Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Указание Министерства образования Республики Беларусь от 31.08.1998 № 269 "Аб паляпшэннi работы з дзяцьмi па месцы жыхарства i выканання Рэспублiканскай мiжведамаснай праграмы па арганiзацыi работы з дзяцьмi, падлеткамi i моладзю па месцы жыхарства"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 23 января 1999 г. N 8/2411 Як сведчыць аналiз сiтуацыi, у апошнiя гады, нягледзячы на iснуючыя цяжкасцi ў сацыяльна-выхаваўчай сферы, на аснове новых падыходаў актывiзавалася работа з дзецьмi i моладдзю па месцы жыхарства. Работа ў гэтым накiрунку разглядаецца як важнейшая састаўляючая агульнай стратэгii сацыялiзацыi i выхавання ў сучасных умовах i абапiраецца на лепшыя традыцыi, якiя былi напрацаваны на працягу многiх гадоў. Дзейнасць клубаў i пакояў школьнiка па месцы жыхарства ўсё больш скiроўваецца на iндывiдуальныя запатрабаваннi дзяцей i моладзi ў сферы вольнага часу, грамадска карыснай дзейнасцi, дадатковай адукацыi, на стварэнне ўмоў для пазiтыўнай самарэалiзацыi ў фармальных i нефармальных аб'яднаннях дзяцей, моладзi, дарослых. Работа па месцы жыхарства не з'яўляецца клопатам аднаго ведамства, а дазваляе аб'яднаць i скаардынаваць намаганнi ўсiх зацiкаўленых у развiццi i станаўленнi асобы ва ўмовах блiжэйшага сацыяльнага акружэння. У рэспублiцы актыўна фармiруюцца комплексы пазашкольнай работы, аб'яднаннi пазашкольных устаноў сiстэмы адукацыi, аб'яднаннi маладзёжных i падлеткавых клубаў камiтэтаў (аддзелаў) па справах моладзi, цэнтры сацыяльна-псiхалагiчнай дапамогi моладзi, асновы сацыяльна-педагагiчнай службы для дзяцей. Менавiта з пашырэннем гэтых устаноў звязаны перспектывы ўдасканалення работы па месцы жыхарства. У iх рамках магчыма рэалiзацыя галоўных прынцыпаў сучаснай палiтыкi ў галiне сацыялiзацыi i выхавання падрастаючых пакаленняў: комплекснасць у вырашэннi праблем дзяцей i моладзi, адраснасць уздзеянняў i iндывiдуальны падыход; iнтэграцыя сацыяльных iнстытутаў у iнтэрэсах асобы. Аднак далейшае развiццё работы з дзецьмi i моладдзю па месцы жыхарства стрымлiваецца шэрагам фактараў. На правядзенне культурна-масавай работы па месцы жыхарства не хапае 2 працэнтных адлiчэнняў ад даходаў жыллёва-эксплуатацыйных арганiзацый. У многiх рэгiёнах дапушчана скарачэнне клубаў i пакояў школьнiка па месцы жыхарства, iх плошча не адпавядае дзеючаму нарматыву. Не ўсюды прымаюцца канкрэтныя меры па ўмацаванню матэрыяльнай базы комплексаў, цэнтраў, клубаў i пакояў школьнiка па месцы жыхарства. Патрабуе пэўнай сiстэматызацыi павышэнне квалiфiкацыi i аказанне метадычнай дапамогi спецыялiстам, якiя арганiзуюць работу з дзецьмi i моладдзю па месцы жыхарства. З улiкам пашырэння сацыяльна-педагагiчных функцый навучання i выхавання i фармiравання рэгiянальных сiстэм выхавання работа па месцы жыхарства набывае ўсё большую важнасць i актуальнасць. Дзяржкамiтэтам па справах моладзi, Мiнадукацыi i Мiнжылкамунгасам зацверджана Дзяржаўная мiжведамасная праграма па арганiзацыi работы з дзецьмi, падлеткамi i моладдзю па месцы жыхарства (дадаецца). Савет Мiнiстраў разглядае ўказанную праграму як праграму першачарговых мер па арганiзацыi работы па месцы