Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Законы Беларуси

Закон Республики Беларусь от 13.07.1998 № 187-З "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб мовах у Рэспублiцы Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 20 марта 2001 г. N 2/715



Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 18 чэрвеня 1998 года
Адобраны Саветам Рэспублiкi 29 чэрвеня 1998 года


Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 26 студзеня 1990 года "Аб мовах у Рэспублiцы Беларусь" (ЗЗ БССР, 1990 г., N 4, арт. 46) змяненнi i дапаўненнi i выкласцi яго ў новай рэдакцыi:



ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

АБ МОВАХ У РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ

ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

Артыкул 1. Мэты заканадаўства аб мовах у Рэспублiцы Беларусь


Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб мовах мае на мэце ўрэгуляванне адносiн у галiне развiцця i ўжывання беларускай, рускай i iншых моў, якiмi карыстаецца насельнiцтва рэспублiкi ў дзяржаўным, сацыяльна-эканамiчным i культурным жыццi, ахову канстытуцыйных правоў грамадзян у гэтай сферы, выхаванне паважлiвых адносiн да нацыянальнай годнасцi чалавека, яго культуры i мовы, далейшае ўмацаванне дружбы i супрацоўнiцтва народаў.


Артыкул 2. Дзяржаўныя мовы, iншыя мовы ў Рэспублiцы Беларусь


У адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь дзяржаўнымi мовамi Рэспублiкi Беларусь з'яўляюцца беларуская i руская мовы.

Рэспублiка Беларусь забяспечвае ўсебаковае развiцце i функцыянаванне беларускай i рускай моў ва ўсiх сферах грамадскага жыцця.

Рэспублiка Беларусь праяўляе дзяржаўны клопат аб свабодным развiццi i ўжываннi ўсiх нацыянальных моў, якiмi карыстаецца насельнiцтва рэспублiкi.

Дзяржаўныя органы, органы мясцовага кiравання i самакiравання, прадпрыемствы, установы, арганiзацыi i грамадскiя аб'яднаннi ствараюць грамадзянам Рэспублiкi Беларусь неабходныя ўмовы для вывучэння беларускай i рускай моў i дасканалага валодання iмi.

Закон не рэгламентуе ўжывання моў у неафiцыйных зносiнах, у зносiнах членаў працоўных калектываў памiж сабой.


Артыкул 3. Права грамадзян карыстацца iх нацыянальнай мовай


Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права карыстацца iх нацыянальнай мовай. Iм гарантуецца таксама права звяртацца ў дзяржаўныя органы, органы мясцовага кiравання i самакiравання, на прадпрыемствы, ва ўстановы, арганiзацыi i грамадскiя аб'яднаннi на беларускай, рускай або iншай прымальнай для бакоў мове.

Рашэнне па сутнасцi звароту афармляецца на беларускай або рускай мове.


Артыкул 4. Абавязак кiраўнiкоў, iншых работнiкаў дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кiравання i самакiравання, прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый i грамадскiх аб'яднанняў валодаць беларускай i рускай мовамi


Кiраўнiкi, iншыя работнiкi дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кiравання i самакiравання, прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый i грамадскiх аб'яднанняў павiнны валодаць беларускай i рускай мовамi ў аб'еме, неабходным для выканання iмi сваiх службовых абавязкаў.


Артыкул 5. Гарантыi правоў грамадзян пры разглядзе падаваемых iмi дакументаў у дзяржаўныя органы, органы мясцовага кiравання i самакiравання, на прадпрыемствы, ва ўстановы, арганiзацыi i грамадскiя аб'яднаннi


Дзяржаўныя органы, органы мясцовага кiравання i самакiравання, прадпрыемствы, установы, арганiзацыi i грамадскiя аб'яднаннi павiнны прымаць i разглядаць дакументы, якiя падаюцца грамадзянамi на беларускай, рускай мовах.

Адмова службовай асобы прыняць i разгледзець зварот грамадзянiна на беларускай, рускай мовах са спасылкай на няведанне мовы звароту цягне за сабой адказнасць у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.


Артыкул 6. Абарона моў


Усякiя прывiлеi цi абмежаваннi правоў асобы па моўных прыметах недапушчальныя.

Публiчная знявага, ганьбаванне дзяржаўных i iншых нацыянальных моў, стварэнне перашкод i абмежаванняў у карыстаннi iмi, пропаведзь варожасцi на моўнай глебе цягнуць устаноўленую законам адказнасць.



ГЛАВА 2 МОВА ДЗЯРЖАЎНЫХ ОРГАНАЎ, ОРГАНАЎ МЯСЦОВАГА КIРАВАННЯ I САМАКIРАВАННЯ, ПРАДПРЫЕМСТВАЎ, УСТАНОЎ, АРГАНIЗАЦЫЙ I ГРАМАДСКIХ АБ'ЯДНАННЯЎ

Артыкул 7. Мова актаў дзяржаўных органаў i органаў мясцовага кiравання i самакiравання


Акты дзяржаўных органаў Рэспублiкi Беларусь прымаюцца i публiкуюцца на беларускай i (або) рускай мовах.

Акты органаў мясцовага кiравання i самакiравання прымаюцца i публiкуюцца на беларускай i (або) рускай мовах, а пры неабходнасцi - i на нацыянальнай мове большасцi насельнiцтва той цi iншай мясцовасцi.


Артыкул 8. Мова справаводства i дакументацыi


У Рэспублiцы Беларусь мовамi справаводства i дакументацыi, а таксама мовамi ўзаемаадносiн дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кiравання i самакiравання, прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый i грамадскiх аб'яднанняў з'яўляюцца беларуская i (або) руская мовы.

Тэксты на пячатках, штампах, штэмпелях, фармулярах, афiцыйных бланках дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кiравання i самакiравання, прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый i грамадскiх аб'яднанняў выконваюцца на беларускай i (або) рускай мовах.


Артыкул 9. Мова тэхнiчнай i праектнай дакументацыi


Тэхнiчная i праектная дакументацыя ў Рэспублiцы Беларусь рыхтуецца на беларускай або рускай мове, а з улiкам прызначэння - на iншай мове.


Артыкул 10. Мова дакументаў аб статусе грамадзян Рэспублiкi Беларусь


Афiцыйныя дакументы, якiя сведчаць статус грамадзянiна, - пашпарт, працоўная кнiжка, дакументы аб адукацыi, пасведчаннi аб нараджэннi, шлюбе, а таксама дакументы аб смерцi асобы - выконваюцца на беларускай i (або) рускай мовах, а асобныя дакументы пры неабходнасцi - на беларускай (рускай) i iншай мовах.


Артыкул 11. Мова з'ездаў, канферэнцый i iншых форумаў


У Рэспублiцы Беларусь рабочымi мовамi з'ездаў, сесiй, канферэнцый, пленумаў, пасяджэнняў, нарад, iншых сходаў з'яўляюцца беларуская i (або) руская мовы.

Рабочай мовай мiжнародных сходаў i форумаў, якiя праводзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, з'яўляецца мова, вызначаная ўдзельнiкамi сходу цi форуму.

Удзельнiкам мясцовых, рэспублiканскiх i мiжнародных сходаў i форумаў гарантуецца права выбiраць мову выступленняў з забеспячэннем перакладу на рабочую мову.


Артыкул 12. Мова дакументаў па выбарах дэпутатаў i iншых асоб, выбiраемых на дзяржаўныя пасады народам


Дакументацыя па выбарах дэпутатаў i iншых асоб, выбiраемых на дзяржаўныя пасады народам, афармляецца на беларускай або рускай мове.

Выбарчыя бюлетэнi друкуюцца на беларускай або рускай мове.


Артыкул 13. Мова ў сферы абслугоўвання


На транспарце, у гандлi, у сферы медыцынскага i бытавога абслугоўвання ўжываецца беларуская або руская мова, а пры неабходнасцi - iншыя мовы.


Артыкул 14. Мова судаводства


У Рэспублiцы Беларусь судаводства вядзецца на беларускай або рускай мове.

Пры разглядзе ў судах крымiнальных i грамадзянскiх спраў, гаспадарчых спрэчак асобам, што прымаюць удзел у справе i не валодаюць мовай судаводства, забяспечваюцца права азнаямлення з адпаведнымi матэрыяламi, удзел у судовых дзеяннях праз перакладчыка, права выступаць у судзе на мове, якой яны валодаюць.

Следчыя i судовыя дакументы выдаюцца асобам, што прымаюць удзел у справе, па iх патрабаванню ў перакладзе на мову, якой яны валодаюць.


Артыкул 15. Мова вядзення спраў аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях


Вядзенне спраў аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях у Рэспублiцы Беларусь ажыццяўляецца на беларускай або рускай мове.

Калi асоба, што прыцягваецца да адмiнiстрацыйнай адказнасцi, не валодае мовай, на якой вядзецца справа, яна можа выступаць на роднай мове i карыстацца дапамогай перакладчыка.


Артыкул 16. Мова натарыяльнага справаводства


Натарыяльнае справаводства ў Рэспублiцы Беларусь вядзецца на беларускай або рускай мове.

Калi асоба, што звярнулася за ажыццяўленнем натарыяльнага дзеяння, не валодае мовамi, на якiх вядзецца справаводства, тэксты дакументаў павiнны быць перакладзены ей натарыусам або iншай службовай асобай, што ажыццяўляе натарыяльнае дзеянне, у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.


Артыкул 17. Мова пракурорскага нагляду


Акты пракурорскага нагляду ў Рэспублiцы Беларусь складаюцца на беларускай або рускай мове. Пры ажыццяўленнi пракурорскага нагляду на гэтых мовах вядзецца i перапiска з усiмi дзяржаўнымi органамi, органамi мясцовага кiравання i самакiравання, прадпрыемствамi, установамi, арганiзацыямi i грамадскiмi аб'яднаннямi, размешчанымi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.

У зносiнах з органамi пракуратуры, пракурорскага нагляду iншых дзяржаў выкарыстоўваецца прымальная для бакоў мова.


Артыкул 18. Мова юрыдычнай дапамогi


Юрыдычная дапамога грамадзянам i арганiзацыям аказваецца на беларускай цi рускай мове або на прымальнай для бакоў мове.


Артыкул 19. Мова мiжнародных дагавораў


Мiжнародныя дагаворы Рэспублiкi Беларусь заключаюцца:

на беларускай i (або) рускай мовах i мове (мовах) другога боку дагавора;

на беларускай i рускай мовах, а таксама на мове трэцяга боку, выкарыстоўваемай у якасцi даведачнай;

па дамоўленасцi бакоў на мове трэцяга боку.


Артыкул 20. Мова ва Узброеных Сiлах, iншых вайсковых фармiраваннях Рэспублiкi Беларусь


Ва Узброеных Сiлах, iншых вайсковых фармiраваннях Рэспублiкi Беларусь ужываюцца беларуская i (або) руская мовы.



ГЛАВА 3 МОВА АДУКАЦЫI, НАВУКI I КУЛЬТУРЫ

Артыкул 21. Права на выхаванне i атрыманне адукацыi на нацыянальнай мове


Рэспублiка Беларусь гарантуе кожнаму жыхару неад'емнае права на выхаванне i атрыманне адукацыi на беларускай або рускай мове. Гэта права забяспечваецца сiстэмай дашкольных устаноў, агульнаадукацыйных школ, прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчаў, сярэднiх спецыяльных i вышэйшых навучальных устаноў.

Права на выхаванне i атрыманне адукацыi на роднай мове маюць i асобы iншых нацыянальнасцей, якiя жывуць у рэспублiцы.

Кiраўнiкi i iншыя супрацоўнiкi сiстэмы адукацыi павiнны валодаць беларускай i рускай мовамi.


Артыкул 22. Мова выхавання ў дзiцячых дашкольных установах


У дзiцячых дашкольных установах, а таксама ў дзiцячых дамах у Рэспублiцы Беларусь выхаванне вядзецца на беларускай i (або) рускай мовах.

У адпаведнасцi з пажаданнямi грамадзян па рашэнню мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў могуць стварацца дзiцячыя дашкольныя ўстановы або асобныя групы, у якiх выхаванне вядзецца на мове нацыянальнай меншасцi.


Артыкул 23. Мова навучання i выхавання, вывучэнне моў у агульнаадукацыйных школах


У Рэспублiцы Беларусь вучэбная i выхаваўчая работа ў агульнаадукацыйных школах вядзецца на беларускай i (або) рускай мовах.

У адпаведнасцi з пажаданнямi грамадзян па рашэнню мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў могуць стварацца агульнаадукацыйныя школы або класы, у якiх вучэбна-выхаваўчы працэс вядзецца на мове нацыянальнай меншасцi або вывучаецца мова нацыянальнай меншасцi.

Ва ўсiх агульнаадукацыйных школах Рэспублiкi Беларусь вывучэнне беларускай, рускай i адной з замежных моў з'яўляецца абавязковым.

Парадак вывучэння беларускай мовы вучнямi, якiя часова знаходзяцца на тэрыторыi рэспублiкi, вызначаецца рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання ў галiне адукацыi.


Артыкул 24. Мова навучання i выхавання ў прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчах, сярэднiх спецыяльных i вышэйшых навучальных установах


Навучанне i выхаванне ў прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчах, сярэднiх спецыяльных i вышэйшых навучальных установах Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляюцца на беларускай i (або) рускай мовах.

Беларуская мова ва ўсiх навучальных установах Рэспублiкi Беларусь вывучаецца незалежна ад iх ведамаснай прыналежнасцi.


Артыкул 25. Мова ў сферы навукi


У Рэспублiцы Беларусь вынiкi навукова-даследчых работ афармляюцца на беларускай або рускай мове.

Выканаўцы навукова-даследчых работ могуць выбiраць мову публiкацый навуковых вынiкаў.


Артыкул 26. Мова ў сферы культуры


У Рэспублiцы Беларусь мовамi ў сферы культуры з'яўляюцца беларуская i (або) руская мовы. Гарантуецца захаванне i развiцце культуры на мовах iншых народаў, прадстаўнiкi якiх жывуць у рэспублiцы.



ГЛАВА 4 МОВА IНФАРМАЦЫI I СУВЯЗI

Артыкул 27. Мова сродкаў масавай iнфармацыi


У Рэспублiцы Беларусь мовамi сродкаў масавай iнфармацыi з'яўляюцца беларуская i (або) руская, а таксама мовы iншых народаў, прадстаўнiкi якiх жывуць у рэспублiцы.

У сродках масавай iнфармацыi не дапускаецца скажэнне агульнапрынятых норм выкарыстоўваемай мовы.


Артыкул 28. Мова работы пошты i тэлеграфа


У межах Рэспублiкi Беларусь паштова-тэлеграфная карэспандэнцыя ад грамадзян, дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кiравання i самакiравання, прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый i грамадскiх аб'яднанняў прымаецца на беларускай або рускай мове.

Пошта i тэлеграф забяспечваюцца маркамi, канвертамi, паштоўкамi, бланкамi i г.д., надпiсы на якiх выконваюцца на беларускай або рускай мове i адпавядаюць патрабаванням актаў Сусветнага паштовага саюза i Мiжнароднага саюза электрасувязi.


Артыкул 29. Мова аб'яў, паведамленняў i рэкламы


Тэксты афiцыйных аб'яў, паведамленняў, плакатаў, афiш, рэклам i г.д. выконваюцца на беларускай або рускай мове.


Артыкул 30. Мова маркiроўкi тавараў


Маркiроўка тавараў, этыкеткi на таварах, iнструкцыi па карыстанню таварамi выконваюцца на беларускай або рускай мове.

Маркiроўка тавараў, прызначаных на вываз за межы Рэспублiкi Беларусь, выконваецца на беларускай цi рускай мове або на мове заказчыка.

Назвы ў таварных знаках падаюцца на беларускай або рускай мове.



ГЛАВА 5 МОВА НАЗВАЎ

Артыкул 31. Мова назваў дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кiравання i самакiравання, прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый i грамадскiх аб'яднанняў


Афiцыйныя назвы дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кiравання i самакiравання, прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый i грамадскiх аб'яднанняў даюцца на беларускай i (або) рускай мовах. Пры неабходнасцi гэтыя назвы могуць давацца ў перакладзе на iншую мову.


Артыкул 32. Мова тапонiмаў i картаграфiчных выданняў


У Рэспублiцы Беларусь тапонiмы (назвы населеных пунктаў, адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак, вулiц, плошчаў, рэк i г.д.) даюцца на беларускай або рускай мове.

Назвы геаграфiчных аб'ектаў, якiя знаходзяцца па-за межамi Рэспублiкi Беларусь, даюцца на беларускай або рускай мове ў адпаведнасцi з традыцыяй, а новыя - у транскрыпцыi з мовы арыгiнала.

Картаграфiчныя выданнi, прызначаныя для карыстання ў Рэспублiцы Беларусь, рыхтуюцца i друкуюцца на беларускай або рускай мове.


Артыкул 33. Мова асабовых iмен


Беларускiя (рускiя) асабовыя iмены i прозвiшчы ўжываюцца ў адпаведнасцi з нацыянальнай iменаслоўнай традыцыяй, нормамi i правiламi беларускай (рускай) мовы.

Асабовыя iмены i прозвiшчы з iншых моў пiшуцца i ўжываюцца на беларускай (рускай) мове ў адпаведнасцi з правiламi перадачы iншамоўных уласных iмен.



ГЛАВА 6 САДЗЕЙНIЧАННЕ НАЦЫЯНАЛЬНА-КУЛЬТУРНАМУ РАЗВIЦЦЮ ЭТНIЧНЫХ БЕЛАРУСАЎ, ЯКIЯ ЖЫВУЦЬ ЗА МЕЖАМI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

Артыкул 34. Садзейнiчанне нацыянальна-культурнаму развiццю этнiчных беларусаў, якiя жывуць за межамi Рэспублiкi Беларусь


Рэспублiка Беларусь на аснове пагадненняў з iншымi дзяржавамi садзейнiчае нацыянальна-культурнаму развiццю этнiчных беларусаў, якiя жывуць у гэтых дзяржавах.

Рэспублiка Беларусь у адпаведнасцi з нормамi мiжнароднага права садзейнiчае задавальненню нацыянальна-культурных iнтарэсаў асоб беларускага паходжання, якiя жывуць у замежных краiнах".


Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сiлу з дня апублiкавання.


Артыкул 3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь:

падрыхтаваць i ўнесцi ва ўстаноўленым парадку ў Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь прапановы па прывядзенню заканадаўчых актаў Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

прывесцi рашэннi Урада Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць перагляд i адмену рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, падначаленымi Савету Мiнiстраў, iх нарматыўных актаў, што супярэчаць гэтаму Закону.



Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка






Архіў дакументаў
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList