Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 02.03.1998 № 160 "Аб зацвярджэннi Прыкладнага палажэння аб лiцэйскiх класах (групах)"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2380 З мэтай больш поўнага задавальнення адукацыйных запытаў моладзi, стварэння спрыяльных умоў для развiцця творчага, iнтэлектуальнага патэнцыялу асобы i мэтанакiраванай падрыхтоўкi найбольш здольных вучняў для працягу навучання ў вышэйшых навучальных установах у адпаведнасцi з iх прафесiйнымi iнтарэсамi ЗАГАДВАЮ: 1. Зацвердзiць Прыкладнае палажэнне аб лiцэйскiх класах (групах). 2. Увесцi ў дзеянне вышэйадзначанае палажэнне з 1 верасня 1998 г. Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ УЗГОДНЕНА ЗАЦВЕРДЖАНА Першы намеснiк Загад Мiнiстра працы Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь В.I.Паўлаў 20.03.1998 N 160 13.03.1998 УЗГОДНЕНА Намеснiк Мiнiстра фiнансаў Рэспублiкi Беларусь А.I.Сверж 12.03.1998 I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI1. Лiцэйскiя класы (групы) ствараюцца з мэтай больш поўнага задавальнення адукацыйных запытаў моладзi, стварэння спрыяльных умоў для развiцця творчага, iнтэлектуальнага патэнцыялу асобы i мэтанакiраванай падрыхтоўкi найбольш здольных вучняў для працягу навучання ў вышэйшых навучальных установах у адпаведнасцi з iх прафесiйнымi iнтарэсамi. 2. Лiцэйскiя класы (групы) адкрываюцца ў сярэднiх агульнаадукацыйных школах, прафесiянальна-тэхнiчных навучальных установах (прафесiянальна-тэхнiчных, вышэйшых прафесiянальных i вышэйшых тэхнiчных вучылiшчах, рэгiянальных цэнтрах прафесiянальнай адукацыi), якiя маюць высокаквалiфiкаваныя педагагiчныя кадры i неабходныя матэрыяльна-тэхнiчныя ўмовы, загадам органа кiравання адукацыяй, якому непасрэдна падпарадкавана навучальная ўстанова. Лiцэйскiя класы (групы) могуць стварацца ў вышэйпералiчаных навучальных установах таксама на падставе дагавораў органаў кiравання адукацыяй з вышэйшымi навучальнымi ўстановамi, у якiх вызначаюцца ўзаемныя абавязкi па арганiзацыi навучання. 3. Тэрмiн навучання ў лiцэйскiх класах сярэднiх агульнаадукацыйных школ - 2 - 3 гады; у лiцэйскiх групах прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў - 3 гады з улiкам прафесiянальнага навучання. Лiцэйскiя класы (групы) фармiруюцца з выпускнiкоў 9 класаў базавых i сярэднiх школ. 4. Арганiзацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу ў лiцэйскiх класах (групах) рэгламентуецца Прыкладным палажэннем аб лiцэi, дадзеным Палажэннем, а таксама нарматыўнымi дакументамi па пытаннях агульнай сярэдняй, прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi адпаведна для лiцэйскiх класаў (груп) сярэднiх агульнаадукацыйных школ, прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў. 5. Выпускнiкам лiцэйскiх класаў, якiя ствараюцца ў сярэднiх агульнаадукацыйных школах, выдаецца атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi ўстаноўленага ўзору, а прайшоўшым прафесiйную падрыхтоўку - адпаведны дакумент аб набыццi квалiфiкацыi. Выпускнiкам лiцэйскiх груп прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў выдаецца дыплом аб прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi ўстаноўленага ўзору. Вучнi лiцэйскiх класаў i навучэнцы лiцэйскiх груп, якiя дасягнулi асаблiвых поспехаў у вучобе, узнагароджваюцца залатымi або сярэбранымi медалямi, лiстамi за поспехi ў вывучэннi асобных прадметаў ў адпаведнасцi з парадкам, якi вызначаны Мiнiстэрствам адукацыi для выпускнiкоў сярэднiх агульнаадукацыйных школ. 6. На падставе дадзенага Палажэння кожная навучальная ўстанова, у якой ствараюцца лiцэйскiя класы (групы), уносiць адпаведныя змены i дапаўненнi ў статут навучальнай установы, якiя зацвярджаюцца ва ўстаноўленым парадку. II. ПРЫЁМ ВУЧНЯЎ I НАВУЧЭНЦАЎ Ў ЛIЦЭЙСКIЯ КЛАСЫ (ГРУПЫ)7. Вучнi, якiя жадаюць навучацца ў лiцэйскiх класах (групах), падаюць на iмя дырэктара школы (прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы) пiсьмовую заяву, пасведчанне аб базавай адукацыi i медыцынскае заключэнне аб стане здароўя. 8. Прыём вучняў у лiцэйскiя класы сярэднiх агульнаадукацыйных школ праводзiцца на конкурснай аснове па вынiках навучання ў базавай школе або уступных экзаменаў па прафiлюючых дысцыплiнах. Для арганiзацыi прыёму ствараецца прыёмная камiсiя з настаўнiкаў школы. У склад прыёмнай камiсii могуць уключацца i выкладчыкi вышэйшых навучальных устаноў. Вынiкi прыёму ў лiцэйскiя класы павiнны быць аб'яўлены не пазней як 25 жнiўня. Прыём навучэнцаў у лiцэйскiя групы прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў ажыццяўляецца на конкурснай аснове па вынiках навучання ў базавай школе або па вынiках уступных экзаменаў па прафiлюючых дысцыплiнах ў адпаведнасцi з Тыпавымi правiламi прыёму ў прафесiянальна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь. Адзiны ўзровень патрабаванняў да паступаючых у лiцэйскiя класы (групы) вызначаецца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Залiчэнне ў лiцэйскiя класы (групы) школ, прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў афармляецца загадам дырэктара адпаведнай навучальнай установы на падставе пратаколаў рашэння прыёмнай камiсii. 9. На падставе дагавораў органаў кiравання адукацыяй i вышэйшых навучальных устаноў вучнi лiцэйскiх класаў i навучэнцы лiцэйскiх груп могуць быць залiчаны слухачамi на падрыхтоўчыя курсы пры вышэйшых навучальных установах. III. АРГАНIЗАЦЫЯ НАВУЧАЛЬНА-ВЫХАВАЎЧАГА ПРАЦЭСУ10. Навучальна-выхаваўчы працэс у лiцэйскiх класах (групах) ажыццяўляецца па вучэбных планах, распрацаваных i зацверджаных у вызначаным для сярэднiх агульнаадукацыйных школ, прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў парадку. У вучэбныя планы разам з агульнаадукацыйнымi прадметамi, што вывучаюцца на базавым узроўнi, уводзяцца прафiлюючыя агульнаадукацыйныя прадметы, курсы па выбару, якiя забяспечваюць дыферэнцыяцыю навучання, рознабаковае развiццё вучняў i навучэнцаў. Змест навучання па прафiлюючых агульнаадукацыйных прадметах, якiя вывучаюцца на павышаным або паглыбленым узроўнях, вызначаецца вучэбнымi праграмамi, зацверджанымi Мiнiстэрствам адукацыi. Змест навучання агульнаадукацыйных курсаў па выбары вызначаецца вучэбнымi праграмамi, зацверджанымi ў мясцовых органах адукацыi на падставе заключэння экспертных камiсiй, якiя ствараюцца ў вызначаным парадку абласнымi (Мiнскiм гарадскiм) упраўленнямi адукацыi або Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь. 11. Напаўняльнасць лiцэйскiх класаў (груп) - 20 i больш чалавек. Пры правядзеннi заняткаў практычнага характару (лабараторных i практычных работ, практыкумаў па рашэннi задач, семiнарскiх заняткаў) па прафiлюючых прадметах у адпаведнасцi з вучэбным планам клас (група) дзелiцца на дзве падгрупы. Дзяленне класаў (груп) на падгрупы па iншых прадметах ажыццяўляецца ва ўстаноўленым парадку для адпаведнай навучальнай установы. 12. Вучнi 10 лiцэйскiх класаў i навучэнцы лiцэйскiх груп I курса здаюць пераводныя экзамены па прафiлюючых прадметах у адпаваднасцi з вучэбным планам навучальнай установы. Вучнi i навучэнцы, якiя не здалi экзамены, а таксама вучнi i навучэнцы, якiя маюць нездавальняючыя адзнакi па аднаму з прадметаў вучэбнага плана, падлягаюць адлiчэнню з лiцэйскага класа (групы) у агульнаадукацыйныя класы сярэдняй агульнаадукацыйнай школы цi аднапрофiльныя (роднасныя) групы прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы. IV. ВЫПУСК ВУЧНЯЎ I НАВУЧЭНЦАЎ З ЛIЦЭЙСКIХ КЛАСАЎ I ГРУП13. Выпускныя экзамены па агульнаадукацыйных прадметах, выпускныя квалiфiкацыйныя экзамены (для навучэнцаў лiцэйскiх груп) праводзяцца ў тым жа парадку, якi ўстаноўлены Мiнiстэрствам адукацыi для агульнаадукацыйных школ, прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў. 14. Выпускныя экзамены ў лiцэйскiх класах (групах) па агульнаадукацыйных прадметах могуць сумяшчацца з уступнымi ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. У гэтых выпадках колькасць экзаменаў па агульнаадукацыйных прадметах, тэрмiны i форма iх правядзення ўзгадняюцца вышэйшай навучальнай установай з Мiнiстэрствам адукацыi не пазней, чым за месяц да пачатку экзаменаў у агульнаадукацыйных школах (прафесiянальна-тэхнiчных навучальных установах). Сумешчаныя экзамены праводзяцца па тэкстах i бiлэтах, распрацаваных вышэйшымi навучальнымi ўстановамi ў адпаведнасцi з патрабаваннямi прадметных праграм для паступаючых у вышэйшыя навучальныя ўстановы або па тэкстах i бiлетах, распрацаваных Мiнiстэрствам адукацыi для правядзення выпускных экзаменаў за курс сярэдняй школы. Склад прадметных экзаменацыйных камiсiй, у якiя ўваходзяць выкладчыкi вышэйшай навучальнай установы i настаўнiкi школы (выкладчыкi прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы), зацвярджаецца органам кiравання адукацыяй, у падпарадкаваннi якога знаходзiцца навучальная ўстанова, i кiраўнiцтвам вышэйшай навучальнай установы. 15. Пасля правядзення кожнага экзамену камiсiя ацэньвае пiсьмовыя работы i вусныя адказы вучняў у адпаведнасцi з зацверджанымi нормамi ацэнкi ведаў, уменняў i навыкаў вучняў па кожным прадмеце i выстаўляе экзаменацыйныя адзнакi ў пратакол экзаменаў. Пратакол падпiсваецца ўсiмi членамi камiсii, якiя прымалi экзамен па адпаведным прадмеце. Падагульняючыя адзнакi выстаўляюцца настаўнiкамi школ (выкладыкамi прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы) з улiкам гадавых i экзаменацыйных адзнак. Вынiковая адзнака "5" (выдатна) не можа быць выстаўлена, калi на экзамене вучань атрымаў iншую адзнаку. 16. Выпускныя экзамены па прадметах, якiя не вынесены на сумешчаныя экзамены, вучнi здаюць ва ўстаноўленым парадку. Агульная колькасць выпускных экзаменаў не павiнна перавышаць шасцi. 17. Не дазваляецца праводзiць паўторныя выпускныя экзамены за курс сярэдняй школы па тых прадметах, па якiх вучань атрымаў на сумешчаных экзаменах адзнакi "3" (здавальняюча) i "4" (добра). 18. Вучням, якiя атрымалi на сумешчаных экзаменах нездавальняючыя адзнакi, дазваляецца здаць паўторныя экзамены i вырашыць пытанне аб выпуску iх са школы у тэрмiны з 25 чэрвеня па 10 лiпеня. У гэтым выпадку для пiсьмовых экзаменаў выкарыстоўваюцца тэксты, падрыхтаваныя абласнымi, Мiнскiм гарадскiм упраўленнямi адукацыi; для вусных экзаменаў - па бiлетах, распрацаваных Мiнiстэрствам адукацыi. 19. Вучнi лiцэйскiх класаў i навучэнцы лiцэйскiх груп з атрыманымi на сумешчаных экзаменах адзнакамi залiчваюцца ў вышэйшыя навучальныя ўстановы ў адпаведнасцi з Правiламi прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. V. ФIНАНСАВА-МАТЭРЫЯЛЬНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ20. На вучняў i навучэнцаў лiцэйскiх класаў i груп распаўсюджваюцца нормы матэрыяльнага забеспячэння, прадугледжаныя адпаведна для вучняў агульнаадукацыйных школ, навучэнцаў прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў. 21. Аплата працы педагагiчных работнiкаў ў лiцэйскiх класах (групах) ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам. 22. У адпаведнасцi з заключанымi дагаворамi аб супрацоўнiцтве вышэйшыя навучальныя ўстановы ва ўстаноўленым парадку могуць выдзяляць школе (прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установе) неабходнае вучэбнае абсталяванне або арганiзоўваць заняткi з вучнямi па прафiлюючых прадметах у сваiх лабараторыях. 23. У выпадку залiчэння вучняў i навучэнцаў лiцэйскiх класаў i груп слухачамi падрыхтоўчых курсаў пры вышэйшых навучальных установах ўстанаўлiваецца плата за навучанне ва ўстаноўленым парадку. Плату за навучанне ўносяць бацькi вучняў, спонсары (калгасы, прадпрыемствы, камерцыйныя структуры i г.д.) на рахунак вышэйшай навучальнай установы. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|