Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 31.12.1998 № 725 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб установе пазашкольнай адукацыi i выхавання"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 27 января 1999 г. N 8/33 У мэтах рэалiзацыi асноўных накiрункаў рэформы школы, стварэння неабходных умоў для развiцця творчых здольнасцей дзяцей i моладзi, задавальнення iх iнтарэсаў i прафесiйнага самавызначэння ЗАГАДВАЮ: 1. Зацвердзiць узгодненае з Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам працы Рэспублiкi Беларусь Палажэнне аб установе пазашкольнай адукацыi i выхавання. 2. Лiчыць страцiўшым сiлу Прыкладнае палажэнне аб пазашкольнай установе, зацверджанае загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь 28.06.1993 N 203 (рэг. N 92/12 ад 15.11.1993). 3. Мясцовым органам кiравання адукацыяй на аснове дадзенага Палажэння ў тэрмiн да 01.04.1999 распрацаваць i зацвердзiць статуты раённых, гарадскiх i абласных устаноў пазашкольнай адукацыi i выхавання. 4. Кiраўнiкам рэспублiканскiх устаноў пазашкольнай адукацыi i выхавання распрацаваць i зацвердзiць у Мiнiстэрстве адукацыi свае статуты да 01.03.1999. 5. Адказнасць за выкананне гэтага загаду ўскласцi на галоўнае ўпраўленне сацыяльнай i выхаваўчай работы (Г.А.Бутрым). 6. Зацверджанае Палажэнне ў трохдзённы тэрмiн з часу падпiсання загаду прадставiць на дзяржаўную рэгiстрацыю ў Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь. Мiнiстр В.I.СТРАЖАў ЗАЦВЕРДЖАНА Загад Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь 31.12.1998 N 725 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Намеснiк Мiнiстра фiнансаў Намеснiк Мiнiстра працы Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь I.I.ЗАЯШ Е.П.КОЛАС 31.12.1998 09.12.1998 I. Агульныя палажэннi1. Дадзенае Палажэнне рэгулюе дзейнасць дзяржаўных устаноў пазашкольнай адукацыi i выхавання (палацаў, дамоў i цэнтраў творчасцi дзяцей i моладзi, цэнтраў (станцый) юных тэхнiкаў, турыстаў, натуралiстаў (эколагаў), культуры, народных рамёстваў, спартыўных клубаў i iнш) <*>. Палажэнне распаўсюджваецца i на недзяржаўныя ўстановы пазашкольнай адукацыi i выхавання незалежна ад форм уласнасцi i носiць рэкамендацыйны характар. ----------------------------- <*> У далейшым - установа. 2. Установа пазашкольнай адукацыi i выхавання з'яўляецца састаўной часткай дзяржаўнай сiстэмы адукацыi i выхавання Рэспублiкi Беларусь. З'яўляючыся шырока даступнай, бясплатнай, комплекснай i профiльнай ўстановай, яна дае дзецям, моладзi аднолькавыя магчымасцi ў рэалiзацыi дадатковых патрэбнасцей у галiне адукацыi i iнтэлектуальнай дзейнасцi на падставе аб'яднання iнтарэсаў грамадства i асобы. Установа з'яўляецца таксама метадычным цэнтрам выхаваўчай работы. 3. Установа пазашкольнай адукацыi i выхавання ўсiх профiляў i тыпаў ствараецца дзяржаўнымi органамi, грамадскiмi аб'яднаннямi, прадпрыемствамi, арганiзацыямi i асобнымi грамадзянамi па ўзгадненнi з адпаведнымi органамi мясцовага кiравання, пры наяўнасцi кадраў, неабходнай матэрыяльна-тэхнiчнай базы i фiнансавага забеспячэння. 4. Недзяржаўная ўстанова пазашкольнай адукацыi i выхавання ствараецца заснавальнiкам (заснавальнiкамi) па асабiстай iнiцыятыве i рэгiструецца органамi мясцовага кiравання. 5. Установа, незалежна ад яе ведамаснай прыналежнасцi, карыстаецца дзяржаўнай падтрымкай, яе дзейнасць каардынуецца i накiроўваецца органамi кiравання адукацыяй. 6. Установа ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з Законамi Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь", "Аб правах дзiцяцi", iншымi дзеючымi заканадаўчымi актамi, гэтым Палажэннем. 7. На аснове Палажэння кожная ўстанова распрацоўвае свой статут, у якiм канкрэтызуе асноўныя задачы, з улiкам профiлю, традыцый i перспектыў развiцця. Статут прымаецца канферэнцыяй (агульным сходам працоўнага калектыву), пасля чаго накiроўваецца на зацвярджэнне мясцовага органа кiравання адукацыяй. Статут установы рэспублiканскага падпарадкавання зацвярджаецца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь. 8. У Рэспублiцы Беларусь дзейнiчаюць наступныя ўстановы пазашкольнай адукацыi i выхавання: 8.1. Цэнтры (палацы, дамы): пазашкольнай работы; творчасцi дзяцей i моладзi; дзiцячай творчасцi; экалагiчны (эколага-бiялагiчны) дзяцей i моладзi; юных натуралiстаў; дзiцячага i юнацкага турызму i экскурсiй (юных турыстаў); тэхнiчнай (мастацкай) творчасцi навучэнцаў. 8.2. Станцыi: дзiцячай (юнацкай) тэхнiчнай творчасцi; эколага-бiялагiчная (юных натуралiстаў); дзiцячага i юнацкага турызму i краязнаўства (база юных турыстаў). 8.3. Клубы: юных рачнiкоў, авiятараў, касманаўтаў, парашутыстаў, дэсантнiкаў, пагранiчнiкаў, радыстаў, пажарных, аўтамабiлiстаў; дзiцячы (падлеткавы); юных натуралiстаў; дзiцячай (юнацкай) тэхнiчнай (мастацкай) творчасцi; дзiцячага i юнацкага турызму i краязнаўства, дзiцяча-юнацкiя фiзiчнай падрыхтоўкi i iнш. 8.4. Дзiцячыя студыi (па розных вiдах мастацтва). 8.5. Школы (па розных галiнах навукi i тэхнiкi, вiдах мастацтва). 8.6. Пакой школьнiка (па месцы жыхарства). 8.7. Лагеры (аздараўленчы, спартыўна-аздараўленчы, працы i адпачынку (загарадны, з дзённым знаходжаннем); турысцкiя i iншыя профiльныя. Пералiк устаноў пазашкольнай адукацыi i выхавання ўстанаўлiваецца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненнi з Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам працы Рэспублiкi Беларусь. 9. У адпаведнасцi з зацверджаным для кожнай установы штатным раскладам у iх ствараюцца аддзелы (напрыклад, iнструктыўна-метадычны, арганiзацыйна-масавай работы, па рабоце з дзiцячымi i юнацкiмi арганiзацыямi i аб'яднаннямi i iнш.), якiя працуюць з педагогамi, дзецьмi, моладдзю свайго рэгiёна, а таксама - аддзелы i лабараторыi па асобных накiрунках дзейнасцi пры наяўнасцi не менш 8 - 10 гурткоў (аб'яднанняў) аднаго профiлю (напрыклад, пачатковага тэхнiчнага мадэлявання, тэхнiчных вiдаў спорту, музычна-харэаграфiчнай творчасцi, мастацкай i дэкаратыўна-прыкладной творчасцi i iнш.). 10. Ва ўстанове можа стварацца метадычны кабiнет, у якiм захоўваецца метадычная i спецыяльная лiтаратура, вучэбныя праграмы, матэрыялы з вопыту работы аб'яднанняў, навуковых таварыстваў навучэнцаў, нарматыўныя дакументы, iншыя матэрыялы аб дзейнасцi ўстаноў. 11. Навучальна-метадычнае кiраўнiцтва i каардынацыю дзейнасцi ўсiх устаноў пазашкольнай адукацыi i выхавання на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляе Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь. 12. Ва ўстанове не дапускаецца стварэнне i дзейнасць, акрамя дзiцячых, арганiзацыйных структур палiтычных партый, грамадска-палiтычных i рэлiгiйных рухаў i арганiзацый. 13. Установа з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку ўстаноўленага ўзору з поўнай назвай, разлiковы i iншыя рахункi ў банках, якiя адкрываюцца ва ўстаноўленым парадку. 14. Дакументацыя ўстановы вядзецца на беларускай або рускай мове ў адпаведнасцi з заканадаўствам i зацверджанай наменклатурай спраў. 15. Кiраўнiк установы нясе ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку адказнасць за невыкананне ўскладзеных на ўстанову задач, вызначаных статутам, жыццё i здароўе дзяцей i работнiкаў установы ў час навучальна-выхаваўчага працэсу; парушэнне правоў i свабод навучэнцаў i работнiкаў установы; iншае, прадугледжанае заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. II. Асноўныя задачы i накiрункi дзейнасцi ўстановы16. Установа пазашкольнай адукацыi i выхавання ажыццяўляе дзяржаўную палiтыку ў галiне адукацыi i выхавання, стварае спрыяльныя ўмовы для развiцця творчых здольнасцей, iнтарэсаў i