Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Письмо Министерства образования Республики Беларусь от 30.01.1998 № 35 "Мэтавая ведамасная праграма "Кадры" Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь (на 1998 - 2002 гады)"< Главная страница ЗАЦВЕРДЖАНА Загад Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь 30.01.1998 N 35 МЭТАВАЯ ВЕДАМАСНАЯ ПРАГРАМА "КАДРЫ" МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ (НА 1998 - 2002 ГАДЫ)Згодна з пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 21 жнiўня 1996 г. N 554 "Аб канцэпцыi рэформы агульнаадукацыйнай школы ў Рэспублiцы Беларусь" i загадам Мiнiстэрства адукацыi ад 30 кастрычнiка 1996 г. N 461 "Аб зацвярджэннi праграмы рэформы агульнаадукацыйнай школы Рэспублiкi Беларусь" органы адукацыi, навучальныя ўстановы рэспублiкi праводзяць адпаведную работу па паляпшэннi падрыхтоўкi, падбору, расстаноўцы i выкарыстаннi настаўнiцкiх, прафесарска-выкладчыцкiх i кiруючых кадраў. Органамi адукацыi на ўсiх узроўнях распачата работа па рэалiзацыi рэформы агульнаадукацыйнай школы ў Рэспублiцы Беларусь. Ад прынятых рашэнняў, ад выбраных спосабаў, шляхоў рэалiзацыi пастаўленых задач па рэфармаваннi сiстэмы адукацыi ў многiм залежыць не толькi лёс адукацыi, але i будучыня нацыi. Асаблiвая ўвага ўдзяляецца падрыхтоўцы настаўнiцкiх кадраў, заклiканых забяспечыць высокi ўзровень адукацыi i выхавання падрастаючага пакалення, якая ажыццяўляецца ў 10 вышэйшых навучальных установах па 29 педагагiчных спецыяльнасцях i ў 18 педагагiчных каледжах i вучылiшчах па 9 спецыяльнасцях. Агульны кантынгент студэнтаў па педагагiчных спецыяльнасцях ВНУ на пачатак 1997/98 навучальнага года склаў 40234 чал., на дзённай форме навучання - 22797 (56,6% ад агульнай колькасцi студэнтаў), 17437 чал. - на завочнай i вячэрняй формах навучання (43,4% ад агульнай колькасцi студэнтаў). У педагагiчных каледжах i вучылiшчах навучаецца 12856 чал. на дзённай i 1238 - на завочнай. Набыткам сiстэмы адукацыi з'яўляецца яе кадравы патэнцыял. Сёння ў школах i iншых навучальна-выхаваўчых установах працуе 146731 педагагiчны работнiк (у тым лiку кiраўнiкоў школ, настаўнiкаў, выхавальнiкаў). 80,7% з iх маюць вышэйшую адукацыю, каля 2,7% - незакончаную вышэйшую, 15,8% - сярэднюю спецыяльную, 0,8% - агульную сярэднюю адукацыю. Агульнаадукацыйныя школы i дашкольныя ўстановы рэспублiкi штогод папаўняюцца маладымi спецыялiстамi, выпускнiкамi вышэйшых i сярэднiх спецыяльных педагагiчных навучальных устаноў у колькасцi каля 5 тысяч чалавек, у той час калi штогадовыя выпускi складаюць каля 10 тысяч чалавек. У асноўным заяўкi на педагагiчныя кадры абласных i Мiнскага гарадскога ўпраўленняў адукацыi задавальняюцца. Колькасць выпускнiкоў па асобных спецыяльнасцях (матэматыка, фiзiка, iнфарматыка, хiмiя, бiялогiя, геаграфiя, гiсторыя, педагогiка i псiхалогiя дашкольная, педагогiка i методыка пачатковага навучання, выяўленчае мастацтва i чарчэнне) значна перавышае патрэбнасцi ўстаноў адукацыi i выхавання. Разам з тым нельга не заўважыць праблем, звязаных з кадравым забеспячэннем школы. Сёння ў школах усiх тыпаў працуюць 7889 педагагiчных работнiкаў пенсiённага ўзросту, 994 студэнты выпускных курсаў вышэйшых навучальных устаноў. З агульнай колькасцi педагагiчных работнiкаў школ толькi 17,4% (25475 чал.) складаюць мужчыны, а 82,6% (121256 чал.) - жанчыны. Колькасць настаўнiкаў, якiя маюць вышэйшую квалiфiкацыйную катэгорыю, у гарадскiх школах у 2 разы большая, чым у сельскай мясцовасцi. Ёсць праблемы з забеспячэннем школ спецыялiстамi па замежнай мове, фiзiчнай культуры, музыцы i спевах, дэфектолагамi. Працягваецца працэс выезду педагогаў з раёнаў, якiя пацярпелi ад аварыi на Чарнобыльскай АЭС, у чыстыя рэгiёны рэспублiкi. У найбольш забруджаных раёнах цякучасць кадраў складае 15% (1993 г. - 37%). За апошнiя гады Мiнiстэрствам адукацыi прыняты меры, якiя дазволiлi палепшыць забеспячэнне неабходнымi кадрамi школ i дашкольных устаноў. На 20 - 25% пашырана падрыхтоўка настаўнiкаў па некаторых спецыяльнасцях на педагагiчных патоках унiверсiтэтаў, у iнстытутах, педагагiчных каледжах i вучылiшчах рэспублiкi. У сувязi з недахопам настаўнiцкiх кадраў па англiйскай i нямецкай мовах ва ўсiх педагагiчных рэгiянальных ВНУ уведзена спецыяльнасць "Замежная мова". Падрыхтоўка названых спецыялiстаў ажыццяўляецца таксама ў педагагiчных каледжах i вучылiшчах, а iх перападрыхтоўка - на спецыяльных факультэтах АПА, Брэсцкага IПК, Мiнскага гарадскога IУН. Шырокае распаўсюджанне атрымалi мэтавыя формы прыёму ў педагагiчныя вышэйшыя i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы. Выхадцы з раёнаў, як правiла, лепш замацоўваюцца на месцах, што станоўча ўплывае на вучэбна-выхаваўчы працэс i кадравае забеспячэнне сiстэмы адукацыi. З мэтай паляпшэння кадравага забеспячэння, умацавання сацыяльнай абароны выпускнiкоў мiнiстэрствам распрацаваны шэраг нарматыўных дакументаў: Палажэнне аб размеркаваннi выпускнiкоў дзяржаўных вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, Палажэнне аб мэтавай падрыхтоўцы педагагiчных кадраў у вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных установах, Палажэнне аб мэтавай кантрактнай падрыхтоўцы спецыялiстаў, прынята Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь "Аб устанаўленнi выплат выпускнiкам дзяржаўных спецыяльных навучальных устаноў, накiраваных у раёны, размешчаныя ў зонах радыяцыйнага забруджання". Усе вышэйназваныя дакументы скiраваны на тое, каб упарадкаваць сiстэму фармiравання структуры i аб'ёму падрыхтоўкi педагагiчных кадраў у вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных установах Рэспублiкi Беларусь. Варта адзначыць работу ў гэтым накiрунку Гомельскай вобласцi. Зладжаная сiстэма кадравай работы дазволiла ўпершыню за апошнiя 5 гадоў забяспечыць выкладанне ўсiх прадметаў школьнага цыкла ў забруджаных раёнах вобласцi. Усё гэта дазваляе зрабiць вывад, што ў блiжэйшыя два гады праблема кадравага забеспячэння навучальных устаноў рэспублiкi ў асноўным будзе вырашана. У дашкольных установах Рэспублiкi Беларусь працуе 54196 педагогаў, 37% з iх маюць вышэйшую адукацыю, 2% - незакончаную вышэйшую, больш за 58% - сярэднюю спецыяльную i 2,5% - агульную сярэднюю. Сучасны ўзровень развiцця педагагiчнай тэорыi i практыкi, якi арыентаваны на стварэнне гiбкай, шматфункцыянальнай сiстэмы дашкольнай адукацыi, прадугледжвае адпаведныя карэляцыi ў сiстэме падрыхтоўкi спецыялiстаў. Шляхi вырашэння акрэсленай праблемы бачацца перш за ўсё ва ўзмацненнi iнтэграцыйных пачаткаў у працэсе прафесiйна-педагагiчнай падрыхтоўкi i ўвядзеннi спецыяльнасцей, якiя ў значнай ступенi будуць адпавядаць новым тыпам i вiдам дашкольных устаноў (педагога дзяцiнства, якi будзе ажыццяўляць педагагiчны працэс з дзецьмi ад 3 да 10 гадоў ва ўстанове "школа - дзiцячы сад"; малодшага выхавальнiка, менеджэра па дашкольнай адукацыi i iнш.). Вучэбна-выхаваўчы працэс у прафесiянальна-тэхнiчных навучальных установах сiстэмы Мiнiстэрства адукацыi забяспечваюць 13505 кiруючых i iнжынерна-педагагiчных работнiкаў, у тым лiку 3867 выкладчыкаў i 7166 майстроў вытворчага навучання. З агульнай колькасцi кiруючых i педагагiчных работнiкаў 7378 чал. (54,6%) маюць вышэйшую i 5534 чал. (41,0%) - сярэднюю спецыяльную адукацыю, 1036 чал. (7,7%) - вышэйшую, 4712 чал. (34,9%) - першую, 4235 чал. (31,4%) - другую квалiфiкацыйную катэгорыi. Пры гэтым на працягу трох апошнiх гадоў колькасць педагогаў з вышэйшай адукацыяй, а таксама з вышэйшай i першай квалiфiкацыйнай катэгорыяй павялiчылася адпаведна на 0,5% i 10,1%. Разам з тым пры адносна здавальняючым забеспячэннi прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў педагагiчнымi кадрамi ў колькасным плане, iснуюць пэўныя праблемы iх якаснага складу. Так, напрыклад, пры некаторым павышэннi адукацыйнага ўзроўню педкадраў у цэлым назiраецца тэндэнцыя знiжэння колькасцi працуючых педагогаў, якiя маюць спецыяльную педагагiчную адукацыю (1995 г. - 74,4%, 1996 г. - 71,8%, 1997 г. - 66,9%). Асаблiва вострай з'яўляецца праблема адпаведнай псiхолага-педагагiчнай падрыхтоўкi майстроў вытворчага навучання (1995 г. - 66,2%, 1997 г. - 54,3%), выкладчыкаў агульнапрафесiянальных i спецыяльных дысцыплiн (1995 г. - 78,4%, 1997 г. - 64,6%). Павялiчваецца доля iнжынерна-педагагiчных работнiкаў перадпенсiённага i пенсiённага ўзросту (1995 г. - 12,7%, 1997 г. - 14,7%). Патрэбнасць навучальных устаноў прафтэхадукацыi ў майстрах вытворчага навучання, выкладчыках агульнапрафесiянальных i спецыяльных дысцыплiн з адпаведнай псiхолага-педагагiчнай падрыхтоўкай забяспечваецца ў асноўным у тых галiнах эканомiкi рэспублiкi, дзе падрыхтоўка кадраў у ПТНУ ажыццяўляецца ў найбольшых аб'ёмах (машынабудаванне, будаўнiцтва, сельская гаспадарка, лёгкая прамысловасць). У той жа час каля 70% прафесiй дзеючага Часовага пералiку для падрыхтоўкi рабочых у прафесiянальна-тэхнiчных навучальных установах не з'яўляюцца масавымi, для забеспячэння навучальнага працэсу па гэтых прафесiях патрабуецца абмежаваная колькасць педагогаў, што не дазваляе камплектаваць групы па адпаведных спецыяльнасцях у ССНУ i ВНУ. З улiкам гэтага неабходна прадугледзець падрыхтоўку кадраў па здвоеных спецыяльнасцях у тэхнiчных ВНУ. Iснуюць пэўныя праблемы з павышэннем квалiфiкацыi працуючых педагогаў. Так, у 1997 г. з 13505 iнжынерна-педагагiчных работнiкаў толькi 1372 чал. (10,2%) павысiлi сваю квалiфiкацыю, у той час як для забеспячэння 5-гадовай перыядычнасцi павышэння квалiфiкацыi гэта лiчба павiнна быць прыкладна ў два разы большай. Неабходны пошук гiбкiх формаў i метадаў, аптымальных тэрмiнаў навучання i сур'ёзнай адпрацоўкi праграмы iх курсавой перападрыхтоўкi. У сярэднiх спецыяльных навучальных установах краiны працуюць больш за 11,6 тысяч педагагiчных работнiкаў, 93,9% з iх маюць вышэйшую, 4% - незакончаную вышэйшую адукацыю. У тэхнiкумах i каледжах працуе 2300 выкладчыкаў, з iх 2025, цi 98%, маюць вышэйшую адукацыю, у тым лiку па катэгорыях: 17% - вышэйшую, 48% - першую, 26% - другую, 9% - без катэгорыi. Але выклiкае трывогу той факт, што сярод выкладчыкаў ССНУ 26% пенсiённага ўзросту i iх колькасць з кожным годам павялiчваецца. Палепшыўся якасны састаў выкладчыкаў у вышэйшых навучальных установах, педагагiчных вучылiшчах i каледжах. На сённяшнi дзень у вышэйшых навучальных установах працуе 9,2 тыс. выкладчыкаў, з iх 4554 чал. з вучонымi ступенямi i званнямi. Прафесарска-выкладчыцкi састаў на працягу апошнiх гадоў практычна не мяняецца па ўзросту, каля 36% прафесарска-выкладчыцкага саставу пенсiённага i перадпенсiённага ўзросту. Беларусь апярэджвае Расiю, Лiтву, Польшчу i шэраг краiн далёкага замежжа па ўдзельнай вазе спецыялiстаў з вышэйшай адукацыяй, якiя працуюць у школе. Органамi адукацыi рэспублiкi ўдзяляецца значная ўвага падбору i расстаноўцы кiруючых кадраў. Самая шматлiкая катэгорыя кiраўнiкоў у сiстэме адукацыi - дырэктары школ, iх намеснiкi, усяго 12151 чалавек. Усе дырэктары (уключаючы гiмназii, лiцэi, каледжы) сярэднiх дзённых агульнаадукацыйных школ маюць вышэйшую адукацыю. Толькi 50 намеснiкаў дырэктараў школ не маюць вышэйшай адукацыi (Брэсцкая - 1, Вiцебская - 11, Гомельская - 15, Гродзенская - 1, Мiнск - 1, Мiнская - 15, Магiлёўская - 6). Пошук новых арганiзацыйных форм кiравання рэгiянальнай сiстэмай адукацыi абумовiў пашырэнне творчага ўплыву грамадства, забеспячэнне самастойнасцi органаў адукацыi, навучальных устаноў. Законам "Аб мясцовым кiраваннi i самакiраваннi" прадугледжана перадача значнай часткi кiруючых функцый на месцы. Аднак практыка работы пацвярджае неабходнасць больш цеснага ўзаемадзеяння i каардынацыi памiж аддзеламi i ўпраўленнямi адукацыi ў вырашэннi пытанняў работы з упраўленчымi i кiруючымi кадрамi. У рэспублiцы склалася пэўная сiстэма павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў. У 1996 - 1997 гг. пяць абласных iнстытутаў удасканалення настаўнiкаў рэарганiзаваны ў iнстытуты павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў адукацыi, што дало магчымасць змянiць iх арганiзацыйную структуру, забяспечыць больш эфектыўную арганiзацыю i правядзенне паслядыпломнай адукацыi педкадраў. Адначасова павысiўся статус Рэспублiканскага iнстытута павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў адукацыi, якi ў 1997 годзе рэарганiзаваны ў Акадэмiю паслядыпломнай адукацыi. Праведзеная рэарганiзацыя абласных iнстытутаў удасканалення настаўнiкаў востра паставiла пытанне аб забяспечанасцi iх навукова-педагагiчнымi кадрамi. З гэтай мэтай на Акадэмiю паслядыпломнай адукацыi ўскладзены функцыi па арганiзацыi, навуковаму кiраўнiцтву, каардынацыi i метадычным забеспячэннi мэтавай падрыхтоўкi навукова-педагагiчных i навуковых кадраў для абласных iнстытутаў. У вынiку праведзенай работы з усiх рэгiёнаў рэспублiкi залiчана ў аспiрантуру Акадэмii на навучанне 40 мэтавых аспiрантаў i 88 суiскальнiкаў. Разам са структурнымi пераўтварэннямi сеткi навучальных устаноў павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў унесены дапаўненнi i папраўкi да нарматыўных дакументаў, якiя рэгламентуюць iх дзейнасць. Усяго ў гэтым накiрунку распрацавана 25 нарматыўна-прававых дакументаў. Уведзена камп'ютэрная сiстэма збору i абагульнення планавай справаздачнай iнфармацыi па арганiзацыi i зместу вучэбнага працэсу ва ўстановах паслядыпломнай адукацыi. Зацверджаны пералiк спецыяльнасцей, спецыялiзацый i квалiфiкацый перападрыхтоўкi кадраў, якi пастаянна дапаўняецца i ўдакладняецца. Распрацаваны новыя патрабаваннi да асноўнай вучэбна-плануючай дакументацыi сiстэмы прафесiянальнага навучання кадраў. Акадэмiяй паслядыпломнай адукацыi распрацавана план-карта навуковых даследаванняў у галiне павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi педкадраў, створаны банк даных iнавацыйных методык i педагагiчнага вопыту. Рэспублiканскiм iнстытутам прафесiянальнай адукацыi падрыхтавана i зацверджана "Канцэпцыя прафесiянальнай педагагiчнай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь", Рэспублiканскiм iнстытутам вышэйшай школы пры БДУ створаны i ўкараняецца новы канцэптуальны падыход да арганiзацыi сiстэмнага павышэння квалiфiкацыi кiруючых кадраў вышэйшай школы Рэспублiкi Беларусь. З мэтай удасканалення сiстэмы паслядыпломнай адукацыi ў 1996 годзе распрацавана i зацверджана Мiнiстэрствам адукацыi праграма "Асноўныя напрамкi развiцця сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў адукацыi". Галоўнай мэтай праграмы з'яўляецца стварэнне нарматыўна-прававых, арганiзацыйных i зместавых асноў для ажыццяўлення рэфармавання сiстэмы адукацыi, забеспячэнне прынцыпаў дзяржаўнай палiтыкi ў галiне паслядыпломнай адукацыi. Адзначаючы пазiтыўныя змены ў дзейнасцi сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў адукацыi, неабходна звярнуць увагу на шэраг недахопаў i нявырашаных праблем. Накiраванасць i эфектыўнасць навукова-даследчай i навукова-метадычнай дзейнасцi, парадак яе правядзення i вынiковасць, выкарыстанне бюджэтных сродкаў на правядзенне адзначанай работы не ў поўнай меры адпавядаюць iснуючым патрабаванням. Недастатковымi тэмпамi ажыццяўляецца работа па ўдасканаленнi зместу паслядыпломнай адукацыi, па стварэннi ўмоў для ўкаранення iнавацыйных тэхналогiй пры павышэннi квалiфiкацыi i перападрыхтоўцы кадраў, не адпрацаваны механiзм кантролю за арганiзацыяй, якасцю i вынiкамi навучання педкадраў. Найбольш актуальныя праблемы, якiя