Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановления СМ РБПостановления других органов Республики Беларусь Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 30.12.1999 № 2058 "Аб мерах па сацыяльнай падтрымцы работнiкаў, аспiрантаў i студэнтаў Беларускага унiверсiтэта культуры"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 6 января 2000 г. N 5/2355 У мэтах сацыяльнай падтрымкi работнiкаў, аспiрантаў i студэнтаў Беларускага унiверсiтэта культуры i ў сувязi з наданнем яму статусу вядучай вышэйшай навучальнай установы ў сферы культуры ў нацыянальнай сiстэме адукацыi Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Устанавiць, што з 1 студзеня 2000 г.: Утратил силу. - Постановление Совмина от 27.02.2001 N 277. на прэмiраванне работнiкаў Беларускага унiверсiтэта культуры i ўстанаўленне iм надбавак стымулюючага характару выдзяляюцца бюджэтныя асiгнаваннi ў памеры 50 працэнтаў планавага фонду заработнай платы. Памер надбаўкi за кошт бюджэтных сродкаў канкрэтнаму работнiку не можа перавышаць яго пасадавага акладу; памеры вучэбных стыпендый студэнтам, магiстрам Беларускага унiверсiтэта культуры, якiя дзейнiчаюць у цяперашнi час, павышаюцца на 15 працэнтаў; для ўстанаўлення надбавак за асаблiвыя поспехi ў вучобе, грамадскай i навуковай рабоце i аказання матэрыяльнай дапамогi студэнтам, магiстрам i аспiрантам выдзяляюцца бюджэтныя сродкi ў памеры да 7 працэнтаў ад планавага стыпендыяльнага фонду. 2. Мiнiстэрству эканомiкi i Мiнiстэрству фiнансаў пры распрацоўцы эканамiчных праграм i фармiраваннi бюджэту рэспублiкi на чарговы год прадугледжваць выдзяленне асiгнаванняў Беларускаму унiверсiтэту культуры на абнаўленне i развiццё яго матэрыяльна-тэхнiчнай базы. 3. Мiнiстэрству працы па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў па прадстаўленню Мiнiстэрства культуры ўнесцi змены ва ўмовы аплаты працы работнiкаў, названых у пункце 1 дадзенай пастановы. Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|