Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Письмо Министерства образования Республики Беларусь от 16.01.1998 № 12-05/27 "Аб прыкладнай праграме квалiфiкацыйнага экзамена выхавальнiка навучальнай установы"

Документ утратил силу
< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2371



Рэктарам вышэйшых i дырэктарам сярэднiх
спецыяльных навучальных устаноў

Упраўленням адукацыi аблвыканкамаў
i Мiнскага гарвыканкама

Рэктарам Рэспублiканскага iнстытута
вышэйшай школы пры БДУ
i Рэспублiканскага iнстытута
прафесiянальнай адукацыi


Накiроўваем да ведама i выкарыстання ў практычнай дзейнасцi Прыкладную праграму квалiфiкацыйнага экзамену выхавальнiка навучальнай установы.

Нагадваем, што ў адпаведнасцi з пiсьмом Мiнiстэрства адукацыi i навукi ад 23 кастрычнiка 1996 г. N 15-167/12 вышэйшыя навучальныя ўстановы, як i прафесiянальна-тэхнiчныя i сярэднiя спецыяльныя, праводзяць атэстацыю спецыялiстаў з лiку педагагiчных работнiкаў у адпаведнасцi з Палажэннем аб атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi, якое зацверджана загадам Мiнiстра адукацыi i навукi ад 7 снежня 1995 г. N 456 (Зборнiк нарматыўных дакументаў Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., N 2, стар. 23 - 29).

Прэтэндэнты на вышэйшую катэгорыю з лiку педагагiчных работнiкаў вышэйшых навучальных устаноў павiнны здаць квалiфiкацыйны экзамен у Рэспублiканскiм iнстытуце вышэйшай школы пры БДУ, а выхавальнiкi прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў - у Рэспублiканскiм iнстытуце прафесiянальнай адукацыi.



Намеснiк Мiнiстра А.Г.Слука



ПРЫКЛАДНАЯ ПРАГРАМА КВАЛIФIКАЦЫЙНАГА ЭКЗАМЕНУ ВЫХАВАЛЬНIКА НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ

Складальнiкi:

1. У.Ф.Клемята, галоўны iнспектар Галоўнага ўпраўлення сацыяльнай i выхаваўчай работы Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

2. I.I.Ганчаронак, загадчык кафедры кiравання вышэйшай школы Рэспублiканскага iнстытута вышэйшай школы пры Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце

3. Т.М.Краўцэвiч, старшы выкладчык кафедры псiхалогii i педагогiкi Рэспублiканскага iнстытута вышэйшай школы пры Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце

4. Хмялеўская, галоўны iнспектар Упраўлення па рабоце з кадрамi i прававому забеспячэнню Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

5. С.У.Шычко, метадыст кафедры кiравання вышэйшай школы Рэспублiканскага iнстытута вышэйшай школы пры Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце


Эксперты:

1. А.М.Сiзанаў, вядучы iнспектар Галоўнага ўпраўлення сацыяльнай i выхаваўчай работы Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

2. У.Б.Аджаеў, прарэктар па вучэбна-выхаваўчай рабоце i быту Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта

3. В.I.Луцаеў, загадчык кафедры методыкi выхавання Рэспублiканскага iнстытута прафесiянальнай адукацыi


Праграма, якая прапаноўваецца, састаўлена для правядзення квалiфiкацыйнага экзамену выхавальнiкаў iнтэрнатаў вышэйшых, сярэднiх спецыяльных, прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў, якiя прэтэндуюць на вышэйшую катэгорыю.

Змест квалiфiкацыйнага экзамену арыентуецца на патрабаваннi квалiфiкацыйнай характарыстыкi выхавальнiка навучальнай установы.

У працэсе экзамену вызначаецца ўзровень навукова-тэарэтычнай i метадычнай падрыхтоўкi выхавальнiкаў, вывучаюцца i аналiзуюцца прадстаўленыя iмi матэрыялы з вопыту работы, даецца незалежная ацэнка iх здольнасцi творча i якасна ажыццяўляць выхаваўчы працэс.



Формы квалiфiкацыйнага экзамену

1. Абарона ўласнай методыкi, вопыту, уласных праграм, праектаў.

