Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Славацкай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе ў мытных справах"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 12 марта 2002 г. N 3/327 Уступiла ў сiлу 14 студзеня 2000 года Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Славацкай Рэспублiкi (у далейшым - Дагаворныя Бакi), зыходзячы з таго, што парушэннi мытнага заканадаўства наносяць страту эканамiчным, падатковым, сацыяльным i гандлёвым iнтарэсам iх краiн, прымаючы пад увагу, што незаконны абарот наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў уяўляе небяспеку для здароўя грамадзян i грамадства, улiчваючы важнасць забеспячэння дакладнага налiчэння мытных пошлiн, падаткаў i iншых плацяжоў, якiя спаганяюцца пры ўвозе цi вывазе тавараў, належнага выканання ўмоў забароны, абмежавання, а таксама кантролю за iмпартам i экспартам тавараў, лiчачы, што намаганнi па прадухiленню парушэнняў мытнага заканадаўства i забеспячэнню правiльнага спагнання мытных пошлiн, падаткаў i iншых плацяжоў могуць стаць больш эфектыўнымi, дзякуючы супрацоўнiцтву памiж iх мытнымi службамi, прымаючы пад увагу Рэкамендацыю Савета Мытнага Супрацоўнiцтва аб узаемнай адмiнiстрацыйнай дапамозе ад 5 снежня 1953 года, а таксама палажэннi Канвенцыi Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый аб барацьбе супраць незаконнага абароту наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў ад 20 снежня 1988 года, дамовiлiся аб нiжэйпададзеным: Артыкул 1 АзначэннiАзначэннi, якiя выкарыстоўваюцца ў дадзеным Пагадненнi, азначаюць: мытнае заканадаўства - сукупнасць законаў i iншых нарматыўна-прававых актаў дзяржаў Дагаворных Бакоў, выкананне якiх забяспечваецца мытнымi службамi, адносна ўвозу, вывазу i транзiту тавараў, або спагнання мытных пошлiн, падаткаў i iншых плацяжоў, або мер па забароне, абмежаванню цi кантролю пры iмпарце цi экспарце тавараў; парушэнне мытнага заканадаўства - любое парушэнне цi замах на парушэнне мытнага заканадаўства; кантралюемая пастаўка - метад, пры якiм дапускаецца ўвоз, вываз цi транзiт уключаных у незаконны абарот або выклiкаючых падазрэнне ў гэтым наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў або замяняючых iх рэчываў i iншых незаконна перамяшчаемых тавараў, прадметаў i рэчываў з ведама i пад кантролем адпаведных кампетэнтных органаў у мэтах выяўлення асоб, якiя ўдзельнiчаюць у такiм незаконным абароце; мытны орган: у Рэспублiцы Беларусь - Дзяржаўны мытны камiтэт Рэспублiкi Беларусь; у Славацкай Рэспублiцы - Мытны дырэктарат Славацкай Рэспублiкi; запытваючы мытны орган - мытны орган Дагаворнага Боку, якi запытвае аб садзейнiчаннi ў мытных справах; запытваемы мытны орган - мытны орган Дагаворнага Боку, якi атрымаў запыт аб садзейнiчаннi ў мытных справах. Артыкул 2 Сфера дзеяння Пагаднення1. Дагаворныя Бакi праз свае мытныя органы ў адпаведнасцi з палажэннямi дадзенага Пагаднення: а) пацвярджаюць сваю прыхiльнасць да спрашчэння законнага перамяшчэння тавараў i фiзiчных асоб праз мытную мяжу i па ўзаемнай дамоўленасцi памiж мытнымi органамi будуць прымаць меры па ўдасканальванню мытных тэхналогiй, метадаў i працэдур для дасягнення гэтай мэты; б) аказваюць узаемнае садзейнiчанне ў прадухiленнi i расследаваннi парушэнняў мытнага заканадаўства; в) па запыту аказваюць узаемнае садзейнiчанне ў перадачы iнфармацыi для расследавання парушэнняў мытнага заканадаўства; г) прымаюць меры для ажыццяўлення супрацоўнiцтва ў галiне даследавання, распрацоўкi i выпрабавання новых мытных працэдур, навучання кадраў, абмену спецыялiстамi, а таксама па iншых пытаннях, якiя могуць патрабаваць iх сумесных дзеянняў; д) iмкнуцца да гарманiзацыi, унiфiкацыi i ўдасканальвання мытных тэхналогiй i працэдур. 2. Садзейнiчанне, якое прадугледжана ў падпунктах "б" i "в" пункта 1 дадзенага артыкула, можа быць аказана ў мэтах выкарыстання ў судовых, адмiнiстрацыйных цi iншых разборах, звязаных з парушэннем мытнага заканадаўства. 3. Садзейнiчанне ў рамках дадзенага Пагаднення будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам дзяржавы запытваемага мытнага органа i ў межах яго кампетэнцыi i магчымасцей. 4. Палажэннi дадзенага Пагаднення не будуць вытлумачаны такiм чынам, што iх прымяненне абмяжуе практыку аказання ўзаемнай дапамогi, якая iснуе ў гэты час памiж Дагаворнымi Бакамi. Артыкул 3 Формы супрацоўнiцтва i ўзаемнай дапамогi1. Мытныя органы па ўласнай iнiцыятыве або па запыту перадаюць адзiн аднаму ўсю неабходную iнфармацыю згодна з палажэннямi дадзенага Пагаднення. 2. Мытныя органы: абменьваюцца вопытам адносна iх дзейнасцi i iнфармацыяй аб новых сродках i спосабах учынення парушэнняў мытнага заканадаўства; iнфармуюць адзiн аднаго аб iстотных зменах у мытным заканадаўстве дзяржаў Дагаворных Бакоў, аб тэхнiчных сродках кантролю, што прымяняюцца iмi, i метадах iх выкарыстання, а таксама абмяркоўваюць iншыя пытаннi, якiя выклiкаюць узаемны iнтарэс. Артыкул 4 Кантроль за асобамi, таварамi i транспартнымi сродкамiМытны орган аднаго Дагаворнага Боку па ўласнай iнiцыятыве або па запыту мытнага органа другога Дагаворнага Боку будзе ажыццяўляць кантроль за: перамяшчэннямi, у прыватнасцi, уездам на тэрыторыю яго дзяржавы i выездам з яе асоб, аб якiх вядома або якiя падазраюцца ва ўчыненнi парушэнняў мытнага заканадаўства дзяржавы другога Дагаворнага Боку; перамяшчэннямi тавараў, што азначаны запытваючым мытным органам другога Дагаворнага Боку ў якасцi тавараў, якiя вядуць да значнага незаконнага перамяшчэння на тэрыторыю яго дзяржавы цi з тэрыторыi дзяржавы або выклiкаюць падазрэнне ў гэтым; любымi транспартнымi сродкамi, аб якiх вядома, што яны выкарыстоўваюцца ў мэтах парушэння мытнага заканадаўства, дзеючага на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку, або ў адносiнах да якiх ёсць падазрэнне ў гэтым; месцамi, што выкарыстоўваюцца для складзiравання тавараў, якiя могуць стаць прадметам незаконнага ўвозу на тэрыторыю дзяржавы другога Дагаворнага Боку. Артыкул 5 Кантралюемая пастаўка1. Мытныя службы па ўзаемнай згодзе i дамоўленасцi могуць выкарыстоўваць метад кантралюемай пастаўкi наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў цi рэчываў, што замяняюць iх, а таксама iншых тавараў i прадметаў, якiя незаконна перамяшчаюцца, у мэтах выяўлення асоб, далучаных да незаконнага абароту. 2. Незаконныя партыi, кантралюемыя пастаўкi якiх ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з дасягнутымi дамоўленасцямi, са згоды абодвух мытных органаў Дагаворных Бакоў могуць быць перахоплены i пакiнуты для далейшай перавозкi з захаваннем цi канфiскацыяй, поўнай цi частковай заменай незаконнай партыi. 3. Рашэннi аб выкарыстаннi кантралюемых паставак прымаюцца ў кожным асобным выпадку i могуць пры неабходнасцi ўлiчваць дамоўленасцi па фiнансавых пытаннях i парадак iх ажыццяўлення. Артыкул 6 Барацьба з незаконным абаротам тавараў, якiя маюць асаблiва важнае значэннеМытныя органы па ўласнай iнiцыятыве цi па запыту неадкладна перадаюць адзiн аднаму ўсю неабходную iнфармацыю аб устаноўленых дзеяннях, якiя рыхтуюцца цi здзейснены, што парушаюць або могуць парушыць мытнае заканадаўства, дзеючае на тэрыторыi дзяржавы аднаго з Дагаворных Бакоў, у галiне перамяшчэння: зброi, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў i выбуховых прылад; прадметаў старадаўнасцi i мастацтва, якiя маюць значную гiстарычную, мастацкую цi археалагiчную каштоўнасць для аднаго з Дагаворных Бакоў; атрутных рэчываў, а таксама рэчываў, якiя ўяўляюць небяспеку для навакольнага асяроддзя i здароўя людзей; тавараў, якiя абкладаюцца высокiмi мытнымi пошлiнамi цi падаткамi; тавараў, якiя маюць асаблiва важнае значэнне i падвяргаюцца нетарыфным абмежаванням у адпаведнасцi з пералiкамi, узгодненымi абодвума мытнымi органамi. Артыкул 7 Перадача iнфармацыi1. Мытныя органы перадаюць адзiн аднаму па ўласнай iнiцыятыве цi па запыту ўсю iнфармацыю, якая можа дапамагчы ў забеспячэннi: спагнання мытнымi органамi мытных пошлiн, падаткаў i iншых плацяжоў, у прыватнасцi, iнфармацыю, якая можа дапамагчы ў ацэнцы мытнай вартасцi тавараў i ўстанаўленнi iх тарыфнай класiфiкацыi; выканання забарон i абмежаванняў па ўвозу, вывазу i транзiту тавараў цi вызвалення ад мытных пошлiн, падаткаў i iншых плацяжоў; прымянення нацыянальных правiл паходжання тавараў. 2. У выпадку, калi запытваемы мытны орган не мае неабходнай iнфармацыi, ён прыме меры для атрымання гэтай iнфармацыi, дзейнiчаючы ад уласнага iмя ў адпаведнасцi са сваiм нацыянальным заканадаўствам. Артыкул 8 Iнфармацыя аб перамяшчэннi тавараўМытныя органы па ўласнай iнiцыятыве або па запыту перадаюць адзiн аднаму наступную iнфармацыю: цi былi тавары, увезеныя на тэрыторыю дзяржавы запытваючага Дагаворнага Боку, законным чынам вывезены з тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку; цi былi тавары, вывезеныя з тэрыторыi дзяржавы запытваючага Дагаворнага Боку, законным чынам увезены на тэрыторыю дзяржавы другога Дагаворнага Боку. Артыкул 9 Iншая iнфармацыяМытны орган аднаго Дагаворнага Боку па ўласнай iнiцыятыве або па запыту перадае мытнаму органу другога Дагаворнага Боку ўсю iнфармацыю, якая можа быць выкарыстана iм у сувязi з парушэннямi мытнага заканадаўства, дзеючага на тэрыторыi дзяржавы гэтага Дагаворнага Боку, у прыватнасцi, iнфармацыю, якая датычыць: фiзiчных i юрыдычных асоб, аб якiх вядома, што яны парушылi мытнае заканадаўства, дзеючае на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку, цi ў адносiнах да якiх ёсць падазрэннi ў гэтым; тавараў, якiя вядомы як прадмет значнага незаконнага перамяшчэння або выклiкаюць падазрэнне ў гэтым; транспартных сродкаў, аб якiх вядома, што яны выкарыстоўваюцца пры парушэннях мытнага заканадаўства, дзеючага на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку, або ў адносiнах да якiх ёсць падазрэннi ў гэтым. Артыкул 10 Дакументы1. Мытны орган аднаго Дагаворнага Боку па ўласнай iнiцыятыве або па запыту перадае мытнаму органу другога Дагаворнага Боку дакументы, паказаннi сведкаў цi завераныя копii дакументаў, якiя змяшчаюць усю наяўную iнфармацыю аб дзеяннях, што рыхтуюцца цi ўчынены i прыводзяць або могуць прывесцi да парушэння мытнага заканадаўства дзяржавы другога Дагаворнага Боку. 2. Дакументы, прадугледжаныя дадзеным Пагадненнем, для тых жа мэт можна перадаваць у выглядзе электроннай iнфармацыi, падрыхтаванай у любой прымальнай форме. Адначасова павiнны быць перададзены ўсе звязаныя з гэтым матэрыялы, неабходныя для тлумачэння або выкарыстання гэтай iнфармацыi. 3. Арыгiналы дакументаў можна запытваць толькi ў выпадках, калi перадачы завераных копiй недастаткова. 4. Арыгiналы дакументаў, якiя атрыманы ад мытнага органа аднаго Дагаворнага Боку, павiнны вяртацца мытным органам другога Дагаворнага Боку пры першай магчымасцi. Артыкул 11 Выкарыстанне iнфармацыi i дакументаў1. Iнфармацыя, дакументы i iншыя звесткi, атрыманыя ў адпаведнасцi з дадзеным Пагадненнем, выкарыстоўваюцца толькi для мэт, вызначаных у дадзеным Пагадненнi. Яны могуць быць перададзены цi выкарыстаны для любых iншых мэт толькi з пiсьмовай згоды мытнага органа, якi перадаў гэтыя дакументы. 2. Палажэннi пункта 1 дадзенага артыкула не прымяняюцца ў адносiнах да iнфармацыi аб парушэннях, якiя тычацца наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў. Такая iнфармацыя можа быць перададзена iншым ведамствам, якiя непасрэдна займаюцца барацьбой з незаконным абаротам наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў. 3. Мытныя органы могуць у адпаведнасцi з мэтамi i ў межах дадзенага Пагаднення выкарыстоўваць iнфармацыю i дакументы, атрыманыя на падставе дадзенага Пагаднення, у якасцi доказу ў ходзе разгляду судовых i адмiнiстрацыйных спраў. Выкарыстанне такой iнфармацыi i дакументаў у якасцi доказу пры судовых i адмiнiстрацыйных разборах вызначаецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам дзяржаў Дагаворных Бакоў. 4. Палажэннi пункта 1 гэтага артыкула i палажэннi артыкула 12 гэтага Пагаднення не перашкаджаюць мытным органам дзяржаў Дагаворных Бакоў перадаваць iнфармацыю, дакументы i iншыя дадзеныя, атрыманыя ў рамках гэтага Пагаднення, Еўрапейскай Камiсii i iншым дзяржавам - членам Еўрапейскага Саюза. Артыкул 12 Канфiдэнцыяльнасць iнфармацыiЗапытам, iнфармацыi, актам экспертызы i iншым звесткам, перададзеным у адпаведнасцi з дадзеным Пагадненнем мытнаму органу аднаго з Дагаворных Бакоў у якой бы то нi было форме, забяспечваецца мытным органам, якi iх атрымаў, такi ж рэжым канфiдэнцыяльнасцi, што iснуе ў яго краiне для ўласнай iнфармацыi аналагiчнага характару i зместу ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам. Артыкул 13 Расследаваннi1. Пры атрыманнi запыту мытнага органа аднаго Дагаворнага Боку мытны орган другога Дагаворнага Боку праводзiць афiцыйныя расследаваннi ў адносiнах да дзеянняў, якiя супярэчаць або могуць супярэчыць мытнаму заканадаўству, дзеючаму на тэрыторыi дзяржавы запытваючага мытнага органа. Вынiкi такiх расследаванняў перадаюцца запытваючаму мытнаму органу. 2. Расследаваннi, азначаныя ў пункце 1 дадзенага артыкула, праводзяцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам, дзеючым на тэрыторыi дзяржавы запытваемага мытнага органа. Артыкул 14 Прысутнасць службовых асоб пры правядзеннi расследавання1. Службовыя асобы мытнага органа аднаго Дагаворнага Боку ў асобных выпадках са згоды мытнага органа другога Дагаворнага Боку могуць знаходзiцца на тэрыторыi дзяржавы апошняга i прысутнiчаць пры расследаваннi парушэнняў мытнага заканадаўства, дзеючага на тэрыторыi дзяржавы запытваючага мытнага органа. 2. Калi ў выпадках, прадугледжаных дадзеным Пагадненнем, службовыя асобы мытнага органа аднаго Дагаворнага Боку знаходзяцца на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку, яны павiнны мець i магчы прадставiць у любы час доказ сваiх афiцыйных паўнамоцтваў. Гэтыя асобы не павiнны быць апранутымi ў форменнае адзенне i не маюць права мець пры сабе зброю. Артыкул 15 Эксперты i сведкiУ выпадку запыту судовых цi iншых кампетэнтных органаў аднаго Дагаворнага Боку ў сувязi з разглядам iмi парушэнняў мытнага заканадаўства мытны орган другога Дагаворнага Боку можа ўпаўнаважыць сваiх службовых асоб выступiць у якасцi экспертаў цi сведкаў у гэтых судовых або кампетэнтных органах. Гэтыя службовыя асобы даюць паказаннi па фактах, якiя ўстаноўлены iмi пры выкананнi сваiх службовых абавязкаў. Запыт павiнен змяшчаць дакладныя даныя аб сутнасцi справы i ў якой якасцi павiнна выступаць службовая асоба. Артыкул 16 Выключэннi з абавязкаў па аказанню садзейнiчання1. У тых выпадках, калi мытны орган аднаго Дагаворнага Боку лiчыць, што выкананне запыту можа нанесцi страту суверэнiтэту, бяспецы, грамадскаму парадку цi любым iншым iнтарэсам дзяржавы гэтага Дагаворнага Боку, ён можа цалкам або часткова адмовiць у садзейнiчаннi, прадугледжаным дадзеным Пагадненнем, або аказаць яго пры выкананнi пэўных умоў цi патрабаванняў. 2. Калi ў садзейнiчаннi адмоўлена, то рашэнне аб адмаўленнi з указаннем прычыны павiнна быць у пiсьмовай форме неадкладна даведзена да ведама запытваючага мытнага органа. 3. Калi мытны орган аднаго з Дагаворных Бакоў звяртаецца за садзейнiчаннем, якое не змог бы аказаць сам, у сваiм запыце ён адзначае гэты факт. Выкананне такога запыту перадаецца на меркаванне запытваемага мытнага органа. Артыкул 17 Форма i змест запыту аб дапамозе1. Запыт, зроблены на падставе дадзенага Пагаднення, павiнен перадавацца ў пiсьмовай форме з прадастаўленнем дакументаў, якiя неабходны для яго выканання. У выключных выпадках можа быць прыняты вусны запыт, аднак ён павiнен быць неадкладна пацверджаны ў пiсьмовай форме. 2. Запыт, зроблены на падставе пункта 1 дадзенага артыкула, павiнен змяшчаць наступныя звесткi: назва запытваючага мытнага органа; вiд разбору; мэта i прычына запыту; нарматыўна-прававыя акты, маючыя адносiны да справы; дакладныя i вычарпальныя звесткi аб фiзiчных i юрыдычных асобах, якiя з'яўляюцца аб'ектам расследавання; сцiслае апiсанне абставiн, маючых адносiны да справы. 3. Запыт павiнен быць зроблены на афiцыйнай мове дзяржавы запытваемага мытнага органа цi на iншай мове, прымальнай для запытваемага i запытваючага мытных органаў. Артыкул 18 Тэхнiчная дапамогаМытныя органы аказваюць адзiн аднаму тэхнiчную дапамогу ў галiне мытнай справы, якая ўключае: абмен вiзiтамi супрацоўнiкаў мытных службаў у мэтах азнаямлення з тэхнiчнымi сродкамi, якiя выкарыстоўваюцца абедзвюма мытнымi службамi; навучанне i дапамога ва ўдасканальваннi спецыяльных навыкаў супрацоўнiкаў мытных службаў; абмен iнфармацыяй i вопытам у выкарыстаннi тэхнiчных сродкаў кантролю; абмен вiзiтамi экспертаў па мытных пытаннях; абмен прафесiйнымi, навуковымi i тэхнiчнымi звесткамi, якiя тычацца мытнага заканадаўства. Артыкул 19 Выдаткi1. Усе выдаткi, звязаныя з выкананнем запыту ў адпаведнасцi з дадзеным Пагадненнем, нясе запытваемы мытны орган. 2. Пакрыццё iншых выдаткаў, звязаных з выкананнем дадзенага Пагаднення, можа быць прадметам асобнай дамоўленасцi памiж мытнымi органамi. Артыкул 20 Рэалiзацыя Пагаднення1. Садзейнiчанне, прадугледжанае дадзеным Пагадненнем, ажыццяўляецца непасрэдна мытнымi органамi. Гэтыя органы будуць узгадняць канкрэтныя мерапрыемствы, неабходныя для яго рэалiзацыi. 2. Мытныя органы могуць прадугледзець устанаўленне прамых каналаў сувязi памiж iх падраздзяленнямi па барацьбе з кантрабандай i парушэннямi мытных правiл. Артыкул 21 Тэрытарыяльнае дзеянне ПагадненняДадзенае Пагадненне дзейнiчае на мытных тэрыторыях Рэспублiкi Беларусь i Славацкай Рэспублiкi. Артыкул 22 Уступленне ў сiлу i спыненне дзеяння Пагаднення1. Дадзенае Пагадненне ўступае ў сiлу на трыццаты дзень з даты атрымання апошняга пiсьмовага паведамлення па дыпламатычных каналах аб выкананнi Дагаворнымi Бакамi ўсiх унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сiлу. 2. Дадзенае Пагадненне заключана на неакрэслены тэрмiн. Кожны з Дагаворных Бакоў можа спынiць дзеянне дадзенага Пагаднення шляхам пiсьмовага паведамлення другому Дагаворнаму Боку. Дзеянне гэтага Пагаднення будзе спынена праз шэсць месяцаў з даты атрымання паведамлення аб спыненнi дзеяння дадзенага Пагаднення другiм Дагаворным Бокам. Артыкул 23 Перагляд ПагадненняУ дадзенае Пагадненне могуць уносiцца змяненнi i дапаўненнi па ўзаемнай згодзе Дагаворных Бакоў. Усе змяненнi i дапаўненнi павiнны быць здзейснены ў пiсьмовай форме. Усе змяненнi i дапаўненнi складуць неад'емную частку дадзенага Пагаднення i ўступяць у сiлу ў адпаведнасцi з парадкам, устаноўленым у пункце 1 артыкула 22 дадзенага Пагаднення. Здзейснена ў г.Брацiславе 22 сакавiка 1999 года ў двух аўтэнтычных экзэмплярах на беларускай i славацкай мовах, кожны з якiх мае аднолькавую сiлу. За Урад Рэспублiкi Беларусь За Урад Славацкай Рэспублiкi Подпiс Подпiс |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|