Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Пагадненне памiж Дзяржаўным камiтэтам па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўнай службай геадэзii i картаграфii пры Урадзе Лiтоўскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне геадэзii, картаграфii i дыстанцыйнага зандзiравання Зямлi"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 2 декабря 2009 г. N 3/2350 -------------------------------- <*> Вступило в силу 6 апреля 2000 года. Дзяржаўны камiтэт па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўная служба геадэзii i картаграфii пры Урадзе Лiтоўскай Рэспублiкi (якiя далей называюцца Бакамi), грунтуючыся на прынцыпах узаемнага iмкнення да развiцця супрацоўнiцтва ў галiне геадэзii, картаграфii i дыстанцыйнага зандзiравання Зямлi, пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным: Артыкул 1Супрацоўнiцтва ў рамках дадзенага Пагаднення будзе ажыццяўляцца ў наступных формах: распрацоўка i рэалiзацыя сумесных праектаў на выкананне тапографа-геадэзiчных i картаграфiчных работ; абмен навукова-тэхнiчнай i юрыдычнай iнфармацыяй у галiне геадэзii i картаграфii; абмен iнфармацыяй геаграфiчных даследаванняў на тэрыторыях дзяржаў Бакоў, звязаных са змяненнямi ў адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльным дзяленнi, геаграфiчных назвах i з развiццём дарожнай сеткi; абмен картаграфiчнай прадукцыяй (тыражнымi экзэмплярамi карт i атласаў, вырабленых дзяржаўнымi картаграфiчнымi службамi для адкрытага апублiкавання, тапаграфiчнымi картамi i планамi землекарыстання, а таксама картамi пагранiчнай паласы памiж Рэспублiкай Беларусь i Лiтоўскай Рэспублiкай); абмен вопытам работы памiж тапографа-геадэзiчнымi i картаграфiчнымi ўстановамi; паслугi кансультатыўнага характару. Формы супрацоўнiцтва, прадугледжаныя дадзеным артыкулам Пагаднення, будуць ажыццяўляцца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам дзяржаў кожнага з Бакоў дадзенага Пагаднення. Артыкул 2Вынiкi, дасягнутыя Бакамi ў ходзе рэалiзацыi сумесных праектаў i праграм у галiне геадэзii, картаграфii i дыстанцыйнага зандзiравання Зямлi, не могуць быць апублiкаваны цi перададзены трэцiм асобам без загадзя аформленай пiсьмовай згоды афiцыйных прадстаўнiкоў Бакоў. Артыкул 3Супрацоўнiцтва ў рамках дадзенага Пагаднення не перашкаджае iншым формам спецыялiзаваных кантактаў у галiне геадэзii, картаграфii i дыстанцыйнага зандзiравання Зямлi, якiя могуць быць рэалiзаваны па сумеснай дамоўленасцi Бакоў, у тым лiку на кампенсацыйных i камерцыйных асновах. Артыкул 4У дадзенае Пагадненне з агульнай згоды i ў рамках дзеючага заканадаўства дзяржаў Бакоў могуць быць унесены змяненнi i дапаўненнi, якiя афармляюцца асобнымi пратаколамi да дадзенага Пагаднення. Артыкул 5Дадзенае Пагадненне заключаецца на нявызначаны тэрмiн i спынiць сваё дзеянне праз 6 месяцаў пасля атрымання адным з Бакоў пiсьмовага паведамлення другога Боку аб сваiм намеры спынiць дзеянне Пагаднення. Артыкул 6У Рэспублiку Беларусь матэрыялы i iнфармацыя адсылаюцца на адрас: Дзяржаўны камiтэт па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii Рэспублiкi Беларусь 220071, г. Мiнск, зав. Чырвоназорны, 12 Рэспублiка Беларусь У Лiтоўскую Рэспублiку матэрыялы i iнфармацыя адсылаюцца на адрас: Дзяржаўная служба геадэзii i картаграфii пры Урадзе Лiтоўскай Рэспублiкi вул. Укмяргес, 41 LТ-2034, Вiльнюс Лiтоўская Рэспублiка Артыкул 7Дадзенае Пагадненне ўступае ў сiлу з дня яго падпiсання. Заключана ў горадзе Вiльнюсе 6 красавiка 2000 года, у двух экзэмплярах, кожны на беларускай i лiтоўскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. За Дзяржаўны камiтэт За Дзяржаўную службу па зямельных рэсурсах, геадэзii геадэзii i картаграфii пры i картаграфii Рэспублiкi Беларусь Урадзе Лiтоўскай Рэспублiкi Г.Кузняцоў З.Кумятайцiс |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|