Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановление Министерства образования Республики Беларусь, Министерства труда Республики Беларусь, Министерства экономики Республики Беларусь, Министерства финансов Республики Беларусь, Министерства юстиции Республики Беларусь от 21.07.2000 № 18/81/28/64/21 "Аб унясеннi змяненняў у Палажэнне аб размеркаваннi выпускнiкоў дзяржаўных вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 26 июля 2000 г. N 8/3759 З мэтай выканання пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 28 сакавiка 2000 г. N 406 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб мэтавай падрыхтоўцы спецыялiстаў" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., N 33, 5/2876) Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства працы Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЮЦЬ: Унесцi ў Палажэнне аб размеркаваннi выпускнiкоў дзяржаўных вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь, зацверджанае загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 20 чэрвеня 1997 г. N 336 (Бюллетень нормативно-правовой информации, 1997 г., N 16), наступныя змяненнi: 1. У падпункце 1.1 словы "Палажэннем аб мэтавай падрыхтоўцы педагагiчных кадраў у вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных установах Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным загадам Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 13.05.93 г. N 144 (з дапаўненнямi i змяненнямi, зацверджанымi загадам Мiнiстра адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь ад 11.03.96 г. N 88), Палажэннем аб мэтавай кантрактнай падрыхтоўцы спецыялiстаў, зацверджаным загадам Мiнiстра адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь ад 01.07.96 г. N 286" замянiць словамi "Палажэннем аб мэтавай падрыхтоўцы спецыялiстаў, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 28 сакавiка 2000 г. N 406 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., N 33, 5/2876)"; 2. У падпункце 1.3.2 слова "кантрактнай" выключыць; 3. Падпункт 1.3.3 выключыць; 4. У абзацы другiм падпункта 2.3 словы "мэтавага, мэтавага кантрактнага прыёму" замянiць словамi "мэтавай падрыхтоўкi спецыялiстаў"; 5. У абзацы трэцiм падпункта 2.11 словы "мэтавага, мэтавага кантрактнага прыёму" замянiць словамi "мэтавай падрыхтоўкi спецыялiстаў". Мiнiстр адукацыi Рэспублiкi Беларусь В.I.СТРАЖАЎ Мiнiстр працы Рэспублiкi Беларусь I.А.ЛЯХ Мiнiстр эканомiкi Рэспублiкi Беларусь У.М.ШЫМАЎ Першы намеснiк Мiнiстра фiнансаў Рэспублiкi Беларусь М.Ф.РУМАС Мiнiстр юстыцыi Рэспублiкi Беларусь Г.М.ВАРАНЦОЎ |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|