Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Положение Министерства культуры Республики Беларусь от 10.02.1998 "Аб Навукова-метадычным савеце Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь па вышэйшай адукацыi"

Документ утратил силу
< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 6 декабря 1999 г. N 8/1980



                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Мiнiстр культуры
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 А.У.Сасноўскi
                                                 10.02.1998


1. Навукова-метадычны савет Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь па вышэйшай адукацыi (НМС) створаны ў адпаведнасцi з рашэннем калегii Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 23 снежня 1997 г. N 11 п.2 "Аб стане i праблемах развiцця мастацкай адукацыi".

НМС узначальваецца першым намеснiкам Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь. Колькасны i персанальны састаў зацвярджаецца Мiнiстрам культуры Рэспублiкi Беларусь.

2. З мэтай паляпшэння кiраўнiцтва вышэйшымi навучальнымi установамi культуры i мастацтва Рэспублiкi Беларусь i каардынацыi iх навукова-метадычнай дзейнасцi НМС пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь засяроджвае ўвагу на выпрацоўцы навукова-абаснаваных рэкамендацый па паляпшэнню вучэбна-выхаваўчай i навукова-метадычнай работы ў ВНУ, на пытаннях перспектыўнага планавання падрыхтоўкi спецыялiстаў, iх размеркавання i выкарыстання, павышэння квалiфiкацыi навукова-педагагiчных кадраў.

Кiруючыся палажэннямi законаў Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь", "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь", Указамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, нарматыўнымi дакументамi Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, iншых мiнiстэрстваў i ведамстваў, якiя тычацца арганiзацыi работы ВНУ, НМС разглядае асноўныя пытаннi:

перспектыў развiцця вышэйшай мастацкай адукацыi ў краiне;

арганiзацыi вучэбнага працэсу i кiравання iм на навуковай аснове з прымяненнем найбольш эфектыўных метадаў навучання i тэхнiчных сродкаў;

патрыятычнага выхавання студэнтаў;

развiцця навукова-даследчай работы ў ВНУ па фундаментальных галiнах навукi i важнейшых прыкладных праблемах, удзелу студэнтаў у навуковых даследаваннях;

удасканалення сiстэмы павышэння квалiфiкацыi навукова-педагагiчных кадраў;

узмацнення сувязi ВНУ з установамi культуры, мастацтва i народнай творчасцi, iншымi зацiкаўленымi спажыўцамi кадраў культуры i мастацтва, навукова-даследчымi ўстановамi, арганiзацыi вытворчай практыкi студэнтаў i стажыроўкi маладых спецыялiстаў;

жыллёва-бытавога, культурнага i медыцынскага абслугоўвання студэнтаў, iх фiзiчнага выхавання;

далейшага ўдасканалення i развiцця мiжнародных сувязей.

3. У НМС уваходзяць вядучыя навуковыя i педагагiчныя спецыялiсты ВНУ мастацтваў i культуры, Беларускага iнстытута праблем культуры з улiкам iснуючых мастацкiх жанраў i культуралагiчных накiрункаў.

4. Планы работы НМС зацвярджаюцца Мiнiстрам культуры Рэспублiкi Беларусь. Рекамендацыi НМС па вышэйшай адукацыi мастацтва i культуры праводзяцца ў жыццё загадамi Мiнiстра цi iнструктыўнымi пiсьмамi Мiнiстэрства.



                                                 ЗАЦВЯРДЖАЮ
                                                 Мiнiстр культуры
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 А.У.Сасноўскi
                                                 10.02.1998


САСТАЎ НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНАГА САВЕТА МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ПА ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI

Рылатка               - першы намеснiк Мiнiстра культуры Рэспублiкi
Уладзiмiр Пятровiч      Беларусь, старшыня савета

Сцепанцоў             - начальнiк упраўлення навучальных i навукова-
Аляксандр Iванавiч      даследчых устаноў, намеснiк старшынi савета

Грыгаровiч            - рэктар Беларускага унiверсiтэта культуры,
Ядвiга Дамiнiкаўна      прафесар

Казiнец               - рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэмii
Мiхаiл Антонавiч        музыкi, прафесар, народны артыст Беларусi

Лазука                - галоўны спецыялiст упраўлення навучальных
Барыс Андрэевiч         i навукова-даследчых устаноў, кандыдат
                        мастацтвазнаўства, дацэнт

Мамонька              - галоўны спецыялiст упраўлення навучальных i
Уладзiмiр Адамавiч      навукова-даследчых устаноў, сакратар савета

Мiхневiч              - прарэктар Беларускага iнстытута праблем
Арнольд Яфiмавiч        культуры, доктар фiлалагiчных навук,
                        прафесар

Пазднякоў             - прарэктар Беларускага унiверсiтэта
Аляксей Уладзiмiравiч   культуры, кандыдат гiстарычных навук, дацэнт

Скараходаў            - рэктар Беларускага iнстытута праблем
Уладзiмер Паўлавiч      культуры, прафесар, заслужаны дзеяч
                        мастацтваў Рэспублiкi Беларусь

Смольскi              - рэктар Беларускай акадэмii мастацтваў,
Рычард Баляслававiч     доктар мастацтвазнаўства

Яканюк                - прарэктар Беларускай дзяржаўнай акадэмii
Вадзiм Лявонцьевiч      музыкi, доктар педагагiчных навук, прафесар





Архив документов
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList