Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 14.12.1999 № 743 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб органах аховы дзяцiнства ў Рэспублiцы Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 29 декабря 1999 г. N 8/2478



У адпаведнасцi з даручэннем Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 20 кастрычнiка 1999 г. N 05/209-635 i ў мэтах забеспячэння дзяржаўных гарантый, аказання ўсебаковай дапамогi ў рэалiзацыi правоў дзяцей, якiя вызначаны Канвенцыяй ААН аб правах дзiцяцi, Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб правах дзiцяцi" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1993 г., N 33, ст.430), iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзiць узгодненае з Мiнiстэрствам фiнансаў, Мiнiстэрствам працы, аблвыканкомамi i Мiнскiм гарвыканкомам Палажэнне аб органах аховы дзяцiнства ў Рэспублiцы Беларусь (дадаецца).

2. Галоўнаму ўпраўленню сацыяльнай i выхаваўчай работы (Бутрым Г.А.) накiраваць гэты загад на прававую экспертызу ў Мiнiстэрства юстыцыi.



Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ



УЗГОДНЕНА            УЗГОДНЕНА                 ЗАЦВЕРДЖАНА
Намеснiк             Намеснiк                  Загад
Мiнiстра фiнансаў    Мiнiстра працы            Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь  Рэспублiкi Беларусь       Рэспублiкi Беларусь
А.I.Сверж            А.П.Колас                 14.12.1999 N 743
07.12.1999           07.12.1999


1. Органы аховы дзяцiнства забяспечваюць дзяржаўныя гарантыi ў рэалiзацыi правоў дзяцей, якiя вызначаны Канвенцыяй ААН аб правах дзiцяцi, Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб правах дзiцяцi", iншымi актамi заканадаўства.

2. Ажыццяўленне функцый па ахове дзяцiнства ўскладаецца на ўпраўленнi, аддзелы адукацыi абласных, раённых i гарадскiх выканаўчых i распарадчых органаў, iх аддзелы (сектары) па ахове дзяцiнства, сацыяльных педагогаў устаноў сiстэмы адукацыi.

3. Асноўнымi задачамi органаў аховы дзяцiнства з'яўляюцца:

- абарона правоў i iнтарэсаў дзяцей;

- адукацыя дзяцей, насельнiцтва ў галiне правоў дзяцей;

- жыццеўладкаванне дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў;

- сацыяльна-педагагiчная i псiхалагiчная дапамога дзецям-iнвалiдам, дзецям з асаблiвасцямi разумовага i фiзiчнага развiцця, дзецям, якiя апынулiся ў неспрыяльных умовах i экстрэмальных сiтуацыях;

- псiхолага-педагагiчная дапамога сем'ям i дзецям з групы павышанай рызыкi з мэтай захавання iх у сям'i;

- ажыццяўленне прадстаўнiцтва па абароне правоў i iнтарэсаў дзяцей.

4. Органы аховы дзяцiнства кiруюцца ў сваёй дзейнасцi актамi заканадаўства i дадзеным Палажэннем.

5. Рашэннi органаў аховы дзяцiнства па пытаннях аховы правоў дзяцей, iх сацыяльнай абароны з'яўляюцца абавязковымi для выканання ўстановамi, прадпрыемствамi, арганiзацыямi, службовымi асобамi i грамадзянамi.

6. Органы аховы дзяцiнства маюць права i абавязаны абараняць правы i законныя iнтарэсы дзяцей ва ўсiх органах, дзе разглядаюцца справы дзяцей або справы iх бацькоў, якiя маюць дачыненне да правоў i iнтарэсаў дзяцей.

7. Органы аховы дзяцiнства маюць права па матываванаму запыту атрымлiваць звесткi i даныя, неабходныя для выканання iх функцый.

Дзяржаўныя органы, арганiзацыi павiнны прадстаўляць органам аховы дзяцiнства iнфармацыю па пытаннях, якiя ўваходзяць у iх кампетэнцыю.

8. Кiраўнiцтва i кантроль за дзейнасцю мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў i органаў адукацыi па ахове правоў дзяцей ускладаюцца на вышэйстаячыя органы ў парадку падпарадкаванасцi.

9. Упраўленнi, аддзелы адукацыi абласных, гарадскiх, раённых выканаўчых i распарадчых органаў пры выкананнi функцый па абароне правоў дзяцей працуюць у цесным кантакце з усiмi органамi i службамi, якiя звязаны з выхаваннем, абаронай правоў i iнтарэсаў непаўналетнiх, прафiлактыкай дзiцячай i падлеткавай злачыннасцi, ажыццяўляюць каардынацыю дзейнасцi ўсiх гэтых органаў i службаў.

10. Для выканання функцый па ахове дзяцiнства ў абласных, раённых, гарадскiх упраўленнях, аддзелах адукацыi ствараюцца аддзелы (сектары) аховы дзяцiнства, у штат якiх уводзяцца iнспектары па ахове дзяцiнства, юрысты.

Акрамя гэтых пасад для выканання функцый па ахове дзяцiнства ў абласных, гарадскiх, раённых упраўленнях, аддзелах адукацыi могуць уводзiцца iнспектары (метадысты) па напрамках дзейнасцi аховы дзяцiнства (сацыяльная педагогiка, псiхалогiя, дэфекталогiя i iнш.).

11. Раённы, гарадскi выканаўчы i распарадчы орган выконвае наступныя функцыi аховы дзяцiнства:

11.1. каардынуе i кантралюе дзейнасць раённага, гарадскога ўпраўлення, аддзела адукацыi па ахове правоў дзяцей, сацыяльнай абароне дзяцiнства;

11.2. заслухоўвае справаздачы дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў па выкананнi заканадаўства па ахове дзяцiнства;

11.3. па прадстаўленнi раённага, гарадскога ўпраўлення, аддзела адукацыi прымае рашэннi аб стварэннi дзiцячых дамоў сямейнага тыпу, назначае бацькоў-выхавальнiкаў дзiцячага дома сямейнага тыпу, вызваляе i адхiляе iх ад выканання ўскладзеных абавязкаў; назначае штомесячныя грашовыя выплаты на ўтрыманне выхаванцаў дзiцячых дамоў сямейнага тыпу, вырашае пытаннi iх фiнансавага i матэрыяльнага забеспячэння;

11.4. па прадстаўленнi раённага (гарадскога) упраўлення, аддзела адукацыi прымае рашэннi аб ахове жыллёвых i маёмасных правоў дзяцей, вырашае пытаннi забеспячэння жыллём дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў;

11.5. прымае рашэннi аб змяненнi прозвiшчаў дзяцей у выпадку ўсынаўлення i ў iншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам;

11.6. забяспечвае права на бясплатнае атрыманне адукацыi, у тым лiку i прафесiйнай, дзецьмi-iнвалiдамi, дзецьмi з асаблiвасцямi разумовага i фiзiчнага развiцця, стварае дастатковую сетку дэфекталагiчных пунктаў (пунктаў карэкцыйна-педагагiчнай падтрымкi), спецыяльных класаў, класаў iнтэграванага навучання, груп, цэнтраў карэкцыйна-развiццёвага навучання i рэабiлiтацыi i г.д. для навучання i выхавання дзяцей з асаблiвасцямi разумовага i фiзiчнага развiцця па месцы жыхарства;

11.7. забяспечвае першачарговае працаўладкаванне дзяцей-сiрот, дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, дзяцей, чые бацькi загiнулi пры выкананнi службовых абавязкаў, дзяцей-iнвалiдаў, дзяцей з асаблiвасцямi разумовага i фiзiчнага развiцця;

11.8. стварае сетку сацыяльна-педагагiчных, дзiцячых iнтэрнатных устаноў для аказання сацыяльна-педагагiчнай, псiхалагiчнай, сацыяльна-прававой дапамогi дзецям, якiя апынулiся ў экстрэмальных жыццёвых сiтуацыях.

12. Раённыя, гарадскiя ўпраўленнi, аддзел адукацыi праз аддзел (сектар) аховы дзяцiнства i сацыяльных педагогаў устаноў сiстэмы адукацыi выконвае наступныя функцыi па ахове дзяцiнства:

12.1. выяўляе дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, i ажыццяўляе меры па ўладкаваннi iх на выхаванне ў iншую сям'ю праз усынаўленне, стварэнне прыёмнай сям'i, дзiцячага дома сямейнага тыпу; разам з Нацыянальным цэнтрам усынаўлення стварае банк даных аб дзецях, якiя падлягаюць перадачы на выхаванне ў сем'i ўсынавiцеляў, дзiцячыя дамы сямейнага тыпу, i грамадзянах, якiя жадаюць прыняць дзяцей на выхаванне; разам з адмiнiстрацыяй дзiцячых iнтэрнатных устаноў, якiя знаходзяцца на тэрыторыi раёна, ажыццяўляе меры па перадачы на выхаванне ў сем'i дзяцей, якiя знаходзяцца пад дзяржаўнай апекай, высвятляе згоду дзяцей, якiя дасягнулi 10-гадовага ўзросту, на ўсынаўленне, перадачу на выхаванне ў дзiцячы дом сямейнага тыпу;

12.2. сумесна з Нацыянальным цэнтрам усынаўлення арганiзуе i праводзiць работу з кандыдатамi ва ўсынавiцелi, бацькi-выхавальнiкi, вывучае iх умовы жыцця, асабiстыя якасцi, арганiзуе кансультатыўную дапамогу па псiхолага-педагагiчных i юрыдычных пытаннях, звязаных з усынаўленнем, стварэннем дзiцячага дома сямейнага тыпу;

12.3. прадстаўляе Мiнiстэрству адукацыi, суду матываваную прапанову аб мэтазгоднасцi ўсынаўлення дзяцей - грамадзян Рэспублiкi Беларусь або ўстанаўленнi апекi над iмi замежнымi грамадзянамi;

12.4. прадстаўляе суду (раённаму, гарадскому выканаўчаму i распарадчаму органу) неабходныя матэрыялы для вырашэння пытанняў аб усынаўленнi, стварэннi дзiцячага дома сямейнага тыпу, змяненнi прозвiшчаў дзяцей, прызнаннi ўсынаўлення несапраўдным, адмене ўсынаўлення, вызваленнi або адхiленнi бацькоў-выхавальнiкаў ад выканання iх абавязкаў;

12.5. дае дазвол бацькам-выхавальнiкам дзiцячага дома сямейнага тыпу, кiраўнiкам навучальна-выхаваўчых устаноў, у якiх пад дзяржаўнай апекай знаходзяцца дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў, ажыццяўляць здзелкi, а папячыцелям - даваць дазвол на ажыццяўленне здзелак, якiя выходзяць за межы бытавых;

12.6. ажыццяўляе (пры неабходнасцi канфiдэнцыяльна) нагляд за ўмовамi жыцця i выхавання, аховай маёмасных, жыллёвых i iншых правоў дзяцей, у тым лiку выхаванцаў у дзiцячых дамах сямейнага тыпу, а пры неабходнасцi - i ў сем'ях усынавiцеляў;

12.7. прадстаўляе раённаму, гарадскому выканаўчаму i распарадчаму органу неабходныя матэрыялы для вырашэння пытання аб змяненнi прозвiшча дзiцяцi са сваiм заключэннем;

12.8. хадайнiчае перад судом аб узбуджэннi спраў аб прызнаннi ўсынаўлення несапраўдным або адмене ўсынаўлення, а таксама спраў у абарону маёмасных, жыллёвых i iншых правоў дзяцей;

12.9. прымае ўдзел пры разглядзе ў судзе спраў, якiя маюць дачыненне да абароны правоў дзяцей, удзельнiчае ў правядзеннi дазнання, следства, ажыццяўляе ахову правоў дзяцей у выпадку прыцягнення iх да крымiнальнай адказнасцi, пры выкананнi рашэння суда аб перадачы або адабраннi дзяцей ад бацькоў або iншых асоб;

12.10. аказвае псiхолага-педагагiчную дапамогу сем'ям у выпадку спрэчак па пытаннях выхавання дзяцей;

12.11. арганiзуе псiхолага-педагагiчную дапамогу дзецям, якiя страцiлi бацькоў, перадаюцца на выхаванне ў iншую сям'ю, дзяржаўную ўстанову, дзецям, якiя выхоўваюцца ў неспрыяльных умовах цi экстрэмальных сiтуацыях, сталi ахвярамi злачынстваў, правапарушэнняў, жорсткiх адносiн, катастроф i г.д., дзецям, якiя адбылi па суду тэрмiн пакарання;

12.12. выяўляе дзяцей i сем'i з групы рызыкi, сумесна з iншымi дзяржаўнымi i грамадскiмi ўстановамi аказвае iм сацыяльную, прававую i псiхолага-педагагiчную дапамогу, прымае ўсебаковыя меры для захавання сям'i, прафiлактыкi сацыяльнага сiроцтва, адхiленняў у паводзiнах дзяцей i правапарушэнняў як з боку дзяцей, так i ў адносiнах да iх;

12.13. арганiзуе кансультацыi сем'яў, якiя маюць усыноўленых дзяцей, дзяцей з асаблiвасцямi разумовага i фiзiчнага развiцця, адхiленнямi ў паводзiнах па псiхолага-педагагiчных пытаннях, дапамагае ў выбары формаў i метадаў сямейнага выхавання такiх дзяцей, разам з бацькамi вырашае пытанне аб неабходнасцi iндывiдуальнага навучання i выхавання, карэкцыйнай дапамогi, выбары тыпа навучальна-выхаваўчай установы, класаў, груп;

12.14. аналiзуе кантынгент дзiцячага насельнiцтва раёна, горада, вядзе ўлiк дзяцей, якiя маюць патрэбу ў спецыяльнай дапамозе пры навучаннi i працаўладкаваннi, уносiць раённым, гарадскiм выканаўчым i распарадчым органам прапановы па забеспячэннi права на адукацыю i працаўладкаванне дзяцей, якiя адбылi па суду тэрмiн пакарання, дзецям з асаблiвасцямi разумовага i фiзiчнага развiцця, выпускнiкам дзiцячых дамоў, школ-iнтэрнатаў, спецыяльных школ, класаў, груп на тэрыторыi свайго раёна, горада; пры неабходнасцi ўносiць прапановы аб рэарганiзацыi сеткi навучальна-выхаваўчых устаноў, бранiраваннi або мэтавым стварэннi працоўных месцаў;

12.15. кантралюе пытанне пакрыцця бацькамi выдаткаў на выхаванне дзяцей у дзяржаўных iнтэрнатных установах;

12.16. пры наяўнасцi падстаў хадайнiчае перад судом аб прыцягненнi да адказнасцi асоб, арганiзацый i ўстаноў, якiя прапагандуюць праз сродкi масавай iнфармацыi, лiтаратуру, вiдовiшчныя i iншыя мерапрыемствы культ насiлля, жорсткасцi, парнаграфiю, зневажаюць чалавечую годнасць, аказваюць шкоднае ўздзеянне на дзяцей i спрыяюць учыненню правапарушэнняў;

12.17. разглядае скаргi (у тым лiку i дзяцей) на дзеяннi бацькоў, бацькоў-выхавальнiкаў, службовых асоб, якiя наносяць шкоду правам i iнтарэсам непаўналетнiх, i пры неабходнасцi перадае матэрыялы ў суд або ў пракуратуру для вырашэння пытання ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

12.18. у месячны тэрмiн прадстаўляе ў Нацыянальны цэнтр усынаўлення аператыўную iнфармацыю аб дзецях, якiя засталiся без апекi бацькоў i падлягаюць усынаўленню.

13. Iнспектар па ахове дзяцiнства прызначаецца з лiку асоб, якiя маюць вышэйшую педагагiчную (юрыдычную) адукацыю, адпаведную педагагiчную (юрыдычную) падрыхтоўку, стаж работы па спецыяльнасцi (педагагiчнай або юрыдычнай) не менш за 5 гадоў.

14. Раённыя, гарадскiя ўпраўленнi, аддзелы адукацыi, iх аддзелы (сектары) аховы дзяцiнства каардынуюць i кантралююць дзейнасць сацыяльных педагогаў устаноў сiстэмы адукацыi па абароне правоў дзяцей.

15. Абласны выканаўчы камiтэт выконвае наступныя функцыi па ахове дзяцiнства:

15.1. каардынуе i кантралюе дзейнасць абласнога ўпраўлення, раённых, гарадскiх выканаўчых i распарадчых органаў па пытаннях аховы правоў дзяцей;

15.2. заслухоўвае справаздачы дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў па выкананнi заканадаўства па ахове дзяцiнства;

15.3. прымае рашэннi аб стварэннi i рэарганiзацыi сеткi навучальна-выхаваўчых i iншых устаноў для аказання дэфекталагiчнай, сацыяльна-педагагiчнай i псiхалагiчнай дапамогi, прафесiйнага навучання дзяцей-iнвалiдаў, дзяцей з асаблiвасцямi разумовага i фiзiчнага развiцця, дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, дзяцей, якiя апынулiся ў экстрэмальных жыццёвых сiтуацыях, стварае працоўныя месцы для iх;

15.4. плануе i рэалiзуе сiстэму мер па прафiлактыцы сацыяльнага сiроцтва i дзiцячай злачыннасцi.

16. Абласное ўпраўленне адукацыi (яго аддзел па ахове дзяцiнства) выконвае наступныя функцыi па ахове дзяцiнства:

16.1. каардынуе i кантралюе дзейнасць раённых, гарадскiх упраўленняў, аддзелаў адукацыi па ахове дзяцiнства;

16.2. iнспектуе навучальна-выхаваўчыя, лячэбна-прафiлактычныя i iншыя ўстановы незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасцi па пытаннях аховы правоў дзяцей, забяспечвае гэтыя ўстановы нарматыўнай дакументацыяй;

16.3. вядзе ўлiк дзяцей з асаблiвасцямi разумовага i фiзiчнага развiцця, дзяцей-iнвалiдаў i ўносiць прапановы па рэарганiзацыi i стварэннi сеткi навучальна-выхаваўчых устаноў з мэтай аказання дзецям карэкцыйнай дапамогi па месцы жыхарства;

16.4. сумесна з Нацыянальным цэнтрам усынаўлення стварае банк даных аб дзецях, якiя маюць патрэбу ва ўладкаваннi ў сям'ю, кандыдатах ва ўсынавiцелi, бацькi-выхавальнiкi, аналiзуе вынiкi работы раённых, гарадскiх упраўленняў, аддзелаў адукацыi i адмiнiстрацыi дзiцячых устаноў па пошуку сем'яў для дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, прымае ўсе меры для забеспячэння права дзяцей на пражыванне ў сям'i;

16.5. арганiзуе павышэнне квалiфiкацыi, метадычную работу ў мiжкурсавы перыяд, абагульненне вопыту работы штатных супрацоўнiкаў органаў аховы дзяцiнства i адмiнiстрацыi навучальна-выхаваўчых устаноў па праблемах аховы правоў непаўналетнiх.

17. Мiнiстэрства адукацыi выконвае наступныя функцыi па ахове дзяцiнства:

17.1. ажыццяўляе дзяржаўную палiтыку па абароне правоў i iнтарэсаў дзяцей, забяспечвае асаблiвы клопат i абарону дзяржавай правоў дзяцей-iнвалiдаў, дзяцей з асаблiвасцямi разумовага або фiзiчнага развiцця i дзяцей, якiя часова цi пастаянна пазбаўлены свайго сямейнага акружэння або апынулiся ў iншых неспрыяльных умовах i экстрэмальных сiтуацыях;

17.2. каардынуе намаганнi дзяржаўных i недзяржаўных арганiзацый па рэалiзацыi Канвенцыi ААН аб правах дзiцяцi, Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб правах дзiцяцi", арганiзуе i кантралюе выкананне Нацыянальнага плана дзеянняў па ахове правоў дзяцей на 1995 - 2000 гг., Нацыянальнага плана развiцця адукацыi ў галiне правоў чалавека на 1999 - 2004 гады, прэзiдэнцкай праграмы "Дзецi Беларусi", iншых дзяржаўных праграм у галiне абароны правоў i iнтарэсаў дзяцей, ажыццяўляе кантроль за выкананнем заканадаўства па ахове дзяцiнства;

17.3. ажыццяўляе меры па стварэнню i развiццю ў Рэспублiцы Беларусь сiстэмы спецыяльнай адукацыi для дзяцей з асобымi патрэбамi, каардынуе i кантралюе дзейнасць усiх навучальна-выхаваўчых устаноў, якiя ажыццяўляюць навучанне i рэабiлiтацыю дзяцей-iнвалiдаў i дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, падрыхтоўку i перападрыхтоўку для гэтых мэт педагагiчных кадраў;

17.4. каардынуе пытаннi сацыяльна-педагагiчнай i псiхалагiчнай дапамогi сем'ям i дзецям з групы павышанай рызыкi з мэтай захавання дзяцей у сям'i;

17.5. каардынуе i кантралюе дзейнасць абласных, раённых, гарадскiх органаў кiравання адукацыяй па абароне правоў дзяцей;

17.6. распрацоўвае заканадаўчыя i нарматыўныя дакументы i арганiзуе навуковыя даследаваннi па пытаннях аховы дзяцiнства.






Архіў дакументаў
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList