; г) тэрмiн "Дагаворныя Бакi" азначае Рэспублiку Беларусь i Федэратыўную Рэспублiку Германiя, якiя з'яўляюцца Дагаворнымi Бакамi гэтага Пагаднення. (2) тэрмiны "тэрыторыя", "паветраныя зносiны", "мiжнародныя паветраныя зносiны" i "прыпынак з некамерцыйнымi мэтамi", што выкарыстоўваюцца ў гэтым Пагадненнi, маюць значэннi, што дадзены ў Артыкулах 2 i 96 Канвенцыi. (3) тэрмiн "тарыф" азначае цану, устаноўленую за мiжнародную перавозку (менавiта, перавозку памiж пунктамi на тэрыторыях дзвюх або больш дзжяржаў) пасажыраў, багажу, грузу (выключаючы пошту), i якая ўключае: а) любы скразны тарыф або суму ставак за мiжнародную перавозку, што прададзена як такая, уключаючы скразныя тарыфы, што пабудаваны з прымяненнем iншых тарыфаў або "add-on" тарыфаў, якiя служаць для разлiкаў перавозкi на мiжнародных участках або ўнутраных участках, што з'яўляюцца часткай мiжнароднай перавозкi; б) камiсiйныя, што спаганяюцца за продаж бiлетаў на перавозку пасажыраў i iх багажу, або за адпаведны продаж перавозкi грузу; в) умовы, што рэгламентуюць прымяненне тарыфаў або цэн на перавозку, або спагнанне камiсiйных. Гэта таксама ўключае: г) любыя значныя паслугi, што прадастаўлены ў сувязi з перавозкай; д) любыя тарыфы за перавозку на ўнутраным участку, што прададзена як дадатак да мiжнароднай перавозкi, якiх не iснуе для чыста ўнутраных перавозак i якiя не павiнны давацца на аднолькавых умовах усiм мiжнародным перавозчыкам i iх клiентам. Артыкул 2 Надаванне правоў перавозак(1) Кожны Дагаворны Бок надае другому Дагаворнаму Боку ў мэтах ажыццяўлення мiжнародных паветраных зносiн назначанымi авiяпрадпрыемствамi права: а) пралёту праз яго тэрыторыю без пасадкi; б) ажыццяўляць пасадку на яго тэрыторыi з некамерцыйнымi мэтамi; i в) ажыццяўляць пасадку на яго тэрыторыi ў пунктах, указаных для дадзенага маршруту, вызначаных у адпаведнасцi з палажэннямi, што выкладзены нiжэй у пункце 2, з мэтай пагрузкi i выгрузкi пасажыраў, багажу, грузу i пошты на камерцыйнай падставе. (2) Маршруты, па якiх назначаныя Дагаворнымi Бакамi авiяпрадпрыемствы будуць упаўнаважаны ажыццяўляць мiжнародныя паветраныя зносiны, будуць вызначаны ў Таблiцы Маршрутаў шляхам абмену нотамi. (3) Нiшто ў пункце 1 гэтага Артыкула не будзе разглядацца як надаванне любому назначанаму авiяпрадпрыемству аднаго Дагаворнага Боку права браць на борт на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку пасажыраў, багаж, груз i пошту, што перавозяцца за ўзнагароджанне i накiроўваюцца ў другi пункт у межах тэрыторыi гэтага другога Дагаворнага Боку (кабатаж). (4) Надаванне правоў на перавозку ў адпаведнасцi з указаным вышэй пунктам 1 не ўключае надаванне права на перавозку пасажыраў, багажу, грузу i пошты памiж пунктамi на тэрыторыi Дагаворнага Боку, што надае правы, i пунктамi на тэрыторыi трэцяй краiны або наадварот (пятая свабода). Правы на перавозку з пятай свабодай будуць наданы на падставе спецыяльных пагадненняў памiж авiяцыйнымi ўладамi абодвух Дагаворных Бакоў. Артыкул 3 Назначэнне i выдача дазволаў на эксплуатацыю(1) Мiжнародныя паветраныя зносiны па маршрутах, вызначаных у адпаведнасцi з пунктам 2 Артыкула 2 гэтага Пагаднення, могуць быць пачаты ў любы час, улiчваючы што: а) Дагаворны Бок, якому былi наданы правы, вызначаныя пунктам 1 Артыкула 2 гэтага Пагаднення, назначыў шляхам пiсьмовага паведамлення адно або некалькi авiяпрадпрыемстваў; i б) Дагаворны Бок, што надае такiя правы, выдаў назначанаму авiяпрадпрыемству або авiяпрадпрыемствам дазвол на ажыццяўленне паветраных зносiн. (2) Дагаворны Бок, што надае такiя правы, будзе выдаваць безадкладна дазвол на эксплуатацыю ў мэтах ажыццяўлення мiжнародных паветраных зносiн з улiкам палажэнняў пунктаў 3 i 4 гэтага Артыкула, а таксама Артыкула 9 гэтага Пагаднення. (3) Кожны Дагаворны Бок можа патрабаваць ад кожнага назначанага авiяпрадпрыемства другога Дагаворнага Боку прадастаўленне доказаў таго, што яно здольна задавальняць патрабаванням, што прадпiсаны законамi i правiламi першага Дагаворнага Боку, якiя рэгулююць выкананне мiжнародных паветраных перавозак. (4) Кожны Дагаворны Бок можа адмовiць любому назначанаму авiяпрадпрыемству другога Дагаворнага Боку ў выкарыстаннi правоў, нададзеных паводле Артыкула 2 гэтага Пагаднення, калi гэта авiяпрадпрыемства не можа прадаставiць па патрабаванню доказы таго, што пераважнае валоданне i сапраўдны кантроль над iм належыць грамадзянам або арганiзацыям другога Дагаворнага Боку, або самому Дагаворнаму Боку. Па прычыне прававых абавязацельстваў Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя ў адносiнах да Еўрапейскага Саюза другi Дагаворны Бок мае гэта права толькi тады, калi назначанае Федэратыўнай Рэспублiкай Германiя авiяпрадпрыемства не можа даказаць па патрабаванню, што пераважнае валоданне такiм авiяпрадпрыемствам належыць дзяржаве - члену Еўрапейскага Саюза, грамадзянам або арганiзацыям такiх дзяржаў - членаў Саюза, i сапраўдны кантроль належыць такой дзяржаве, яе грамадзянам або арганiзацыям. (5) Кожны Дагаворны Бок мае права з улiкам палажэнняў пунктаў 1 - 4 гэтага Артыкула замянiць ужо назначанае iм авiяпрадпрыемства iншым авiяпрадпрыемствам. Нованазначанае авiяпрадпрыемства будзе мець тыя ж правы i тыя ж абавязацельствы, што i авiяпрадпрыемства, якое яно замяняе. Артыкул 4 Ануляванне або прымяненне абмежаванняў у адносiнах да дазволу на эксплуатацыюКожны Дагаворны Бок можа ануляваць або ўвесцi абмежаваннi на дазвол, што наданы ў адпаведнасцi з пунктам 2 Артыкула 3 гэтага Пагаднення, у выпадку невыканання назначаным авiяпрадпрыемствам законаў або правiлаў Дагаворнага Боку, што надае правы, або палажэнняў гэтага Пагаднення, або ў выпадку невыканання абавязацельстваў, што вынiкаюць з яго. Такому ануляванню дазвола або ўвядзенню абмежаванняў павiнна папярэднiчаць правядзенне кансультацый, як гэта вызначана ў Артыкуле 16 гэтага Пагаднення, калi толькi не патрабуецца неадкладнае прыпыненне палётаў або ўвядзенне абмежаванняў з тым, каб выключыць далейшыя парушэннi законаў або правiлаў. Артыкул 5 Адзiны падыход у адносiнах да збораўЗборы, што ўстаноўлены на тэрыторыi кожнага з Дагаворных Бакоў за выкарыстанне аэрапортаў або iншага авiяцыйнага абсталявання для абслугоўвання самалётаў любога назначанага авiяпрадпрыемства другога Дагаворнага Боку, не павiнны быць вышэй за тыя, якiя ўстаноўлены для паветраных суднаў авiяпрадпрыемства першага Дагаворнага Боку, якi эксплуатуе аналагiчныя мiжнародныя паветраныя лiнii. Артыкул 6 Вызваленне ад мытных пошлiн i iншых збораў(1) Паветраныя судны, што эксплуатуюцца любым назначаным авiяпрадпрыемствам аднаго Дагаворнага Боку, пры ўваходзе / выхадзе з / на тэрыторыю другога Дагаворнага Боку або пры пралёце яго тэрыторыi, а таксама палiва, змазачныя матэрыялы, запасныя часткi, табельная маёмасць i бартавыя запасы, што знаходзяцца на борце такiх паветраных суднаў, вызваляюцца ад мытных пошлiн i iншых збораў, што спаганяюцца пры iх увозе, вывазе або транзiце. Гэта таксама прымяняецца да тавараў, што знаходзяцца на борце паветранага судна i выкарыстоўваюцца падчас палёту праз тэрыторыю другога Дагаворнага Боку. (2) Палiва, змазачныя матэрыялы, бартавыя запасы, табельная маёмасць i запасныя часткi, што часова ўвозяцца на тэрыторыю аднаго Дагаворнага Боку, з тым, каб неадкладна пасля iх увозу або пасля захоўвання ўстанавiць на борце або ўзяць на борт паветраных суднаў назначанага авiяпрадпрыемства другога Дагаворнага Боку, або, што iншым чынам зноў вывозяцца з тэрыторыi першага Дагаворнага Боку, вызваляюцца ад мытных пошлiн i iншых збораў, якiя ўказаны ў пункце 1 гэтага Артыкула. Рэкламныя матэрыялы або перавозачныя дакументы любога назначанага авiяпрадпрыемства аднаго Дагаворнага Боку пры iх увозе на тэрыторыю другога Дагаворнага Боку таксама вызваляюцца ад мытных пошлiн i iншых збораў, указаных у пункце 1 гэтага Артыкула. (3) Палiва i змазачныя матэрыялы, што прыняты на борт паветраных суднаў любога назначанага авiяпрадпрыемства аднаго Дагаворнага Боку на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку i выкарыстоўваюцца ў мiжнародных паветраных зносiнах, вызваляюцца ад мытных пошлiн i iншых збораў, указаных у пункце 1 гэтага Артыкула, а таксама ад магчымых спецыяльных падаткаў на спажыванне. (4) Кожны Дагаворны Бок можа паставiць матэрыялы, памянёныя ў пунктах 1 - 3 гэтага Артыкула, пад кантроль мытных улад. (5) Матэрыялы, памянёныя ў пунктах 1 - 3 гэтага Артыкула, вызваленыя ад аплаты мытных пошлiн i iншых збораў, не будуць падвяргацца нiякiм эканамiчным забаронам або абмежаванням, што звычайна прымяняюцца да iх, якiя датычаць увозу, вывазу або транзiту гэтых тавараў. (6) Кожны Дагаворны Бок на ўмовах узаемнасцi прадастаўляе вызваленне ад падаткаў з абароту або аналагiчных ускосных падаткаў на тавары i паслугi, што пастаўляюцца або прадастаўляюцца любому назначанаму авiяпрадпрыемству другога Дагаворнага Боку i выкарыстоўваюцца для ажыццяўлення яго дзейнасцi. Вызваленне ад падаткаў можа быць ажыццёўлена ў выглядзе вызвалення або звароту ў адпаведнасцi з дзеючым нацыянальным заканадаўствам. Артыкул 7 Перавод даходаўКожны Дагаворны Бок надае кожнаму назначанаму авiяпрадпрыемству другога Дагаворнага Боку права свабодна i без абмежаванняў пераводзiць у сваю галоўную кантору даходы, што атрыманы ад продажу авiяперавозак на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку i выцякаюць з уласнага продажу i продажу агентамi, у любой свабодна канверсаванай валюце па афiцыйнаму абменнаму курсу. Артыкул 8 Прынцыпы ажыццяўлення рэгулярных паветраных зносiн(1) Любыя назначаныя авiяпрадпрыемствы кожнага Дагаворнага Боку павiнны мець справядлiвыя i роўныя магчымасцi пры эксплуатацыi авiялiнiй на маршрутах, вызначаных згодна з пунктам 2 Артыкула 2 гэтага Пагаднення. (2) Пры эксплуатацыi мiжнародных паветраных лiнiй на маршрутах, што ўстаноўлены ў адпаведнасцi з пунктам 2 Артыкула 2 гэтага Пагаднення, любое назначанае авiяпрадпрыемства аднаго Дагаворнага Боку будзе ўлiчваць iнтарэсы любога назначанага авiяпрадпрыемства другога Дагаворнага Боку, каб не нанесцi адпаведна шкоды паветраным перавозкам, што ажыццяўляюцца гэтымi прадпрыемствамi па адных i тых жа маршрутах або iх частцы. (3) Мiжнародныя паветраныя зносiны па маршрутах, што ўстаноўлены ў адпаведнасцi з пунктам 2 Артыкула 2, маюць сваёй асноўнай мэтай надаць ёмiстасцi, якiя адпавядалi б мяркуемаму попыту на перавозкi на або з тэрыторыi Дагаворнага Боку, што назначыў авiяпрадпрыемства. Права такога авiяпрадпрыемства на перавозку памiж пунктамi маршрута, вызначанага ў адпаведнасцi з пунктам 2 Артыкула 2 гэтага Пагаднення, якiя размешчаны на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку, i пунктамi трэцяй краiны, павiнна адпавядаць агульным прынцыпам развiцця мiжнародных паветраных зносiн, згодна з якiмi ёмiстасць будзе залежаць ад: а) патрэб у перавозках на / з тэрыторыi Дагаворных Бакоў, што назначылi авiяпрадпрыемствы; б) патрэб у перавозках таго раёну, праз якi праходзiць авiялiнiя, прымаючы да ўвагi мясцовыя i рэгiянальныя авiялiнii; в) патрэб у эканамiчным ажыццяўленнi транзiтных перавозак. (4) Дзеля забеспячэння любому назначанаму авiяпрадпрыемству справядлiвых i роўных магчымасцей, частата палётаў, тыпы паветраных суднаў з улiкам iх ёмiстасцi, якiя будуць эксплуатавацца, а таксама расклад палётаў падлягаюць адабрэнню авiяцыйнымi ўладамi Дагаворных Бакоў. Колькасць прапануемых назначанымi авiяпрадпрыемствамi месцаў павiнна быць збалансавана i не павiнна перавышаць суадносiны, якiя вызначаны авiяцыйнымi ўладамi абодвух Дагаворных Бакоў шляхам абмену нотамi. (5) Авiяцыйныя ўлады абодвух Дагаворных Бакоў прыкладуць, калi гэта неабходна, усе намаганнi, каб дасягнуць пагаднення, што задавальняе абодва Дагаворныя Бакi адносна ёмiстасцей i частаты палётаў. Артыкул 9 Прадстаўленне эксплуатацыйных i статыстычных даных(1) Кожнае назначанае авiяпрадпрыемства паведамляе авiяцыйным уладам Дагаворных Бакоў не пазней чым за адзiн месяц да пачатку палётаў i кожнага наступнага сезоннага перыяду эксплуатацыi па маршрутах, вызначаных згодна з пунктам 2 Артыкула 2 гэтага Пагаднення, катэгорыi палёту, тыпы эксплуатуемых паветраных суднаў i расклад iх палётаў. Аб усiх разавых змяненнях неабходна iнфармаваць неадкладна. (2) Авiяцыйныя ўлады аднаго Дагаворнага Боку прадастаўляюць авiяцыйным уладам другога Дагаворнага Боку па iх просьбе ўсе рэгулярныя i iншыя статыстычныя даныя, што датычаць назначаных авiяпрадпрыемстваў, якiя могуць патрабавацца з мэтай праверкi ёмiстасцi, надаваемай кожным назначаным авiяпрадпрыемствам першага Дагаворнага Боку па маршрутах, вызначаных згодна з пунктам 2 Артыкула 2 гэтага Пагаднення. Такiя даныя павiнны ўключаць усю iнфармацыю, неабходную для вызначэння аб'ёму, а таксама пунктаў адпраўлення i прызначэння. Артыкул 10 Тарыфы(1) Тарыфы, што прымяняюцца назначанымi авiяпрадпрыемствамi за перавозку пасажыраў на маршрутах, вызначаных згодна з пунктам 2 Артыкула 2 гэтага Пагаднення, падлягаюць адабрэнню авiяцыйнымi ўладамi Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога знаходзiцца пункт адпраўлення (у адпаведнасцi з iнфармацыяй у перавозачных дакументах). (2) У сваiх тарыфах назначаныя авiяпрадпрыемствы павiнны ўлiчваць эксплуатацыйныя выдаткi, разумны прыбытак, iснуючыя ўмовы канкурэнцыi i рынку, а таксама iнтарэсы карыстальнiкаў транспарту. Адпаведныя авiяцыйныя ўлады могуць адмовiць у адабрэннi тарыфу толькi ў тым выпадку, калi ён не адпавядае гэтым умовам. (3) Тарыфы прадастаўляюцца назначанымi авiяпрадпрыемствамi на адабрэнне авiяцыйных улад не пазней чым за адзiн месяц да мяркуемай даты iх увядзення. (4) Калi авiяцыйныя ўлады любога Дагаворнага Боку не згодны з тарыфам, што прадастаўлены iм на адабрэнне, яны праiнфармуюць адпаведнае авiяпрадпрыемства на працягу 21 дня з даты прадастаўлення тарыфу. У гэтым выпадку тарыф не прымяняецца. Тарыф, якi