схiльнасцей дзяцей i моладзi, забяспечвае задавальненне iх рознабаковых iндывiдуальных запатрабаванняў у дадатковай адукацыi, духоўным i фiзiчным удасканаленнi, прафесiйным самавызначэннi, адаптацыю да жыцця ў грамадстве, арганiзацыю змястоўнага вольнага часу. 17. Асноўнымi накiрункамi дзейнасцi ўстановы (у адпаведнасцi з яе профiлем) з'яўляюцца: рэалiзацыя навучальна-выхаваўчых праграм па развiццю творчых здольнасцей дзяцей i моладзi, распрацаваных Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь i iншымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання; аказанне метадычнай дапамогi навучальна-выхаваўчым установам; распрацоўка i ўкараненне ў практыку аўтарскiх праграм работы аб'яднанняў; удзел у падрыхтоўцы метадычных дапаможнiкаў, iншай лiтаратуры ў дапамогу работнiкам навучальна-выхаваўчых устаноў; садзейнiчанне павышэнню прафесiйнага ўзроўню выхавальнiкаў, педагогаў-арганiзатараў, культарганiзатараў, псiхолагаў, сацыяльных педагогаў, кiраўнiкоў гурткоў, студый, клубаў, аб'яднанняў i iншых работнiкаў, занятых непасрэдна навучальна-выхаваўчай работай, з улiкам новага зместу адукацыi i выхавання, сучасных педагагiчных тэхналогiй; аказанне метадычнай дапамогi альтэрнатыўным (недзяржаўным) установам пазашкольнай адукацыi i выхавання, якiя працуюць па iндывiдуальных (аўтарскiх) праектах, з абавязковым выкананнем дзяржаўных патрабаванняў да адукацыi i выхавання; патрыятычнае выхаванне; каардынацыя работы музеяў (музейных пакояў) навучальна-выхаваўчых устаноў; ахова i прапаганда помнiкаў гiсторыi, культуры, прыроды роднага краю ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiстарычна-культурнай спадчыны"; супрацоўнiцтва з Мiнiстэрствам абароны Рэспублiкi Беларусь i iншымi ўстановамi ў патрыятычным выхаваннi i падрыхтоўцы навучэнскай моладзi да службы ў армii; мастацка-эстэтычнае выхаванне; фармiраванне культуры, свядомасцi, духоўнай сталасцi дзяцей i моладзi; развiццё iх творчых здольнасцей; авалодванне каштоўнасцямi нацыянальнай i сусветнай культуры; народнымi рамёствамi, супрацоўнiцтва ў гэтых накiрунках з органамi культуры, творчымi саюзамi i грамадскiмi аб'яднаннямi; экалагiчнае выхаванне, фармiраванне экалагiчнай культуры дзяцей i моладзi; забеспячэнне выканання Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове навакольнага асяроддзя", iншых заканадаўчых дакументаў; садзейнiчанне фiзiчнаму выхаванню дзяцей i моладзi ў пазаўрочны час у сiстэме спартыўных школ, клубаў i iншых устаноў; развiццё дзiцяча-юнацкага турызму i экскурсiй, краязнаўчай работы, павышэнне iх ролi ў фармiраваннi культуры; духоўнай сталасцi дзяцей i моладзi; развiццё навукова-тэхнiчнай творчасцi навучэнцаў, стварэнне эфектыўных выхаваўчых тэхналогiй i методык у галiне тэхнiчнай творчасцi, вынаходнiцтва; маральна-прававое выхаванне, прафiлактыка злачыннасцi сярод непаўналетнiх, iх сацыяльная рэабiлiтацыя; работа па выхаваннi i фармiраваннi ў дзяцей i моладзi здаровага ладу жыцця, прафiлактыцы шкодных прывычак; работа па фармiраваннi псiхалагiчнай культуры асобы; псiхалагiчная асвета бацькоў, дзяцей, настаўнiкаў, забеспячэнне псiхалагiзацыi вучэбна-выхаваўчай работы педагогаў; забеспячэнне функцыянальна-практычнай накiраванасцi выхавання i сацыялiзацыi дзяцей i моладзi, падрыхтоўкi iх да жыцця ў новых сацыяльна-эканамiчных умовах; стварэнне мэтазгоднай сiстэмы грамадскай дапамогi дзецям i падлеткам у перыяд iх жыццяўладкавання i ўключэння ў сацыяльнае жыццё; арганiзацыя аздараўлення, адпачынку i працы дзяцей у аздараўленчых лагерах; распрацоўка i ўкараненне варыятыўных мадэлей выхаваўчай дзейнасцi ў аздараўленчых лагерах рознага тыпу, накiраваных на забеспячэнне развiццёвага характару адпачынку i фармiраванне творчай асобы; метадычнае забеспячэнне дзейнасцi педагагiчных работнiкаў у аздараўленчых лагерах; супрацоўнiцтва з дзiцячымi, юнацкiмi i маладзёжнымi грамадскiмi аб'яднаннямi i рухамi, iншымi ўстановамi; удзел у распрацоўцы навучальна-выхаваўчых праграм, навуковых педагагiчных даследаванняў у галiне выхавання, iх укараненне ў практыку работы навучальна-выхаваўчых устаноў. 18. Установа самастойна або сумесна са школамi, iншымi ўстановамi можа праводзiць прафесiйную арыентацыю i падрыхтоўку дзяцей i моладзi пры наяўнасцi неабходнай матэрыяльна-тэхнiчнай базы. III. Арганiзацыя i асновы дзейнасцi ўстановы19. Установа арганiзуе сваю дзейнасць па педагагiчна абумоўленым выбары вучэбных праграм, сродкаў, форм i метадаў навучання i выхавання з арыентацыяй на нацыянальныя i рэгiянальныя асаблiвасцi; забяспечвае прыярытэтнасць выхавання як бесперапыннага працэсу развiцця асобы навучэнца. 20. Асноўнай формай вучэбна-выхаваўчай работы ўстановы з'яўляюцца заняткi гуртка, студыi, майстэрнi, клуба, навуковага таварыства, тэатра, школы i iншых аб'яднанняў па iнтарэсах <*>. ----------------------------- <*> У далейшым - аб'яднанне 21. Заняткi павiнны садзейнiчаць вырашэнню канкрэтных вучэбна-выхаваўчых задач: фармiраванню маральных якасцей асобы; пазнавальнай i грамадскай актыўнасцi; пашырэнню аб'ёмаў ведаў, уменняў i навыкаў, прадугледжаных вучэбна-выхаваўчымi праграмамi; выхаванню неабходнасцi самаўдасканалення, iнiцыятывы, прыняцця творчых рашэнняў i прымянення iх на практыцы; азнаямленню выхаванцаў з дасягненнямi айчыннай i сусветнай навукi, тэхнiкi i тэхналогii, лiтаратуры, мастацтва, спорту i г.д. 22. Заняткi ў аб'яднаннях вядуцца па праграмах, распрацаваных Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь з улiкам спецыфiкi i магчымасцей установы. У асобных выпадках па арыгiнальных накiрунках дзейнасцi аб'яднанняў могуць быць складзены праграмы iх кiраўнiкамi, творчымi, навуковымi i iншымi работнiкамi, якiя адобраны педагагiчным саветам установы i зацверджаны адпаведным органам кiравання адукацыяй. 23. Аб'яднаннi ствараюцца ў адпаведнасцi з iнтарэсамi дзяцей i навучэнскай моладзi, з улiкам мясцовых умоў, дзеючай сеткi вучэбна-выхаваўчых устаноў i аб'яднанняў у горадзе, раёне, магчымасцей устаноў. 24. Пры ўмове максiмальнага выкарыстання сваiх памяшканняў для заняткаў аб'яднанняў i фiнансавых магчымасцей можна арганiзоўваць аб'яднаннi ў памяшканнях iншых навучальна-выхаваўчых устаноў, на прадпрыемствах, па месцы жыхарства. З дзецьмi-iнвалiдамi праводзiцца iндывiдуальная работа па месцы жыхарства. Кантроль за работай такiх аб'яднанняў ажыццяўляецца адмiнiстрацыяй установы i арганiзацыi, на базе якой створана аб'яднанне. 25. Аб'яднаннi ў залежнасцi ад патрабаванняў праграм арганiзоўваюцца як на ўвесь навучальны год, так i на больш кароткiя тэрмiны. У перыяд канiкул аб'яднаннi могуць працаваць па асобым раскладзе, у тым лiку з новым цi пераменным саставам навучэнцаў, на базе аздараўленчых лагераў, па месцы жыхарства. Работа можа праводзiцца ў выглядзе спаборнiцтваў, паходаў, экскурсiй, лагерных збораў i iнш. У перыяд летнiх канiкул пры наяўнасцi сродкаў установы могуць адкрываць для сваiх выхаванцаў профiльныя лагеры. 26. Кожны навучэнец можа займацца ў адным або ў двух аб'яднаннях. 27. У склад кожнага аб'яднання, якое займаецца па праграме I года навучання, павiнна ўваходзiць 12 - 15 чалавек, а II i наступных гадоў - не менш 8 - 10 чалавек. У навукова-даследчых i канструктарскiх гуртках, студыях, майстэрнях, гуртках павышанага спартыўнага майстэрства колькасны склад гуртка вызначаецца рашэннем педсавета ўстановы, але ён не павiнен быць менш за 6 навучэнцаў. 28. Ва ўстановах пазашкольнай адукацыi i выхавання займаюцца навучэнцы розных тыпаў навучальных устаноў, незалежна ад iх ведамаснай падпарадкаванасцi. У выключных выпадках ва ўстановах могуць займацца па спецыяльна распрацаваных праграмах i дзецi дашкольнага ўзросту. 29. З дазволу адмiнiстрацыi на занятках аб'яднання могуць прысутнiчаць бацькi сумесна з выхаванцамi пры ўмове забеспячэння якасцi вучэбна-выхаваўчай работы. 30. Пры прыёме ў спартыўна-тэхнiчныя, турыстычныя, харэаграфiчныя аб'яднаннi абавязковы медыцынскi кантроль, якi праводзiцца дыспансерам, дзiцячай палiклiнiкай. 31. Для дзяцей дашкольнага ўзросту заняткi ў аб'яднаннях праводзяцца на працягу 35 хвiлiн не больш за 2 акадэмiчныя гадзiны. Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту (6 - 10 гадоў) - у межах 4 акадэмiчных гадзiн у тыдзень, сярэдняга школьнага ўзросту (11 - 13 гадоў) - 6 акадэмiчных гадзiн, старэйшага ўзросту - 10 - 12 гадзiн у тыдзень. На iндывiдуальныя заняткi з дзецьмi-iнвалiдамi па месцы жыхарства адводзяцца 3 гадзiны ў тыдзень на кожнага навучэнца, заняткi праводзяцца на працягу 35 хвiлiн. 32. Заняткi праводзяцца як з усiм складам аб'яднання адначасова, так i па групах, iндывiдуальна ў адпаведнасцi з праграмай. 33. Расклад заняткаў на тыдзень складаецца з улiкам рацыянальнага размеркавання вольнага часу i занятасцi навучэнцаў у школах, сярэднiх спецыяльных, прафесiйна-тэхнiчных i iншых навучальных установах, з улiкам узроставых магчымасцей i санiтарна-гiгiенiчных нормаў. Пры правядзеннi заняткаў працягласцю больш чым адна акадэмiчная гадзiна ў дзень i ў залежнасцi ад iх характару, як правiла, праз кожныя 45 хвiлiн заняткаў арганiзоўваюцца перапынкi для адпачынку. У перыяд спартыўна-гульнёвых заняткаў, спаборнiцтваў, паходаў, экскурсiй, заняткаў на адкрытым паветры перапынкi ўстанаўлiваюцца кiраўнiком аб'яднання. Арганiзацыя работы павiнна адпавядаць правiлам тэхнiкi бяспекi i вытворчай санiтарыi. 34. Установа арганiзуе i праводзiць з улiкам узроставых асаблiвасцей дзяцей i падлеткаў розныя рэгiянальныя, гарадскiя, раённыя масавыя мерапрыемствы, злёты, конкурсы, спаборнiцтвы, агляды, алiмпiяды, выставы, канферэнцыi i iнш. Пераможцы рэспублiканскiх конкурсаў навуковых работ навучэнцаў устаноў прыраўноўваюцца да пераможцаў адпаведных прадметных алiмпiяд школьнiкаў. 35. Адной з форм масавай работы ўстановы з навучэнцамi з'яўляюцца клубы, школы ведаў (напрыклад, экалагiчных, нацыянальнай культуры i iнш.). У арганiзацыi навучальна-выхаваўчага працэсу ўстанова ўзаемадзейнiчае з бацькамi, школай, ПТВ, сярэднiмi спецыяльнымi, вышэйшымi навучальнымi ўстановамi, навукова-даследчымi iнстытутамi, працоўнымi калектывамi прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў аховы здароўя, культуры, спорту, творчымi саюзамi, сродкамi масавай iнфармацыi. 36. Ва ўстанове могуць стварацца вочна-завочныя школы юных, акадэмii i iншыя перспектыўныя формы арганiзацыi дзяцей i моладзi, якiя працуюць па праграмах i на падставе палажэння аб iх дзейнасцi, зацверджанага кiраўнiком установы. 37. Установа аказвае метадычную, арганiзацыйную i практычную дапамогу ў правядзеннi пазакласнай выхавўчай работы з навучэнцамi навучальна-выхаваўчых устаноў, а таксама ўстаноў iншай ведамаснай падпарадкаванасцi з членамi дзiцячых i падлеткавых грамадскiх арганiзацый i аб'яднанняў па месцы жыхарства. 38. Па даручэннi аддзела адукацыi сумесна з iнстытутамi, якiя нясуць адказнасць за павышэнне квалiфiкацыi педагагiчных кадраў, установа садзейнiчае павышэнню квалiфiкацыi кiраўнiкоў i педагогаў устаноў пазашкольнай адукацыi i выхавання. 39. Установа арганiзуе метадычныя аб'яднаннi кiраўнiкоў аб'яднанняў па профiлях, прымае ўдзел у падрыхтоўцы i правядзеннi канферэнцый, нарад па пытаннях вучэбна-выхаваўчай работы. 40. У мэтах прыцягнення дзяцей да арганiзацыi i правядзення разнастайных масавых мерапрыемстваў, прапаганды дасягненняў аб'яднанняў ва ўстанове могуць стварацца органы самакiравання (саветы гуртка, клуба, штаба i iнш.). 41. Па iнiцыятыве дзяцей пры ўстанове могуць стварацца дзiцячыя i юнацкiя грамадскiя аб'яднаннi, якiя дзейнiчаюць у адпаведнасцi са сваiмi статутамi. Установа аказвае педагагiчную дапамогу такiм аб'яднанням. 42. Установа праводзiць работу па вывучэнню вопыта работы, садзейнiчае яго ўкараненню ў практыку; распрацоўвае на падставе перадавога вопыту метадычныя рэкамендацыi для работнiкаў навучальна-выхаваўчых устаноў. IV. Удзельнiкi вучэбна-выхаваўчага працэсу43. Удзельнiкамi вучэбна-выхаваўчага працэсу ва ўстанове з'яўляюцца навучэнцы, бацькi (асобы, якiя iх замяняюць) i педагагiчныя работнiкi ўстановы. 44. Да педагагiчнай дзейнасцi ва ўстанове дапускаюцца асобы, якiя адпавядаюць патрабаванням квалiфiкацыйных характарыстык, вызначаных для адпаведных пасад педагагiчных работнiкаў. 45. Навучэнцы ўстановы маюць права: уносiць прапановы па ўдасканаленнi работы ўстановы, гуртка, клуба i iншых форм арганiзацыi дзяцей; удзельнiчаць у абмеркаваннi пытанняў на сходах членаў аб'яднання; выбiраць i быць выбранымi ў органы самакiравання; удзельнiчаць у аглядах, спаборнiцтвах, конкурсах, выставах творчых работ, у рабоце навуковага таварыства навучэнцаў; карыстацца бясплатна вучэбнымi памяшканнямi, спартыўнай i турысцкай базамi, абсталяваннем, iнвентаром i матэрыяламi. 46. Навучэнцы абавязаны: рэгулярна наведваць заняткi аб'яднання; удзельнiчаць у грамадска-карыснай дзейнасцi, у працоўных справах калектыву, праяўляць iнiцыятыву ў рабоце; адказна выконваць даручэннi, дадзеныя калектывам аб'яднання цi яго кiраўнiком; умацоўваць дружбу i ўзаемадапамогу ў калектыве; падтрымлiваць традыцыi ўстановы; авалодваць разнастайнымi ведамi i ўменнямi, рыхтаваць сябе да грамадскай работы; выконваць правiлы ўнутранага распарадку i тэхнiкi бяспекi; падтрымлiваць дысцыплiну i парадак, беражлiва адносiцца да матэрыялаў, iнструменту, абсталявання. 47. Вядучая роля ў арганiзацыi дзейнасцi ўстановы належыць кiраўнiку аб'яднання. Ён з'яўляецца членам педагагiчнага калектыву ўстановы, непасрэдна падпарадкоўваецца намеснiку дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце (або выхаваўчай рабоце), адказвае за арганiзацыю вучэбнага i выхаваўчага працэсу ў аб'яднаннi. 48. Арганiзацыйную i выхаваўчую дзейнасць кiраўнiк аб'яднання ажыццяўляе, кiруючыся сапраўдным Палажэннем, iншымi заканадаўчымi актамi i палажэннямi, якiя вызначаюць i абараняюць правы, iнтарэсы дзяцей i моладзi. 49. Кiраўнiк аб'яднання ў сваёй рабоце ўзаемадзейнiчае з работнiкамi ўстановы, бацькамi навучэнцаў i грамадскiмi арганiзацыямi. V. Кiраўнiцтва ўстановай пазашкольнай адукацыi i выхавання50. Кiраўнiцтва ўстановай ажыццяўляецца на аснове цеснага ўзаемадзеяння педагагiчнага калектыву, вучняў, бацькоў i грамадскасцi. 51. Вышэйшым органам кiравання ўстановай з'яўляецца канферэнцыя, якая праводзiцца не радзей як адзiн раз у год. Канферэнцыя выбiрае адкрытым або тайным галасаваннем савет установы, яго старшыню i намеснiка; прымае статут установы i ўносiць у яго неабходныя змяненнi; зацвярджае асноўныя напрамкi развiцця i ўдасканалення ўстановы, павышэння якасцi i эфектыўнасцi яе дзейнасцi. 52. Савет установы арганiзуе выкананне рашэнняў канферэнцыi; сумесна з дырэктарам прадстаўляе iнтарэсы ўстановы ў грамадскiх i дзяржаўных органах; устанаўлiвае профiлi аб'яднанняў, зыходзячы з кадравых i матэрыяльных магчымасцей установы, iнтарэсаў i схiльнасцей, заявак вучняў i iх бацькоў; па ўзгадненнi з заснавальнiкамi ўстанаўлiвае рэжым работы ўстановы; заахвочвае грамадскiя i аўтарскiя iнiцыятывы па ўдасканаленнi работы з вучнямi, творчым пошуку i вопытна-эксперыментальнай працы педагагiчных работнiкаў; вызначае формы ўзаемадзеяння ўстановы з навукова-даследчымi, вытворчымi арганiзацыямi, творчымi саюзамi, iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi i грамадскiмi аб'яднаннямi i ўстановамi з мэтай стварэння неабходных умоў для разнабаковага развiцця i творчай дзейнасцi педагагiчных работнiкаў; у межах дзеючага заканадаўства прымае неабходныя меры, якiя абараняюць педагагiчных работнiкаў i адмiнiстрацыю ўстановы ад неабгрунтаванага ўмяшання ў iх прафесiйную i службовую дзейнасць, абмежавання iх самастойнасцi, звяртаецца з гэтымi пытаннямi ў адпаведныя органы. Савет працуе ў цесным кантакце з адмiнiстрацыяй установы. Усе яго рашэннi своечасова даводзяцца да ведама калектыву, бацькоў i грамадскасцi. Савет установы збiраецца па меры неабходнасцi. Члены савета выконваюць свае абавязкi на грамадскiх пачатках. 53. Непасрэднае кiраўнiцтва навучальна-выхаваўчым працэсам i бягучай дзейнасцю ўстановы ажыццяўляюць дырэктар i яго намеснiкi. Яны арганiзоўваюць выкананне Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь", рашэнняў дзяржаўных органаў, канферэнцый i савета ўстановы. Дырэктар i яго намеснiкi прызначаюцца дзяржаўнымi органамi, прадпрыемствамi, арганiзацыямi, грамадскiмi аб'яднаннямi i асобнымi грамадзянамi, якiя стварылi ўстанову. 54. Пастаянна дзеючым органам установы з'яўляецца педагагiчны савет. У сваёй дзейнасцi педагагiчны савет кiруецца Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь", гэтым Палажэннем. 55. Задачы педагагiчнага савета: актывiзацыя намаганняў педагагiчнага калектыву на павышэнне ўзроўню навучальна-выхаваўчага працэсу, задавальненне нацыянальна-культурных запытаў вучняў, развiццё iх здольнасцей i iнтарэсаў; павышэнне педагагiчнай квалiфiкацыi работнiкаў установы, развiццё iх творчых iнiцыятыў; укараненне ў практыку дасягненняў педагагiчнай навукi i перадавога педагагiчнага вопыту. 56. У адпаведнасцi з ускладзенымi на яго задачамi педагагiчны савет вырашае наступныя пытаннi: разглядае i зацвярджае планы работы ўстановы; вызначае па ўзгадненнi з органамi адукацыi працягласць навучальнага тыдня з улiкам вiду ўстановы, умоў працы, санiтарна-гiгiенiчных правiлаў i нормаў; прымае рашэннi аб правядзеннi эксперыментальнай работы па ўсiх напрамках дзейнасцi, зместу адукацыi. На пасяджэннях педагагiчнага савета могуць заслухоўвацца пытаннi арганiзацыi i якасцi навучальна-выхаваўчага працэсу, стану работы аб'яднанняў, iнфармацыi, справаздачы, паведамленнi дырэктара, яго намеснiкаў i супрацоўнiкаў установы, праваахоўчых органаў, медыцынскiх, грамадскiх i iншых аб'яднанняў па розных напрамках дзейнасцi ўстановы. Кожнае пасяджэнне педагагiчнага савета пачынаецца, як правiла, з iнфармацыi адказных асоб або дырэктара аб выкананнi папярэднiх рашэнняў цi даручэнняў. 57. У склад педагагiчнага савета ўваходзяць: дырэктар (старшыня), яго намеснiкi, педагагiчныя работнiкi ўстановы. Педагагiчны савет выбiрае са свайго складу сакратара тэрмiнам на адзiн год. 58. Пасяджэннi савета праводзяцца па меры неабходнасцi, але не радзей чым 3 - 4 разы ў навучальны год. 59. Педагагiчны савет працуе па плане, якi зацвярджаецца саветам на кожны навучальны год. У выпадках неабходнасцi могуць праводзiцца пазапланавыя пасяджэннi. 60. Рашэннi педагагiчнага савета прымаюцца простай большасцю галасоў пры наяўнасцi дзвюх трэцiх яго членаў. Пры роўнай колькасцi галасоў рашаючым з'яўляецца голас старшынi савета. 61. Арганiзацыю дзейнасцi па выкананнi рашэнняў i рэкамендацый педагагiчнага савета ажыццяўляе дырэктар. У выпадках нязгоды з рашэннем савета ён прыпыняе правядзенне рашэння ў жыццё i выносiць вырашэнне дадзенага пытання на разгляд савета ўстановы цi адпаведнага органа кiравання адукацыяй. 62. На пасяджэннях педагагiчнага савета вядзецца пратакол, дзе фiксуецца ход абмеркавання пытанняў, якiя вынесены на педагагiчны савет, прапановы i заўвагi яго членаў i адпаведнае рашэнне. Кожны пратакол падпiсваецца старшынёй i сакратаром педагагiчнага савета. Кнiга пратаколаў педагагiчнага савета пранумароўваецца, прашнуроўваецца, змацоўваецца подпiсам дырэктара i пячаткай установы. Нумарацыя пратаколаў педагагiчнага савета аднаўляецца з пачатку кожнага навучальнага года. Поруч з пратаколамi педсавета могуць быць дадаткi да яго з дакладамi i выступленнямi, якiя не ўвайшлi ў пратакол, з паметкай: "Даклад (выступленне) дадаецца". Кнiга пратаколаў захоўваецца ў справах установы ў адпаведнасцi з Iнструкцыяй аб вядзеннi дакументацыi. 63. Дырэктар установы нясе адказнасць за выкарыстанне памяшканняў установы не па прызначэннi. 64. Установа вядзе наступную дакументацыю: кнiгу ўлiку асабовага складу педагагiчных работнiкаў; кнiгу загадаў; кнiгу пратаколаў пасяджэнняў педагагiчнага савета; гадавы план работы, зацверджаны адпаведным органам кiравання адукацыяй; каляндарны план работы, зацверджаны дырэктарам; расклад заняткаў аб'яднанняў; журнал улiку i планавання работы аб'яднанняў; кнiгу ўлiку наведаных адмiнiстрацыяй заняткаў аб'яднанняў; кнiгу заўваг i прапаноў iнспектуючых асоб. Тэрмiн захавання дакументацыi ўстановы вызначаецца Iнструкцыяй аб вядзеннi дакументацыi. VI. Маёмасць установы. Фiнансава-гаспадарчая дзейнасць65. Маёмасць установы складаюць будынкi, iнвентар, абсталяванне i iншая маёмасць, неабходная для забеспячэння яе дзейнасцi. Яна з'яўляецца рэспублiканскай (або мясцовай) уласнасцю, знаходзiцца на самастойным балансе ўстановы, у аператыўным яго кiраваннi. Забараняецца выкарыстоўваць памяшканнi ўстановы не па прызначэннi. 66. Маёмасць установы фармiруецца за кошт: сродкаў рэспублiканскага або мясцовых бюджэтаў; дабрачынных узносаў, ахвяраванняў арганiзацый, прадпрыемстваў i фiзiчных асоб; даходаў, якiя атрыманы ад рэалiзацыi метадычнай прадукцыi, работ, паслуг; iншых крынiц, што не забаронены заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь. 67. Маёмасць установы належыць ёй па праве валодання, карыстання i распараджэння ў межах, якiя ўстаноўлены ўласнiкам або ўпаўнаважаным iм органам. 68. Работнiкi ўстановы абавязаны беражлiва адносiцца да маёмасцi, ажыццяўляць правiльную эксплуатацыю будынкаў, абсталявання, прытрымлiвацца строгай эканомii ў расходаваннi матэрыяльных i фiнансавых сродкаў. 69. Асноўнай крынiцай фiнансавання навучальна-выхаваўчай i гаспадарчай дзейнасцi, сацыяльнага развiцця калектыву ўстановы i аплаты працы яго работнiкаў служаць сродкi дзяржаўнага бюджэту. 70. Дадатковымi крынiцамi сродкаў могуць быць: паступленне сродкаў ад iншых ведамстваў, прадпрыемстваў, устаноў, грамадскiх аб'яднанняў; добраахвотныя ўзносы, якiя перадаюць дзяржаўныя, кааператыўныя i iншыя прадпрыемствы, установы, арганiзацыi, а таксама асобныя грамадзяне; iншыя паступленнi, не забароненыя заканадаўствам. 71. Аплата працы, матэрыяльнае стымуляванне працы работнiкаў (надбаўкi, прэмii) ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб працы Рэспублiкi Беларусь. 72. Кантроль за вытворчай, фiнансавай, гаспадарчай i вучэбна-выхаваўчай дзейнасцю ўстановы ажыццяўляецца адпаведнымi органамi кiравання адукацыяй. 73. Бухгалтарскi, статыстычны ўлiк i справаздачнасць установы ажыццяўляюцца ў парадку, якi ўстаноўлены органамi адукацыi Рэспублiкi Беларусь. VII. Мiжнародныя сувязi74. Установа мае права ўдзельнiчаць у мiжнароднай дзейнасцi па лiнii Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, iншых мiнiстэрстваў i арганiзацый. 75. Установа мае права заключаць пагадненнi з замежнымi партнёрамi аб абмене педагагiчнымi работнiкамi i навучэнцамi, аб правядзеннi сумесных мерапрыемстваў (свят, аглядаў, выстаў i г.д.), а таксама ўступаць у мiжнародныя грамадскiя арганiзацыi ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам. VIII. Лiквiдацыя i рэарганiзацыя ўстановы76. Лiквiдацыя або рэарганiзацыя ўстановы праводзяцца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|