Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Законы БеларусиЗакон Республики Беларусь от 09.07.1999 № 282-З "Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспублiцы Беларусь"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 19 июля 1999 г. N 2/62 Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 15 чэрвеня 1999 года Гэты Закон вызначае асноўныя прынцыпы дзяржаўнага рэгулявання i падтрымкi народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) як неад'емнай часткi нацыянальнай культуры i гiсторыi беларускага народа, садзейнiчае захаванню традыцый i гарманiчнаму развiццю грамадства. Артыкул 1. Асноўныя паняццi Для мэт гэтага Закона выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя паняццi: народнае мастацтва (народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва) - галiна традыцыйнай народнай культуры, звязаная са стварэннем па-мастацку аформленых прадметаў побыту з выкарыстаннем мясцовых прыродных матэрыялаў; народныя промыслы (рамёствы) - вытворчасць прадметаў дэкаратыўнага i утылiтарнага прызначэння, гiстарычна сфармiраваная ў пэўнай мясцовасцi i непарыўна звязаная з самабытнымi мастацкiмi i рамеснiцкiмi традыцыямi гэтай мясцовасцi; арганiзацыя народных промыслаў (рамёстваў) - камерцыйная арганiзацыя любой формы ўласнасцi i арганiзацыйна-прававой формы, якая займаецца вытворчасцю вырабаў народных промыслаў (рамёстваў) на аснове выкарыстання традыцыйных мастацка-тэхнiчных прыёмаў па апрацоўцы натуральных матэрыялаў; вырабы народных промыслаў (рамёстваў) - прадметы дэкаратыўнага i утылiтарнага прызначэння, створаныя ў адпаведнасцi з традыцыямi народных промыслаў (рамёстваў) з выкарыстаннем натуральных матэрыялаў i ручной працы; народны майстар у галiне народнага мастацтва (народны майстар) - фiзiчная асоба (носьбiт аўтэнтычнай традыцыi ў народным мастацтве), якая творча займаецца стварэннем вырабаў народных промыслаў (рамёстваў), што характарызуюцца арганiчным увасабленнем калектыўнага мастацкага вопыту народа, выразнай этнiчнай самабытнасцю i ўяўляюць мастацкую каштоўнасць для сучаснай нацыянальнай культуры; майстар народных промыслаў (рамёстваў) - фiзiчная асоба, якая займаецца вытворчасцю вырабаў народных промыслаў (рамёстваў), працуе iндывiдуальна або з'яўляецца штатным работнiкам арганiзацыi народных промыслаў (рамёстваў). Артыкул 2. Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) i яго задачы Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) грунтуецца на Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i складаецца з Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 20, арт. 291; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 87, 2/1031), гэтага Закона i iншых актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь. Задачамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) з'яўляюцца: рэгуляванне адносiн у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) з мэтай iх зберажэння, адраджэння i развiцця; вызначэнне прынцыпаў дзяржаўнай палiтыкi ў галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў); стварэнне гарантый дзяржаўнай падтрымкi народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў); забеспячэнне i абарона права грамадзян на творчую дзейнасць у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў); вызначэнне правоў, абавязкаў i адказнасцi фiзiчных i юрыдычных асоб у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў). Артыкул 3. Дзяржаўная палiтыка ў галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) Дзяржаўная палiтыка ў галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) у Рэспублiцы Беларусь грунтуецца на прынцыпах: спалучэння нацыянальных дзяржаўных i грамадскiх iнтарэсаў i правоў асобы ў гэтай галiне; забеспячэння прававой i сацыяльнай абароненасцi грамадзян, якiя займаюцца народным мастацтвам, народнымi промысламi (рамёствамi); гарантавання свабоды творчасцi ў гэтай галiне; забеспячэння роўнасцi правоў i магчымасцей грамадзян у стварэннi i выкарыстаннi вырабаў народных промыслаў (рамёстваў); развiцця сiстэмы пераемнасцi традыцый, навучання, накiраванай на далучэнне да каштоўнасцей народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў). Дзяржаўная палiтыка ў галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) забяспечваецца шляхам: правядзення мерапрыемстваў у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) у рамках рэалiзацыi дзяржаўных праграм захавання i развiцця культуры; стварэння ўмоў для адраджэння i развiцця традыцый народных промыслаў (рамёстваў), заахвочвання культурнай дзейнасцi фiзiчных i юрыдычных асоб у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў); садзейнiчання развiццю матэрыяльнай базы для дзейнасцi народных майстроў, арганiзацый народных промыслаў (рамёстваў) i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя займаюцца вытворчасцю вырабаў народных промыслаў (рамёстваў) на аснове выкарыстання традыцыйных мастацка-тэхнiчных прыёмаў па апрацоўцы натуральных матэрыялаў (далей - iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя займаюцца вытворчасцю вырабаў народных промыслаў (рамёстваў)); стымулявання дабрачыннай дзейнасцi ў галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў); садзейнiчання развiццю гандлю вырабамi народных промыслаў (рамёстваў), правядзенню выставак, кiрмашоў i аўкцыёнаў; стварэння iншых гарантый у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 4. Дзяржаўная падтрымка народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) Дзяржаўная падтрымка народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў у рамках рэалiзацыi дзяржаўных праграм захавання i развiцця культуры, сродкаў спецыяльных фондаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, а таксама шляхам фiнансавання народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) з iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 5. Выключаны. ГЛАВА 2 ПРАВЫ ГРАМАДЗЯН У ГАЛIНЕ НАРОДНАГА МАСТАЦТВА, НАРОДНЫХ ПРОМЫСЛАЎ (РАМЁСТВАЎ)Артыкул 6. Правы грамадзян на дзейнасць у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) Кожны грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь мае права на творчую дзейнасць у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) у адпаведнасцi са сваiмi схiльнасцямi i здольнасцямi. Права грамадзянiна займацца творчай дзейнасцю ў галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) можа ажыццяўляцца як на прафесiйнай, так i непрафесiйнай (аматарскай) аснове, у тым лiку ў рамках рамеснiцкай або прадпрымальнiцкай дзейнасцi. Грамадзяне, якiя займаюцца творчай дзейнасцю ў галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў), маюць права на абарону сваёй дзейнасцi i ахову сакрэтаў майстэрства ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб аўтарскiм праве i сумежных правах, а таксама свабодна распараджацца вынiкамi сваёй працы. Артыкул 7. Права грамадзян на ўтварэнне грамадскiх аб'яднанняў у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) Грамадзяне, якiя працуюць у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў), маюць права ўтвараць па сваёй iнiцыятыве творчыя саюзы i iншыя грамадскiя аб'яднаннi, што маюць на мэце стварэнне найбольш спрыяльных умоў для творчай дзейнасцi, развiцця, падтрымкi i папулярызацыi народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў). Дзейнасць грамадскiх аб'яднанняў у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) рэгулюецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб грамадскiх аб'яднаннях. Артыкул 8. Выключаны. Артыкул 9. Права грамадзян на вываз за межы Рэспублiкi Беларусь вынiкаў сваёй творчай дзейнасцi Грамадзяне маюць права вывозiць за межы Рэспублiкi Беларусь з мэтай экспанавання, iншых форм публiчнага паказу, а таксама на продаж аўтарскiя ўзоры i вырабы народных промыслаў (рамёстваў) у парадку, якi вызначаецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Пры выездзе за межы Рэспублiкi Беларусь грамадзяне маюць права вывозiць створаныя iмi ўзоры i вырабы народных промыслаў (рамёстваў) у выпадках, колькасцi i парадку, якiя ўстанаўлiваюцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. ГЛАВА 3 НАРОДНЫ МАЙСТАР У ГАЛIНЕ НАРОДНАГА МАСТАЦТВА I ЯГО ПРАВЫАртыкул 10. Пасведчанне народнага майстра Статус народнага майстра пацвярджаецца пасведчаннем устаноўленага ўзору, што выдаецца ў адпаведнасцi з Палажэннем аб народным майстру, якое зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Пасведчанне народнага майстра выдаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь на падставе заключэння экспертнай камiсii, якая ствараецца i дзейнiчае ў парадку, што вызначаецца гэтым Мiнiстэрствам. Органы дзяржаўнай улады могуць прадастаўляць асобам, якiя атрымалi пасведчанне народнага майстра, пэўныя гарантыi i льготы для больш плённага ажыццяўлення iх творчай дзейнасцi, садзейнiчаць вытворчасцi вырабаў народных промыслаў (рамёстваў), перадачы iх майстэрства вучням. Артыкул 11. Правы народнага майстра Народны майстар мае права на: абарону сваёй творчай задумы; экспанаванне i iншыя формы публiчнага паказу вынiкаў сваёй дзейнасцi; узнагароджанне за публiчнае выкарыстанне вынiкаў творчай дзейнасцi; набыццё i нарыхтоўку неабходных вiдаў сыравiны i матэрыялаў; арэнду памяшканняў для выкарыстання iх у якасцi творчых майстэрань у адпаведнасцi з заканадаўствам; доступ да фондаў у сферы культуры; забеспячэнне ўмоў для творчай дзейнасцi ў адпаведнасцi з патрабаваннямi па ахове працы; работу па працоўнаму дагавору, у тым лiку i за мяжой; перадачу свайго майстэрства па адпаведным вiдзе мастацкага рамяства; абарону свайго прафесiйнага гонару i годнасцi; iншыя правы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 12. Выключаны. ГЛАВА 4 ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАДТРЫМКА АРГАНIЗАЦЫЙ НАРОДНЫХ ПРОМЫСЛАЎ (РАМЁСТВАЎ) I IНДЫВIДУАЛЬНЫХ ПРАДПРЫМАЛЬНIКАЎАртыкул 13. Арганiзацыi народных промыслаў (рамёстваў) У мэтах вытворчасцi, тыражавання i рэалiзацыi вырабаў народных промыслаў (рамёстваў), якiя характарызуюцца нацыянальнай самабытнасцю i высокiм мастацкiм узроўнем, а таксама захавання i развiцця традыцыйных народных промыслаў (рамёстваў), задавальнення духоўна-эстэтычных патрэб грамадзян, удасканалення традыцыйных рамеснiцкiх тэхналогiй i iндывiдуальнага майстэрства народных майстроў у Рэспублiцы Беларусь ствараюцца i дзейнiчаюць арганiзацыi народных промыслаў (рамёстваў). Артыкул 14. Дзяржаўная падтрымка арганiзацый народных промыслаў (рамёстваў) i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя займаюцца вытворчасцю вырабаў народных промыслаў (рамёстваў) Арганiзацыi народных промыслаў (рамёстваў) i iх асноўныя вытворчыя падраздзяленнi (цэхi, участкi, брыгады), а таксама iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя займаюцца вытворчасцю вырабаў народных промыслаў (рамёстваў), забяспечваюцца фiнансавай i iншымi вiдамi дзяржаўнай падтрымкi. Дзяржаўная падтрымка арганiзацый народных промыслаў (рамёстваў) i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя займаюцца вытворчасцю вырабаў народных промыслаў (рамёстваў), ажыццяўляецца для забеспячэння магчымасцей выканання iмi iх вытворчых задач. Аднясенне прадукцыi арганiзацый народных промыслаў (рамёстваў) i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя займаюцца вытворчасцю вырабаў народных промыслаў (рамёстваў), да вырабаў народных промыслаў (рамёстваў) праводзiцца ў адпаведнасцi з рашэннем экспертнай камiсii i на падставе пералiку вырабаў народных промыслаў (рамёстваў) прызнанай мастацкай вартасцi, зацверджанага Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Парадак стварэння i дзейнасцi экспертнай камiсii па аднясеннi прадукцыi да вырабаў народных промыслаў (рамёстваў) вызначаецца Кiраўнiцтвам справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 15. Асноўныя напрамкi дзяржаўнай падтрымкi арганiзацый народных промыслаў (рамёстваў) i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя займаюцца вытворчасцю вырабаў народных промыслаў (рамёстваў) Дзяржаўная падтрымка арганiзацый народных промыслаў (рамёстваў) i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя займаюцца вытворчасцю вырабаў народных промыслаў (рамёстваў), ажыццяўляецца шляхам: стварэння спрыяльных умоў для выкарыстання гэтымi арганiзацыямi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi фiнансавых, матэрыяльна-тэхнiчных i iнфармацыйных рэсурсаў, а таксама навукова-тэхнiчных распрацовак i тэхналогiй; садзейнiчання знешнеэканамiчнай i iншай звязанай з ёю дзейнасцi, уключаючы пашырэнне i развiццё гандлёвых, навукова-тэхнiчных, вытворчых i iнфармацыйных сувязей гэтых арганiзацый i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў; арганiзацыi падрыхтоўкi, перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi кадраў для гэтых арганiзацый i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. Артыкул 16. Вытворча-тэхналагiчная падтрымка арганiзацый народных промыслаў (рамёстваў) i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя займаюцца вытворчасцю вырабаў народных промыслаў (рамёстваў) Рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы распрацоўваюць i ажыццяўляюць комплекс мерапрыемстваў па садзейнiчанню ў забеспячэннi арганiзацый народных промыслаў (рамёстваў) i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя займаюцца вытворчасцю вырабаў народных промыслаў (рамёстваў), абсталяваннем i сучаснымi тэхналогiямi для падрыхтоўчых працэсаў i арганiзацыi вытворчасцi. Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь прадастаўляюць арганiзацыям народных промыслаў (рамёстваў) i iндывiдуальным прадпрымальнiкам, якiя займаюцца вытворчасцю вырабаў народных промыслаў (рамёстваў), магчымасць карыстацца на аснове дагавораў арэнды на льготных умовах будынкамi, абсталяваннем, вытворчымi i службовымi памяшканнямi, iншай маёмасцю, якая знаходзiцца ў дзяржаўнай уласнасцi. Артыкул 17. Выключаны. Артыкул 18. Падтрымка знешнеэканамiчнай дзейнасцi арганiзацый народных промыслаў (рамёстваў) i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў Органы дзяржаўнай улады садзейнiчаюць удзелу арганiзацый народных промыслаў (рамёстваў) i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў у рэалiзацыi праграм i праектаў у сферы знешнеэканамiчнай дзейнасцi i ў мiжнародных выстаўках i кiрмашах, заахвочваюць развiццё гандлю вырабамi народных промыслаў (рамёстваў) у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 19. Захаванне профiлю арганiзацыi народных промыслаў (рамёстваў) Арганiзацыя народных промыслаў (рамёстваў) захоўвае свой профiль незалежна ад змены яе ўласнiка, а таксама пры правядзеннi санацыi такой арганiзацыi. ГЛАВА 5 НАВУЧАННЕ ТРАДЫЦЫЙНЫМ НАРОДНЫМ ПРОМЫСЛАМ (РАМЁСТВАМ), ПАДРЫХТОЎКА КАДРАЎ, НАВУКОВЫЯ ДАСЛЕДАВАННIАртыкул 20. Навучанне традыцыйным народным промыслам (рамёствам) Навучанне традыцыйным народным промыслам (рамёствам) ажыццяўляецца шляхам: перадачы народнымi майстрамi свайго вопыту работы i авалодання iх вопытам з мэтай забеспячэння аўтэнтычнасцi традыцый; знаёмства з традыцыйнымi нарoднымi прoмысламi (рамёствамi), са спoсабамi вытвoрчасцi асoбных вiдаў вырабаў народных промыслаў (рамёстваў), з мастацкiмi прыёмамi народных промыслаў (рамёстваў) пры атрыманнi дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыi, дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi; атрымання прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыi i дадатковай адукацыi дарослых; набыцця навыкаў у галiне традыцыйных народных промыслаў (рамёстваў) самастойна, у тым лiку ў дамах рамёстваў. Навучанне традыцыйным народным промыслам (рамёствам) фiнансуецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 21. Навуковыя даследаваннi ў галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi вызначае прыярытэтныя напрамкi навуковых даследаванняў у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) i ажыццяўляе агульнае кiраванне iмi. У правядзеннi навуковых даследаванняў па праблемах народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) прымаюць удзел спецыялiсты ў галiне культуры, а таксама iншыя спецыялiсты, удзел якiх неабходны для правядзення гэтых даследаванняў. У мэтах даследавання народнага мастацтва, тэхналогiй народных промыслаў (рамёстваў) i забеспячэння навучальнага працэсу ва ўстановах вышэйшай адукацыi i ўстановах культуры Рэспублiкi Беларусь могуць стварацца навукова-даследчыя лабараторыi. ГЛАВА 6 ПАПУЛЯРЫЗАЦЫЯ НАРОДНАГА МАСТАЦТВА I РАСПАЎСЮДЖВАННЕ ВЫРАБАЎ НАРОДНЫХ ПРОМЫСЛАЎ (РАМЁСТВАЎ)Артыкул 22. Папулярызацыя народнага мастацтва i распаўсюджванне вырабаў народных промыслаў (рамёстваў) Органы дзяржаўнага кiравання культурай, арганiзацыi народных промыслаў (рамёстваў), iндывiдуальныя прадпрымальнiкi i грамадскiя аб'яднаннi ў галiне народных промыслаў (рамёстваў) сумесна з зацiкаўленымi садзейнiчаюць папулярызацыi народнага мастацтва i распаўсюджванню вырабаў народных промыслаў (рамёстваў) з дапамогай сродкаў масавай iнфармацыi, праз рэкламна-выдавецкую дзейнасць, шляхам правядзення выставак, кiрмашоў, аўкцыёнаў, дэманстрацыi вырабаў, устанаўлення нацыянальных прэмiй i дыпломаў у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў), а таксама iншымi спосабамi, якiя не супярэчаць заканадаўству Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 23. Нацыянальныя выстаўкi твораў народнага мастацтва i вырабаў народных промыслаў (рамёстваў) У мэтах стымулявання развiцця народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў), папулярызацыi гэтай галiны рэгулярна праводзяцца нацыянальныя выстаўкi твораў народнага мастацтва i вырабаў народных промыслаў (рамёстваў). Артыкул 24. Музеi У мэтах збiрання, захоўвання, вывучэння i папулярызацыi вырабаў народных промыслаў (рамёстваў) могуць стварацца музеi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 25. Выключаны. Артыкул 26. Дэманстрацыя твораў народнага мастацтва i ўзораў вырабаў народных промыслаў (рамёстваў) у памяшканнях дыпламатычных прадстаўнiцтваў i консульскiх устаноў Рэспублiкi Беларусь за мяжой Дзяржаўныя органы садзейнiчаюць распаўсюджванню дасягненняў народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) Рэспублiкi Беларусь за мяжой. З гэтай мэтай у памяшканнях дыпламатычных прадстаўнiцтваў i консульскiх устаноў Рэспублiкi Беларусь за мяжой дэманструюцца творы народнага мастацтва i ўзоры вырабаў народных промыслаў (рамёстваў). Артыкул 27. Прэмii, дыпломы i стыпендыi ў галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) У мэтах стымулявання развiцця народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў), iх навуковых даследаванняў, падтрымкi самабытных традыцый, а таксама вядучых народных майстроў, майстроў народных промыслаў (рамёстваў), творчай моладзi, якая працуе ў гэтай галiне культуры, дзяржаўныя органы ўстанаўлiваюць спецыяльныя прэмii, дыпломы i стыпендыi. Артыкул 28. Выключаны. Артыкул 29. Архiўныя дакументы па народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) Архiўным дакументам па народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах), калi яны маюць гiсторыка-культурную значнасць, у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь надаецца статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. Арганiзацыi, якiм належаць гэтыя архiўныя дакументы, забяспечваюць магчымасць доступу для карыстання iмi ў навуковых i творчых мэтах. ГЛАВА 7 КУЛЬТУРНЫ АБМЕН I МIЖНАРОДНЫЯ СУВЯЗIАртыкул 30. Культурны абмен i мiжнародныя сувязi Рэспублiкi Беларусь з замежнымi краiнамi ў галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) Дзяржаўныя органы садзейнiчаюць пашырэнню кола суб'ектаў мiжнародных сувязей у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў), заахвочваюць самастойны непасрэдны ўдзел у культурным абмене народных майстроў, арганiзацый народных промыслаў (рамёстваў) Рэспублiкi Беларусь з аналагiчнымi арганiзацыямi замежных краiн. Артыкул 31. Мiжнародныя дагаворы ў галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) Нормы ў галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў), што змяшчаюцца ў мiжнародных дагаворах Рэспублiкi Беларусь, якiя ўступiлi ў сiлу, з'яўляюцца часткай заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, падлягаюць непасрэднаму прымяненню на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, акрамя выпадкаў, калi з мiжнароднага дагавора вынiкае, што для прымянення такiх норм патрабуецца выданне ўнутрыдзяржаўнага акта, i маюць сiлу таго прававога акта, якiм выяўлена згода Рэспублiкi Беларусь на абавязковасць для яе адпаведнага мiжнароднага дагавора. Артыкул 32. Выключаны. ГЛАВА 8 АДКАЗНАСЦЬ ЗА ПАРУШЭННЕ ЗАКАНАДАЎСТВА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АБ НАРОДНЫМ МАСТАЦТВЕ, НАРОДНЫХ ПРОМЫСЛАХ (РАМЁСТВАХ)Артыкул 33. Адказнасць за парушэнне заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) За парушэнне палажэнняў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) вiнаватыя нясуць адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. ГЛАВА 9 ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННIАртыкул 34. Уступленне ў сiлу гэтага Закона Гэты Закон уступае ў сiлу з дня яго апублiкавання. Артыкул 35. Прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам Да прывядзення заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам яно прымяняецца ў той частцы, у якой не супярэчыць гэтаму Закону, калi iншае не прадугледжана Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн забяспечыць прывядзенне заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам, а таксама прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi яго палажэнняў. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|