![]() |
|
|
Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Приказ Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 06.07.1998 № 131-Ц "Аб зацвярджэннi Метадычных рэкамендацый па планаванню павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 19 декабря 2000 г. N 8/4623 У мэтах удасканалення працы па планаванню павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў у галiне ЗАГАДВАЮ: 1. Зацвердзiць Метадычныя рэкамендацыi па планаванню павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў у сiстэме Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый Рэспублiкi Беларусь (прыкладваюцца). 2. Кiраўнiкам Камiтэта па аўтамабiльным дарогам, аб'яднанняў, прадпрыемстваў i арганiзацый Мiнiстэрства: 2.1. Зацверджаныя Метадычныя рэкамендацыi па планаванню павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў у сiстэме Мiнтранса прыняць да кiраўнiцтва i выканання. 2.2. Працу па планаванню павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў праводзiць у адпаведнасцi з зацверджанымi Метадычнымi рэкамендацыямi. 3. Лiчыць страцiўшымi сiлу Метадычныя рэкамендацыi па планаванню павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў транспартнага комплексу Рэспублiкi Беларусь, зацверджаныя Мiнiстрам транспарту i камунiкацый Рэспублiкi Беларусь 15 жнiўня 1994 г. (лiст Мiнiстэрства N 09-15/2528 ад 22 жнiўня 1994 г.). 4. Кантроль за выкананнем гэтага загада ўскласцi на Аддзел аплаты працы i кадраў. Мiнiстр УЗГОДНЕНА ЗАЦВЕРДЖАНА Намеснiк Мiнiстра адукацыi Загад Мiнiстэрства Рэспублiкi Беларусь транспарту i камунiкацый Б.В.Iваноў Рэспублiкi Беларусь 15.06.1998 06.07.1998 N 131-Ц Планы павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў распрацоўваюцца Камiтэтам па аўтамабiльным дарогам, аб'яднаннямi, прадпрыемствамi i арганiзацыямi сiстэмы мiнiстэрства, зыходзячы з неабходнасцi пастаяннага ўдасканалення ўзроўня квалiфiкацыi i кампетэнтнасцi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў транспартнага комплексу Рэспублiкi Беларусь. Асноўнымi задачамi планавання павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў з'яўляюцца: - вызначэнне кантынгента кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў, якi падлягае навучанню ў сiстэме павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў у плануемым перыядзе; - забеспячэнне нарматыўнай перыядычнасцi павышэння квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў; - размеркаванне кантынгента навучэнцаў па навучальным установам сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў з улiкам накiрунку навучальных устаноў, квалiфiкацыi i службовых патрабаванняў да накiраваных на навучанне. Асновай планавання павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў з'яўляюцца гадавыя планы павышэння квалiфiкацыi кадраў Камiтэта па аўтамабiльным дарогам, аб'яднанняў, прадпрыемстваў i арганiзацый сiстэмы Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый Рэспублiкi Беларусь. Распрацоўка гадавых планаў павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў праводзiцца на падставе патрэбнасцi ў павышэннi квалiфiкацыi i перападрыхтоўцы кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў. Дзеля разлiку кантынгенту работнiкаў, падлягаючых навучанню ў плануемым годзе ў сiстэме павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў, належыць з агульнай колькасцi работнiкаў, займаючых пасады кiраўнiкоў i спецыялiстаў, адняць неплануемы кантынгент, да якога адносяцца: - асобы, прайшоўшыя павышэнне квалiфiкацыi ў межах нарматыўнай перыядычнасцi навучання; - маладыя спецыялiсты да зыходу 3 гадоў з моманту заканчэння вышэйшай цi сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы; - асобы, якiя вучацца ў вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных установах i аспiрантуры без адрыву ад вытворчасцi; - асобы прадпенсiённага i пенсiённага ўзросту. Форма разлiку патрэбнасцi ў павышэннi квалiфiкацыi i перападрыхтоўцы кiраўнiкоў i спецыялiстаў прыкладваецца. Пасля вызначэння катэгорый i колькасцi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў, падлягаючых навучанню ў навучальных установах сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў, праводзiцца распрацоўка праекта гадавога плана павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiраўнiкоў i спецыялiстаў на плануемы год. Пры гэтым неабходна выкарыстоўваць усе вiды i формы навучання, забяспечываючыя яго безперапыннасць, да якiх адносяцца: удзел не радзей аднаго разу ў месяц у пастаянна дзеючых (па месцу працы) семiнарах па эканамiчным i вытворчым пытанням; кароткатэрмiновае, працягласцю ад аднаго да трох тыдняў, не радзей аднаго разу ў год, навучанне па месцу працы цi ў навучальных установах павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў; працяглае, адзiн месяц i болей перыядычнае навучанне, не радзей аднаго разу ў пяць гадоў, ў навучальных установах павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў; стажыроўка на перадавых прадпрыемствах; перападрыхтоўка ў навучальных установах павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў. Распрацоўку праекта гадавога плана павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў неабходна праводзiць па вiдам навучання, з улiкам сеткi навучальных устаноў павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў Рэспублiкi Беларусь, а пры неабходнасцi i за межамi рэспублiкi. Форма плана павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў прыкладваецца. Пасля распрацоўкi праекта плана павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiраўнiкоў i спецыялiстаў распрацоўваецца праект плана накiравання кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў на навучанне ў навучальныя ўстановы сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў (форма прыкладваецца). Распрацаваныя праекты гадавых планаў павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў, а таксама накiравання на навучанне ў навучальныя ўстановы зацвярджаюцца кiраўнiкамi Камiтэта па аўтамабiльным дарогам, аб'яднанняў, прадпрыемстваў i арганiзацый Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый Рэспублiкi Беларусь. Распрацоўку гадавых планаў павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў, а таксама накiравання на навучанне ў навучальныя ўстановы рэкамендуецца праводзiць у наступныя тэрмiны: - арганiзацыi, прадпрыемствы транспартнага комплексу, у тым лiку i структурныя адзiнкi, уваходзячыя ў склад аб'яднанняў, - чэрвень-лiпень месяцы года, папярэдняга плануемаму году; - Камiтэт па аўтамабiльным дарогам, аб'яднаннi транспартнага комплексу - жнiвень-верасень месяцы года, папярэдняга плануемаму году. Копii зацверджаных вышэйназванных абодвух гадавых планаў Камiтэтам па аўтамабiльным дарогам, аб'яднаннямi, прадпрыемствамi i арганiзацыямi ў вераснi года, папярэдняга плануемаму году, высылаюцца ў Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый Рэспублiкi Беларусь, на падставе якiх кадравай службай мiнiстэрства распрацоўваюцца праекты прагнозных планаў павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў, а таксама накiравання на навучанне ў навучальныя ўстановы сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў у цэлым па Мiнiстэрству транспарту i камунiкацый Рэспублiкi Беларусь, якiя ва ўстаноўленным парадку зацвярджаюцца Мiнiстрам транспарту i камунiкацый Рэспублiкi Беларусь. На падставе планаў накiравання кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў на навучанне ў навучальныя ўстановы сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў Камiтэт па аўтамабiльным дарогам, аб'яднаннi, прадпрыемствы i арганiзацыi транспартнага комплексу ў кастрычнiку месяцы года, папярэдняга плануемаму, накiроўваюць заяўкi ў навучальныя ўстановы сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў на навучанне сваiх работнiкаў. Форма заяўкi на павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўку кадраў прыкладваецца. Кадравай службай Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый Рэспублiкi Беларусь зацверджаны прагнозны план накiравання кiраўнiкоў i спецыялiстаў транспартнага комплексу на навучанне ў навучальныя ўстановы сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў даводзiцца да ведама навучальных устаноў павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў. Начальнiк Аддзела аплаты працы i кадраў Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый Рэспублiкi Беларусь Я.Я.ЛIСКАВЕЦ Дадатак 1 ЗАЦВЯРДЖАЮ
Кiраўнiк аб'яднання,
прадпрыемства, арганiзацыi
_____________
"__" _______ 199_ г.
РАЗЛIК ПАТРЭБНАСЦI Ў ПАВЫШЭННI КВАЛIФIКАЦЫI
I ПЕРАПАДРЫХТОЎЦЫ КIРАЎНIКОЎ I СПЕЦЫЯЛIСТАЎ
_______________________________________________
(назва аб'яднання, прадпрыемства, арганiзацыi)
___________________________________ на 199_ год
----+----------+-------------+-----------------------------------+---------
¦ ¦ ¦ ¦Неплануемы кантынгент, чалавек ¦ ¦
¦ ¦ ¦ +----------+--------+-------+-------+ ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦асобы, ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦якiя ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦прахо- ¦ ¦
¦ ¦ ¦Колькасць ¦ ¦ ¦ ¦дзяць ¦ ¦
¦ ¦ ¦кiраўнiкоў i ¦асобы, ¦ ¦ ¦наву- ¦ ¦
¦ ¦Найменне ¦спецыялiстаў ¦прайшоўшыя¦асобы ¦ ¦чанне ў¦ ¦
¦ N ¦службовых ¦фактычна ¦павышэнне ¦прадпен-¦ ¦ВНУ, ¦Падлягаюць ¦
¦п/п¦катэгорый ¦працуючых па ¦квалiфiка-¦сiённага¦маладыя¦тэхнi- ¦павышэнню ¦
¦ ¦работнiкаў¦стану на ¦цыi ў ¦i пенсi-¦спецыя-¦кумах i¦квалiфiкацыi,¦
¦ ¦ ¦01.06.199_ г.¦межах ¦ённага ¦лiсты ¦аспi- ¦усяго чалавек¦
¦ ¦ ¦ ¦перыядыч- ¦ўзросту ¦ ¦рантуры¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦насцi ¦ ¦ ¦без ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦адрыву ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ад ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦вытвор-¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦часцi ¦ ¦
+---+----------+-------------+----------+--------+-------+-------+-------------+
¦ 1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5 ¦ 6 ¦ 7 ¦ 8 ¦
¦---+----------+-------------+----------+--------+-------+-------+--------------
Кiраўнiк кадравай службы ______________
_____________________________
Прозвiшча i тэлефон выканаўцы
Дадатак 2 ЗАЦВЯРДЖАЮ
Кiраўнiк аб'яднання,
прадпрыемства, арганiзацыi
_____________
"__" ________ 199_ г.
ПЛАН
ПАВЫШЭННЯ КВАЛIФIКАЦЫI I ПЕРАПАДРЫХТОЎКI
КIРУЮЧЫХ РАБОТНIКАЎ I СПЕЦЫЯЛIСТАЎ
_____________________________________________
(назва аб'ядання, прадпрыемства, арганiзацыi)
на 199_ год
-----------+-------------+-----------+-------------+------------------------------------------------------------
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ План павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiраўнiкоў i
¦ ¦ ¦ ¦ +-----+------------------------------------------------------
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ у тым лiку па вiдам навучання
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +---------+----------------------------+-------------T-
¦ ¦Колькасць ¦ ¦Колькасць ¦ ¦ ¦кароткатэрмiновае навучанне,¦працяглае ¦
¦ ¦кiраўнiкоў i ¦ ¦кiраўнiкоў i ¦ ¦пастаянна¦ад аднаго да трох тыдняў, не¦перыядычнае ¦
¦Найменне ¦спецыялiстаў,¦Неплануемы ¦спецыялiстаў,¦ ¦дзеючыя ¦радзей аднаго разу ў год ¦навучанне ў ¦
¦службовых ¦усяго чалавек¦кантынгент,¦якiя ¦ ¦семiнары +-----+----------------------+навучальных ¦
¦катэгорый ¦па стану на ¦усяго ¦падлягаюць ¦усяго¦па экана-¦ ¦ у тым лiку ¦установах ¦
¦работнiкаў¦01.06.199_ г.¦чалавек ¦навучанню, ¦ ¦мiчным i ¦ +--------+-------------+сiстэмы ¦
¦ ¦ ¦ ¦усяго чалавек¦ ¦вытворчым¦ ¦ ¦у навучальных¦павышэння ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦пытанням ¦усяго¦па месцу¦установах ¦квалiфiкацыi ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦па месцу ¦ ¦працы ¦сiстэмы ¦(адзiн месяц ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦працы ¦ ¦ ¦павышэння ¦i болей, не ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦квалiфiкацыi ¦радзей аднаго¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦разу ў пяць ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦гадоў) ¦
+----------+-------------+-----------+-------------+-----+---------+-----+--------+-------------+-------------+-
¦ 1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5 ¦ 6 ¦ 7 ¦ 8 ¦ 9 ¦ 10 ¦
¦----------+-------------+-----------+-------------+-----+---------+-----+--------+-------------+-------------+-
Продолжение
----------------------------
i спецыялiстаў на 199_ г., чал.¦
--------------------------------+
¦
-T----------+-------------------+
¦ ¦ ¦
¦ ¦перападрыхтоўка ¦
¦стажыроўка¦ў навучальных ¦
¦на ¦установах сiстэмы ¦
¦перадавых ¦павышэння ¦
¦прадпрыем-¦квалiфiкацыi i ¦
¦ствах ¦перападрыхтоўкi ¦
¦ ¦кадраў ¦
¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦
-+----------+-------------------+
¦ 11 ¦ 12 ¦
-+----------+--------------------
Кiраўнiк кадравай службы __________________
_____________________________
Прозвiшча i тэлефон выканаўцы
Дадатак 3 ЗАЦВЯРДЖАЮ
Кiраўнiк аб'яднання,
прадпрыемства, арганiзацыi
_______________
"__" ______ 199_ г.
ПЛАН
НАКIРАВАННЯ КIРУЮЧЫХ РАБОТНIКАЎ I СПЕЦЫЯЛIСТАЎ
______________________________________________
(назва аб'яднання, прадпрыемства, арганiзацыi)
на навучанне ў навучальныя ўстановы сiстэмы
павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў
на 199_ год
-----------------------+-----------+--------------+---------+-----
¦ ¦ ¦План ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦накiравання на¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦навучанне ў ¦ ¦ ¦
¦Поўнае найменне ¦ ¦навучальныя ¦ ¦ ¦
¦навучальных устаноў ¦Найменне ¦ўстановы ¦ ¦ ¦
¦сiстэмы павышэння ¦службовых ¦сiстэмы ¦Вiд ¦Тэрмiн ¦
¦квалiфiкацыi i ¦катэгорый ¦павышэння ¦навучання¦навучання¦
¦перападрыхтоўкi кадраў¦работнiкаўў¦квалiфiкацыi i¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦перападрыхтоў-¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦кi кадраў, ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦усяго чалавек ¦ ¦ ¦
+----------------------+-----------+--------------+---------+---------+
¦ 1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5 ¦
+----------------------+-----------+--------------+---------+---------+
¦Прыклад: ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+----------------------+-----------+--------------+---------+---------+
¦Акадэмiя кiравання пры¦кiраўнiкi ¦ 3 ¦базавая ¦2 гады ¦
¦Прэзiдэнце Рэспублiкi ¦прадпрыем- ¦ ¦кiраўнiц-¦без ¦
¦Беларусь ¦стваў ¦ ¦кая пад- ¦адрыва ад¦
¦ ¦ ¦ ¦рыхтоўка ¦працы ¦
+----------------------+-----------+--------------+---------+---------+
¦Усяго па Акадэмii ¦ ¦ 3 ¦ ¦ ¦
¦кiравання ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+----------------------+-----------+--------------+---------+---------+
¦Цэнтр перападрыхтоўкi ¦галоўныя ¦ 2 ¦павышэнне¦0,5 ¦
¦i павышэння ¦iнжынеры ¦ ¦квалiфi- ¦месяца ¦
¦квалiфiкацыi ¦прадпры- ¦ ¦кацыi ¦ ¦
¦кiраўнiкоў i ¦емстваў ¦ ¦ ¦ ¦
¦спецыялiстаў ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦аўтамабiльнага ¦кiраўнiкi i¦ 5 ¦перапад- ¦3 месяцы ¦
¦транспарту пры ¦спецыялiсты¦ ¦рыхтоўка ¦ ¦
¦аўтатрактарным ¦эканамiчных¦ ¦ ¦ ¦
¦факультэце БДПА ¦службаў ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦прадпрыем- ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦стваў ¦ ¦ ¦ ¦
+----------------------+-----------+--------------+---------+---------+
¦Усяго па Цэнтру ¦ ¦ 7 ¦ ¦ ¦
¦----------------------+-----------+--------------+---------+----------
Кiраўнiк кадравай службы ______________
_____________________________
Прозвiшча i тэлефон выканаўцы
Дадатак 4 Рэктару (дырэктару) _________
_____________________________
(назва навучальнай установы)
_____________________________
(указваецца яе паштовы адрас)
ЗАЯЎКА
НА ПАВЫШЭННЕ КВАЛIФIКАЦЫI I ПЕРАПАДРЫХТОЎКА КАДРАЎ НА 199_ ГОД
______________________________________________
(назва аб'яднання, прадпрыемства, арганiзацыi)
просiць прыняць на навучанне наступных кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў:
----------------+-----T------+-----T----------------------------------------
¦ ¦ ¦ ¦Коль-¦ Звесткi аб напраўляемых работнiках ¦
¦ Найменне ¦Форма¦Тэрмiн¦касць+----------+------+-------+------------------+
¦ службовых ¦наву-¦наву- ¦чала-¦прозвiшча ¦адука-¦ ¦назва прадпрыемст-¦
¦ катэгорый ¦чання¦чання ¦век ¦i iнiцыялы¦цыя ¦пасада ¦ва, яго паштовы ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦адрас ¦
+---------------+-----+------+-----+----------+------+-------+------------------+
¦ 1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5 ¦ 6 ¦ 7 ¦ 8 ¦
+---------------+-----+------+-----+----------+------+-------+------------------+
¦Прыклад: ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+---------------+-----+------+-----+----------+------+-------+------------------+
¦Кiраўнiкi i ¦з ¦1 ¦ 2 ¦Мiронава ¦вышэй-¦старшы ¦ГАП-1 АВА ¦
¦спецыялiсты ¦адры-¦месяц ¦ ¦Н.Л. ¦шая ¦iнспек-¦"Гродноаблаўта- ¦
¦кадравых ¦вам ¦ ¦ ¦ ¦ ¦тар ¦транс", ¦
¦службаў ¦ад ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦230768, г.Гродна, ¦
¦ ¦працы¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦вул.Суворава, 256 ¦
¦ +-----+------+-----+----------+------+-------+------------------+
¦ ¦ ¦ ¦ ¦Янчык М.I.¦ -"- ¦началь-¦ВА "Гомельабл- ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦нiк ¦аўтатранс", ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦аддзела¦246027, г.Гомель, ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦кадраў ¦вул.Рэчыцкая ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦шаша, 7а ¦
¦---------------+-----+------+-----+----------+------+-------+-------------------
У канцы заяўкi неабходна выказаць свае пажаданнi аб напрамках навучання, рэкамендуемых назвах вучэбных курсаў i спецыялiзацый. Таксама неабходна ўказаць поўны паштовы адрас i нумар разлiковага лiку, а таксама аб гарантыi аплаты. Кiраўнiк Галоўны бухгалтар ____________________________________ Прозвiшча i тэлефон выканаўцы заяўкi |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|