Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Латвiйскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе ў мытных справах"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 9 апреля 1999 г. N 3/14 -------------------------------- <*> Вступило в силу 22 марта 1999 года. Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Латвiйскай Рэспублiкi, у далейшым называемыя Дагаворнымi Бакамi, лiчачы, што парушэнне мытнага заканадаўства наносiць страту эканамiчным i сацыяльным iнтарэсам iх краiн, а таксама законным iнтарэсам гандлю; прымаючы пад увагу важнасць забеспячэння дакладнасцi ў абкладаннi i спагнаннi мытных пошлiн, iншых падаткаў, плацяжоў цi збораў на iмпарт альбо экспарт тавараў, а таксама належнага выканання забарон, абмежаванняў i кантролю; перакананыя, што намаганнi па прадухiленню парушэнняў мытнага заканадаўства i намаганнi ў галiне дакладнага спагнання пошлiн i падаткаў на iмпарт i экспарт могуць быць здзейснены больш эфектыўна праз супрацоўнiцтва памiж iх мытнымi службамi, дамовiлiся аб наступным: АзначэннiАртыкул 1Для мэт гэтага Пагаднення: 1. "Мытнае заканадаўства" азначае сукупнасць прававых норм дзяржаў Дагаворных Бакоў адносна iмпарту, экспарту i транзiту тавараў цi любых iншых мытных працэдур, якiя тычацца мытных пошлiн, iншых падаткаў, плацяжоў цi збораў, спаганяемых мытнымi органамi, альбо мер забароны, абмежавання i кантролю. 2. "Правапарушэнне" азначае парушэнне мытнага заканадаўства, а таксама замах на парушэнне такога заканадаўства. 3. "Мытная служба" азначае ў Рэспублiцы Беларусь - Дзяржаўны мытны камiтэт; у Латвiйскай Рэспублiцы - Мытнае ўпраўленне Дзяржаўнай службы даходаў. 4. "Запытваючая мытная служба" азначае кампетэнтны мытны орган Дагаворнага Боку, якi робiць запыт аб дапамозе ў мытных справах. 5. "Запытваемая мытная служба" азначае кампетэнтны мытны орган Дагаворнага Боку, якi атрымлiвае запыт аб дапамозе ў мытных справах. 6. "Кантралюемая пастаўка" азначае тэхналогiю, дапускаючую перамяшчэнне забароненых альбо абмежаваных для перамяшчэння наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў альбо iх заменнiкаў, зброi, боепрыпасаў, атрутных, выбуховых i радыёактыўных рэчываў пад кантролем кампетэнтных органаў з мэтай выяўлення асоб, далучаных да незаконнага перамяшчэння наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў. Сфера прымяненняАртыкул 21. Дагаворныя Бакi праз iх мытныя службы ў адпаведнасцi з палажэннямi гэтага Пагаднення аказваюць адзiн другому ўзаемную дапамогу: а) у забеспячэннi належнага выканання мытнага заканадаўства; b) у прадухiленнi, расследаваннi i барацьбе з парушэннямi мытнага заканадаўства; с) у перадачы цi паведамленнi аб дакументах, якiя тычацца прымянення мытнага заканадаўства. 2. Дапамога ў рамках гэтага Пагаднення можа быць аказана ў адпаведнасцi з заканадаўствам, дзеючым на тэрыторыi дзяржавы запытваемага Дагаворнага Боку, кампетэнцыяй i магчымасцямi запытваемай мытнай службы. Пры неабходнасцi мытная служба можа звярнуцца за дапамогай у iншыя кампетэнтныя органы ў адпаведнасцi з дзеючым на тэрыторыi дзяржавы запытваемага Дагаворнага Боку заканадаўствам. Абмен iнфармацыяйАртыкул 31. Мытныя службы будуць на падставе запыту перадаваць адна другой усю iнфармацыю, якая можа дапамагчы ў забеспячэннi правiльнасцi: а) збору мытных пошлiн, iншых падаткаў, плацяжоў i збораў, спаганяемых мытнымi службамi, i, у прыватнасцi, iнфармацыю, якая можа дапамагчы ў ацэнцы мытнай вартасцi тавараў i ўстанаўленнi iх тарыфнай класiфiкацыi; b) увядзення iмпартных i экспартных забарон i абмежаванняў; с) прымянення нацыянальных правiлаў вызначэння паходжання тавару, не ўваходзячых у iншыя пагадненнi, заключаныя адным цi абодвума Дагаворнымi Бакамi. 2. Калi запытваемая мытная служба не валодае неабходнай iнфармацыяй, то яна запытае такую iнфармацыю ў адпаведнасцi з заканадаўствам, дзеючым на тэрыторыi дзяржавы запытваемага Дагаворнага Боку. 3. Запытваемая мытная служба запытае iнфармацыю, як бы гэта рабiлася для ўласных патрэб. Артыкул 4Мытныя службы будуць на падставе запыту забяспечваць адна другую любой iнфармацыяй, паказваючай што: а) тавары, увезеныя на тэрыторыю дзяржавы аднаго Дагаворнага Боку, былi законна вывезены з тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку; b) тавары, вывезеныя з тэрыторыi дзяржавы аднаго Дагаворнага Боку, былi законна ўвезены на тэрыторыю дзяржавы другога Дагаворнага Боку; с) тавары, якiм дадзена перавага пры вывазе з тэрыторыi дзяржавы аднаго Дагаворнага Боку, належным чынам увезены на тэрыторыю дзяржавы другога Дагаворнага Боку, пры гэтым разумеецца, што перадаваемая iнфармацыя будзе таксама тычыцца любых мер мытнага кантролю, якiм падвергнуты тавары. Артыкул 5Мытная служба аднаго Дагаворнага Боку па сваёй iнiцыятыве цi па запыту забяспечвае мытную службу другога Дагаворнага Боку ўсёй iнфармацыяй, што падыходзiць для выкарыстання ў адносiнах да парушэнняў мытнага заканадаўства, у прыватнасцi, адносна: а) асоб, якiя ўчынiлi цi падазраюцца ва ўчыненнi парушэння мытнага заканадаўства, дзеючага на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку; b) новых форм i метадаў, якiя выкарыстоўваюцца для незаконнага перамяшчэння тавараў; с) тавараў, якiя магчыма будуць незаконна перамяшчацца; d) транспартных сродкаў, аб якiх вядома цi мяркуецца, што яны будуць выкарыстоўвацца пры учыненнi парушэння мытнага заканадаўства, дзеючага на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку. Артыкул 6Мытная служба аднаго Дагаворнага Боку па сваёй iнiцыятыве цi па запыту забяспечвае мытную службу другога Дагаворнага Боку паведамленнямi, пратаколамi допытаў сведкаў цi заверанымi копiямi такiх дакументаў, перадаючы ўсю наяўную iнфармацыю аб выяўленых цi запланаваных здзелках, якiя з'яўляюцца альбо будуць з'яўляцца парушэннем мытнага заканадаўства, дзеючага на тэрыторыi дзяржавы гэтага Дагаворнага Боку. Арыгiналы спраў i дакументаў запытваюцца ў выпадках, калi завераных копiй будзе недастаткова. Перададзеныя справы i дакументы неабходна вяртаць пры першай магчымасцi. Артыкул 7Дакументы, прадугледжаныя гэтым Пагадненнем, могуць быць заменены камп'ютэрнай iнфармацыяй, падрыхтаванай для выкарыстання ў гэтых жа мэтах. Усю маючую адносiны да справы iнфармацыю, якая неабходна для тлумачэння цi выкарыстання матэрыялаў, патрэбна напраўляць адначасова. Нагляд за асобамi, таварамi i транспартнымi сродкамiАртыкул 8Мытная служба аднаго Дагаворнага Боку ў адпаведнасцi з палажэннямi пункта 2 Артыкула 2 гэтага Пагаднення, у межах яе кампетэнцыi i магчымасцей, па сваёй iнiцыятыве цi па запыту мытнай службы другога Дагаворнага Боку ажыццяўляе нагляд за: а) перамяшчэннем, у прыватнасцi, уездам на i выездам з тэрыторыi яе дзяржавы асоб, якiя ўчынiлi цi падазраюцца ва ўчыненнi парушэння мытнага заканадаўства, дзеючага на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку; b) любымi транспартнымi сродкамi, аб якiх вядома цi якiя падазраюцца, што яны выкарыстоўвалiся для ўчынення парушэння мытнага заканадаўства, дзеючага на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку; с) перамяшчэннем тавараў, аб якiх паведамлена мытнай службай другога Дагаворнага Боку як аб крынiцы значнага незаконнага перамяшчэння на тэрыторыю яе дзяржавы цi якiя падазраюцца ў гэтым. Кантралюемая пастаўкаАртыкул 91. Калi гэта дапускаецца асноўнымi нормамi iх адпаведных нацыянальных заканадаўчых сiстэм, то Дагаворныя Бакi прымаюць неабходныя меры, у межах сваiх магчымасцей, для ажыццяўлення на мiжнародным узроўнi на падставе пагадненняў альбо па ўзаемнай дамоўленасцi кантралюемай пастаўкi з мэтай выяўлення асоб, якiя маюць дачыненне да незаконнага перамяшчэння наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў цi iх заменнiкаў, зброi, боепрыпасаў, атрутных, выбуховых i радыёактыўных рэчываў i прыняцця законных дзеянняў супраць iх. 2. Рашэнне аб выкарыстаннi кантралюемай пастаўкi прымаецца па кожнаму асобнаму выпадку. Пры неабходнасцi ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам Дагаворных Бакоў могуць прымацца пад увагу фiнансавыя пагадненнi i дасягнутыя дамоўленасцi. 3. Незаконная партыя тавараў, аб кантралюемай пастаўцы якiх дасягнута дамоўленасць, па ўзаемнай згодзе кампетэнтных органаў можа быць перахоплена, i далейшы яе рух можа ажыццяўляцца з некранутымi наркатычнымi сродкамi, псiхатропнымi рэчывамi цi iх заменнiкамi, зброяй, боепрыпасамi, атрутнымi, выбуховымi i радыёактыўнымi рэчывамi, альбо яны могуць быць канфiскаваны i заменены цалкам цi часткова. РасследаваннеАртыкул 101. Па запыту запытваемая мытная служба можа правесцi афiцыйнае расследаванне адносна аперацый, якiя супярэчаць цi могуць супярэчыць мытнаму заканадаўству, дзеючаму на тэрыторыi дзяржавы запытваючага Дагаворнага Боку. Вынiкi такога расследавання павiнны быць паведамлены запытваючай мытнай службе. 2. Гэтыя расследаваннi праводзяцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам, дзеючым на тэрыторыi дзяржавы запытваемага Дагаворнага Боку. Запытваемая мытная служба ажыццяўляе яго так, як калi б яна праводзiла яго ва ўласных iнтарэсах. 3. Запытваемая мытная служба можа дапусцiць пры такiх расследаваннях прысутнiчанне супрацоўнiкаў мытнай службы запытваючага Дагаворнага Боку. Эксперты i сведкiАртыкул 11Пры разглядзе справы аб парушэннi мытнага заканадаўства па запыту суда цi органаў улады аднаго Дагаворнага Боку мытная служба другога Дагаворнага Боку можа ўпаўнаважыць сваiх службовых асоб выступаць у якасцi экспертаў цi сведкаў у гэтым судзе цi органах улады. Такiя службовыя асобы прадстаўляюць доказы толькi па фактах, устаноўленых пры разглядзе справы, i ў межах сваiх паўнамоцтваў. У запыце аб напраўленнi экспертаў i сведкаў павiнна быць выразна вызначана сутнасць справы i кампетэнцыя службовых асоб. Запрашэнне супрацоўнiкаў мытных органаў у якасцi экспертаў i сведкаў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам дзяржаў Дагаворных Бакоў. Выкарыстанне iнфармацыi i дакументаўАртыкул 121. Iнфармацыя, дакументы i iншыя паведамленнi, атрыманыя ў адпаведнасцi з гэтым Пагадненнем, не павiнны выкарыстоўвацца для iншых мэт, чым тыя, аб якiх iдзе гаворка ў Пагадненнi, без пiсьмовай згоды мытнай службы, якая перадала iх. Гэтыя палажэннi не датычацца iнфармацыi, дакументаў i iншых паведамленняў аб парушэннях, звязаных з наркатычнымi сродкамi, псiхатропнымi рэчывамi цi iх заменнiкамi, зброяй, боепрыпасамi, атрутнымi, выбуховымi i радыёактыўнымi рэчывамi. 2. Любая iнфармацыя, перададзеная ў якой-небудзь форме, адпавядаючай гэтаму Пагадненню, з'яўляецца канфiдэнцыяльнай. На яе распаўсюджваецца дзеянне спецыяльнай сакрэтнасцi i абароны, якiя прымяняюцца ў адносiнах да падобнай iнфармацыi i дакументаў у адпаведнасцi з заканадаўствам, дзеючым на тэрыторыi дзяржавы Дагаворнага Боку, якi iх атрымаў. 3. Мытная служба Дагаворнага Боку можа, аднак у адпаведнасцi з мэтамi i ў межах гэтага Пагаднення, у пратаколах допытаў сведкаў, паведамленнях i паказаннях пры разглядзе спраў, прадстаўленых у суды, i вынясеннi абвiнавачвання выкарыстоўваць iнфармацыю i дакументы, атрыманыя ў адпаведнасцi з гэтым Пагадненнем у якасцi доказаў. Выкарыстанне такой iнфармацыi i дакументаў як доказаў у судах i прыдаваемае iм значэнне вызначаюцца ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам. Перадача / паведамленнеАртыкул 13Па запыту запытваемая мытная служба ў адпаведнасцi з заканадаўствам, дзеючым на тэрыторыi дзяржавы запытваемага Дагаворнага Боку, павiнна перадаваць альбо паведамляць зацiкаўленым фiзiчным цi юрыдычным асобам, пражываючым цi заснаваным на тэрыторыi яе дзяржавы, аб усiх дакументах i паведамленнях, пападаючых у сферу дзеяння гэтага Пагаднення, якiя перадаюцца запытваючай мытнай службай. Форма i змест запыту аб узаемнай дапамозеАртыкул 141. Запыт згодна з гэтым Пагадненнем павiнен быць зроблены ў пiсьмовай форме. Дакументы, неабходныя для выканання такога запыту, павiнны да яго прыкладацца. Вусны запыт можа быць прыняты, калi гэтага патрабуе тэрмiновасць, аднак ён павiнен быць неадкладна пацверджаны ў пiсьмовай форме. 2. Запыты, зробленыя згодна з пунктам 1 гэтага Артыкула, павiнны змяшчаць наступную iнфармацыю: а) назва запытваючага мытнага органа; b) запытваемыя меры; с) аб'ект i прычына запыту; d) законы, правiлы, iнструкцыi i iншыя юрыдычныя элементы, якiя тычацца сутнасцi справы; е) указанне вычарпальных, наколькi магчыма, звестак аб фiзiчных альбо юрыдычных асобах, якiя з'яўляюцца аб'ектам расследавання; f) усе маючыя адносiны да справы факты, за выключэннем выпадкаў, аб якiх iдзе гаворка ў Артыкуле 12. 3. Запыт павiнен быць прадстаўлены на афiцыйнай мове запытваемага Дагаворнага Боку альбо на англiйскай, цi на любой iншай мове, прымальнай для запытваемай мытнай службы. 4. Калi запыт не адпавядае фармальным патрабаванням, то магчыма запатрабаваць яго выпраўленне цi завяршэнне, меры засцярогi пры гэтым не павiнны быць закрануты. Выключэннi з абавязкаў аб аказаннi дапамогiАртыкул 151. Калi выкананне запыту аб дапамозе можа нанесцi страту суверэнiтэту, грамадскаму парадку, бяспецы альбо iншым значным iнтарэсам дзяржавы запытваемага Дагаворнага Боку альбо можа выклiкаць выдаванне прамысловай, камерцыйнай альбо прафесiйнай тайны, то ў аказаннi такой дапамогi можа быць адмоўлена, яна можа быць аказана часткова альбо пры выкананнi пэўных умоў цi патрабаванняў. 2. Калi запыт аб дапамозе не можа быць выкананы, запытваючая мытная служба павiнна быць неадкладна паведамлена аб гэтым з указаннем прычын адмаўлення. ВыдаткiАртыкул 16Кожная мытная служба адмаўляецца ад усiх патрабаванняў аб пакрыццi выдаткаў, якiя былi панесены ў вынiку выканання гэтага Пагаднення, за выключэннем выдаткаў на экспертаў, сведкаў, вусных i пiсьмовых перакладчыкаў. Абмен дапамогайАртыкул 171. Дапамога, прадугледжаная гэтым Пагадненнем, будзе ажыццяўляцца непасрэдна памiж мытнымi службамi Дагаворных Бакоў. 2. Мытныя службы Дагаворных Бакоў могуць арганiзаваць непасрэдную сувязь памiж сваiмi службамi расследавання. Уступленне ў сiлу i спыненнеАртыкул 181. Гэта Пагадненне не абмежавана па тэрмiну дзеяння. 2. Дагаворныя Бакi паведамяць адзiн аднаму па дыпламатычных каналах аб выкананнi ўсiх нацыянальных юрыдычных працэдур, неабходных для ўступлення Пагаднення ў сiлу. Гэта Пагадненне ўступiць у сiлу на 60-ы дзень пасля атрымання апошняга паведамлення. 3. Пагадненне можа быць спынена пiсьмовым паведамленнем аб гэтым па дыпламатычных каналах i будзе заставацца ў сiле на працягу 6 месяцаў пасля атрымання такога паведамлення ад другога Дагаворнага Боку. Здзейснена ў г.Даўгаўпiлсе 16 мая 1998 года ў двух аўтэнтычных экзэмплярах на беларускай, латышскай i англiйскай мовах, усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. У выпадку любых рознагалоссяў пры тлумачэннi палажэнняў гэтага Пагаднення перавагу мае тэкст на англiйскай мове. За Урад Рэспублiкi Беларусь За Урад Латвiйскай Рэспублiкi Подпiс Подпiс |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|