жыхарства. З мэтай далейшага ўдасканалення работы з дзецьмi, падлеткамi i моладдзю па месцы жыхарства i выканання Рэспублiканскай мiжведамаснай праграмы па арганiзацыi работы з дзецьмi, падлеткамi i моладдзю па месцы жыхарства абавязваю: 1. Упраўленнi адукацыi аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама, аддзелы адукацыi рай(гар)выканкамаў: 1.1. Распрацаваць i зацвердзiць да 1 снежня 1998 г. рашэннямi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў рэгiянальныя праграмы на перыяд да 2000 года па стварэнню, развiццю i ўмацаванню матэрыяльнай базы пазашкольных устаноў (цэнтраў творчасцi, экалагiчнай, турыстычнай i краязнаўчай работы, комплексаў пазашкольнай работы, клубаў, пакояў школьнiка па месцы жыхарства, сацыяльна-педагагiчных цэнтраў, сацыяльных прыютаў i г.д.) сiстэмы адукацыi, прадугледзеўшы ў iх канкрэтныя тэрмiны выканання, аб'ёмы i крынiцы фiнансавання. Абласныя праграмы i г.Мiнска прадставiць у Галоўнае ўпраўленне сацыяльнай i выхаваўчай работы Мiнадукацыi да 1 снежня 1998 г. 1.2. Уносiць штогод мясцовым выканаўчым i распарадчым органам прапановы аб мэтавым выдзяленнi сродкаў для работы з дзецьмi па месцы жыхарства з улiкам далейшага развiцця комплексаў пазашкольнай работы аб'яднанняў пазашкольных устаноў, клубаў, пакояў школьнiка па месцы жыхарства сацыяльна-педагагiчных цэнтраў, сацыяльна-педагагiчнай службы сiстэмы адукацыi. 1.3. Прааналiзаваць узровень квалiфiкацыi i вынiкi атэстацыi спецыялiстаў, якiя працуюць з дзецьмi i моладдзю па месцы жыхарства, i прыняць меры па арганiзацыi павышэння квалiфiкацыi адзначаных спецыялiстаў на базе абласных iнстытутаў павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў адукацыi i Мiнскага гарадского iнстытута ўдасканалення настаўнiкаў i атэстацыi ў вызначаныя тэрмiны. 1.4. Прыняць неабходныя меры па паляпшэннi метадычнай дапамогi спецыялiстам, якiя працуюць з дзецьмi i падлеткамi па месцы жыхарства, стварыць абласныя (рэгiянальныя) i актывiзаваць работу дзеючых метадычных аб'яднанняў педагагiчных работнiкаў клубаў, пакояў школьнiка па месцы жыхарства сiстэмы адукацыi. 1.5. Правесцi на працягу 1998-1999 гг. абласныя (рэгiянальныя) семiнары, навукова-практычныя канферэнцыi па арганiзацыi работы з дзецьмi i моладдзю па месцы жыхарства. 1.6. Планаваць штогод абагульненне станоўчага вопыту па арганiзацыi работы з дзецьмi i навучэнскай моладдзю па месцы жыхарства i садзейнiчаць яго распаўсюджванню праз метадычныя выданнi, журналы "Сацыяльна-педагагiчная работа", "Праблемы выхавання", "Праблемы псiхалогii", "Пазашкольнае выхаванне". 1.7. Стварыць на працягу 1998-1999 гг. у клубах i пакоях школьнiка па месцы жыхарства, пазашкольных установах сiстэмы адукацыi грамадскiя рознаўзроставыя аб'яднаннi дзяцей i навучэнскай моладзi па аказаннi мiласэрнасцi i шэфскай дапамогi пажылым людзям, iнвалiдам, ветэранам вайны i працы. 1.8. Пашырыць практыку правядзення ў клубах i пакоях школьнiка па месцы жыхарства, пазашкольных установах калектыўных i iндывiдуальных мерапрыемстваў i кансультацый па праблемах падрыхтоўкi дзяцей i моладзi да сямейнага жыцця, фармiравання здаровага ладу жыцця, прафiлактыкi шкодных звычак i ВIЧ-iнфекцыi з прыцягненнем адпаведных спецыялiстаў: урачоў, псiхолагаў, сацыяльных педагогаў, юрыстаў, валеолагаў. 1.9. Забяспечыць правядзенне сумесна з зацiкаўленнымi ўстановамi i арганiзацыямi рэгiянальных масавых фiзкультурна-аздараўленчых спаборнiцтваў "Скураны мяч", "Залатая шайба", "Цуд шашкi", "Белая ладдзя", "Мяч над сеткай", "Хуткi мяч", фестывалей "Спорт i мастацтва", "Алiмпiйцы сярод нас" i ўдзел клубаў i пакояў школьнiка па месцы жыхарства, цэнтраў творчасцi i iншых пазашкольных устаноў у адзначаных мерапрыемствах усiх узроўняў. 1.10. Прымаць удзел у правядзеннi разам з зацiкаўленнымi органамi i ўстановамi спартакiяд дапрызыўнай моладзi. 2. Галоўнаму ўпраўленню сацыяльнай i выхаваўчай работы (Бутрым Г.А.): 2.1. Сумесна з планава-эканамiчным упраўленнем (Астроўская Н.А.), упраўленнем развiцця матэрыяльна-тэхнiчнай базы (Сакольчык А.Ф.) i ўпраўленнем па рабоце з кадрамi i прававым забеспячэннi (Пыжоў А.А.) штогод прадугледжваць у планах работы меры па ўмацаваннi матэрыяльнай базы, паляпшэннi фiнансавання, кадравага забеспячэння i аплаты працы супрацоўнiкаў рэспублiканскiх пазашкольных устаноў з мэтай далейшага ўдасканалення iх работы, пашырэння метадычных i сацыяльна-педагагiчных функцый. 2.2. Аказаць на працягу 1998 года дапамогу Дзяржкамiтэту па справах моладзi ў арганiзацыi павышэння квалiфiкацыi кадраў для работы з дзецьмi i падлеткамi па месцы жыхарства цэнтраў i аб'яднанняў камiтэтаў (аддзелаў) па справах моладзi. 2.3. Забяспечыць падрыхтоўку i правесцi ў 2000 годзе сумесна з Дзяржкамiтэтам па справах моладзi, iншымi зацiкаўленымi рэспубiканскi навукова-практычны семiнар па рабоце з дзецьмi i моладдзю па месцы жыхарства. 3. Рэспублiканскiм пазашкольным установам: 3.1. Пашырыць практыку стварэння клубаў, студый, аматарскiх аб'яднанняў, грамадскiх рознаўзроставых аб'яднанняў i рухаў дзяцей i навучэнскай моладзi па iнтарэсах, за здаровы лад жыцця, па аказаннi мiласэрнай i шэфскай дапамогi пажылым людзям, iнвалiдам, ветэранам вайны i працы, садзейнiчаць развiццю валанцёрскага руху сярод навучэнскай моладзi. 3.2. Праводзiць калектыўныя i iндывiдуальныя мерапрыемствы i кансультацыi па праблемах падрыхтоўкi дзяцей i навучэнскай моладзi да сямейнага жыцця, фармiравання здаровага ладу жыцця i прафiлактыкi шкодных звычак i ВIЧ-iнфекцыi з прыцягненнем адпаведных спецыялiстаў: псiхолагаў, сацыяльных педагогаў, урачоў, юрыстаў, валеолагаў. 4. Навукова-метадычнаму цэнтру вучэбнай кнiгi i сродкаў навучання (Зносенка Г.П.), Акадэмii паслядыпломнай адукацыi (Жук А.I.), рэспублiканскiм пазашкольным установам штогод планаваць абагульненне вопыту па арганiзацыi работы з дзецьмi i навучэнскай моладдзю па месцы жыхарства i прымаць меры па яго распаўсюджванню. 5. Упраўленням адукацыi аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама, адпаведным рэспублiканскiм падведамным установам прадставiць да 1 снежня 1998 г. iнфармацыю аб рабоце з дзецьмi i навучэнскай моладдзю па месцы жыхарства i ходзе выканання дадзенага ўказання. 6. Кантроль за выкананнем указання ўскласцi на Галоўнае ўпраўленне сацыяльнай i выхаваўчай работы (Бутрым Г.А.). Намеснiк Мiнiстра А.Г.СЛУКА |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|