прымяняўся да гэтага i якi павiнен быў быць заменены новым тарыфам, будзе прымяняцца i далей. Артыкул 11 Камерцыйная дзейнасць(1) Кожны Дагаворны Бок надае на ўзаемнай аснове любому назначанаму авiяпрадпрыемству другога Дагаворнага Боку права ўтрымлiваць на яго тэрыторыi прадстаўнiцтвы з адмiнiстрацыйным, камерцыйным i тэхнiчным персаналам, якi неабходны назначанаму авiяпрадпрыемству. (2) Адкрыццё прадстаўнiцтваў i прыём на працу персаналу, указанага ў пункце 1 гэтага Артыкула, ажыццяўляецца з выконваннем законаў i правiлаў адпаведнага Дагаворнага Боку, якiя датычаць уезду iншаземцаў i iх знаходжання на тэрыторыi адпаведнага Дагаворнага Боку. Аднак, для персаналу, што працуе ў прадстаўнiцтвах згодна з пунктам 1 гэтага Артыкула, дазвол на працу не патрабуецца. (3) Кожны Дагаворны Бок будзе надаваць на ўзаемнай аснове любому назначанаму авiяпрадпрыемству другога Дагаворнага Боку права самастойнага афармлення пасажыраў, багажу, грузу i пошты для назначанага або iншага авiяпрадпрыемства другога Дагаворнага Боку. Гэта права не ўключае ў сябе паслугi па наземнаму абслугоўванню (наземнае абслугоўванне самалётаў), што з'яўляецца прэрагатывай наземных службаў аэрапортаў. (4) Кожны з Дагаворных Бакоў будзе надаваць любому назначанаму авiяпрадпрыемству другога Дагаворнага Боку права ажыццяўляць продаж авiяперавозак па сваiх асабiстых перавозачных дакументах у асабiстых офiсах i праз сваiх агентаў на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку любой асобе i за любую валюту. Артыкул 12 Бяспека палётаў(1) Кожны Дагаворны Бок мае права патрабаваць правядзення кансультацый аб нормах бяспекi, што прымяняюцца другiм Дагаворным Бокам адносна авiяцыйных збудаванняў, экiпажаў, паветраных суднаў i работы прызначаных прадпрыемстваў. Калi адзiн з Дагаворных Бакоў пасля такiх кансультацый канстатуе, што другi Дагаворны Бок неэфектыўна прымяняе i выконвае ў гэтай галiне нормы i патрабаваннi бяспекi, якiя адпавядаюць сама меней мiнiмальным нормам, вызначаемым у адпаведнасцi з Канвенцыяй аб мiжнароднай грамадзянскай авiяцыi, то другому Дагаворнаму Боку будуць паведамлены такiя канстатацыi, а таксама крокi, якiя лiчацца неабходнымi для выканання зазначаных мiнiмальных норм; другi Дагаворны Бок прыме належныя меры для выпраўлення становiшча. Калi другi Дагаворны Бок на працягу разумнага тэрмiну - у любым выпадку на працягу пятнаццацi (15) дзён - не прыме належныя меры, то гэта будзе прычынай прымянiць артыкул 4. (2) Калi для забеспячэння бяспекi работы прадпрыемства патрабуюцца неадкладныя меры, то адзiн Дагаворны Бок мае права прыняць меры ў адпаведнасцi з артыкулам 4 да пачатку кансультацый. (3) Кожная мера аднаго з Дагаворных Бакоў, прымаемая ў адпаведнасцi з пунктамi 1 i 2 гэтага артыкула, будзе прыпынена, як толькi другi Дагаворны Бок пачне выконваць палажэннi па бяспецы, зазначаныя ў гэтым артыкуле. Артыкул 13 Авiяцыйная бяспека(1) У адпаведнасцi з сваiмi правамi i абавязацельствамi, што вынiкаюць з мiжнароднага права, Дагаворныя Бакi пацвярджаюць абавязацельства, што ўзята iмi ў адносiнах адзiн да аднаго, абараняць бяспеку грамадзянскай авiяцыi ад актаў незаконнага ўмяшання. Не абмяжоўваючы агульную прымянiмасць сваiх правоў i абавязацельстваў па мiжнароднаму праву, Дагаворныя Бакi, у прыватнасцi, дзейнiчаюць згодна з палажэннямi Канвенцыi аб злачынствах i некаторых iншых дзеяннях, што маюць месца на борце паветранага судна, падпiсанай у Токiо 14 верасня 1963 года, Канвенцыi аб барацьбе з незаконным захопам паветраных суднаў, падпiсанай у Гаазе 16 снежня 1970 года, i Канвенцыi аб барацьбе з незаконнымi актамi, накiраванымi супраць бяспекi грамадзянскай авiяцыi, падпiсанай у Манрэалi 23 верасня 1971 года, i Пратакола аб барацьбе з незаконнымi актамi насiлля ў аэрапортах, што абслугоўваюць мiжнародную грамадзянскую авiяцыю, падпiсанага ў Манрэалi 24 лютага 1988 года ў дапаўненне да Канвенцыi аб барацьбе з незаконнымi актамi, накiраванымi супраць бяспекi грамадзянскай авiяцыi, падпiсанай у Манрэалi 23 верасня 1971 года. (2) Дагаворныя Бакi аказваюць па запыту ўсю неабходную дапамогу адзiн аднаму ў прадухiленнi незаконнага захопу грамадзянскiх паветраных суднаў i iншых незаконных актаў, накiраваных супраць бяспекi такiх паветраных суднаў, iх пасажыраў i экiпажу, аэрапортаў i аэранавiгацыйных сродкаў, а таксама любой iншай пагрозы бяспецы грамадзянскай авiяцыi. (3) Калi будзе мець месца незаконны захоп грамадзянскага паветранага судна або пагроза такога захопу або iншы акт незаконнага ўмяшання, што стварае пагрозу бяспецы такiх суднаў, iх пасажырам i экiпажу, аэрапортам i аэранавiгацыйным сродкам, Дагаворныя Бакi будуць пры ўзаемных кансультацыях садзейнiчаць адзiн аднаму ў спрашчэннi сувязi i iншых адпаведных мер, накiраваных на спыненне такога здарэння або яго пагрозы так хутка, як гэта магчыма з улiкам мiнiмальнай рызыкi для жыцця. (4) Кожны Дагаворны Бок прадпрыме ўсе магчымыя з яго боку захады для забеспячэння таго, каб незаконна захопленае паветранае судна або паветранае судна, супраць якога здзейснены iншыя акты незаконнага ўмяшання, i што знаходзiцца ў гэты час на зямлi яго тэрыторыi, будзе ўтрымлiвацца на зямлi, калi толькi вылет паветранага судна не будзе вызваны неабходнасцю абароны жыцця яго экiпажу i пасажыраў. Па магчымасцi, такiя захады будуць прыймацца на падставе ўзаемных кансультацый. (5) Дагаворныя Бакi ў сваiх узаемаадносiнах дзейнiчаюць у адпаведнасцi з палажэннямi аб авiяцыйнай бяспецы, што ўстаноўлены Мiжнароднай арганiзацыяй грамадзянскай авiяцыi i вызначаны ў Дадатках да Канвенцыi ў той ступенi, у якой такiя палажэннi па бяспецы прымянiмы да Дагаворных Бакоў; яны будуць патрабаваць, каб эксплуатанты паветраных суднаў, занесеных у iх рэестр, i эксплуатанты паветраных суднаў, асноўнае месца дзейнасцi або пастаяннае месцазнаходжанне якiх знаходзiцца на iх тэрыторыi, i эксплуатанты аэрапортаў на iх тэрыторыi дзейнiчалi ў адпаведнасцi з такiмi палажэннямi i патрабаваннямi па авiяцыйнай бяспецы. (6) Кожны Дагаворны Бок пагаджаецца з тым, што ад такiх эксплуатантаў паветраных суднаў можа быць патрабавана выконванне палажэнняў па авiяцыйнай бяспецы, указаных у пункце 5 гэтага Артыкула, што ўстанаўлiваюцца другiм Дагаворным Бокам у адносiнах да прылёту, вылету або знаходжання на тэрыторыi гэтага другога Дагаворнага Боку. Кожны Дагаворны Бок забяспечыць, каб на яго тэрыторыi прымянялiся дзейсныя меры па абароне паветраных суднаў i па догляду пасажыраў, экiпажаў i ручной паклажы, а таксама па выкананню адпаведных праверак на бяспеку багажу, грузу i бартавых запасаў да i падчас пасадкi пасажыраў або пагрузкi грузаў. Кожны Дагаворны Бок будзе спрыяльна разглядаць любы запыт другога Дагаворнага Боку ў адносiнах да прыняцця спецыяльных мер бяспекi дзеля прадухiлення канкрэтнай пагрозы. (7) У выпадку, калi адзiн з Дагаворных Бакоў не выконвае палажэнняў па авiяцыйнай бяспецы, прадугледжаных гэтым Артыкулам, авiяцыйныя ўлады другога Дагаворнага Боку могуць зрабiць запыт аб правядзеннi неадкладных кансультацый з авiяцыйнымi ўладамi першага Дагаворнага Боку. Калi на працягу месяца з даты такога запыту не будзе дасягнута здавальняючага вырашэння, то гэта будзе служыць падставай для прыпынення, адмены, увядзення абмежавання або iншых умоў дазволу на эксплуатацыю авiяпрадпрыемству або авiяпрадпрыемствам першага Дагаворнага Боку. У экстраных выпадках кожны з Дагаворных Бакоў можа прыняць меры папярэдняга характару да сканчэння гэтага месячнага тэрмiну. Артыкул 14 Уезд i кантроль праязных дакументаў(1) Па просьбе аднаго з Дагаворных Бакоў другi Дагаворны Бок дазваляе авiяпрадпрыемствам, што выкарыстоўваюць правы перавозак у абедзвюх краiнах, прыняць меры для забеспячэння таго, каб перавозцы падлягалi толькi пасажыры, якiя маюць неабходныя дакументы для ўезду або транзiту праз тэрыторыю Дагаворнага Боку, што звярнуўся з просьбай. (2) Кожны Дагаворны Бок будзе прыймаць для праверкi асобу, высланую з пункту высадкi пасля таго, як ёй было адмоўлена ва ўездзе, калi гэта асоба да гэтага знаходзiлася на яго тэрыторыi перад пасадкай на борт, акрамя выпадкаў у прамым транзiце. Дагаворныя Бакi не павiнны вяртаць такую асобу ў краiну, дзе ёй было раней адмоўлена ва ўездзе. (3) Гэта палажэнне не забараняе органам улады правесцi далейшую праверку асобы, якая вернута ў сувязi з адмовай ва ўездзе, з тым, каб вызначыць яе магчымае знаходжанне ў гэтай дзяржаве або арганiзаваць адпраўку, выдаленне або дэпартацыю ў тую дзяржаву, чыё грамадзянства яна мае або ў якой яна можа быць прынята па якiм-небудзь iншым прычынам. У выпадку, калi гэта асоба, у адносiнах да якой устаноўлена, што яна не мае права на ўезд, згубiла або знiшчыла свае праязныя дакументы, Дагаворны Бок будзе прызнаваць дакумент, што пацвярджае абставiны вылету i прылёту, якi выданы ўладамi Дагаворнага Боку, дзе было ўстаноўлена, што асоба не мела права на ўезд. Артыкул 15 Абмен меркаваннямiПа меры неабходнасцi памiж авiяцыйнымi ўладамi Дагаворных Бакоў будзе ажыццяўляцца абмен меркаваннямi з мэтай дасягнення цеснага супрацоўнiцтва i ўзаемаразумення па ўсiх пытаннях, што адносяцца да прымянення гэтага Пагаднення. Артыкул 16 КансультацыiЛюбы Дагаворны Бок можа ў любы час запытаць правядзенне кансультацый з мэтай абмеркавання паправак да гэтага Пагаднення або да Таблiцы маршрутаў або з мэтай абмеркавання пытанняў, што датычаць тлумачэння тэксту. Тое ж адносiцца да абмеркавання прымянiмасцi гэтага Пагаднення, калi адзiн Дагаворны Бок лiчыць, што абмен меркаваннямi ў рамках Артыкула 15 гэтага Пагаднення не прывёў нi да якiх здавальняючых вынiкаў. Такiя кансультацыi павiнны пачацца на працягу двух месяцаў з даты атрымання другiм Дагаворным Бокам такога запыту. Артыкул 17 Вырашэнне спрэчак(1) Калi якая-небудзь спрэчка ў адносiнах да тлумачэння або прымянення гэтага Пагаднення не можа быць урэгулявана ў адпаведнасцi з Артыкулам 16 гэтага Пагаднення, то па просьбе любога з Дагаворных Бакоў гэта спрэчка павiнна быць прадстаўлена на вырашэнне ў Трацейскi суд. (2) Трацейскi суд можа быць створаны ў кожным канкрэтным выпадку наступным чынам: кожны Дагаворны Бок назначае па аднаму члену суда, i абодва члены суда дамаўляюцца аб Старшынi суда, якi павiнен быць грамадзянiнам трэцяй дзяржавы i якi назначаецца Дагаворнымi Бакамi. Члены Трацейскага суда павiнны быць назначаны на працягу двух месяцаў, а Старшыня - на працягу трох месяцаў з даты, калi любы з Дагаворных Бакоў праiнфармуе другi Дагаворны Бок аб сваiм намеры перадаць спрэчку ў Трацейскi суд. (3) Калi тэрмiны, указаныя ў пункце 2 гэтага Артыкула, не былi захаваны, любы Дагаворны Бок можа, калi няма iншай дамоўленасцi, звярнуцца да Прэзiдэнта Савета Мiжнароднай арганiзацыi грамадзянскай авiяцыi з просьбай ажыццявiць неабходныя назначэннi. Калi Прэзiдэнт з'яўляецца грамадзянiнам любога з Дагаворных Бакоў або калi iншыя прычыны не дазваляюць яму выканаць гэту функцыю, то неабходныя назначэннi павiнен ажыццявiць Вiцэ-прэзiдэнт, якi яго прадстаўляе. (4) Трацейскi суд прымае рашэннi большасцю галасоў. Такiя рашэннi будуць абавязковымi для Дагаворных Бакоў. Кожны Дагаворны Бок будзе несцi выдаткi на ўтрыманне свайго члена суда, а таксама сваiх прадстаўнiкоў у трацейскiм працэсе; выдаткi на ўтрыманне Старшынi i любыя iншыя выдаткi павiнны быць падзелены пароўну памiж Дагаворнымi Бакамi. Па ўсiх iншых пытаннях Трацейскi суд будзе ажыццяўляць судаводства паводле свайго меркавання. Артыкул 18 Шматбаковыя канвенцыiУ выпадку ўступлення ў сiлу агульнай шматбаковай канвенцыi ў галiне грамадзянскай авiяцыi, прынятай абодвума Дагаворнымi Бакамi, палажэннi такой канвенцыi будуць мець пераважную сiлу. Любыя абмеркаваннi з мэтай вызначэння ступенi, у якой шматбаковая канвенцыя спынiць дзеянне, заменiць, зменiць або дапоўнiць гэта Пагадненне, будуць праводзiцца ў адпаведнасцi з Артыкулам 16 гэтага Пагаднення. Артыкул 19 Рэгiстрацыя ў Мiжнароднай арганiзацыi грамадзянскай авiяцыiГэта Пагадненне, любыя папраўкi да яго i любы абмен нотамi ў адпаведнасцi з пунктам 2 Артыкула 2 гэтага Пагаднення будуць накiраваны ў Мiжнародную арганiзацыю грамадзянскай авiяцыi для рэгiстрацыi. Артыкул 20 Ранейшыя ПагадненнiЗ уступлення ў сiлу гэтага Пагаднення Пагадненне памiж Урадам Саюза Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк i Урадам Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя аб паветраных зносiнах ад 11 лiстапада 1971 года ў адносiнах памiж Рэспублiкай Беларусь i Федэратыўнай Рэспублiкай Германiя трацiць сiлу. Артыкул 21 Уступленне ў сiлу, тэрмiн дзеяння(1) Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу праз месяц з даты, калi ўрады Дагаворных Бакоў паведамяць адзiн аднаму шляхам абмену нотамi аб тым, што неабходныя ўнутрыдзяржаўныя працэдуры для ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення выкананы. (2) Гэта Пагадненне заключаецца на нявызначаны тэрмiн. Артыкул 22 СкасаваннеКожны Дагаворны Бок можа ў любы момант паведамiць другому Дагаворнаму Боку аб сваiм рашэннi спынiць дзеянне гэтага Пагаднення; такое паведамленне павiнна быць адначасова накiравана ў Мiжнародную арганiзацыю грамадзянскай авiяцыi. У такiм выпадку Пагадненне спынiць сваё дзеянне праз дванаццаць месяцаў з даты атрымання паведамлення другiм Дагаворным Бокам, калi толькi паведамленне аб спыненнi дзеяння не адозвана па ўзаемнай згодзе да сканчэння гэтага перыяду. У выпадку адсутнасцi пацверджання атрымання другiм Дагаворным Бокам паведамленне павiнна разглядацца як атрыманае праз чатырнаццаць дзён з даты атрымання паведамлення Мiжнароднай арганiзацыяй грамадзянскай авiяцыi. Здзейснена ў г.Мiнску 3 снежня 1997 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай i нямецкай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу. За Рэспублiку Беларусь За Федэратыўную Рэспублiку Германiя Подпiс Подпiс |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|