2. Вусны экзамен, якi прадугледжвае, акрамя тэарэтычных пытанняў, рашэнне сiтуацыйнай псiхолага-педагагiчнай задачы, аналiз i самааналiз педагагiчнай дзейнасцi i г.д.



Прыкладны пералiк пытанняў для падрыхтоўкi да квалiфiкацыйнага экзамену выхавальнiка навучальнай установы

1. Псiхалогiя

1. Агульнае паняцце аб псiхiцы i псiхiчных з'явах. Роля псiхалагiчнай навукi ў педагагiчнай дзейнасцi

2. Паняцце аб асобе. Структура асобы. Фактары, якiя ўздзейнiчаюць на фармiраванне асобы. Пабуджальныя сiлы актыўнасцi асобы

3. Характарыстыка метадаў, якiя можа выкарыстоўваць выхавальнiк для вывучэння асаблiвасцей студэнтаў i навучэнцаў

4. Паняцце аб эмоцыях i пачуццях. Фармiраванне эмоцый i пачуццяў у студэнтаў i навучэнцаў

5. Iндывiдуальна-псiхалагiчныя асаблiвасцi асобы (тэмперамент, характар, здольнасцi)

6. Зносiны i моўная дзейнасць. Культура мовы i яе развiццё ў студэнтаў i навучэнцаў. Псiхалагiчныя кампаненты зносiн выхавальнiка, студэнта i навучэнца. Канфлiкты, iх прычыны i шляхi лiквiдацыi

7. Псiхалагiчныя асаблiвасцi мiжасобасных адносiн у групе студэнтаў i навучэнцаў. Характарыстыка калектыву, псiхалагiчныя шляхi фармiравання калектыву. Метады вывучэння калектыву

8. Псiхалагiчныя асновы выхаваўчага ўздзеяння

9. Прывычкi. Шляхi выхавання карысных i пераадолення шкодных прывычак

10. Характарыстыка матывацыйна-патрэбнаснай сферы студэнтаў i навучэнцаў

11. Сэнсавы бар'ер у адносiнах з навучэнцамi, прычыны яго ўзнiкнення i шляхi лiквiдацыi

12. Прыёмы i метады самарэгуляцыi псiхiчнага эмацыянальнага стану

13. Характарыстыка асноўных тыпаў акцэнтуацый характару

14. Псiхалагiчныя асновы самавыхавання i самаадукацыi

15. Псiхалагiчныя механiзмы кiравання працэсам выхавання i самавыхавання

16. Псiхолага-педагагiчныя асаблiвасцi фармiравання iнтарэсаў студэнтаў i навучэнцаў ва ўмовах iнтэрната

17. Псiхалагiчныя бар'еры ў адносiнах

18. Сацыяльна-псiхалагiчныя прыёмы адносiн (прыёмы фармiравання прывабнасцi-рэтракцыi ў працэсе адносiн)

19. Лiдэрства i ролевыя паводзiны ў групе

20. Псiхалагiчная характарыстыка групы

Лiтаратура: [1 - 6]


2. Методыка выхаваўчай работы

1. Функцыянальныя абавязкi i правы выхавальнiка

2. Псiхолага-педагагiчныя прынцыпы планавання выхаваўчай работы са студэнтамi i навучэнцамi ва ўмовах iнтэрната

3. Пастаянныя i часовыя органы самакiравання студэнтаў i навучэнцаў у iнтэрнаце. Правы i абавязкi. Садзейнiчанне iх стварэнню i супрацоўнiцтва. Змест дзейнасцi органаў самакiравання

4. Iндывiдуальны падыход да выхавання студэнтаў i навучэнцаў

5. Псiхолага-педагагiчныя ўмовы фармiравання i развiцця калектыву студэнтаў i навучэнцаў у iнтэрнаце

6. Формы i метады арганiзацыi калектыўнага i iндывiдуальнага вольнага часу студэнтаў i навучэнцаў у iнтэрнаце

7. Самаабслугоўванне студэнтаў i навучэнцаў ва ўмовах iнтэрната i яго педагагiчная арганiзацыя

8. Студэнты i навучэнцы з розным статусам у калектыве. Асаблiвасцi выхаваўчай работы з iмi

9. Асаблiвасцi асобы "цяжкiх" студэнтаў i навучэнцаў. Прафiлактыка i карэкцыя асацыяльных паводзiн

10. Прафiлактыка курэння, алкагалiзму, наркаманii i таксiкаманii, педагагiчны аспект

11. Тэарэтычныя i метадычныя асновы арганiзацыi выхаваўчага працэсу ў навучальнай установе

12. Сутнасць i магчымасцi прымянення методыкi калектыўнай творчай справы ва ўмовах iнтэрната

13. Арганiзацыя вольнага часу студэнтаў i навучэнцаў. Беларускiя нацыянальныя традыцыi. Народныя абрады i рэлiгiйныя святы. Адносiны да веравызнання студэнтаў i навучэнцаў

14. Педагогiка супрацоўнiцтва ў дзейнасцi выхавальнiка

15. Падрыхтоўка моладзi да сямейнага жыцця

16. Палавое выхаванне

17. Выкарыстанне сродкаў народнай педагогiкi ў выхаваўчым працэсе

18. Змест i арганiзацыя работы выхавальнiка ў iнтэрнаце

19. Праблемы выхавання студэнтаў i навучэнцаў у iнтэрнатах

20. Сацыяльна-педагагiчныя функцыi iнтэрната

21. Арганiзацыя i шляхi паляпшэння быта студэнтаў i навучэнцаў у iнтэрнатах

22. Патрабаваннi да выхавальнiка

23. 3адачы выхавальнiка. Узаемадзеянне выхавальнiка з iншымi структурамi навучальнай установы i сацыяльным асяроддзем

24. Абарона правоў студэнта i навучэнца. Аказанне дапамогi ў вырашэннi сацыяльна значымых iндывiдуальных праблем

25. Работа выхавальнiка са студэнтамi-сiротамi, навучэнцамi-сiротамi, сем'ямi студэнтаў i навучэнцаў

26. Мэты i змест працэсу выхавання студэнтаў i навучэнцаў у iнтэрнаце

27. Маральнае выхаванне

28. Эстэтычнае выхаванне

29. Формы i метады арганiзацыi выхаваўчай работы студэнтаў i навучэнцаў у iнтэрнаце

30. Тэхналогiя падрыхтоўкi i правядзення выхаваўчых мерапрыемстваў у iнтэрнаце

31. Методыка фармiравання калектыву студэнтаў i навучэнцаў у iнтэрнаце

Лiтаратура: [7 - 21]


3. Псiхафiзiялагiчныя асновы арганiзацыi працы i адпачынку

1. Псiхафiзiялагiчныя асновы арганiзацыi працы i адпачынку. Фармiраванне здаровага, культурнага ладу жыцця

2. Вучэбны i вольны час, iх класiфiкацыя

3. Асновы працаздольнасцi i стамлення

4. Здольнасць набыцця i захавання здароўя, фiзiчнага i псiхiчнага дабрабыту

5. Стрэсы i iх значэнне для асобы

Лiтаратура: [22 - 34]


4. Арганiзацыя бяспечных умоў працы, адпачынку i вольнага часу

1. Арганiзацыя работы па ахове працы ў навучальнай установе

2. Прычыны траўматызму i меры па яго папярэджванню

3. Прычыны траўматызму i метады яго аналiзу

4. Параметры мiкраклiмату ў iнтэрнаце

5. Патрабаваннi да асвятлення

6. Электрабяспека. Першая дапамога пры няшчасных выпадках ад электрычнага току

7. Супрацьпажарны рэжым у iнтэрнаце, першасныя сродкi пажаратушэння. Правiлы тушэння пажараў

8. Шум i барацьба з iм

Лiтаратура: [22 - 34]



Лiтаратура

1. Платонов К.К., Голюбев Г.Г. Психология. - М., 1977.

2. Казаков А.Н., Кондратьева С.В. Психология. - М., 1977.

3. Крутецкий В.А. Психология. - М., 1986.

4. Иващенко Ф.И. Психология трудового воспитания. - Мн., 1983.

5. Iвашчанка Ф.I. Аб псiхалогii выхавання. - Мн., 1993.

6. Фридман Л.М. и др. Изучение личности и ученических коллективов. - М., 1986.

7. Зюбин Л.М. Учебно-воспитательная работа с трудными учащимися. - М., 1982.

8. Канцэпцыя адукацыi i выхавання ў Беларусi//Адукацыя i выхаванне. - 1993, N 12.

9. Службовыя i квалiфiкацыйныя характарыстыкi педагагiчных i метадычных работнiкаў, адобраныя калегiяй Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 26 лютага 1992 г. N 4-п//Зборнiк нарматыўных дакументаў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь. - 1992, N 6.

10. Часовае палажэнне аб iнтэрнаце навучальнай установы//Зборнiк нарматыўных дакументаў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь. - 1992, N 6.

11. Амонашвили Ш.А. Психологические основы педагогики сотрудничества. - Киев: Освiта, 1991.

12. Бондаревская В.В. Воспитание молодежи в новых социально-экономических условиях//Советская педагогика. - 1991, N 9.

13. Молодежные общежития и проблемы организации досуга студентов и учащихся. Материалы республиканского семинара-совещания. Под редакцией Бригадина П.И. Министерство народного образования БССР. - Мн., 1989.

14. Нормативные документы по работе общежитий учебных заведений народного образования БССР. - Мн., 1990.

15. Проблемы и пути развития самоуправленческих начал молодежи, проживающих в общежитиях. Материалы республиканского семинара-совещания. Министерство образования Республики Беларусь. Отв. за выпуск Клемято В.Ф. - Мн., 1991.

16. Организация досуга в общежитии. Материалы в помощь организаторам воспитательной работы в общежитиях. Министерство народного образования БССР, Республиканский учебно-методический кабинет. Отв. за выпуск Зносенко Г.П. - Мн., 1991.

17. Воспитательная работа в общежитиях профессионально-технических училищ и средних специальных учебных заведений. Методические рекомендации. Министерство народного образования БССР, Республиканский учебно-методический кабинет. Подг. Володько В.Ф. и Бурцева Л.И. - Мн., 1991.

18. Социально-педагогические проблемы, практические пути и формы организации свободного времени студентов и учащихся в условиях общежитий. Материалы республиканского семинара-совещания. Министерство образования Республики Беларусь. Отв. за выпуск Клемято В.Ф. - Мн., 1992.

19. Канцэпцыя выхавання ў нацыянальнай школе Беларусi. Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Нацыянальны iнстытут адукацыi. - Мн., 1993 (Часопiс "Адукацыя i выхаванне", N 12, 1993).

20. Аб правах дзiцяцi. Закон Рэспублiкi Беларусь.

21. Аб удасканаленнi выхаваўчай работы ў iнтэрнатах вышэйшых навучальных устаноў. Пiсьмо Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 26 сакавiка 1993 г. N 12-4\98 (Зборнiк нарматыўных дакументаў Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь, 1993, N 8).

22. Кан-Калик В.А., Никандров Н.Д. Педагогическое творчество. - М.: Педагогика, 1992.

23. Сергеев Н.В. Умеете ли вы отдохнуть? - М., 1989.

24. Синяков А.Ф. Прочь, усталость! - М.: Знание, 1989.

25. Энциклопедия здоровья. - Мн.: БСЭ, 1990.

26. Васильев В.А. Здоровье и стресс. - М.: Знание, 1991.

27. Динейка К. 10 уроков психофизической тренировки. - Мн., 1987.

28. Сулла М.Б. Охрана труда. - М.: Высшая школа, 1989.

29. Денисенко Г.Ф. Охрана труда. - М.: Высшая школа, 1985.

30. Долин А.А. Справочник по технике безопасности. - М.: Энергия, 1982.

31. Лизоркин А.А. и др. Справочник по охране труда. - М., 1985.

32. Алиев X. Ключ к себе: этюды о саморегуляции. - М.: Молодая гвардия, 1980.

33. Князева М.Л. Ключ к самосозиданию. - М., 1990.

34. Лоранский Д. и др. Азбука здоровья. - М.: Профиздат, 1990.






Архіў дакументаў
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList