Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 09.02.1999 № 46 "Аб зацвярджэннi Тыпавых правiлаў прыёму ў прафесiянальна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь i Палажэння аб прыёмнай камiсii прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы Рэспублiкi Беларусь"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 18 февраля 1999 г. N 8/92 У мэтах далейшага ўдасканалення работы па арганiзацыi i правядзенню прыёму ў дзяржаўныя прафесiянальна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь загадваю: 1. Зацвердзiць Тыпавыя правiлы прыёму ў прафесiянальна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь (дадаюцца). 2. Зацвердзiць Палажэнне аб прыёмнай камiсii прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы Рэспублiкi Беларусь (дадаецца). 3. Прадставiць Тыпавыя правiлы прыёму ў прафесiянальна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь i Палажэнне аб прыёмнай камiсii прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы Рэспублiкi Беларусь у трохдзённы тэрмiн у Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь на прававую экспертызу. 4. Лiчыць страцiўшымi сiлу Тыпавыя правiлы прыёму ў прафесiянальна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь, зарэгiстраваныя ў Рэестры дзяржаўнай рэгiстрацыi 21.02.1996 N 1313/12, i Палажэнне аб прыёмнай камiсii, правядзеннi ўступных экзаменаў (iншых форм конкурснага адбору) у прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установе, зарэгiстраванае ў Рэестры дзяржаўнай рэгiстрацыi 21.02.1996 N 1314/12, зацверджаныя загадам Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь 19.02.1996 N 61. 5. Кантроль за выкананнем дадзенага загаду ўскласцi на намеснiка Мiнiстра Iванова Б.В. Мiнiстр В.I.Стражаў ЗАЦВЕРДЖАНА Загад Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь 09.02.1999 N 46 1. Агульныя палажэннi, прыём заяў i дакументаў 1.1. Усе жыхары Рэспублiкi Беларусь (уключаючы замежных грамадзян i асоб без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi рэспублiкi), а таксама грамадзяне Беларусi i беларусы, якiя пражываюць за яе межамi, грамадзяне Расiйскай Федэрацыi маюць права атрымаць бясплатную прафесiянальна-тэхнiчную адукацыю ў дзяржаўных прафесiянальна-тэхнiчных навучальных установах (прафесiянальна-тэхнiчных вучылiшчах, вышэйшых тэхнiчных вучылiшчах, вышэйшых прафесiянальных вучылiшчах, рэгiянальных цэнтрах прафесiянальнай адукацыi, далей - ПТНУ). 1.2. Прыём у ПТНУ грамадзян дзяржаў - удзельнiц СНД ажыццяўляецца на конкурснай аснове па рашэннi органаў кiравання адукацыяй па падпарадкаваннi, калi iншае не прадугледжана мiждзяржаўнымi (мiжведамаснымi) дагаворамi i пагадненнямi. 1.3. Грамадзяне iншых замежных краiн паступаюць у ПТНУ ў адпаведнасцi з Палажэннем аб навучаннi ў Рэспублiцы Беларусь замежных грамадзян, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь 07.07.1993 N 442 (ЗП Урада Рэспублiкi Беларусь, 1993 г., N 19, арт.370). 1.4. Пры ажыццяўленнi прыёму ПТНУ павiнны забяспечыць захаванне правоў грамадзян на адукацыю, якiя прадугледжаны заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, галоснасць i адкрытасць работы прыёмных камiсiй. Асобы, якiя паступаюць на вучобу ў ПТНУ, карыстаюцца аднолькавымi правамi ў выбары навучальнай установы, прафесii. Абмежаваннi дапускаюцца па паказчыках прафесiянальнай прыгоднасцi, вызначаных ва ўстаноўленым парадку Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь. На навучанне па прафесiях, па якiх праца непаўналетнiх забаронена, прымаюцца толькi асобы, якiм да моманту заканчэння ПТНУ споўнiцца 18 гадоў. Медыцынскi адбор асоб, якiя паступаюць у ПТНУ, праводзiцца ўстановамi аховы здароўя па месцы знаходжання вучылiшча па накiраванню яго адмiнiстрацыi. 1.5. Тэрмiны прыёму на дзённую форму навучання: 1.5.1. У групы вышэйшых прафесiянальных (тэхнiчных) вучылiшчаў, навучанне ў якiх ажыццяўляецца на аснове агульнай сярэдняй адукацыi цi на аснове базавай адукацыi з адначасовым атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыi, у лiцэйскiя групы ПТНУ, у групы прафесiянальна-тэхнiчных вучылiшчаў, рэгiянальных цэнтраў прафесiянальнай адукацыi на аснове агульнай сярэдняй адукацыi прыём дакументаў - з 15 чэрвеня па 15 жнiўня, конкурсны адбор - з 15 жнiўня, залiчэнне ў склад навучэнцаў - да 25 жнiўня пасля заканчэння конкурснага адбору i заключэння медыцынскай камiсii. 1.5.2. У групы вышэйшых прафесiянальных (тэхнiчных) вучылiшчаў, навучанне ў якiх ажыццяўляецца на аснове базавай адукацыi з атрыманнем толькi рабочай прафесii, а таксама ў групы прафесiянальна-тэхнiчных вучылiшчаў, рэгiянальных цэнтраў прафесiянальнай адукацыi на аснове базавай адукацыi з адначасовым атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыi або з атрыманнем толькi рабочай прафесii прыём дакументаў - з 15 чэрвеня па 20 лiпеня; конкурсны адбор - з 20 лiпеня, залiчэнне ў склад навучэнцаў - адразу пасля заканчэння конкурснага адбору i заключэння медыцынскай камiсii. Калi да канца тэрмiну прыёму дакументаў асоб, якiя падалi дакументы, менш, чым плануемая колькасць навучэнскiх месцаў на спецыяльнасцi (прафесii), ПТНУ дазваляецца працягваць тэрмiны прыёму дакументаў i залiчэння ў склад навучэнцаў да поўнага ўкамплектавання такiх груп, але не пазней чым да 15 верасня бягучага года. 1.5.3. У асобных выпадках тэрмiны прыёму дакументаў i конкурснага адбору могуць змяняцца па ўзгадненнi з органамi кiравання адукацыяй па падпарадкаваннi. Рашэнне аб змяненнi тэрмiнаў прыёму дакументаў даводзiцца да ведама асоб, якiя паступаюць у ПТНУ, не пазней як за 2 месяцы да пачатку прыёму дакументаў. 1.6. Асобы, якiя паступаюць у ПТНУ, падаюць наступныя дакументы: заяву на iмя дырэктара па ўстаноўленай форме, пасведчанне аб базавай адукацыi або атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi ў арыгiнале, 6 фотакартак памерам 3 x 4, медыцынскую даведку па форме 086/У, даведку з месца жыхарства. Могуць быць прадстаўлены iншыя дакументы, якiя пацвярджаюць поспехi паступаючых у прафесiянальна накiраванай творчасцi i прафесiянальнай падрыхтоўцы (прадстаўляюцца асабiста або па пошце). Пашпарт (пасведчанне аб нараджэннi), дакумент аб адносiнах да вайсковага абавязку прадстаўляюцца асабiста. Парадак прыёму дакументаў у прафесiянальна-тэхнiчныя вучылiшчы пры папраўча-працоўных установах, у якiх адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi, вызначаецца кiраўнiкамi прафесiянальна-тэхнiчных вучылiшчаў па ўзгадненнi з адмiнiстрацыяй установы ў адпаведнасцi са статутам. 1.7. Для правядзення прыёму ў ПТНУ ствараецца прыёмная камiсiя, у склад якой уваходзяць прадстаўнiкi навучальнай установы, могуць уваходзiць прадстаўнiкi галiновых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, прадпрыемстваў адпаведных галiн эканомiкi, грамадскасцi. Узначальвае прыёмную камiсiю, зацвярджае састаў i вызначае парадак яе работы дырэктар ПТНУ (старшыня прыёмнай камiсii). Iнфармацыя аб умовах прыёму, а таксама аб усiх рашэннях прыёмнай камiсii павiнна своечасова даводзiцца да асоб, якiя паступаюць у ПТНУ. 1.8. Усе пытаннi, звязаныя з прыёмам, разглядаюць прыёмныя камiсii i органы кiравання адукацыяй па падпарадкаваннi ў адпаведнасцi з гэтымi Тыпавымi правiламi прыёму ў прафесiянальна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь. 2. Парадак правядзення конкурснага адбору i залiчэння 2.1. Формы конкурснага адбору (уступныя экзамены, тэсцiраванне, адбор на аснове адзнак, указаных у дакументах аб адукацыi) вызначаюцца навучальнымi ўстановамi па ўзгадненнi з органамi кiравання адукацыяй па падпарадкаваннi. Формы конкурснага адбору ў канкрэтную навучальную ўстанову даводзяцца да грамадскасцi не пазней як за два месяцы да пачатку прыёму дакументаў. 2.2. Асобы, якiя не з'явiлiся па запрашэннi на экзамены або тэсцiраванне па ўважлiвай прычыне ў вызначаныя iм тэрмiны, дапускаюцца да здачы экзаменаў або тэсцiравання ў тэрмiны для iншых груп. Тыя, хто не з'явiўся на адзiн з экзаменаў без уважлiвай прычыны або атрымаў нездавальняючую адзнаку, да наступных экзаменаў не дапускаюцца. 2.3. Уступныя экзамены, тэсцiраванне па агульнаадукацыйных прадметах праводзяцца ў адпаведнасцi з праграмамi сярэдняй агульнаадукацыйнай школы. Змест тэсцiравання вызначаецца навучальнымi ўстановамi ў адпаведнасцi з профiлем прафесiянальнай падрыхтоўкi. 2.4. Без уступных экзаменаў (iншых форм конкурснага адбору) прымаюцца асобы, якiя закончылi базавую школу з адзнакай, сярэднюю агульнаадукацыйную школу - з залатым цi сярэбраным медалём. Вызваляюцца ад уступнага экзамену па адпаведным прадмеце з выстаўленнем адзнакi "5" (выдатна) навучэнцы сярэднiх агульнаадукацыйных навучальных устаноў - пераможцы (I, II, III месца) рэспублiканскiх, абласных (Мiнскай гарадской) прадметных алiмпiяд. 2.5. Па-за конкурсам (а пры правядзеннi ўступных экзаменаў, тэсцiравання пры атрыманнi станоўчых адзнак) i пасля заключэння медыцынскай камiсii на прафесiянальную прыгоднасць у ПТНУ на навучанне па канкрэтных прафесiях залiчваюцца: - дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў, а таксама дзецi, на якiх распаўсюджваецца гэта льгота ў адпаведнасцi з пастановамi Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 красавiка 1994 г. N 243 i ад 7 верасня 1998 г. N 1393; - дзецi-iнвалiды, iнвалiды з дзяцiнства I i II групы, iнвалiды I i II групы, якiм у адпаведнасцi з заключэннем медыка-рэабiлiтацыйных экспертных камiсiй не супрацьпаказана навучанне ў ПТНУ i якiя могуць наведваць заняткi; - асобы, якiя маюць iльготы ў адпаведнасцi з арт. 18 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС"; - воiны-iнтэрнацыяналiсты. 2.6. Пераважным правам (пры iншых аднолькавых умовах) пры залiчэннi ў ПТНУ карыстаюцца: - асобы, якiя маюць iльготы ў адпаведнасцi з арт. 19, 20, 23, 24, 25 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС" пры адсутнасцi медыцынскiх супрацьпаказанняў; - iнвалiды з дзяцiнства III групы, iнвалiды III групы пры адсутнасцi медыцынскiх супрацьпаказанняў. 2.7. Рашэнне аб залiчэннi ў ПТНУ афармляецца пратаколам прыёмнай камiсii. Загад аб залiчэннi ў састаў навучэнцаў выдаецца дырэктарам ПТНУ на падставе рашэння прыёмнай камiсii. Спiсы залiчаных у навучальную ўстанову вывешваюцца для азнаямлення не пазней чым праз тры днi пасля залiчэння. 2.8. Асобы, якiя залiчаны ў навучальную ўстанову i не прыступiлi да заняткаў без уважлiвых прычын на працягу дзесяцi дзён з моманту iх пачатку, з ПТНУ адлiчваюцца. Рашэнне аб адлiчэннi прымаецца педагагiчным саветам (непаўналетнiх навучэнцаў - са згоды раённай (гарадской) камiсii па справах непаўналетнiх). Iнфармацыя аб iх адлiчэннi даводзiцца да бацькоў цi асоб, якiя iх замяняюць. ЗАЦВЕРДЖАНА Загад Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь 09.02.1999 N 46 ПАЛАЖЭННЕ АБ ПРЫЁМНАЙ КАМIСII ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНАЙ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ1. Прыёмная камiсiя прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы ствараецца штогод для фармiравання кантынгенту навучэнцаў з лiку найбольш падрыхтаванай i прафесiянальна арыентаванай моладзi. 2. У сваёй рабоце прыёмная камiсiя кiруецца Тыпавымi правiламi прыёму ў прафесiянальна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь. 3. На прыёмную камiсiю ўскладаецца: 3.1. правядзенне работы па прафесiянальнай арыентацыi моладзi, выданне i распаўсюджванне розных iнфармацыйных матэрыялаў, якiя характарызуюць профiль навучальнай установы, падрыхтоўка бланкаў неабходнай дакументацыi; 3.2. арганiзацыя кансультацый па прадметах, якiя выносяцца на ўступныя экзамены; 3.3. прыём дакументаў, iх афармленне i захоўванне, перапiска па пытаннях прыёму; 3.4. правядзенне гутарак з асобамi, якiя паступаюць на вучобу ў ПТНУ, i iх бацькамi (апекунамi) па пытаннях выбару спецыяльнасцi (прафесii), умоў прыёму i навучання, матэрыяльнага забеспячэння, правоў i абавязкаў навучэнцаў. Прыняцце рашэння аб допуску да здачы ўступных экзаменаў (iншых форм правядзення конкурснага адбору), узгодненых з органамi кiравання адукацыяй па падпарадкаваннi, i вынясенне рашэння аб залiчэннi ў лiк навучэнцаў; 3.5. арганiзацыя медыцынскага агляду асоб, якiя паступаюць у ПТНУ, на прафесiйную прыгоднасць з улiкам характару вучобы ў навучальнай установе; 3.6. фармiраванне экзаменацыйных камiсiй пры правядзеннi ўступных экзаменаў i арганiзацыя кантролю за iх дзейнасцю. 4. Састаў прыёмнай камiсii, абавязкi памiж яе членамi вызначае i зацвярджае дырэктар навучальнай установы, якi з'яўляецца старшынёй прыёмнай камiсii i нясе адказнасць за арганiзацыю прыёму ў прафесiянальна-тэхнiчную навучальную ўстанову. З лiку найбольш вопытных i квалiфiкаваных работнiкаў ПТНУ на ўвесь перыяд арганiзацыi прыёму назначаецца адказны сакратар прыёмнай камiсii. 5. Загад аб зацвярджэннi саставу прыёмнай камiсii выдаецца дырэктарам не пазней сакавiка бягучага года. 6. Экзаменацыйныя камiсii (камiсii па правядзеннi iншых форм конкурснага адбору) складаюцца з лiку найбольш квалiфiкаваных педагагiчных работнiкаў навучальнай установы i зацвярджаюцца загадам дырэктара. У састаў гэтых камiсiй пры неабходнасцi могуць быць уключаны педагагiчныя работнiкi iншых навучальных устаноў. 7. Дакументы асоб, якiя паступаюць у ПТНУ, рэгiструюцца ў журнале ўстаноўленай формы (дадатак 1). Асобе выдаецца распiска ўстаноўленай формы аб прыёме дакументаў (дадатак 3). 8. Прыёмная камiсiя паведамляе аб допуску асобы да ўступных экзаменаў (iншых форм конкурснага адбору) не пазней чым за тыдзень з дня рэгiстрацыi дакументаў. Асобам, якiя дапушчаны да ўступных экзаменаў, у дзень здачы экзаменаў выдаецца экзаменацыйны лiст. 9. Расклад экзаменаў (iншых форм конкурснага адбору) зацвярджаецца дырэктарам ПТНУ. 10. Уступныя экзамены праводзяцца па экзаменацыйных бiлетах, якiя складаюцца экзаменацыйнымi камiсiямi i зацвярджаюцца старшынёй прыёмнай камiсii. Колькасць бiлетаў павiнна быць не меншай, чым колькасць экзаменуемых у групе, а колькасць камплектаў (варыянтаў) вызначае старшыня прыёмнай камiсii. 11. Тэксты дыктантаў i пераказаў вызначаюцца ПТНУ згодна з дзеючымi часовымi нормамi ацэнкi ведаў, уменняў i навыкаў вучняў сярэднiх агульнаадукацыйных школ, зацверджанымi загадам Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь 30.12.1994 N 433. 12. Змест тэсцiравання распрацоўваецца прыёмнай камiсiяй з улiкам прафесiй, на якiя паступаюць асобы, i зацвярджаецца старшынёй прыёмнай камiсii. 13. Групы для здачы ўступных экзаменаў (iншых форм конкурснага адбору) фармiруюцца, як правiла, па 25 - 30 чалавек. 14. Прысутнасць на ўступных экзаменах (iншых форм правядзення конкурснага адбору) пабочных асоб без дазволу старшынi прыёмнай камiсii не дапускаецца. 15. Вусныя экзамены прымаюцца двума экзаменатарамi, пiсьмовыя - адным. 16. Вынiкi ўступных экзаменаў ацэньваюцца адзнакамi "5" (выдатна), "4" (добра), "3" (здавальняюча), "2" (нездавальняюча). Экзаменацыйная адзнака ставiцца лiчбай i пропiссю ў экзаменацыйную ведамасць i ў экзаменацыйны лiст. Кожная адзнака па вусным экзамене ў экзаменацыйнай ведамасцi i ў экзаменацыйным лiсце падпiсваецца двума экзаменатарамi. 17. Пiсьмовыя экзаменацыйныя работы (у тым лiку чарнавiк), а таксама запiсы пры падрыхтоўцы да адказу на вусным экзамене выконваюцца на лiстах са штампам ПТНУ. Правераныя работы, а таксама лiсты для вуснага адказу пасля экзамену перадаюцца экзаменатарам адказнаму сакратару на захаванне. 18. Пiсьмовыя работы асоб, якiя залiчаны ў навучальную установу, захоўваюцца ў асабiстых справах. Пiсьмовыя работы i лiсты вусных адказаў асоб, якiя атрымалi нездавальняючыя адзнакi i не прайшлi па конкурсе, знiшчаюцца праз тры месяцы з пачатку навучальнага года. 19. На правядзенне ўступных экзаменаў прадугледжваюцца наступныя нормы часу: - пiсьмовага экзамену па рускай (беларускай) мове i лiтаратуры - 1 гадзiна (дыктоўка), 4 гадзiны (пераказ) на вучэбную групу; - пiсьмовага экзамену па матэматыцы - 4 гадзiны на вучэбную групу; на базе сярэдняй агульнаадукацыйнай школы - 5 гадзiн на вучэбную групу; - пiсьмовага экзамену па хiмii, фiзiцы - 3 гадзiны на вучэбную групу; - вуснага экзамену - у сярэднiм 1/3 гадзiны на аднаго абiтурыента; - экзамену па малюнку, скульптуры - 4 гадзiны на вучэбную групу; - экзаменаў практычнага характару (канструяванне i выкананне розных вырабаў цi iх элементаў, разьбы па дрэве, выкананне спецыяльных разлiкаў i iнш.) нормы часу ўстанаўлiваюцца кiраўнiком ПТНУ па ўзгадненнi з упраўленнямi адукацыi аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама, але не больш за 4 гадзiны на вучэбную групу. За правядзенне тэсцiравання замест уступнага экзамену аплата праводзiцца па фактычна затрачаным часе, але не больш 1/3 гадзiны (15 хвiлiн) на аднаго абiтурыента. Аплата выкладчыкам, якiя прымаюць уступныя экзамены, праводзiцца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам. 20. На праверку пiсьмовых уступных экзаменацыйных работ абiтурыентаў прадугледжваюцца наступныя нормы часу: 4 дыктоўкi - 1 гадзiна; 3 пераказы - 1 гадзiна; 7 работ па малюнку, скульптуры - 1 гадзiна; 5 работ па матэматыцы, хiмii, фiзiцы i iнш. агульнаадукацыйных прадметах абiтурыентаў, якiя паступаюць у ПТНУ на аснове базавай школы, - 1 гадзiна; 3 работы па матэматыцы, хiмii, фiзiцы i iнш. агульнаадукацыйных прадметах абiтурыентаў, якiя паступаюць у ПТНУ на базе сярэдняй школы, - 1 гадзiна. 21. Указаныя нормы часу ўстаноўлены ў вучэбных гадзiнах. Аплата выкладчыкам, якiя прымаюць уступныя экзамены, праводзiцца па фактычна затрачаным часе, але не больш за ўказаныя нормы, у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам. 22. Пераздача ўступных экзаменаў не дапускаецца. 23. Рашэнне прыёмнай камiсii аб залiчэннi ў састаў навучэнцаў афармляецца пратаколам, у якiм указваюцца падставы залiчэння: без экзаменаў, па-за конкурсам, па конкурсе, прычыны адмовы ў прыёме. На падставе рашэння прыёмнай камiсii дырэктар ПТНУ выдае загад аб залiчэннi ў састаў навучэнцаў. Спiсы залiчаных вывешваюцца для азнаямлення ў вызначаныя правiламi прыёму тэрмiны. Асобам, якiя залiчаны, а таксама не залiчаны ў састаў навучэнцаў, не пазней чым у трохдзённы тэрмiн пасля заканчэння конкурснага адбору накiроўваюцца паведамленнi ўстаноўленай формы (дадаткi 5 - 6). 24. Прыёмная камiсiя афармляе дакументы ўлiку прыёму ў ПТНУ (у адпаведнасцi з дадаткамi 1 - 9). Дадатак 1 МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ _______________________________________________________ (назва прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы) ЖУРНАЛ рэгiстрацыi заяў абiтурыентаў, якiя паступаюць у ПТНУ ў ______ г. ____________________________________________________________ (левы бок старонкi) ----+-----------+----------+----------+-------------+------------ ¦N ¦Дата прыёму¦Прозвiшча,¦Пералiк ¦Якую замежную¦Сярэднi бал ¦п/п¦дакументаў ¦iмя, iмя ¦прадстаў- ¦мову вывучаў ¦у дакуменце ¦ ¦ ¦па бацьку ¦леных ¦ ¦аб адукацыi ¦ ¦ ¦ ¦дакументаў¦ ¦ +---+-----------+----------+----------+-------------+------------ ¦ 1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5 ¦ 6 +---+-----------+----------+----------+-------------+------------ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ____________________________________________________________ (правы бок старонкi) ---------+---------+----------+------------+------------+--- ¦ Хатнi ¦Цi мае ¦Наяўнасць ¦Адзнака аб ¦Адзнака аб ¦Заўвага¦ ¦ адрас ¦патрэбу ў¦накiраван-¦залiчэннi цi¦вяртаннi ¦ ¦ ¦ ¦iнтэрнаце¦ня ад ¦адмаўленнi ў¦дакументаў ¦ ¦ ¦ ¦(так, не)¦прадпрыем-¦прыёме ¦цi распiска ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ства ¦ ¦аб атрыманнi¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦(N пашпарта,¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦квiтанцыi) ¦ ¦ +--------+---------+----------+------------+------------+-------+ ¦ 7 ¦ 8 ¦ 9 ¦ 10 ¦ 11 ¦ 12 ¦ +--------+---------+----------+------------+------------+-------+ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ Дадатак 2 МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ Дапусцiць да ўступных Залiчыць на I курс па прафесii экзаменаў _______________________ Дырэктар _____________________ _________________________________ Загад N ______________________ (iншыя формы конкурснага адбору) ад "____" __________ г. Дырэктар _______________________ "____" ______________________ г. Дырэктару _______________________________________________________ (назва прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы) гр-на(кi) _______________________________________________________ (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку) якi (якая) пражывае _____________________________________________ (адрас пастаяннай прапiскi) скончыў(ла) _____________________________________________________ (год заканчэння, назва школы) ЗАЯВА Прашу дапусцiць мяне да ўступных экзаменаў _________________ _________________________________ у ПТНУ па прафесii ____________ (iншыя формы конкурснага адбору) _________________________________________________________________ (назва прафесii) Пра сябе паведамляю наступныя звесткi ______________________ _________________________________________________________________ (дата нараджэння - чысло, месяц, год) Якую замежную мову вывучаў(ла) у школе _____________________ Прозвiшча, iмя, iмя па бацьку бацькоў: бацька _____________________________________________________ мацi _______________________________________________________ У iнтэрнаце маю патрэбу, не маю (падкрэслiць) Дадатковыя звесткi пра сябе ________________________________ (профiль працоўнай падрыхтоўкi ў _________________________________________________________________ школьных майстэрнях, мiжшкольных вучэбна-вытворчых камбiнатах i _________________________________________________________________ iншыя формы працоўнага навучання ў школе) Згодна з правiламi прыёму прыкладаю наступныя дакументы: 1. _________________________________________________________ 2. _________________________________________________________ 3. _________________________________________________________ 4. _________________________________________________________ 5. _________________________________________________________ "___" _______________________ ______ г. _______________ (подпiс) Дадатак 3 МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ _____________________________________________________ (назва прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы) РАСПIСКА N _________________________________________________ (па рэгiстрацыйным журнале) у прыёме дакументаў на прафесiю ________________________________________________ ад _________________________________________________________ (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку) Прыняты дакументы: 1. Заява 2. Фатаграфii 3. Медыцынская даведка 086/У 4. Накiраванне прадпрыемства, службы занятасцi 5. Атэстат (пасведчанне), дыплом N ___________ ад "____" ______________ _____ г. выдадзены 6. Даведка з месца жыхарства "___" _________________ г. Прыняў адказны сакратар прыёмнай камiсii _______________________ (подпiс) У выпадку страты распiскi абiтурыент неадкладна заяўляе аб гэтым упрыёмную камiсiю. Дадатак 4 МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ _____________________________________________________ (назва прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы) Куды (адрас) ______________________ ___________________________________ Каму ______________________________ (прозвiшча, iнiцыялы) ПАВЕДАМЛЕННЕ Для здачы ўступных экзаменаў _______________________________ (iншыя формы конкурснага адбору) Вам належыць з'явiцца ў _________________________________________ (назва прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы) "___" ______________ ____ года ў________________________ гадзiн. Пры сабе мець пасведчанне аб нараджэннi або пашпарт, дакумент аб адносiнах да вайсковага абавязку. Экзаменацыйны лiст N _______________ неабходна атрымаць у адказнага сакратара прыёмнай камiсii напярэдаднi першага экзамену. "___" ________________________ г. Дырэктар Дадатак 5 МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ _____________________________________________________ (назва прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы) Прыёмная камiсiя Куды (адрас) ______________ "___" _________________ г. ___________________________ N _______ Каму ______________________ (прозвiшча, iнiцыялы) ПАВЕДАМЛЕННЕ N ____________ Прыёмная камiсiя паведамляе, што загадам па прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установе ад "____" __________________________ г. N _________ Вы залiчаны ў лiк навучэнцаў _____________ курса па прафесii ______________________ ___________________________________________________ з атрыманнем _____________ без атрымання iнтэрната i павiнны з'явiцца ў прафесiянальна-тэхнiчную навучальную ўстанову "___" ________________________ г. Адказны сакратар прыёмнай камiсii Пячатка прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы - Пры немагчымасцi прыбыць у прызначаны тэрмiн па ўважлiвай прычыне неабходна паведамiць аб гэтым у навучальную ўстанову. - У вынiку няяўкi на заняткi па няўважлiвай прычыне Вы будзеце выключаны з лiку навучэнцаў. Дадатак 6 МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ _____________________________________________________ (назва прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы) Прыёмная камiсiя Куды (адрас) _________________ "___" ________________ г. ______________________________ N _______ Каму _________________________ (прозвiшча, iнiцыялы) ПАВЕДАМЛЕННЕ У прыёме ў лiк навучэнцаў Вам адмоўлена па наступнай прычыне _________________________________________________________________ _________________________________________________________________ _________________________________________________________________ Адначасова паведамляем, што для атрымання дакументаў, здадзеных пры падачы заявы аб прыёме, Вам неабходна з'явiцца асабiста да адказнага сакратара прыёмнай камiсii. Даведку аб здадзеных уступных экзаменах i адзнаку па кожным прадмеце Вы можаце атрымаць у прыёмнай камiсii. "___" ______________________ г. Дырэктар Дадатак 7 МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ _____________________________________________________ (назва прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы) ЭКЗАМЕНАЦЫЙНАЯ ВЕДАМАСЦЬ уступнага экзамену па ______________________________________ (выпрабавання) (назва дысцыплiны) На групу _______________________ патоку ____________________ Дата экзамену "___" _____________ ______ г. Пачатак экзамену _____________ заканчэнне экзамену _________ Прозвiшча i iнiцыялы экзаменатараў _________________________ ----+------------+-----------------+--------------------+----- ¦N ¦Прозвiшча i ¦N экзаменацыйнага¦ Аднакi ¦Подпiсы ¦ ¦п/п¦iнiцыялы ¦лiста +---------+----------+экзамена-¦ ¦ ¦экзаменуемых¦ ¦ лiчбай ¦ пропiссю ¦тараў ¦ +---+------------+-----------------+---------+----------+---------+ ¦ 1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5 ¦ 6 ¦ +---+------------+-----------------+---------+----------+---------+ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ Колькасць абiтурыентаў, якiя здалi экзамены _____________________ З iх атрымалi "5" (выдатна) _____________________ атрымалi "4" (добра) _____________________ атрымалi "3" (здавальняюча) _____________________ атрымалi "2" (нездавальняюча) _____________________ Колькасць абiтурыентаў, якiя не з'явiлiся на экзамен ____________ Адказны сакратар прыёмнай камiсii ____________________ (подпiс) "___" ______________ ______ г. Дадатак 8 МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ _____________________________________________________ (назва прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы) ____________________________________________________________ (левы бок старонкi) ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫ ЛIСТ Прозвiшча __________________________________________________ Iмя ________________________________________________________ Iмя па бацьку ______________________________________________ Рашэннем прыёмнай камiсii ад "____" _____________ 199__ г. дапушчаны да здачы ўступных экзаменаў. Фотакартка памерам ______________________________ 3х4 см (асабiсты подпiс паступаючага) __________________________________________ (подпiс адказнага сакратара прыёмнай камiсii) Гербавая пячатка (круглая) Заўвагi: 1. Экзаменацыйны лiст служыць пропускам на экзамен. 2. У дзень здачы апошняга экзамену экзаменацыйны лiст павiнен вяртацца адказнаму сакратару прыёмнай камiсii. ____________________________________________________________ (правы бок старонкi) Адзнакi, атрыманыя на ўступных экзаменах ---+----------+---------+--------+---------------+----------+------ N ¦Назва ¦Характар ¦Дата ¦ Адзнакi ¦Прозвiшчы,¦Подпi- п/п¦дысцыплiны¦экзамену ¦экзамену+------+--------+iнiцыялы ¦сы ¦ ¦(вусны, ¦(чысло, ¦лiчбай¦пропiссю¦экзамена- ¦экза- ¦ ¦пiсьмовы)¦месяц) ¦ ¦ ¦тараў ¦мена- ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦(выразна) ¦тараў ---+----------+---------+--------+------+--------+----------+------ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ Адказны сакратар прыёмнай камiсii ________________ (подпiс) М.П. Дадатак 9 МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ _____________________________________________________ (назва прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы) ДАВЕДКА Выдана _____________________________________________________ (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку) у тым, што ён (яна) паступаў(ла) ________________________________ _________________________________________________________________ (назва прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы) на прафесiю _____________________________________________________ i атрымаў(ла) на ўступных экзаменах наступныя адзнакi: ------+--------------+----T--------------------- ¦N п/п¦Назва прадмета¦Дата¦Адзнака лiчбай i пропiссю¦ +-----+--------------+----+-------------------------+ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦---------------------------------------------------- Абiтурыент(ка) _____________________________________________ (прозвiшча, iнiцыялы) не залiчан(ы, а) у ПТНУ, не прайшоў(ла) па конкурсе ў ПТНУ (адпаведнае падкрэслiць). Адказны сакратар прыёмнай камiсii _________________ (подпiс) М.П. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|