неабходна вырашыць, - гэта забеспячэнне высокай вынiковасцi навукова-даследчых работ, выкарыстанне новых падыходаў да зместу, формаў i метадаў павышэння квалiфiкацыi кадраў сiстэмы адукацыi, паляпшэнне якасцi iх курсавой перападрыхтоўкi, укараненне новых iнавацыйных тэхналогiй i дасягненняў псiхолага-педагагiчнай навукi ў практыку навучання. З мэтай дасягнення станоўчых вынiкаў павышэння квалiфiкацыi педагагiчных кадраў неабходна шырэй выкарыстоўваць аўтарскiя, мэтавыя, праблемныя вiды курсаў, тэхнiчныя сродкi навучання i камп'ютэрную тэхнiку, пашыраць маштабы мiжнароднага супрацоўнiцтва ў галiне паслядыпломнай адукацыi. Актуальным застаецца пытанне аб стварэннi спрыяльных умоў працы педагагiчным работнiкам i вырашэннi сацыяльных праблем. На жаль, у рэспублiцы не вырашана праблема забеспячэння педагагiчных работнiкаў жыллём. Па стану на 1 студзеня 1997 года больш за 17285 сем'яў педагагiчных работнiкаў не мелi ўласнага жылля цi маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў (9,2%), у тым лiку ў гарадах - 12684 (10,5%), у сельскай мясцовасцi - 4598 (6,9%). Маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў 1302 сям'i прафесарска-выкладчыцкага саставу вышэйшых навучальных устаноў (12%), 408 сем'яў выкладчыкаў сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў (10,8%). Мэтай праграмы з'яўляецца забеспячэнне ўстаноў адукацыi рэспублiкi высокаквалiфiкаванымi спецыялiстамi, больш рацыянальнае выкарыстанне педагагiчных кадраў у вырашэннi актуальных праблем, прадугледжаных рэформай агульнаадукацыйнай школы. Паспяховаму дасягненню вызначанай мэты будуць садзейнiчаць: - карэкцiроўка планаў прыёму на педагагiчныя спецыяльнасцi навучальных устаноў па рэгiёнах з улiкам патрэбнасцi рэспублiкi ў кадрах; - адбор таленавiтай моладзi на педагагiчныя спецыяльнасцi (мэтавы, мэтавы кантрактны прыём, роля органаў адукацыi ў выпрацоўцы навуковага эксперыменту па нетрадыцыйных формах адбору моладзi на навучанне i iншае); - узаемадзеянне сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi; - удасканаленне зместу педагагiчнай адукацыi ў адпаведнасцi з патрабаваннямi рэформы агульнаадукацыйнай школы (вучэбныя планы, праграмы i iншае); - распрацоўка новых тэхналогiй педагагiчнай адукацыi з актыўным уключэннем камп'ютэрнай тэхнiкi на ўзроўнi сусветных патрабаванняў; - узаемадзеянне органаў кiравання адукацыяй з навучальнымi ўстановамi ў павышэннi якасцi педагагiчнай практыкi будучых педагогаў; - узмацненне ролi выхаваўчай i пазааўдыторнай работы як неад'емнага кампанента прафесiйнай падрыхтоўкi будучага педагога; - распрацоўка новых падыходаў у фiнансавым забеспячэннi непарыўнай педагагiчнай адукацыi, павышэннi квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў; - удасканаленне навукова-метадычнага забеспячэння прафесiйнай дзейнасцi педагогаў. ЗАЦВЕРДЖАНА Загад Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь 30.01.1998 N 35 ПЛАН МЕРАПРЫЕМСТВАЎ ПА ЗАБЕСПЯЧЭННI ПРАГРАМЫ----+--------------------+----------------------+-----------+------ ¦N ¦Прадугледжаныя ¦Выканаўцы ¦Тэрмiн ¦Крынiцы ¦ ¦п/п¦мерапрыемствы ¦ ¦выканання ¦фiнанса- ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦вання ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦ I. Нарматыўнае забеспячэнне праграмы ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦1 ¦Распрацаваць ¦Галоўнае ўпраўленне ¦IV кв. ¦У межах ¦ ¦ ¦Канцэпцыю ¦вышэйшай адукацыi, ¦1999 г. ¦выдзеленых¦ ¦ ¦педагагiчнай ¦Галоўнае ўпраўленне ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦адукацыi ў ¦агульнай сярэдняй ¦ ¦ ¦ ¦ ¦Рэспублiцы Беларусь ¦адукацыi, упраўленне ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦па рабоце з кадрамi i ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦прававым забеспячэннi ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦2 ¦Унесцi змяненнi ў ¦Галоўнае ўпраўленне ¦II кв. ¦У межах ¦ ¦ ¦пералiк педагагiчных¦вышэйшай адукацыi, ¦1998 г. ¦выдзеленых¦ ¦ ¦спецыяльнасцей i ¦РIПА (вучэбна- ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦спецыялiзацый для ¦метадычны аддзел ¦ ¦ ¦ ¦ ¦вышэйшых i сярэднiх ¦сярэдняй спецыяльнай ¦ ¦ ¦ ¦ ¦спецыяльных ¦адукацыi) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦навучальных устаноў ¦ ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦3 ¦Распрацаваць i ва ¦РIВШ пры БДУ, РIПА, ¦IV кв. ¦У межах ¦ ¦ ¦ўстаноўленым парадку¦навучальныя ўстановы ¦1999 г. ¦выдзеленых¦ ¦ ¦зацвердзiць вучэбна-¦ ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦праграмную ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦дакументацыю для ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦новых спецыялiзацый ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦спецыяльнасцi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦"Прафесiйнае ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦навучанне" для ВНУ i¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ССНУ ¦ ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦4 ¦Распрацаваць ¦Упраўленнi i аддзелы ¦I кв. ¦У межах ¦ ¦ ¦палажэнне аб парадку¦Мiнiстэрства адукацыi ¦1999 г. ¦выдзеленых¦ ¦ ¦i ўмовах праходжання¦ ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦курса псiхолага- ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦педагагiчнай ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦падрыхтоўкi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦студэнтамi i ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦навучэнцамi пры ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦навучаннi на ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦(тэхнiчным) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦факультэце ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦(аддзяленнi) ВНУ i ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ССНУ ¦ ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦5 ¦Распрацаваць ¦Упраўленне ¦да ¦У межах ¦ ¦ ¦механiзм адбору ¦прафесiянальна- ¦01.01.1999 ¦выдзеленых¦ ¦ ¦навучэнцаў ПТНУ i ¦технiчнай адукацыi, ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦ССНУ, здольных да ¦упраўленне сярэдняй ¦ ¦ ¦ ¦ ¦педагагiчнай ¦спецыяльнай адукацыi, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦выхаваўчай работы, ¦Галоўнае ўпраўленне ¦ ¦ ¦ ¦ ¦распрацаваць i ¦вышэйшай адукацыi, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦зацвердзiць ¦упраўленнi адукацыi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦палажэнне аб парадку¦абл(Мiнгар)выканкамаў ¦ ¦ ¦ ¦ ¦i ўмовах iх прыёму ў¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦вышэйшыя i сярэднiя ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦спецыяльныя ўстановы¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦па спецыяльнасцях ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦"Прафесiянальнае ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦навучанне", ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦"Працоўнае ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦навучанне" ¦ ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦6 ¦Распрацаваць у ¦Акадэмiя ¦1998 г. ¦У межах ¦ ¦ ¦рамках НДI канцэпцыю¦паслядыпломнай ¦ ¦выдзеленых¦ ¦ ¦i мадэль развiцця ¦адукацыi ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦павышэння ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦квалiфiкацыi i ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦перападрыхтоўкi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦кадраў адукацыi ў ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦сучасных умовах ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦развiцця Рэспублiкi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦Беларусь ¦ ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦7 ¦Унесцi змены ў ¦Акадэмiя ¦1998 г. ¦У межах ¦ ¦ ¦вучэбныя планы i ¦паслядыпломнай ¦ ¦выдзеленых¦ ¦ ¦праграмы для ¦адукацыi ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦перападрыхтоўкi ўсiх¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦катэгорый ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦настаўнiкаў, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦звярнуўшы асаблiвую ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ўвагу на псiхолага- ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦педагагiчную i ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦метадычную ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦падрыхтоўку для ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦работы ва ўмовах ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦дыферэнцыяцыi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦навучання з улiкам ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦асаблiвасцей ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦гарадской i сельскай¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦школы ¦ ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦ II. Аб'ёмы i iструктура падрыхтоўкi педагагiчных кадраў ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦1 ¦Прааналiзаваць ¦Упраўленне па рабоце ¦IV кв. ¦У межах ¦ ¦ ¦забяспечанасць ¦з кадрамi i прававым ¦1998 г. ¦выдзеленых¦ ¦ ¦навучальных устаноў ¦забеспячэннi, ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦педагагiчнымi ¦упраўленнi адукацыi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦кадрамi ў ¦аблвыканкамаў, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦адпаведнасцi з ¦Мiнскага гарвыканкама ¦ ¦ ¦ ¦ ¦дзеючымi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦нарматывамi, iх ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦якасны састаў у ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦разрэзе канкрэтных ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦спецыяльнасцей i ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦вызначыць ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦перспектыўную ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦патрэбнасць па ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦кожнай з iх ¦ ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦2 ¦Удасканалiць ¦Педагагiчныя ВНУ, ¦1999 - 2000¦У межах ¦ ¦ ¦падрыхтоўку ¦педвучылiшчы, ¦гг. ¦выдзеленых¦ ¦ ¦педагагiчных кадраў ¦педкаледжы ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦для ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦агульнаадукацыйных ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦школ з улiкам ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦асноўных накiрункаў ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦яе рэфармавання ¦ ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦3 ¦Аптымiзаваць аб'ёмы ¦Упраўленне сярэдняй ¦IV кв. ¦У межах ¦ ¦ ¦падрыхтоўкi ¦спецыяльнай адукацыi, ¦1998 г. ¦выдзеленых¦ ¦ ¦педагагiчных кадраў ¦Упраўленне па рабоце ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦у педкаледжах i ¦з кадрамi i прававым ¦ ¦ ¦ ¦ ¦вучылiшчах з улiкам ¦забеспячэннi, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦рэальнай патрэбнасцi¦упраўленнi адукацыi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ў спецыялiстах. ¦аблвыканкамаў i ¦ ¦ ¦ ¦ ¦Удасканалiць пералiк¦Мiнскага гарвыканкама ¦ ¦ ¦ ¦ ¦спецыяльнасцей, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦спецыялiзацый i ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦дадатковых ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦спецыяльнасцей ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦педагагiчнага ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦профiлю ¦ ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦5 ¦Прадугледзець у ¦Галоўнае ўпраўленне ¦III кв. ¦У межах ¦ ¦ ¦вышэйшых навучальных¦агульнай сярэдняй ¦1999 г. ¦выдзеленых¦ ¦ ¦установах ¦адукацыi, ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦падрыхтоўку ¦педагагiчныя ВНУ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦выкладчыкаў ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦iнтэграваных курсаў ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦для ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦агульнаадукацыйных ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦школ ¦ ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦6 ¦Арганiзаваць прыём ¦Упраўленнi адукацыi ¦III кв. ¦У межах ¦ ¦ ¦педагагiчных кадраў ¦аблвыканкамаў, ¦2000 г. ¦выдзеленых¦ ¦ ¦у ПТНУ i ССНУ (па ¦Мiнскага ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦новых ¦гарвыканкама, ВНУ i ¦ ¦ ¦ ¦ ¦спецыялiзацыях) на ¦ССНУ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦спецыяльнасць ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦"Прафесiянальнае ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦навучанне" з улiкам ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦вызначанай ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦патрэбнасцi ¦ ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦7 ¦Удакладнiць пералiк ¦Аддзел павышэння ¦III кв. ¦У межах ¦ ¦ ¦спецыялiзацый па ¦квалiфiкацыi i ¦1998 г. ¦выдзеленых¦ ¦ ¦спецыяльнасцi ¦перападрыхтоўкi ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦"Прафесiянальнае ¦спецыялiстаў, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦навучанне" (для ВНУ ¦упраўленне сярэдняй ¦ ¦ ¦ ¦ ¦i ССНУ), па якiх ¦спецыяльнай адукацыi, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦мэтазгодна ¦упраўленне ¦ ¦ ¦ ¦ ¦арганiзацыя ¦прафесiянальна- ¦ ¦ ¦ ¦ ¦падрыхтоўкi майстроў¦тэхнiчнай адукацыi, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦вытворчага навучання¦РIВШ пры БДУ, РIПА ¦ ¦ ¦ ¦ ¦i выкладчыкаў ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦агульнапрафесiяналь-¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ных i спецыяльных ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦дысцыплiн для ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦прафесiянальна- ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦тэхнiчных i сярэднiх¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦спецыяльных ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦навучальных устаноў,¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦i навучальныя ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ўстановы, дзе яна ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦можа быць ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦арганiзавана ¦ ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦8 ¦Прааналiзаваць ¦Упраўленне па рабоце ¦II кв. ¦У межах ¦ ¦ ¦работу РIПА па ¦з кадрамi i прававым ¦1999 г. ¦выдзеленых¦ ¦ ¦арганiзацыi ¦забеспячэннi, аддзел ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦павышэння ¦павышэння ¦ ¦ ¦ ¦ ¦квалiфiкацыi ¦квалiфiкацыi i ¦ ¦ ¦ ¦ ¦майстроў вытворчага ¦перападрыхтоўкi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦навучання, ¦спецыялiстаў, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦выкладчыкаў ¦упраўленне сярэдняй ¦ ¦ ¦ ¦ ¦агульнапрафесiяналь-¦спецыяльнай адукацыi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ных i спецыяльных ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦дысцыплiн, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦метадыстаў, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦псiхолагаў (на базе ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦вышэйшай i сярэдняй ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦спецыяльнай ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦адукацыi), ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦эфектыўнасць iх ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦навучання i пры ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦неабходнасцi ўнесцi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦неабходныя змяненнi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ў вучэбныя планы i ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦праграмы ¦ ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦9 ¦Прааналiзаваць ¦Галоўнае ўпраўленне ¦II кв. ¦У межах ¦ ¦ ¦забяспечанасць ¦сацыяльнай i ¦1998 г. ¦выдзеленых¦ ¦ ¦навучальных устаноў ¦выхаваўчай работы, ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦педагогамi- ¦Галоўнае ўпраўленне ¦ ¦ ¦ ¦ ¦арганiзатарамi, ¦агульнай сярэдняй ¦ ¦ ¦ ¦ ¦сацыяльнымi ¦адукацыi, упраўленне ¦ ¦ ¦ ¦ ¦педагогамi i ¦сярэдняй спецыяльнай ¦ ¦ ¦ ¦ ¦псiхолагамi ў ¦адукацыi, упраўленне ¦ ¦ ¦ ¦ ¦адпаведнасцi з ¦прафесiйна-тэхнiчнай ¦ ¦ ¦ ¦ ¦дзеючымi ¦адукацыi, абласныя ¦ ¦ ¦ ¦ ¦нарматывамi, iх ¦(Мiнскае гарадское) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦якасны састаў i ¦упраўленнi адукацыi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦вызначыць ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦перспектыўную ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦патрэбнасць па ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦кожнай катэгорыi ¦ ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦10 ¦Прааналiзаваць ¦Галоўнае ўпраўленне ¦II кв. ¦У межах ¦ ¦ ¦якасць падрыхтоўкi ¦сацыяльнай i ¦1999 г. ¦выдзеленых¦ ¦ ¦спецыялiстаў у ¦выхаваўчай работы, ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦дзяржаўных ВНУ, у ¦Галоўнае ўпраўленне ¦ ¦ ¦ ¦ ¦тым лiку на ¦вышэйшай адукацыi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦камерцыйнай аснове, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦а таксама i ў ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦недзяржаўных па ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦спецыяльнасцях ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦"Псiхалогiя" i ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦"Практычная ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦псiхалогiя" ¦ ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦11 ¦Прааналiзаваць ¦Галоўнае ўпраўленне ¦I кв. ¦У межах ¦ ¦ ¦якасць ¦сацыяльнай выхаваўчай ¦2000 г. ¦выдзеленых¦ ¦ ¦перападрыхтоўкi ¦работы, аддзел ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦псiхолагаў, ¦павышэння ¦ ¦ ¦ ¦ ¦сацыяльных ¦квалiфiкацыi i ¦ ¦ ¦ ¦ ¦педагогаў, ¦перападрыхтоўкi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦педагогаў- ¦спецыялiстаў ¦ ¦ ¦ ¦ ¦арганiзатараў у ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦навучальных ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦установах ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦(падраздзяленнях) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦павышэння ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦квалiфiкацыi i ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦перападрыхтоўкi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦кадраў розных форм ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦уласнасцi ¦ ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦12 ¦Працягваць работу па¦Упраўленнi i аддзелы ¦1998 - 2000¦У межах ¦ ¦ ¦ўмацаваннi саставу ¦адукацыi, упраўленне ¦гг. ¦выдзеленых¦ ¦ ¦педагагiчных кадраў ¦па рабоце з кадрамi i ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦усiх спецыяльнасцей ¦прававым забеспячэннi,¦ ¦ ¦ ¦ ¦з лiку выпускнiкоў ¦Галоўнае ўпраўленне ¦ ¦ ¦ ¦ ¦вышэйшых, сярэднiх ¦вышэйшай адукацыi, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦спецыяльных ¦аддзел па праблемах ¦ ¦ ¦ ¦ ¦навучальных устаноў,¦вынiкаў катастрофы на ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ахопу завочнай ¦ЧАЭС ¦ ¦ ¦ ¦ ¦формай навучання ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦настаўнiкаў, якiя ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦маюць сярэднюю, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦сярэднюю спецыяльную¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦адукацыю. ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦Забяспечыць замену ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦настаўнiкаў, якiя не¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦маюць педагагiчнай ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦адукацыi i не ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦навучаюцца завочна, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦спецыялiстамi з ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦адпаведнай адукацыяй¦ ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦ III. Падрыхтоўка навукова-педагагiчных кадраў ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦1 ¦Удасканалiць ¦Упраўленне ¦1998 - 2000¦У межах ¦ ¦ ¦падрыхтоўку ¦падрыхтоўкi навуковых ¦гг. ¦выдзеленых¦ ¦ ¦навукова- ¦кадраў i каардынацыi ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦педагагiчных i ¦навуковых ¦ ¦ ¦ ¦ ¦навуковых кадраў на ¦даследаванняў, ВНУ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦базе аспiрантуры i ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦дактарантуры ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦вышэйшых навучальных¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦устаноў ¦ ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦2 ¦Ажыццявiць ¦Акадэмiя ¦1998 - 2002¦У межах ¦ ¦ ¦падрыхтоўку ¦паслядыпломнай ¦гг. ¦выдзеленых¦ ¦ ¦навукова- ¦адукацыi ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦педагагiчных кадраў ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦вышэйшай ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦квалiфiкацыi праз ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦Акадэмiю ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦паслядыпломнай ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦адукацыi для ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦рэгiёнаў рэспублiкi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦з улiкам ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦назапашанага вопыту ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ў гэтым накiрунку ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦патрэбнасцей ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦рэгiёнаў ¦ ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦3 ¦Забяспечыць ¦Упраўленне па рабоце ¦1998 - 2000¦У межах ¦ ¦ ¦вышэйшыя, сярэднiя ¦з кадрамi i прававым ¦гг. ¦выдзеленых¦ ¦ ¦спецыяльныя i ¦забеспячэннi, ВНУ ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦навучальныя ўстановы¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦новага тыпу ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦кiраўнiкамi, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦навукова- ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦педагагiчнымi i ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦выкладчыцкiмi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦кадрамi з высокай ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦прафесiйнай, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦псiхолага- ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦педагагiчнай i ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦метадычнай ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦падрыхтоўкай ¦ ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦4 ¦Прыняць дадатковыя ¦Упраўленне ¦1998 - 2000¦У межах ¦ ¦ ¦меры па эфектыўным ¦падрыхтоўкi навуковых ¦гг. ¦выдзеленых¦ ¦ ¦укараненнi ў ¦кадраў i каардынацыi ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦практыку работы ¦навуковых ¦ ¦ ¦ ¦ ¦навучальных устаноў ¦даследаванняў ¦ ¦ ¦ ¦ ¦дасягненняў айчыннай¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦i замежнай ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦псiхолага- ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦педагагiчнай навукi,¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦удасканальваць ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦методыку ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦эксперыментальнай ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦работы, звярнуўшы ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦асаблiвую ўвагу на ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦распрацоўку праблем,¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦вызначаных рэформай ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦агульнаадукацыйнай ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦школы ¦ ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦5 ¦Забяспечыць ¦Аддзел павышэння ¦1998 - 2000¦У межах ¦ ¦ ¦пастаяннае i ¦квалiфiкацыi i ¦гг. ¦выдзеленых¦ ¦ ¦планамернае ¦перападрыхтоўкi ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦павышэнне ¦спецыялiстаў, ВНУ, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦квалiфiкацыi ¦ССНУ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦выкладчыцкiх кадраў ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ВНУ i ССНУ. ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦Павышэнне ix ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦квалiфiкацыi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ажыццяўляць праз ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦IПК, ФПК, а таксама ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦шляхам стажыроўкi на¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦базе вядучых ВНУ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦рэспублiкi i за яе ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦межамi ¦ ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦ IV. Навукова-метадычнае забеспячэнне павышэння квалiфiкацыi ¦ ¦ i перападрыхтоўкi кадраў ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦1 ¦Распрацаваць i ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦зацвердзiць у ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦вызначаным парадку ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ведамасныя ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦нарматыўныя ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦дакументы: ¦ ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦ ¦- Аб сiстэме ¦Аддзел павышэння ¦I кв. ¦У межах ¦ ¦ ¦кiравання ¦квалiфiкацыi i ¦1998 г. ¦выдзеленых¦ ¦ ¦прафесiйным ростам, ¦перападрыхтоўкi ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦ацэнцы дзейнасцi i ¦спецыялiстаў, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦якасцi работы ¦Акадэмiя ¦ ¦ ¦ ¦ ¦кiраўнiкоў i ¦паслядыпломнай ¦ ¦ ¦ ¦ ¦спецыялiстаў ¦адукацыi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦адукацыi ¦ ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦ ¦- Аб метадычнай ¦Аддзел павышэння ¦II кв. ¦У межах ¦ ¦ ¦рабоце ў сiстэме ¦квалiфiкацыi i ¦1998 г. ¦выдзеленых¦ ¦ ¦адукацыi (на ¦перападрыхтоўкi ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦рэспублiканскiм, ¦спецыялiстаў, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦раённым, гарадскiм ¦упраўленнi адукацыi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦узроўнях, на ўзроўнi¦абласнога (Мiнскага ¦ ¦ ¦ ¦ ¦адукацыйных устаноў)¦гарадскога) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦i пералiку службовых¦выканкамаў ¦ ¦ ¦ ¦ ¦абавязкаў, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦рознаўзроўневых ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦квалiфiкацыйных ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦патрабаваннях да ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦метадыстаў IПК, РМК,¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ГМЦ ¦ ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦ ¦- Аб адзiных нормах ¦Аддзел павышэння ¦II кв. ¦У межах ¦ ¦ ¦часу па ўлiку ¦квалiфiкацыi i ¦1998 г. ¦выдзеленых¦ ¦ ¦вучэбнай, ¦перападрыхтоўкi ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦метадычнай, ¦спецыялiстаў, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦навуковай i iншых ¦Акадэмiя ¦ ¦ ¦ ¦ ¦вiдаў работ ¦паслядыпломнай ¦ ¦ ¦ ¦ ¦прафесарска- ¦адукацыi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦выкладчыцкага ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦саставу ў сiстэме ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦павышэння ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦квалiфiкацыi i ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦перападрыхтоўкi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦кадраў ¦ ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦3 ¦Ажыццявiць у рамках ¦Галоўнае ўпраўленне ¦I кв. ¦У межах ¦ ¦ ¦мэтавай праграмы ¦агульнай сярэдняй ¦2000 г. ¦выдзеленых¦ ¦ ¦"Пачатковая школа" ¦адукацыi, Акадэмiя ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦сумесна з абласнымi ¦паслядыпломнай ¦ ¦ ¦ ¦ ¦навучальнымi ¦адукацыi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ўстановамi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦паслядыпломнай ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦адукацыi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦арганiзацыйную i ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦навукова-метадычную ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦работу па ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦апераджальнай ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦падрыхтоўцы ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦метадыстаў, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦кiраўнiкоў ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦метадычных ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦аб'яднанняў, школ i ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦дзiцячых дашкольных ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦устаноў, настаўнiкаў¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦пачатковых класаў, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦практычных ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦псiхолагаў, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦выхавальнiкаў ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦дзiцячых дашкольных ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦устаноў ¦ ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦4 ¦Перайсцi на новую ¦Аддзел павышэння ¦I кв. ¦У межах ¦ ¦ ¦сiстэму планавання ¦квалiфiкацыi i ¦1998 г. ¦выдзеленых¦ ¦ ¦кантынгенту слухачоў¦перападрыхтоўкi ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦з мэтай ¦спецыялiстаў, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦максiмальнага ¦Акадэмiя ¦ ¦ ¦ ¦ ¦забеспячэння ¦паслядыпломнай ¦ ¦ ¦ ¦ ¦патрабаванняў галiны¦адукацыi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ў своечасовым i ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦якасным павышэннi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦квалiфiкацыi. З ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦гэтай мэтай ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦абагульнiць банк ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦даных па колькасцi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦педагагiчных кадраў ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦у разрэзе службовых ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦катэгорый i iх ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦размеркаваннi па ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦адпаведных ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦навучальных ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦установах ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦паслядыпломнай ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦адукацыi ¦ ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦5 ¦Забяспечыць мэтавае ¦Акадэмiя ¦1998 - 2002¦У межах ¦ ¦ ¦навучанне ¦паслядыпломнай ¦гг. ¦выдзеленых¦ ¦ ¦супрацоўнiкаў ¦адукацыi ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦абласных IПК i IУН ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦па праблеме ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦"Кiраванне развiццём¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦сiстэмы павышэння ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦квалiфiкацыi", ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦выкарыстоўваючы ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦гiбкую сiстэму ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦блока-модульных ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦комплексаў ¦ ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦ V. Падбор, расстаноўка i работа з кiруючымi кадрамi ўстаноў адукацыi ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦1 ¦Ажыццяўляць ¦Упраўленне па рабоце ¦1998 - 2000¦У межах ¦ ¦ ¦планамерны падбор i ¦з кадрамi i прававым ¦гг. ¦выдзеленых¦ ¦ ¦расстаноўку кадраў, ¦забеспячэннi, ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦забяспечыць iх ¦упраўленнi адукацыi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦стабiльнасць i разам¦аблвыканкамаў ¦ ¦ ¦ ¦ ¦з тым пастаяннае ¦(Мiнскага ¦ ¦ ¦ ¦ ¦аднаўленне з лiку ¦гарвыканкама), ВНУ i ¦ ¦ ¦ ¦ ¦высокаквалiфiкаваных¦ССНУ, IПК, IУН ¦ ¦ ¦ ¦ ¦работнiкаў ¦ ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦2 ¦Падрыхтаваць ¦Упраўленне па рабоце ¦III кв. ¦У межах ¦ ¦ ¦рэкамендацыi органам¦з кадрамi i прававым ¦1998 г. ¦выдзеленых¦ ¦ ¦адукацыi па падбору ¦забеспячэннi, ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦i расстаноўцы ¦Акадэмiя ¦ ¦ ¦ ¦ ¦кiруючых кадраў ¦паслядыпломнай ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦адукацыi ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦3 ¦Прааналiзаваць ¦Упраўленне па рабоце ¦I кв. ¦У межах ¦ ¦ ¦адукацыйны ўзровень ¦з кадрамi i прававым ¦1999 г. ¦выдзеленых¦ ¦ ¦кiраўнiкоў устаноў ¦забеспячэннi, ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦сiстэмы адукацыi i ¦упраўленнi адукацыi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ажыццявiць ¦аблвыканкамаў ¦ ¦ ¦ ¦ ¦арганiзацыйна- ¦(Мiнскага ¦ ¦ ¦ ¦ ¦практычныя меры па ¦гарвыканкама) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦замене кiраўнiкоў ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦устаноў, якiя не ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦маюць вышэйшай ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦адукацыi ¦ ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦4 ¦Ажыццявiць мэтавае ¦Упраўленнi адукацыi, ¦1998 - 2000¦У межах ¦ ¦ ¦навучанне кiруючых ¦Акадэмiя ¦гг. ¦выдзеленых¦ ¦ ¦кадраў (дырэктараў ¦паслядыпломнай ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦устаноў адукацыi, iх¦адукацыi, IПК, IУН ¦ ¦ ¦ ¦ ¦намеснiкаў, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦арганiзатараў ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦адукацыi) па ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦праблеме ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦"Удасканаленне ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦кiраўнiцтва агульна-¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦адукацыйнай школай ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ва ўмовах яе ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦рэфармавання" ¦ ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦5 ¦Пры назначэннi на ¦Упраўленнi адукацыi ¦1998 - 2002¦У межах ¦ ¦ ¦пасады дырэктараў i ¦аблвыканкамаў, ¦гг. ¦выдзеленых¦ ¦ ¦iх намеснiкаў ¦Мiнскага гарвыканкама ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦пазбягаць ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦аднапрофiльнасцi iх ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦базавай адукацыi ¦ ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦6 ¦Прааналiзаваць ¦Упраўленне па рабоце ¦IV кв. ¦У межах ¦ ¦ ¦фактычны стан ¦з кадрамi i прававым ¦1998 г. ¦выдзеленых¦ ¦ ¦кадравага патэнцыялу¦забеспячэннi, ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦ўсiх узроўняў i ў ¦упраўленнi адукацыi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦адпаведнасцi з ¦аблвыканкамаў, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦сучаснымi ¦Мiнскага гарвыканкама ¦ ¦ ¦ ¦ ¦патрабаваннямi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦своечасова ўносiць ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦змяненнi ў змест i ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦арганiзацыю работы з¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦рэзервам кiраўнiцкiх¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦кадраў, удзялiць ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦асаблiвую ўвагу ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦стварэнню ўмоў для ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦прафесiйнага росту i¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦вылучэння ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦перспектыўных ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦спецыялiстаў ¦ ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦7 ¦Ажыццяўляць ¦Упраўленне па рабоце ¦1998 - 2002¦У межах ¦ ¦ ¦штогадовую ¦з кадрамi i прававым ¦гг. ¦выдзеленых¦ ¦ ¦падрыхтоўку рэзерва ¦забеспячэннi, ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦кiраўнiцкiх кадраў у¦упраўленнi адукацыi, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦рэспублiканскiх ¦Акадэмiя ¦ ¦ ¦ ¦ ¦навучальных ¦паслядыпломнай ¦ ¦ ¦ ¦ ¦установах ¦адукацыi, IУН ¦ ¦ ¦ ¦ ¦паслядыпломнай ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦адукацыi. Палепшыць ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦адбор, павысiць ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦патрабаваннi да ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦асоб, якiх ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦накiроўваюць на ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦на вучобу. Выключыць¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦практыку назначэння ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦на кiруючыя пасады ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦работнiкаў, якiя не ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦прайшлi навучання ¦ ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦8 ¦Пастаянна ¦Упраўленнi i аддзелы ¦1998 - 2002¦У межах ¦ ¦ ¦ажыццяўляць меры, ¦Мiнiстэрства, Акадэмiя¦гг. ¦выдзеленых¦ ¦ ¦якiя садзейнiчаюць ¦паслядыпломнай ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦павышэнню аўтарытэту¦адукацыi, упраўленнi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦настаўнiка, прэстыжу¦адукацыi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦яго працы i ¦аблвыканкамаў, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦прафесii. Праводзiць¦Мiнскага гарвыканкама ¦ ¦ ¦ ¦ ¦конкурсы "Настаўнiк ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦года", умела ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦выкарыстоўваць меры ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦заахвочвання, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦узнагароды, шырока ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦прапагандзiраваць ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦вопыт майстроў ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦педагагiчнай працы ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦праз мясцовыя сродкi¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦масавай iнфармацыi, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦радыё i тэлебачанне,¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦прыцягваючы ўвагу ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦грамадскасцi да ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦рашэння задач, якiя ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦стаяць перад школай ¦ ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦9 ¦Пры падборы кадраў ¦Упраўленнi i аддзелы ¦1998 - 2002¦У межах ¦ ¦ ¦для ўстаноў ¦мiнiстэрства, ¦гг. ¦выдзеленых¦ ¦ ¦адукацыi раённага i ¦упраўленнi адукацыi ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦абласнога звенняў ¦аблвыканкамаў, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦строга ¦Мiнскага гарвыканкама ¦ ¦ ¦ ¦ ¦прытрымлiвацца ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦нарматыўных ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦дакументаў аб ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦назначэннi на работу¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦лепшых настаўнiкаў i¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦кiраўнiкоў з ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦адпаведнай адукацыяй¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦i педагагiчным ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦стажам. Прымаць меры¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦па своечасовым ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦абнаўленнi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦калектываў ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦упраўленняў i ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦аддзелаў адукацыi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦аблгаррайвыканкамаў ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦i падведамных iм ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦устаноў ¦ ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦10 ¦Увесцi практыку ¦Упраўленнi i аддзелы ¦1998 - 2002¦У межах ¦ ¦ ¦нядзельнай ¦мiнiстэрства, ¦гг. ¦выдзеленых¦ ¦ ¦стажыроўкi ў апараце¦упраўленнi адукацыi ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦Мiнiстэрства ¦аблвыканкамаў, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦адукацыi ¦Мiнскага гарвыканкама ¦ ¦ ¦ ¦ ¦новапрызначаемых ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦загадчыкаў ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦гарадскiмi, раённымi¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ўпраўленнямi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦адукацыi. ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦Рэкамендаваць ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦абласным, Мiнскаму ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦гарадскому ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ўпраўленням адукацыi¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦праводзiць ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦аналагiчную работу з¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦кiруючымi кадрамi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦рэгiёнаў, якiя ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦толькi прызначаны ¦ ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦ Арганiзацыйна-упраўленчае забеспячэнне ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦1 ¦Стварыць з мэтай ¦Рэспублiканскiя i ¦1998 - 1999¦У межах ¦ ¦ ¦iнфарматызацыi ¦абласныя вучэбныя ¦гг. ¦выдзеленых¦ ¦ ¦сiстэмы ¦ўстановы ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦паслядыпломнай ¦паслядыпломнай ¦ ¦ ¦ ¦ ¦адукацыi сетку ¦адукацыi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦тэлекамунiкацыйнай i¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦электроннай пошты ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦для аператыўнага ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦абмену навуковай, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦метадычнай, вучэбнай¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦i статыстычнай ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦iнфармацыяй ¦ ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦2 ¦Забяспечыць ¦Аддзел па праблемах ¦1998 - 2002¦У межах ¦ ¦ ¦рэалiзацыю ¦вынiкаў катастрофы на ¦гг. ¦выдзеленых¦ ¦ ¦Прэзiдэнцкай ¦Чарнобыльскай АЭС, ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦праграмы "Дзецi ¦упраўленнi адукацыi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦Чарнобыля" ў частцы ¦аблвыканкамаў, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦будаўнiцтва ¦Мiнскага гарвыканкама ¦ ¦ ¦ ¦ ¦службовага жылля для¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦педагогаў, якiя ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦працуюць у раёнах, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦пацярпеўшых ад ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦аварыi на ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦Чарнобыльскай АЭС ¦ ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦3 ¦Дапрацаваць ¦Аддзел па праблемах ¦1998 г. ¦У межах ¦ ¦ ¦Палажэнне i выйсцi з¦вынiкаў катастрофы на ¦ ¦выдзеленых¦ ¦ ¦прапановай у Савет ¦Чарнобыльскай АЭС, ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦Мiнiстраў Рэспублiкi¦упраўленне па рабоце ¦ ¦ ¦ ¦ ¦Беларусь "Аб ¦з кадрамi i прававым ¦ ¦ ¦ ¦ ¦увядзеннi ¦забеспячэннi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦кантрактнай сiстэмы ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦найму на работу ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦педагагiчных ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦работнiкаў" ¦ ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦4 ¦Стварыць банкi даных¦Акадэмiя ¦III кв. ¦У межах ¦ ¦ ¦аб лепшым ¦паслядыпломнай ¦1999 г. ¦выдзеленых¦ ¦ ¦педагагiчным вопыце ¦адукацыi, упраўленнi ¦ ¦сродкаў ¦ ¦ ¦i выкарыстаннi новых¦адукацыi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦тэхналогiй у ¦аблвыканкамаў i ¦ ¦ ¦ ¦ ¦навучальна- ¦Мiнскага гарвыканкама ¦ ¦ ¦ ¦ ¦выхаваўчым працэсе ¦ ¦ ¦ ¦ +---+--------------------+----------------------+-----------+----------+ ¦5 ¦Арганiзаваць работу ¦Галоўнае ўпраўленне ¦1998 - 2002¦ ¦ ¦ ¦цэнтраў ¦вышэйшай адукацыi, ¦гг. ¦ ¦ ¦ ¦даiнстытуцкай ¦аддзел па праблемах ¦ ¦ ¦ ¦ ¦падрыхтоўкi ¦вынiкаў катастрофы на ¦ ¦ ¦ ¦ ¦навучэнскай моладзi ¦Чарнобыльскай АЭС ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ў раёнах, якiя ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦пацярпелi ад ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦катастрофы на ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦Чарнобыльскай АЭС, i¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ўзяць iх работу пад ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦кантроль ¦ ¦ ¦ ¦ ¦---+--------------------+----------------------+-----------+----------- |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|