Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Государственного высшего аттестационного комитета Республики Беларусь от 24.01.2000 № 1 "Аб зацвярджэннi дапаўненняў у Парадак прысваення вучоных званняў прафесара i дацэнта ў Рэспублiцы Беларусь"

Документ утратил силу
< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 22 февраля 2000 г. N 8/3010



У мэтах удакладнення ўмоў прадстаўлення да вучоных званняў прафесара i дацента асоб, якiя працуюць у вышэйшых навучальных установах або навуковых арганiзацыях па сумяшчальнiцтву, i ў адпаведнасцi з пастановай прэзiдыума Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь ад 25 лiстапада 1997 г. N 139 Дзяржаўны вышэйшы атэстацыйны камiтэт Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць дапаўненнi ў Парадак прысваення вучоных званняў прафесара i дацэнта ў Рэспублiцы Беларусь (зацверджаны пастановай прэзiдыума Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь ад 23 красавiка 1997 г. N 73, зарэгiстраваны ў Рэестры дзяржаўнай рэгiстрацыi 11.07.1997 N 1970/12) (дадаецца).

2. Саветам вышэйшых навучальных устаноў i навуковых арганiзацый кiравацца дадзенай пастановай пры разглядзе пытанняў аб прысваеннi вучоных званняў прафесара i дацэнта асобам, якiя працуюць па сумяшчальнiцтву.

3. Наступныя дапаўненнi належаць унясенню ў Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь.



Старшыня А.П.ДАСТАНКА



                                              ЗАЦВЕРДЖАНА
                                              Пастанова
                                              Дзяржаўнага вышэйшага
                                              атэстацыйнага камiтэта
                                              Рэспублiкi Беларусь
                                              24.01.2000 N 1


ДАПАЎНЕННI Ў ПАРАДАК ПРЫСВАЕННЯ ВУЧОНЫХ ЗВАННЯЎ ПРАФЕСАРА I ДАЦЭНТА Ў РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ, ЗАЦВЕРДЖАНЫ ПАСТАНОВАЙ ПРЭЗIДЫУМА ДЗЯРЖАЎНАГА ВЫШЭЙШАГА АТЭСТАЦЫЙНАГА КАМIТЭТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 23 КРАСАВIКА 1997 Г. N 73 (РЭГ. N 1970/12 АД 11.07.1997)

1. Пункт 1 дапоўнiць падпунктам 1.5 у наступнай рэдакцыi:

"1.5. Асобы, якiя працуюць па сумяшчальнiцтву ў вышэйшых навучальных установах або навуковых арганiзацыях, могуць прадстаўляцца саветамi гэтых устаноў i арганiзацый да вучоных званняў прафесара i дацэнта пры ўмовах, што:

спецыяльнасць, па якой прадстаўляецца суiскальнiк да вучонага звання, адпавядае профiлю ВНУ, навуковай арганiзацыi цi ўваходзячых у iх склад кафедр або лабараторый, якiя вядуць вучэбную i (або) навуковую работу ў адпаведнай галiне;

пры наяўнасцi па асноўным месцы працы сумяшчальнiка савета, правамоцнага прымаць хадайнiцтвы аб прысваеннi вучоных званняў па дадзенай спецыяльнасцi, гэта арганiзацыя прадстаўляе дадатковае заключэнне па пытаннi прысваення вучонага звання за подпiсам кiраўнiка арганiзацыi".

2. Пункт 3 тлумачэння да дадатка "Спiс друкаваных работ" (форма 1) пасля слоў "справаздачы аб навукова-даследчых работах" дапоўнiць словамi "акрамя работ, якiя выкананы па закрытай тэматыцы (з грыфам не нiжэй як "сакрэтна") i аформлены ва ўстаноўленым парадку".






Архіў дакументаў
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList